Адысея Саламеі Русецкай:

ад Стамбула да Пецярбурга


да 300-годдзя з дня нараджэння наваградскай лекаркі


Саламея Рэгіна Русецкая (1718 – пасля 1760) –
першая ў гісторыі Рэчы Паспалітай жанчына-лекарка

300-годдзе з дня яе нараджэння ўнесена ў
Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2018 год

Саламея Русецкая... Лекарка, вандроўніца, авантурыстка. Ці была яна на самой справе? Магчыма, гэта літаратурны персанаж і такой асобы ў рэальнасці не існавала. Але хочацца думаць, што наша суайчынніца з XVIII стагоддзя сапраўды жыла, падарожнічала, марыла і любіла. Пра яе падарожжа мы даведаліся з мемуараў «Echo na świat podane procederu podróży i życia mego awantur…» («Рэха, на свет пададзенае, заняткаў, падарожжа і жыцця майго авантураў…»), якія зараз знаходзяцца ў Нацыянальным музеі Кракава, а ў Беларусі вядомыя ў перакладзе Міколы Хаўстовіча пад назвай «Авантуры майго жыцця». Гэтыя мемуары сапраўды нагадваюць авантурны раман, насычаны прыгодамі і нечаканымі падзеямі. Саламея шмат падарожнічала па Еўропе, Расійскай імперыі і Блізкім Усходзе, зарабляючы на жыццё лячэннем людзей. Гэта была адна з тых жанчын, якая сваім інтэлектам, жыццястойкасцю, уменнямі пераўзыходзіла многіх сучаснікаў моцнага полу.

Мы паспрабуем прайсці дарогамі нашай гераіні, пабываць у тых месцах, якія яна наведала, убачыць іх яе вачыма, сустрэцца з тымі людзьмі, з якімі сустракалася яна, акунуцца ў той час, у той лад жыцця.

Прыемнага падарожжа!





Тытульны аркуш і першая старонка запісак Саламеі Русецкай




Сучасныя выданні кнігі




  • З Навагрудчыны ў Асманскую імперыю

    Нарадзілася Саламея ў 1718 г. на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у Наваградскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Бацька яе хутчэй за ўсё быў мешчанінам або дробным шляхціцам. Дзяўчына атрымала выхаванне, якое больш падыходзіла юнаку.

    «З малых гадоў любіла страляць і заўсёды мела пісталеты, фузіі ў дарозе ў калясцы».
    Навагрудак. Малюнак Н. Орды
    Навагрудак. Малюнак Н. Орды

    Навагрудак. Малюнкі Н. Орды


    «У маладым веку маім выдалі мяне мае бацькі (Яўхім Русецкі) замуж з Літвы, ваяводства наваградскага, за лекара Якуба Гальпіра, з якім я гэтага ж года паехала ў Стамбул, і адразу прынятыя мы былі ў прыстойных людзей, бо ён быў надзвычай добры лекар медыцыны…»

    Турцыя

    Стамбул быў буйным гандлёвым цэнтрам Асманскай імперыі. Яго гавань у заліве Залаты Рог лічылася адной з найлепшых у свеце. Веліч і прыгажосць гораду надавалі высокія стромкія мінарэты, шыкоўныя палацы, зіхатлівыя струмені фантанаў. Горад славіўся кірмашамі, караван-сараямі, вызначаўся шматмоўным людскім натоўпам.
    Турэцкая сталіца ўразіла і ашаламіла маладую жанчыну.

    Стамбул XVIII стагоддзя

    Стамбул XVIII стагоддзя



    «Прыехаўшы ў Стамбул, тут шмат чаго можаш паглядзець. Весялосць, людзі розных нацый, паслы, ёсць і сем нашых каталіцкіх касцёлаў».
    «Стамбул хоць і вялікі, шыкоўны бязмерна, але стары горад: тут палац за тысячу кес, а тут кузня, дзе коней куюць, а тут бакал, што агуркі і гарбузы прадае».
    У.Г. Бартлет. Фантан і плошча Святой Сафіі ў Стамбуле. 1839 г.

    У.Г. Бартлет. Фантан і плошча Святой Сафіі ў Стамбуле. 1839 г.

