ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Сонейка”
Дзіўны Пакістан у галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка “Арт-Мінск Маргарыты Маніс”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Сонейка”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Сонейка”
Іншыя мерапрыемствы
10 чэрвеня
Дата правядзення
15.00–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

10 чэрвеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Сонейка”.

С неба смотрит Солнце
Миллионы лет.
Льет на землю Солнце
И тепло, и свет.
Д. Гуліа, пераклад С. Маршака

Аб ясным добрым Сонейку напісана шмат вершаў і казак. Дзеці адгадаюць загадкі і створаць яркую аплікацыю з тканіны. Кружок-сонейка выражуць з фетру і кардону, прымацуюць да драўлянай палачкі і ўпрыгожаць рознакаляровымі прамянямі з атласных стужачак рознай шырыні.

Юныя ўдзельнікі зробяць практыкаванні вясёлай размінкі “Раніцай сонейка ўстае” і даведаюцца, з чаго складаецца і колькі гадоў ззяе Сонца.


Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Белая ластаўка Беларусі

20.09.2023

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Свет без войнаў і насілля

14.09.2023

Тэматычная выстава “Свет без войнаў і насілля!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру, адкрыта з 14 верасня па 10 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).

Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры

12.09.2023

12 верасня ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Татарстан у Рэспубліцы Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё кніжнай выставы “Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры”.



Бібліятэкарам