ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіБеларусь у Першай сусветнайБеларусь у Першай сусветнай: агульная даведка
Беларусь у Першай сусветнай: агульная даведка

Беларусь у Першай сусветнай: агульная даведка

Першая сусветная вайна была падзеяй вялізнага значэння. Па сваіх маштабах і выніках яна не мела роўных ва ўсёй папярэдняй гісторыі чалавецтва. Вайна доўжылася 4 гады, 3 месяцы і 10 дзён (з 1 жніўня 1914 г. да 11 лістапада 1918 г.), ахапіўшы 38 дзяржаў, дзе жылі звыш 1,5 млрд чалавек, або тры чвэрці насельніцтва зямнога шара. У ваенных дзеяннях удзельнічалі многамільённыя войскі, абсталяваныя навейшымі тэхнічнымі сродкамі барацьбы. Агульная колькасць мабілізаваных дасягала 73,5 млн чалавек.

Сапраўды незлічоныя беды прынесла вайна народным масам. 10 млн забітых (столькі ж, колькі загінула ва ўсіх еўрапейскіх войнах за тысячу гадоў) і 20 млн параненых – такі яе крывавы вынік. Толькі прамыя ваенныя расходы дзяржаў-удзельніц склалі 208 млрд долараў, што ў 10 разоў перавышае кошт войнаў з 1793 па 1907 г. Вайна аказала вялікі ўплыў на ўвесь ход сусветнай гісторыі, прывяла да абвастрэння класавай барацьбы, актывізацыі нацыянальна-вызваленчага руху.

У гады Першай сусветнай вайны па тэрыторыі сучаснай Беларусі праходзіў Заходні фронт – галоўны “шчыт” Расіі. Гэта быў самы магутны, самы насычаны войскамі фронт – паўтара мільёна чалавек. Немцы і аўстрыйцы два з лішнім гады, з восені 1915-га да зімы 1918-га, так і не змаглі яго прарваць і дайсці хаця б да Мінска.

Каля 900 тыс. жыхароў беларускіх губерняў былі прызваны ў рады расійскай арміі, з іх 70 тыс. аддалі жыццё за Радзіму ў баях. На тэрыторыі сённяшняй Беларусі адбылося некалькі значных ваенных аперацыяй. Пад час Віленскай аперацыі (верасень – кастрычнік 1915 г.) было спынена наступленне немцаў углыб Расіі, ліквідаваны Свянцянскі прарыў нямецкай кавалерыі, стабілізаваны фронт. Нарачанская аперацыя (сакавік 1916 г.) – першая спроба выбіць акупантаў з беларускай зямлі – была здзейснена па просьбе французскіх саюзнікаў, для палягчэння становішча асаджанага Вердэна. Баранавіцкая аперацыя (чэрвень 1916 г.) планавалася як “галоўнае наступленне года”, знакаміты Брусілаўскі прарыў быў задуманы як другарадны і дапаможны адносна Баранавіцкай бітвы. Ну а Крэўская аперацыя (ліпень 1917 г.) стала першым прыкладам таго, як абарончыя лініі саперніка на беларускіх землях былі цалкам знішчаны нашай артылерыяй.

Палова Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй, палова была прыфрантавой зонай. У падзеях ваенных гадоў загінула 60 тыс. мірных жыхароў, яшчэ 50 тыс. былі сілай сагнаны ў Германію. Першыя беларускія вёскі былі спалены акупантамі не ў 1941-м, як многія думаюць, а тады, у 1915-м!.. Вялізнай трагедыяй для народа стала бежанства – сыход мірных жыхароў у тыл. Дакладнай лічбы беларускіх бежанцаў Першай сусветнай няма і на сённяшні дзень – розныя даследчыкі называюць ад 1,5 да 2,2 млн. Усе абочыны па шашы Мінск – Брэст у магілах бежанцаў 1915 г.

На сучасны погляд лічбы загінуўшых – 70 тыс. у радах арміі, 60 тыс. мірных жыхароў – могуць здацца не такімі вялікімі. Але для пачатку ХХ ст., якое яшчэ не ведала ні лагераў смерці, ні масавых распраў над мірным насельніцтвам, яны былі каласальнымі. Для параўнання – ва ўсёй руска-японскай вайне 1904–1905 гг. расійскае войска страціла забітымі 31 тыс. чалавек.

Можна супаставіць і са стратамі іншых краін у Першай сусветнай: Аўстралія – 59 тыс. загінуўшых, Канада – 56 тыс., Грэцыя – 26 тыс. Страты Беларусі цалкам параўнальныя са стратамі насельніцтва Бельгіі (тым больш што ў Бельгіі жыло прыкладна столькі ж людзей, колькі ў беларускіх губернях). Але дастаткова ўзяць любую кнігу па гісторыі Першай сусветнай, і вы прачытаеце, што Бельгія – адна з галоўных ахвяр вайны!..

Пры падрыхтоўцы праекта выкарыстоўваліся наступныя выданні:

Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Смаргоншчына: трагедыя, гераізм, памяць : матэр. Міжнар. навук.-практ. канф. (г. Смаргонь, 18–19 мая 2007 г.) / [навук. рэд.: А.М. Літвін, У.В. Ляхоўскі]. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2009. – 739 с., [16] л. іл. : іл., табл.
Из содерж.: Коваленя А.А. Первая мировая война: проблемы научных исследований в белорусской историографии; Літвін A.M. Першая сусветная вайна у гістарычнай памяці беларускага народа; Адамушко В.И. Архивные источники о событиях Первой мировой войны на территории Беларуси; Лигута В.Н. 810-дневное противостояние у Сморгони в 1915–1917 гг.; Карпеев И.В. Семь дней в июне... К вопросу о роли 2-й армии Западного фронта в летнем 1916г. наступлении российских войск; Новікаў С.Я. Беларусь перыяду Першай сусветнай вайны у германскай гістарыяграфіі; Кушнер В.Ф. Першая сусветная вайна: некаторыя праблемы гістарыяграфіі i метадалогіі; Острога В.А. Первая мировая война в белорусской историографии 1920–1930-х годов; Порошин А.А. Проблемы прорыва фронта в позиционной борьбе в годы Первой мировой войны в записке командира 5-го корпуса российской армии П.С. Балуева; Смольянинов М.М. Нарочская операция Первой мировой войны; Малышев Г.Н. Нарочанское эхо Вердена; Заворошкин В.Г. Действия русской армии в тылу врага во время Первой мировой войны; Бабкоў A.M. Беларусь в польской политике Германии (1915–1916 гг.); Хомич С.Н. Белорусское национальное движение в зоне немецкой оккупации (1915–1917гг.); Шарков А.В. Воинские захоронения Первой мировой войны на территории Беларуси: состояние, проблемы сохранения и ухода, т.д.

Богданов, В.А. По следам Первой мировой войны в Беларуси [Изоматериал] : Сморгонский район : фотоальбом / Владимир Богданов. – Минск : Гольфстрим, 2007. – 63 с., включая обложку : ил., цв. ил., фот.

Бондаренко, В.В. Во имя памяти святой… : Первая мировая война на белорусской земле : [для старшего школьного возраста] / Вячеслав Бондаренко. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя, 2014. – 109, [2] с. : ил., цв. ил., портр.

Брестский мир : 95 лет со дня подписания : библиографический указатель / УК "Областная библиотека им. М. Горького", Информационно-библиографический отдел ; [составители: Е. И. Жук, М. Н. Путилина; под общей редакцией А. Н. Вабищевича]. – Брест : Брестская типография, 2013. – 49 с., ил. – (Исторические символы Бреста).

Бароўка, В.Ю. Тыл Першай сусветнай вайны ў мастацкім асэнсаванні М. Лынькова і У. Гніламёдава / В.Ю. Бароўка // Первая мировая война: история, геополитика, уроки истории и современность : (к 90-летию окончания Первой мировой войны и началу формирования Версальско-Вашингтонской системы международных отношений) : материалы международной научной конференции, Витебск, 11–12 ноября 2008 г. / [редколлегия: В. А. Космач (главный редактор) и др.]. – Витебск, 2008. – С. 295–297.

Белая, А. І. Чалавек на вайне ў "Запісках…" М. Гарэцкага і М. Гумілёва / Алена Белая // Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць : XVII Гарэцкія чытанні : матэр. чытанняў, Мінск, 9 крас. 2009 г. : (прысвячаюцца Году роднай зямлі) / [рэдкал.: Р. Гарэцкі (адк. рэд.) і інш.]. – Мінск, 2009. – С. 73–80.

Война и плен. Мартиролог : сборник / авт.-сост. Ю.Попов. – Минск : Юнипак, 2005. – 306 с. Из содерж.: Лигута, В.Н. Город воинской доблести и славы (оборона Сморгони 1915–1917). – С. 24–25; Попов, Ю.Н. Сражение под Нарочью спасает Париж. – С. 18–23.

Грамадчанка, Т.К. Традыцыі Максіма Гарэцкага ў беларускай ваеннай прозе / Таіса Грамадчанка // Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць : XVIІI Гарэцкія чытанні : матэрыялы чытанняў, Мінск, 11 чэрвеня 2010 г. : (прысвячаюцца 110-годдзю з дня нараджэння Гаўрылы Гарэцкага) / [рэдкал.: Р. Гарэцкі (адк. рэд.) і інш.]. – Мінск, 2010. – С. 60–66.

Грахоўскі С. Другое жыццё паэта / Сяргей Грахоўскі // ЛіМ. – 1961. – 5 мая.

Ермаковіч, К.А. Чалавек на вайне ў творчасці Максіма Гарэцкага: трагічныя аспекты светабачання (на матэрыяле дакументальна-мастацкіх запісак "На імперыялістычнай вайне") / Кацярына Ермаковіч // Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць : (праблемы выдання спадчыны) : XIX Гарэцкія чытанні : матэр. чытанняў, Мінск, 18 лют. 2011 г. / [рэдкал.: Р. Гарэцкі (адк. рэд.) і нш.]. – Мінск, 2011. – С. 111–115.

Жураўлёў, В.П. Мастацкія функцыі побыту ў рамане Міхася Лынькова “На чырвоных лядах” / Васіль Жураўлёў // Роднае слова. – 2001. – № 5. – С. 32–35.

Заяц, Н.В. Падзеі Першай сусветнай вайны ў мастацкім спасціжэнні Максіма Гарэцкага і Язэпа Пушчы / Наталля Заяц // Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць : (прабл. выдання спадчыны) : XIX Гарэцкія чытанні : матэр. чытанняў, Мінск, 18 лют. 2011 г. / [рэдкал.: Р. Гарэцкі (адк. рэд.) і нш.]. – Мінск, 2011. – С. 139–144.

Каспяровіч, А.М. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны ў адлюстраванні айчыннай гістарыяграфіі / А.М. Каспяровіч // Актуальныя пытанні сучаснай навукі : зб. навук. прац / М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Установа адукацыі "Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка" ; [рэдкал.: В.В. Бушчык (адк. рэд.) і інш.]. – Мінск, 2009. – С. 21–25.

Керсновский, А.А. История русской армии. – Белград : Изд."Царск. Вестника", 1933 –. – Ч. 1– .
Ч. 3 (1881–1917 гг.). – , 1935 . – С. 493–752.

Клімуць, Я.І. Выяўленне падзей Першай сусветнай вайны ў паэме Якуба Коласа "На шляхах волі" / Я.І. Клімуць // Acta Germano-Slavica : зб. навук. арт. / М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь, Установа адукацыі "Магілеўскі дзярж. ун-т імя А.А. Куляшова. – 2008. – Вып. 3. – С. 151–157.

Клімуць, Я.І. Праблемы вайны і незалежнасці ў творчасці Янкі Купалы / Я.І. Клімуць // Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні : зб. навук. арт. / [рэдкал.: У.І. Каяла (адк. рэд.) і інш.]. – Гродна, 2009. – С. 66–69.

Лапата-Загорскі, А.М. Літаратурная вайна / А. Лапата-Загорскі // Вертаград : (Райскі сад) : матэрыялы XVI Міжнар. навук.-асвет. экспедыцыі "Дарога да Святыняў" з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга, 2–6 верас.2009 г. : [зб. арт. і тэз. дакл. / праект, уклад. і рэд. Н.С. Загорскай і А.М. Лапата-Загорскага]. – Мн., 2009. – С. 33–42.

Лявонава, Е.А. Углыб аднаго твора : нацыянальнае і агульначалавечае ў вершы "Паязджане" Янкі Купалы / Ева Лявонава // Роднае слова. – 2010. – № 1. – С. 3–6.

Ляўковіч, М.Ф. Асэнсаванне трагедыі Першай сусветнай вайны праз жыццё і творчасць Максіма Гарэцкага. Папярэджанне нашчадкам / Мая Ляўковіч // Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць : XVIІI Гарэцкія чытанні : матэрыялы чытанняў, Мінск, 11 чэрв. 2010 г. : (прысв. 110-годдзю з дня нараджэння Гаўрылы Гарэцкага) / [рэдкал.: Р. Гарэцкі (адк. рэд.) і інш.]. – Мінск, 2010. – С. 107–115.

Русілка, В.І. Тэма Першай сусветнай вайны ў беларускай паэзіі / В. І. Русілка // Первая мировая война: история, геополитика, уроки истории и современность : (к 90-летию окончания Первой мировой войны и началу формирования Версальско-Вашингтонской системы междунар. отношений) : материалы междунар. науч. конф., Витебск, 11–12 нояб. 2008 г. / [редкол.: В.А. Космач (гл. ред.) и др.]. – Витебск, 2008. – С. 319–320.

Савіцкая, А.М. Псіхалагічны партрэт салдата-франтавіка (на прыкладзе аповесці М. Гарэцкага "На імперыялістычнай вайне") / А.М. Савіцкая // Первая мировая война: история, геополитика, уроки истории и современность : (к 90-летию окончания Первой мировой войны и началу формирования Версальско-Вашингтонской системы международных отношений) : материалы междунар. науч. конф., Витебск, 11–12 нояб. 2008 г. / [редкол.: В.А. Космач (гл. ред.) и др.]. – Витебск, 2008. – С. 297–298.

Смольянинов, М.М. Великая забытая война: к 90-летию окончания Первой мировой войны / Михаил Смольянинов, Сергей Третьяк // Юстыцыя Беларусі. – 2008. – № 10. – С. 75–79.

Сычова, С.А. Агульначалавечае, нацыянальнае, сацыяльнае ў аповесці Максіма Гарэцкага "Ціхая плынь" / Святлана Сычова // Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць : (праблемы выдання спадчыны) : XIX Гарэцкія чытанні : матэрыялы чытанняў, Мінск, 18 лют. 2011 г. / [рэдкал.: Р. Гарэцкі (адк. рэд.) і нш.]. – Мінск, 2011. – С. 231–235.

Траццяк, З.І. Гісторыка-кантэкстуальны падыход да твора М. Гарэцкага "На імперыялістычнай вайне" / З.І. Траццяк // Вестн. Полоцкого гос. ун-та. Сер. А. Гуманитар. науки. – 2011. – № 10. – С. 23–27.

Траццяк, З.І. Лёс беларуса на Першай сусветнай вайне ў малой прозе М. Гарэцкага / З.І. Траццяк // Вестн. Полоцкого гос. ун-та. Сер. А. Гуманитар. науки. – 2013. – № 2. – С. 15–22.

Траццяк, З.І. Новыя шляхі асэнсавання спадчыны М. Гарэцкага аб Першай сусветнай вайне ў кантэксце даследаванняў, прысвечаных амерыканскай і заходнееўрапейскай літаратуры / З.І. Траццяк // Контексты мировой литературы : сб. науч. ст. : к 70-летию профессора А.А. Гугнина / М-во образования Респ. Беларусь, Учреждение образования "Полоц. гос. ун-т" ; [редкол.: Д.А. Кондаков (отв. ред.) и др.]. – Новополоцк, 2011. – С. 273–278.

Тычко, Г.К. Беларуская літаратура XIX–XX стагоддзяў: час і асобы / Г.К. Тычко ; М-ва культуры Рэсп. Беларусь, Бел. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў. – Мн. : БДУКіМ, 2010. – 265, [1]. – С. 100–101.

Тычына, М. Кузьма Чорны : эвалюцыя мастацкага мыслення / М.А. Тычына ; [навук. рэд. В.Ул. Івашын] ; Нац. акад. навук Беларусі, Дзярж. навук. установа "Ін-т літ. імя Я. Купалы.". – 2-е выд., выпр. і дап. – Мн. : Беларус. навука, 2004. – 192 с.

Фогель, В. Барановичи. 1916 г. / Вальтер Фогель ; пер. с нем. изд. Герм. Гос. архива А.И. Далина ; под ред. П.И. Изместьева. – Петербург : Гос. изд-во, 1921. – 57 с. – (Мировая война в отдельных операциях / Отд. воен. лит. при Революц. воен. совете Респ.).

Хведаровіч М. Пясняр залатой рані : Да 60-годдзя з дня нараджэння М. Багуна / М. Хведаровіч // ЛіМ. – 1968. – 15 лістап.

Щавлинский, Н.Б. Белорусская периодическая печать и книгоиздательство в годы Первой мировой войны (1914–1918) / Н.Б. Щавлинский // Сб. науч. тр. сотр. каф. "История, мировая и отечественная культура" / Под ред. В.А. Божанова, Д.Н. Хромченко. – Мн., 2014. – С. 179–193.

Ярмоленка, А.У. Першая сусветная вайна ў творчасці М. Гарэцкага / А.У. Ярмоленка // Актуальные проблемы филологии : сб. науч. ст. / М-во образования Респ. Беларусь, Учреждение образования "Гомел. гос. ун-т им. Франциска Скорины". – 2013. – Вып. 6. – С. 89–92.

Бондаренко, В.В. Сражения Первой мировой войны в Беларуси. 1915–1917 [Электронный ресурс] / Вячеслав Васильевич Бондаренко. – Минск, 2014. – Режим доступа : http://www.children-art.org/en/contest-in-rybnic/284-projects/perazo-stagoddzya-1914-2014/materyyaly-chytannya/455-srazheniya-pervo-mirovo-vony-v-belarusi-1915-1917. – Дата доступа : 29.07.2014.

Бібліятэкарам