ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсы2021 – Год народнай еднасці2021 – Год народнай еднасці

Год народнага адзінства

1 студзеня 2021 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка падпісаў Указ № 1, згодна з якім у мэтах кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны 2021 год у Беларусі аб'яўлены Годам народнага адзінства.

28 студзеня ў рамках цыкла “Славутыя імены Бацькаўшчыны” прайшла экскурсія “Помнім боль і страты твае, Беларусь...”, прысвечаная творчасці А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.

З 18 студзеня па 29 красавіка на кальцавым калідоры 2-га паверха арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстава “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”
прысвечаная лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Беларускі спартыўны Алімп” за 2020 год.

freebelarus.jpg З 3 па 21 лютага на кальцавым калідоры 2-га паверха арганізавана тэматычная кніжная выстаўка “Беларусь – наш агульны дом”, прымеркаваная да VI Усебеларускага народнага сходу і Года народнага адзінства.

22 лютага ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь да Міжнароднага дня роднай мовы і Года народнага адзінства адкрылася фотавыстаўка “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

019063_7d0badc5c3283adef683bc44667d3ac6.jpg 29 красавіка ў Палаце прадстаўнікоў адбыліся парламенцкія слуханні на тэму “Тэрытарыяльная цэласнасць і народнае адзінства Беларусі. Гісторыка-прававыя аспекты ўз’яднання заходнебеларускіх зямель у складзе БССР”. У мерапрыемстве ўзяў удзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

На слуханнях абмяркоўваліся міжнародныя і геапалітычныя наступствы ўз’яднання беларускага народа, гісторыя і сучаснасць беларуска-польскіх стасункаў, шляхі заканадаўчага замацавання асноў дзяржаўнай дзейнасці па захаванні гістарычнай спадчыны і іншыя пытанні.

Бібліятэкарам
111