ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыЛічбавыя бібліятэкіЗалатая калекцыя ЕўразііВыданні з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў "Залатой калекцыі Еўразіі"Гісторыя

Гісторыя

ГІСТОРЫЯ

Krasnyanskiy.jpg         Назва: Минский департамент Великого княжества Литовского.

Аўтар: Краснянскі, Уладзімір Гаўрылавіч.

Месца і год выдання: Санкт-Петербург : Сенатская типография, 1902.

Анатацыя: Краснянскі Уладзімір Гаўрылавіч (1863–1930) – педагог, гісторык, краязнавец, член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. У кнізе апісаны падзеі Айчыннай вайны 1812 года, прадстаўлены звесткі пра наступленне французаў на тэрыторыю Мінска і Мінскай губерні.

Glebov.jpg

Назва: Город Слуцк.

Аўтар: Глебаў, Іван Аляксандравіч.

Месца і год выдання: Вильна : Типография “Русский почин”, 1904.

Анатацыя: Глебаў Іван Аляксандравіч (1864– ) – педагог, гісторык. Нарыс прысвечаны гістарычнаму мінуламу Слуцка, пачынаючы са старажытнага перыяду існавання горада да XVIII стагоддзя. Падрабязна апісаны час кіравання княжацкага роду Алелькавічаў.

 

Назва: Лепель, уездный гор. Витебской губ.: хроника минувшей жизни.

Аўтар: Даўгяла, Дзмітрый Іванавіч.

Месца і год выдання: Витебск: Губернская типолитография, 1905.

Анатацыя: Даўгяла Дзмітрый Іванавіч (1868–1942) – беларускі і расійскі вучоны ў галіне гісторыі і археаграфіі, крыніцазнаўства, архівазнаўства. У кнізе апісваецца гісторыя горада Лепеля, яго геаграфічнае становішча і мясцовыя славутасці. Даецца хроніка з жыцця Лепеля, сабраная з архіўных матэрыялаў павятовых гарадоў.
 

Назва: Сказания исландских или скандинавских саг о Полоцке, князьях полоцких и р. Западной Двине.

Аўтар: Сапуноў, Аляксей Парфяновіч

Месца і год выдання: [Витебск: б. и., 1916?].

Анатацыя: Ісландскія сагі – найбольш вядомы жанр скандынаўскай літаратуры. Гэта празаічныя творы, якія распавядаюць пра старажытныя часы не толькі дадзенай дзяржавы, але і суседніх абласцей і зямель. Менавіта таму сагі з’яўляюцца найкаштоўнейшай крыніцай па гісторыі паўночнаеўрапейскіх краін. А. П. Сапуноў у сваёй кнізе сабраў інфармацыю з саг, перакладзеных з лацінскай мовы, у якіх даюцца гістарычныя звесткі пра горад Полацк і раку Заходняя Дзвіна. Апісваецца Полацкае княства, жыццё яго князёў і асаблівасці побыту таго часу.

Назва: Очерки Белоруссии: историческое прошлое Белоруссии; настоящий быт белорусов; нравы и обычаи белорусов: для начальных народных училищ.

Месца і год выдання: Санкт-Петербург: Издание редакции народного журнала Мирский вестник, 1876.

Анатацыя: У нарысах расказваецца пра беларускія губерні, прыроду Палесся, уплыў прыродных умоў на побыт насельніцтва. Таксама апісваецца гісторыя, норавы, народныя звычаі беларусаў.

Назва: Исторический очерк местечка Турова, прежней столицы удельного Туровского княжества.

Месца і год выдання: Минск: Типография Губернского правления, 1877.

Анатацыя: Гаўсман Міхаіл Антонавіч (1817–1889) – гісторык, краязнавец, археолаг, збіральнік беларускіх прадметаў даўніны. У нарысе аўтар апісвае гісторыю Турава – самага старажытнага горада на тэрыторыі рассялення племені дрыгавічоў. Кніга выдадзена ў 1877 годзе ў Мінску, у Друкарні Губернскага праўлення.

Назва: Город Мстиславль: (Могилевской губернии): с 50 автотипиями.

Месца і год выдання: Вильна: Типография Иосифа Завадского, 1912.

Анатацыя: Краснянскі Уладзімір Гаўрылавіч (1863–1930) – педагог, гісторык, краязнавец, член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Кніга прысвечана гістарычнай мінуўшчыне горада Мсціслаўля. Змяшчае апісанні помнікаў гісторыі і культуры найстарэйшага горада Магілёўскай губерні. У выданні размешчаны 50 аўтатыпій, на адвароце верхняй вокладкі экслібрыс.

Назва: Статут Великого Княжества Литовского 1588 года.

Месца і год выдання: [Москва], 1854.

Анатацыя: Статут ВКЛ 1588 г. – самы дасканалы збор законаў сярэднявечнай Еўропы, унутраны статут жыцця народа, у якім знайшлі адлюстраванне яго гісторыя, побыт, мараль, традыцыі, родная мова. Створаны і надрукаваны на старабеларускай мове ў 1588 г. у віленскай друкарні братоў Мамонічаў пад кіраўніцтвам і на сродкі вялікага канцлера ВКЛ Льва Сапегі. Статут дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі і Літвы нават пасля ліквідацыі ВКЛ да 1840 г. і паслужыў узорам для складання збораў законаў правазнаўцамі іншых краін. Дадзенае выданне Статута 1588 г. на рускай мове ў 1854 г. было ініцыявана Маскоўскім таварыствам гісторыі і старажытнасцей расійскіх.

Назва: Белорусы : В 3 т. Т. 1 : Введение в изучение языка и народной словесности.

Аўтар: Карский, Евфимий Федорович.

Месца і год выдання: Варшава: Типография Варшав. учеб. округа, 1903.

Анатацыя: Фундаментальная праца “Беларусы” (т. 1–3, 1903–1922) беларускага філолага-славіста, заснавальніка беларускага мовазнаўства, літаратуразнаўства і фалькларыстыкі, этнографа, палеографа і педагога з’яўляецца энцыклапедыяй беларусазнаўства. У 1-м томе даследуецца паходжанне беларускага народа, акрэслены этнічныя межы, прыведзена этнаграфічная карта Беларусі пачатку ХХ ст., асветлены важнейшыя этапы гісторыі беларускай мовы, яе спецыфічныя асаблівасці і ўзаемасувязі з рускай, украінскай, польскай, літоўскай і інш., вызначаны асноўны фонд рукапісаў і помнікаў пісьменнасці беларускага паходжання.

Назва: Белоруссия и Литва : Исторические судьбы Северо-Западного края.

Аўтар: Н.И. Петров, И.И. Малышевский, М.И. Городецкий и др. ; Изд. при М-ве внутр. дел П.Н. Батюшковым.

Месца і год выдання: СПб.: Тип. Т-ва "Обществ. польза", 1890.

Анатацыя: Кніга была выдадзена па ініцыятыве расійскага дзяржаўнага дзеяча, пісьменніка П.М. Бацюшкава (1810–1892) і доўгі час лічылася адной з фундаментальных прац, прысвечаных царкоўнай, ваеннай і палітычнай гісторыі Беларусі са старажытных часоў да XIX ст. У кнізе 99 гравюр і карт.

Назва: Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии с присовокуплением и других сведений к ней же относящихся.

Аўтар: Без-Корнилович, Михаил Осипович.

Месца і год выдання: СПб., 1855.

Анатацыя: У кнізе беларускага гісторыка, краязнаўца і этнографа, генерал-маёра рускай арміі Без-Карніловіча М. В. (1796–1862) разгледжаны пытанні этнічнай тэрыторыі, прыведзены звесткі пра гістарычныя помнікі Беларусі, культуру, побыт і вераванні яе жыхароў. Асобныя раздзелы кнігі прысвечаны апісанню народных абрадаў, звычаяў, народнай метэаралогіі.

Назва: Витебская старина. Т. 1: с приложениями и рисунками в тексте. – Часть текста на польском и латинском языках.

Аўтар: Сапунов, Алексей Парфенович.

Месца і год выдання: Витебск: Типография Губернского правления, 1883.

Анатацыя: Характэрнай асаблівасцю першага тома “Віцебскай даўніны” з’яўляецца яго афармленне: прыгожая шматколерная вокладка, малюнкі гербаў Віцебска, Віцебскага княства і Віцебскай губерні, вялікая колькасць партрэтаў, віды віцебскіх храмаў, разнастайныя планы і чарцяжы, літаграфічныя выявы старажытных пячатак, грамат і рукапісаў.

Назва: Кароткая гісторыя Беларусі : з 40 рысункамі.

Аўтар: Ластоўскі, Вацлаў Юсцінавіч.

Месца і год выдання: Вільня: Друкарня М. Кухты, 1910.

Анатацыя: В. Ластоўскі (1883–1938) – пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч, актыўны ўдзельнік нацыянальнага руху пачатку ХХ ст. Не будучы прафесійным гісторыкам, але з’яўляючыся патрыётам і дасведчаным у розных сферах жыцця чалавекам, ён па-новаму ацаніў падзеі мінулага краіны і расставіў акцэнты. Аўтар разглядаў і характарызаваў падзеі адпаведна карысці ці шкоды, нанесеных імі беларусам. Мінулае Беларусі ў яго даследаванні было прадстаўлена праз разгляд культурных пераўтварэнняў і палітычных падзей, што адбываліся на беларускіх землях.
В. Ластоўскі стаў ахвяраю таталітарнай дзяржавы. Рэабілітаваны толькі ў 1988 годзе. “Кароткая гісторыя Беларусі” шмат дзесяцігоддзяў захоўвалася ў закрытых фондах дзяржаўных бібліятэк.
Кніга на 140 старонках змяшчае 40 “рысункаў”, сярод якіх – узоры старабеларускага пісьменства, партрэты і фотаздымкі гістарычных асоб і дзеячаў беларускага адраджэння, а таксама выявы гарадоў і беларускіх строяў у розных мясцовасцях. Да кожнага “рысунка” прыведзены каментарый з дакладным апісаннем. Работа В. Ластоўскага застаецца актуальнай праз сто год пасля выдання, бо прысвечана яна пераўтварэнню беларускага народа ў суб’ект уласнай гісторыі.

Назва: Памятники времен древних и новейших в Витебской губернии : c рисунками в тексте и 25 отдельными приложениями.

Аўтар: Сапунов, Алексей Парфенович.

Месца і год выдання: Витебск: издание Витебского губернского статистического комитета, 1903.

Анатацыя: Сапуноў Аляксей Парфёнавіч (1851–1924) – выдатны гісторык, археолаг, краязнаўца. Даследаваў гісторыю, літаратуру, этнаграфію, археалогію, архітэктуру, фальклор Беларусі, пераважна Прыдзвінскага краю. А. Сапуноў з няўхільнай настойлівасцю развіваў думку пра неабходнасць мясцовага вывучэння Віцебскай губерні, мясцовай літаратурнай і навуковай творчасці і служыў гэтаму прынцыпу словам і справай.
“Памятники времен древних и новейших в Витебской губернии…” – выданне, аздобленае шматлікімі малюнкамі і чарцяжамі. У кнізе апісаны старажытныя храмы, храмы-помнікі, помнікі-капліцы, руіны замкаў і так званыя Барысавы камяні. Прыведзеныя даныя строга вывераны і аўтарытэтны.

Назва: Книга подарков Матери-Родине: от партизан и партизанок бригады “Дяди Коли”.

Месца і год выдання: [Минская область], отряд им. Дзержинского. – Ноябрь-декабрь 1943.

Анатацыя: У гады Вялікай Айчыннай вайны друкаванае слова партызанскіх і падпольных газет, лістовак, часопісаў служыла сапраўднай зброяй. Вялікая роля належала рукапісным выданням, у якіх асвятляліся самыя разнастайныя бакі падпольнай работы і партызанскага жыцця і прыводзілася інфармацыя пра становішча на франтах, расказвалася пра баявыя подзвігі савецкіх воінаў, працоўны гераізм народа, мужную барацьбу партызан.

Назва: Книга подарков Матери-Родине: от партизан и партизанок бригады “Дяди Коли”.

Месца і год выдання: [Минская область], отряд им. Сталина. – Ноябрь-декабрь 1943.

Анатацыя: У гады Вялікай Айчыннай вайны перыядычны друк перайшоў на падпольнае становішча. Арганізацыямі партызанскіх злучэнняў і атрадаў выдаваліся рукапісныя часопісы, у стварэнні якіх прымалі ўдзел партызанскія журналісты, літаратары, публіцысты, мастакі, таму часта часопісы былі вельмі змястоўныя, цікавыя і багата ілюстраваныя. Публікаваліся нататкі, замалёўкі, апавяданні, насычаныя фактамі, эпізодамі з жыцця партызанскіх атрадаў.

Назва: Народный мститель. Книга подарков Матери-Родине: журн. комсомол. орг. партизан. бригады “Дяди Коли”.

Месца і год выдання: [Минская область],1943.

Анатацыя: У гады Вялікай Айчыннай вайны на акупаванай тэрыторыі Беларусі выходзіла шмат падпольных партыйных і камсамольскіх выданняў. Рукапісным часопісам належала вялікая роля ў адлюстраванні дзейнасці партызанскіх фарміраванняў. Яны з’яўляюцца своеасаблівымі гістарычнымі дакументамі, панарамай партызанскіх бітваў і будняў, старонкамі народнай творчасці таго векапомнага часу.

Назва: Баркулабовская летопись.

Аўтар: Довнар-Запольский, Митрофан Викторович.

Месца і год выдання: Киев: Типография Императорского Университета св. Владимира Н.Т. Корчак-Новицкого, 1908.

Анатацыя: Баркулабаўскі летапіс займае выдатнае месца сярод беларускіх летапісаў XVI–XVIII стст. Гэта крыніца па гісторыі Беларусі сярэдзіны XVI – пачатку XVII ст., помнік беларускай мовы, усёй беларускай культуры. У сваёй рабоце беларускі гісторык, этнограф, фалькларыст і эканаміст М. Доўнар-Запольскі (1867–1934) абагуліў свае вынікі вывучэння дакумента.

Назва: “«Чертеж» гор. Витебска 1664 года”.

Аўтар: Сапунов, Алексей Парфенович.

Месца і год выдання: Витебск: Типография насл. М.Б. Неймана, 1910.

Анатацыя: Віцебск – адзін з найстаражытнейшых беларускіх гарадоў. Вядомы беларускі гісторык, краязнавец А.П. Сапуноў (1851–1924) у сваёй рабоце размясціў графічную крыніцу па гісторыі горадабудаўніцтва Беларусі эпохі позняга феадалізму – “«Чертеж» города Витебска 1664 г.”, на якім з дакументальнай дакладнасцю зафіксаваны планіроўка і абарончая сістэма горада таго часу.

Назва: Полоцко-Витебская старина. Кн. 1.

Аўтар:

Месца і год выдання: Витебск: Типография наследников М. Б. Неймана, 1911.

Анатацыя:“Полацка-Віцебская даўніна” – выданне Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Выйшлі 3 тамы (т. 1, 1911; т. 2, 1912; т. 3, 1916; усе ў Віцебску). Асноўная тэматыка – гісторыя Полацка-Віцебскага краю ІХ–ХІХ стст. і дакументы аб вайне 1812 г. Змешчана шмат матэрыялаў выяўленчага характару: фотаздымкі і партрэты дзяржаўных, ваенных, рэлігійных дзеячаў, малюнкі археалагічных помнікаў Віцебшчыны і Полаччыны. У выданні асвятляліся падзеі навуковага, культурнага і грамадскага жыцця. Рэгулярна друкаваліся справаздачы пра дзейнасць мясцовай архіўнай камісіі.

Назва: Полоцко-Витебская старина. Кн. 2.

Аўтар:

Месца і год выдання: Витебск: Типография наследников М. Б. Неймана, 1912.

Анатацыя:“Полацка-Віцебская даўніна” – зборнік артыкулаў, архіўных дакументаў і навуковых работ на гістарычную тэму пра Віцебшчыну і Беларусь у агульным. Зборнік падрыхтаваны і выдадзены Віцебскай навуковай архіўнай камісіяй у 1911–1916 гг. у Віцебску ў трох кнігах на рускай мове.

Назва: Полоцко-Витебская старина. Вып. 3.

Аўтар:

Месца і год выдання: Витебск: Типография наследников М. Б. Неймана, 1916.

Анатацыя:“Полацка-Віцебская даўніна” – выданне Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. Выйшлі 3 тамы (т. 1, 1911; т. 2, 1912; т. 3, 1916; усе ў Віцебску). Асноўная тэматыка – гісторыя Полацка-Віцебскага краю ІХ–ХІХ стст. і дакументы аб вайне 1812 г. Змешчана шмат матэрыялаў выяўленчага характару: фотаздымкі і партрэты дзяржаўных, ваенных, рэлігійных дзеячаў, малюнкі археалагічных помнікаў Віцебшчыны і Полаччыны. У выданні асвятляліся падзеі навуковага, культурнага і грамадскага жыцця. Рэгулярна друкаваліся справаздачы пра дзейнасць мясцовай архіўнай камісіі.

Назва: Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народа.

Аўтар: Шантыр, Фабіян Гiляравiч.

Месца і год выдання: Слуцк: Друкарня З. Барнака, 1918.

Анатацыя: Фабіян Гiляравiч Шантыр (1887–1920) – беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч. Яго кніга, прысвечаная беларускаму пытанню, распавядае пра гістарычнае палажэнне беларускага народа, яго адносіны з суседнімі народамі, раскрывае асаблівасці беларусаў як прадстаўнікоў асобнай нацыі, прасочвае шлях, па якому ідзе адраджэнне і самавызначэнне беларускага народа.

Бібліятэкарам