ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіІнфармацыя для саіскальнікаў вучоных ступеняў

Інфармацыя для саіскальнікаў вучоных ступеняў

У адпаведнасці з пунктам 47 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь (зацв. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.11.2004 № 560 у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2011 № 621) пры прыняцці саветам па абароне дысертацый станоўчага рашэння па дысертацыі яе электронная копія ў 10-дзённы тэрмін накіроўваецца ў дзяржаўную ўстанову “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”.

Электронную копію дысертацыі просім прадастаўляць адным файлам у фармаце .pdf або .doc на аптычным носьбіце (CD-R, -RW або DVD-R, -RW дыскі + канверт для дыска) у сектар фарміравання і ўліку лакальных электронных інфармацыйных рэсурсаў (далей – ЭІР) аддзела фарміравання электроннай бібліятэкі.

Для атрымання даведкі неабходныя пашпартныя дадзеныя і кантактны тэлефон саіскальніка.

Афармленне дакументаў займае 15–20 мін.

Папярэднюю кансультацыю аб парадку прыёму электроннай версіі дысертацыі можна атрымаць па тэлефоне (8 017) 293 25 86.

Аўтары маюць магчымасць заключэння аўтарскіх дагавораў на перадачу невыключных праў.

Падрабязную кансультацыю можна атрымаць у сектары прававой падтрымкі электроннай бібліятэкі аддзела фарміравання электроннай бібліятэкі па тэлефоне (8 017) 293 27 45.

Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што ў адпаведнасці з пунктам 43 Палажэння аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Рэспубліцы Беларусь не пазней чым за месяц да абароны дысертацыі ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі накіроўваецца аўтарэферат дысертацыі на папяровым і электронным носьбітах.

Электронная копія аўтарэферата дысертацыі можа быць перададзена ў бібліятэку наступным чынам:

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 86.

Рэжым прыема саіскальнікаў:
Панядзелак – пятніца: 09.00–16.30 (перапынак на абед 13.00–13.45).
Субота, нядзеля – выхадныя дні.

111