Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Працягваюцца традыцыйныя суботнія сустрэчы з музычнай супольнасцю “Свет класічнай музыкі”!
Нас чакае выкананне музыкантамі-аматарамі шэдэўраў акадэмічнай музыкі, дапоўненае маляўнічай прэзентацыяй з расказамі аб выкананых творах.
9 верасня тэматыкай канцэрта стане музыка заходнееўрапейскіх кампазітараў. Нас чакаюць шэдэўры Баха, Гендэля, Моцарта, Бетховена, Мендэльсона, Шумана, Ліста, Штрауса, Грыга і іншых кампазітараў, займальныя факты з біяграфій і гісторыі стварэння выкананых твораў.
Уваход – па чытацкім білеце або пропуску сацыякультурнага цэнтра.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.