ГалоўнаяМерапрыемствыЦыкл лекцый-канцэртаў “Нацыянальная музычная спадчына Беларусі”
Аўтарскія экскурсіі па выставе “Фарфоравае асарці”
Запрашаем на творчыя заняткі “Казачная паляна”

Цыкл лекцый-канцэртаў “Нацыянальная музычная спадчына Беларусі”

Цыкл лекцый-канцэртаў “Нацыянальная музычная спадчына Беларусі”
Іншыя мерапрыемствы
30 лістапада
Дата правядзення
18.30–20.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

Запрашаем на цыкл інтэрактыўных лекцый-канцэртаў “Нацыянальная музычная спадчына Беларусі”.

На інтэрактыўных лекцыях-канцэртах можна будзе пачуць музыку беларускіх кампазітараў у выкананні музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і прыняць удзел у засваенні ўзораў нацыянальнай музычнай спадчыны, а таксама пазнаёміцца з вынікамі сучасных даследаванняў у галіне беларускага музычнага краязнаўства. Мультымедыйныя ілюстрацыі яскрава дапоўняць тэму лекцыі і выкананне твораў.

Арганізатары цыкла: музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, аддзел музычна-выканальніцкага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, навукова-творчае аб'яднанне “Facultatis” Беларускага саюза музычных дзеячаў.

Мастацкі і навуковы кіраўнік праекта – кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Паўлаўна Цмыг.

Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуску сацыякультурнага цэнтра).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам