ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыБазы даных у тэставым доступе

Базы даных у тэставым доступе

Назва Апісанне
BOOK.ru

ЭБС “BOOK.RU” змяшчае вучэбныя і навуковыя выданні па самых розных напрамках: эканоміка, менеджмент, права і палітыка, інфарматыка і вылічальная тэхніка, гісторыя, філалогія і інш. Фонд электроннай бібліятэкі налічвае больш за 29 000 падручнікаў, навучальных дапаможнікаў, манаграфій, энцыклапедый, даведнікаў і слоўнікаў розных выдавецтваў (КноРус, Юстиция, Русайнс, SCIENTIFIC WORLD, ЭКОЛИТ і інш).

Тэставы доступ адкрыты па 30 чэрвеня 2024 года.

Sage

У рамках тэставага доступу для чытачоў адкрыты наступныя базы даных выдавецтва Sage Publishing:

  • Sage Journals – вялікая калекцыя міжнародных рэцэнзуемых часопісаў, у тым ліку навуковых выданняў з высокім паказчыкам імпакт-фактару. Больш за 1 000 часопісаў па самых розных дысцыплінах гуманітарнага, тэхнічнага і прыродазнаўча-навуковага профілю.
  • Sage Research Methods – комплексная бібліятэка метадаў, якая ўключае больш за 1 000 кніг, даведнікаў, часопісных артыкулаў і навучальных відэа ад вядучых сусветных вучоных у галіне сацыяльных навук.
  • Sage Business Cases – лічбавая падборка, якая прапануе бібліятэкарам, выкладчыкам, студэнтам і даследчыкам неабмежаваны доступ больш чым да 6 150 аўтарытэтных кейсаў больш чым са 120 краін.

Тэставы доступ адкрыты па 3 мая 2024 года.

ИВИС
(выданні па пытаннях абароны і бяспекі)

У склад калекцыі “Выданні па пытаннях абароны і бяспекі” ўваходзіць каля 50 расійскіх часопісаў і газет па ваеннай справе і праблемах бяспекі (“Авиация и космонавтика”, “Военная мысль”, “Армейский сборник”, “Военно-медицинский журнал”, “Красная звезда”, “Вопросы кибербезопасности”і г.д.).

Асноўныя тэмы, прапанаваныя ў калекцыі:

  • Ваенная авіяцыя і асваенне космасу
  • Ваенна-прамысловы комплекс
  • Праблемы бяспекі, у тым ліку і кібербяспекі
  • Сучасны стан арміі і флоту
  • Тэхніка і ўзбраенне і інш.

Глыбіня архіва вар’іруецца, некаторыя выданні прадстаўлены з 1997 года.

Тэставы доступ адкрыты па 30 красавіка 2024 года.

Бібліятэкарам