ГалоўнаяМерапрыемствы
Навіны

Пятля часу: што гэта за сюжэтны троп і куды ён вядзе

18.05.2021

Вы чытаеце гэты артыкул: зачапіліся позіркам за загаловак на галоўнай старонцы, за знаёмае фота на вокладцы, пэўна чакаеце штосьці пра “Дзень сурка” – вы ж глядзелі гэты фільм. Ён стаў своеасаблівым сімвалам пятлі часу як сюжэтнага тропа ў мастацтве. Паўтор раз за разам аднаго і таго ж перыяду на першы погляд здаецца чымсьці даволі нудным. Тады чаму мы працягваем чытаць кнігі пра часавыя петлі? Як аўтары трымаюць нас у напружанні? І ці ёсць будучыня ў такіх гісторый? Зараз разбяромся.

Аўтарскі погляд

Пра навіны музейнай справы: агляд беларускіх газет 1916–1922 гг.

18.05.2021

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў Міжнародны дзень музееў прапануе акунуцца ў атмасферу падзей музейнай справы, пра якія паведамлялася на старонках беларускай прэсы ў першыя гады існавання беларускай дзяржавы.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

18.05.2021

Музей пад назвай «Старасвецкія карункі» нядаўна стварылі сужэнцы Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі ва ўласнай кватэры. Калі сталі шырока адзначацца ночы музеяў і бібліятэк, Аксана загарэлася ідэяй: правесці ў музеі ці бібліятэцы ноч! Але была расчараваная: як высветлілася, падобныя мерапрыемствы хаця і заканчваюцца пазней, чым звычайныя, на ноч установы ўсё адно мусяць зачыняцца. Нічога іншага не заставалася, як зрабіць музей ва ўласным доме. Яны з Ярашам сабралі немалую калекцыю старажытных рэчаў, знойдзеных у закінутых дамах ці набытых у вяскоўцаў. Некаторыя экспанаты атрымалі ў падарунак. Пра тое, з чаго складаецца хатняя калекцыя, сямейная пара расказала карэспандэнту «ЛіМа».

Навіны бібліятэк



Бібліятэкарам
111