ГалоўнаяМерапрыемствыСучаснае мастацтва Пакістана ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Музычны свет Генрыха Вагнера
Дыяменты стагоддзя: з бібліятэчнай калекцыі

Сучаснае мастацтва Пакістана ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Сучаснае мастацтва Пакістана ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя мерапрыемствы
15 чэрвеня – 6 ліпеня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
галерэя "Атрыум" (3-ці паверх)
Месца правядзення

15 чэрвеня ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) у межах святкавання 75-й гадавіны Дня Незалежнасці Ісламскай Рэспублікі Пакістан пачынае работу экспазіцыя “Сучаснае мастацтва Пакістана”.

Выстаўка знаёміць з адметнай культурай, унікальнай спадчынай, старажытнымі традыцыямі ўсходняй краіны. Пакістан – мультыэтнічная, мультыкультурная і мультымоўная краіна. Мастацтва Пакістана – складанае перапляценне самабытных культур, традыцый і звычаяў дзясяткаў народнасцей, якія насяляюць краіну, тысячагадовай гісторыі і смелых сучасных эксперыментаў.

У экспазіцыі прадстаўлены мастацкія работы выбітных пакістанскіх мастакоў Аішы Камаль, Нарын Саджыд, Сайеда Садэквайна, здымкі знакамітага фатографа Хаміда Хусэйна, прадметы ўжытку: драўляныя скрыначкі, сталовыя прыборы, сурвэткі, дэкаратыўныя ўпрыгожанні з оніксу, традыцыйнае адзенне, скульптуры і г.д.

Багацце фарбаў, яркая вышыўка, каларытныя дываны і іншыя экспанаты дазваляюць акунуцца ў глыбіню стагоддзяў, пазнаёміцца з разнастайнымі культурнымі плынямі, заўважыць характэрныя асаблівасці і выразныя рысы, зразумець значэнне сімвалаў, розныя сістэмы светапогляду, адлюстраваныя ў традыцыйных і аўтарскіх творах.

“Сучаснае мастацтва Пакістана” яднае сённяшні дзень краіны і яе багатае мінулае, спрыяе развіццю і распаўсюджванню лепшых традыцый і дасягненняў сучаснага выяўленчага мастацтва Пакістана.


Выстаўка будзе працаваць да 6 ліпеня 2022 года.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам