Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Тэматычная выстава “Свет без войнаў і насілля!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру, адкрыта з 14 верасня па 19 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).
Міжнародны дзень міру быў заснаваны Генеральнай асамблеяй ААН (рэзалюцыя A/RES/36/67) у 1981 годзе і штогод адзначаўся ў трэці аўторак верасня – дзень адкрыцця чарговых сесій асамблеі. Праз дваццаць гадоў, у 2001 годзе, Генеральная асамблея аднагалосна прыняла рэзалюцыю A/RES/55/282, у якой пастанавіла, што з 2002 года Міжнародны дзень міру будзе адзначацца штогод 21 верасня.
Прапанаваная выстава налічвае каля 100 дакументаў на рускай, англійскай і нямецкай мовах. Гэта кнігі, брашуры, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, перыядычныя выданні, буклеты.
Экспазіцыя пазнаёміць чытачоў і карыстальнікаў бібліятэкі з шматграннай дзейнасцю ААН і іншых міжнародных арганізацый у галіне падтрымання міру і міжнароднай бяспекі.
Сярод прадстаўленых на выставе экспанатаў – міжнародныя прававыя дакументы, энцыклапедыі і даведнікі, манаграфіі, матэрыялы даследаванняў па праблемах вайны і міру, палітыка-прававыя даследаванні па мерах умацавання даверу і бяспекі, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, круглых сталоў, навуковыя даклады, навучальныя дапаможнікі.
Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый – даклады і агляды ААН, такія як даклад спецкамітэта ААН па падтрыманні міру, даклады генеральнага сакратара па парадку дня для міру і прадухілення канфліктаў, кароткі гістарычны агляд “ААН і раззбраенне” і інш.
Выстава ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:
- Мір і мірнае суіснаванне. Міжнародныя пагадненні і міжнародна-прававыя дакументы па падтрыманні міру
- Раззбраенне, ядзернае раззбраенне
- Аперацыі па падтрыманні міру, міратворчасць і мірабудаўніцтва
- Барацьба з тэрарызмам і ядзерным тэрарызмам
- Прадухіленне ўзброеных канфліктаў
- Культура міру
Экспазіцыя будзе цікавая спецыялістам у галіне сусветнай палітыкі, дыпламатыі, міжнародных адносін, міжнароднага права, канфлікталогіі, а таксама студэнтам, магістрантам, палітычным і грамадскім дзеячам і ўсім, каму дарагі мір на Зямлі.
Мір – гэта адна з надзённых патрэб чалавецтва, якая вызначае найважнейшую місію ААН і аб’ядноўвае яе працу па ўсёй планеце: ад міратворчасці і прэвентыўнай дыпламатыі да падтрымання праў чалавека і развіцця.
Заснаваўшы гэты Дзень, ААН прысвяціла яго азнаменаванню і ўмацаванню ідэалаў міру як унутры дзяржаў і народаў, так і паміж імі. Асамблея заявіла, што Міжнародны дзень міру будзе адзначацца як дзень глабальнага спынення агню і адмовы ад насілля і прапанавала ўсім дзяржавам і народам выконваць спыненне ваенных дзеянняў на працягу гэтага дня.
Кожны год Дзень міру прысвячаецца пэўнай тэме. Тэма 2023 года – “Дзеянні ў імя міру: наша імкненне дасягнуць #ГлобальныеЦели”. Гэта заклік да дзеяння, які падкрэслівае нашу асабістую і калектыўную адказнасць за ўмацаванне міру. Умацаванне міру спрыяе рэалізацыі Мэт у галіне ўстойлівага развіцця (МУР), а іх дасягненне фарміруе культуру міру для ўсіх.
Карысныя спасылкі
- Міжнародны дзень міру
- Міжнародны дзень мірнага суіснавання
- Міжнародны дзень, прысвечаны цярпімасці
- Аперацыі ААН па падтрыманні міру
- Мірабудаўніцтва ў рамках усёй сістэмы
- Палітычныя пытанні і пытанні мірабудаўніцтва
- Контртэрарыстычнае ўпраўленне ААН
- Упраўленне ААН па пытаннях раззбраення
- Мір і бяспека – глабальныя пытанні парадку дня
- Усеагульнае спыненне агню
- МУР 16: Мір, правасуддзе і эфектыўныя інстытуты
- Моладзь, мір і бяспека
- Пасланцы міру
Дакументы
- Рэзалюцыя аб заснаванні Міжнароднага дня міру (A/RES/36/67)
- Рэзалюцыя аб святкаванні Міжнароднага дня міру 21 верасня (A/RES/55/282)
- Дэкларацыя аб праве народаў на мір
- Дэкларацыя аб культуры міру
- Мір і міжнародная бяспека (дэкларацыі)
Прапануем азнаёмiцца са спісамі літаратуры да выставак за 2023 год.
Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.