ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыЭлектронныя інфармацыйныя рэсурсыРэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіВіртуальныя праекты, выстаўкі і калекцыіВіртуальныя праекты бібліятэкіУшанаванне памяці

Ушанаванне памяці

 ► 
 ◄ 


Ушанаванне памяці як форма захавання спадчыны для нашчадкаў з’яўляецца знакам высокай павагі, любові да сваёй культуры, яе духоўных каштоўнасцей, увагай да значных падзей, выбітных дзеячаў, якія пакінулі след у гісторыі.

Імя нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі ведаюць і памятаюць ва ўсім свеце. Яго музыка выконваецца ў Англіі, Бразіліі, Германіі, Канадзе, Польшчы, Расіі, Румыніі, ЗША, Турцыі, Чэхіі, на Кубе… У Польшчы прозвішчам Манюшкі названа Варшаўскае музычнае таварыства, у Японіі – Інстытут славянскай культуры. Амаль у кожным польскім горадзе ёсць вуліца Манюшкі, у гонар кампазітара таксама названы вуліцы ў Вільнюсе, Валгаградзе, Крывым Розе і Харкаве…

Безумоўна, захоўваецца памяць пра кампазітара і ў Беларусі. Пра жыццё і дзейнасць Манюшкі сведчаць помнікі і мемарыяльныя дошкі. Вуліцы Мінска і Гродна носяць яго імя.

Сёння Станіслаў Манюшка зноў вяртаецца на радзіму, вяртаецца сваімі творамі, сваёй спадчынай. Сведчанне таму – канцэрты, музычныя фестывалі, выстаўкі, музычна-тэатралізаваныя прадстаўленні, выданне філатэлістычнай прадукцыі.



2019 год адчыняе яшчэ адну, безумоўна, значную старонку для далейшага захавання і вывучэння дзейнасці Станіслава Манюшкі нашымі паслядоўнікамі. Святкаванне 200-годдзя С. Манюшкі яшчэ толькі набірае сілу, наперадзе нас чакае вялікая колькасць мерапрыемстваў у розных кутках Беларусі.


На галоўную

Пераход да раздзелаў

Бібліятэкарам