    Турэцкі базар

    Турэцкі базар



    Махмуд I (1696–1754)

    Махмуд I (1696–1754)

    У сталіцы Асманскай імперыі Саламея і яе муж добра ўладкаваліся. У Якуба лячылася ўся знаць.

    «…Трапіўся нам адзін турак, вялікі багатыр, султанскі чаўш, які быў сляпы на абодва вокі і калека на абедзве рукі і абедзве нагі ўжо гадоў сем, і старгаваўся ён з маім мужам за пяцьсот леваў, каб той яго вылечыў. Адразу гэты турак-чаўш даў грошы майму мужу, а муж мой узяўся яго лячыць ды так добра і шчасліва вылечыў, што мог той сам чытаць і пісаць вачыма і рукамі сваімі і хадзіць нагамі, куды хацеў, нават без кійка. Пра гэта даведаўся імператар, султан Махмед, і шмат падарункаў атрымаў мой муж ад султана і стаў вельмі славутым лекарам у Стамбуле».


    Саламея мела дапытлівы розум і выдатныя здольнасці. Нечакана для мужа яна стала праяўляць цікавасць да яго заняткаў, дапамагаць яму лячыць хворых. Неўзабаве Саламея пераняла яго веды, навучылася лячыць нескладаныя хваробы вачэй. Паступова жанчына набіралася вопыту, і турэцкія ўлады дазволілі ёй займацца самастойнай практыкай. Спачатку яна лячыла толькі жанчын, а потым і мужчын.

    Поспехі мужа і жонкі Гальпіраў выклікалі зайздрасць у іншых лекараў. Аднойчы да Якуба звярнуўся султанскі чаўш з просьбай вылечыць яго ад цяжкай хваробы. Але нечакана, пасля прыёму мікстуры, якую выпісаў Гальпір, хворы памёр. Сваякі султанскага чаўша збіраліся звярнуцца да ўлад з просьбай пакараць смерцю лекара, але Саламея ўгаварыла іх не рабіць гэтага і задаволіцца грашовай кампенсацыяй.

    «Пасля праз некалькі месяцаў маімі стараннямі і даследаваннямі, з якое гэта прычыны памёр той наш пацыент, і мы так шмат мусілі за яго плаціць, дазналася я, што тыя апошнія лекі, ад якіх чаўш памёр, зрабілі ў Стамбуле ў адной аптэцы, паводле рэцэпту майго мужа, і там быў пры гэтым адзін габрай, лекар Фансека, і ён з зайздрасці ўкінуў у ступку, дзе гатаваліся лекі, атруты, і такім чынам памёр той турак. I казала я мужу майму, каб даў позву аптэкару, навошта ён дазволіў габраю атруту дабаўляць да лекаў. А муж мой адказаў мне: “Дзякуй Пану Богу, што мяне не пазбавілі жыцця. Добра, што на грашах скончылася”».
    Куточкі самай старой турэцкай аптэкі, якая працуе і сёння

    Куточкі самай старой турэцкай аптэкі, якая працуе і сёння



    Але Саламея не супакоілася, пакуль не абяліла імя мужа і не даказала віну Фансекі.

    «…Тут страх вялікі таго лекара Фансеку ахапіў, і пры людзях ён абяцаў мне аддаць тыя дзесяць кес і міласцю Божаю прасіў мяне, каб ужо тую справу забыла, бо чым далей пра тое будзе напамін, дык не тое што набытак, а і жыццё пакладзеш за тую справу. I яны залагодзілі суд некалькімі тысячамі, і мне вярнулі мае грошы, гэта значыць дзесяць кес».

    Расказваючы свае гісторыі, Саламея шмат месца адводзіла апісанням традыцый і некаторых звычаяў туркаў. Адна з яе прыгод была звязана з забаронай ужывання віна.

    «…У Стамбуле існуе забарона піць і прадаваць віно, і таму частая і строгая варта ходзіць. I наткнулася варта на наш поезд, і знайшлі яны пляшку віна, а другую выпітую (але з вінным пахам), і пыталіся, хто гэта піў…»
    Мужчына і жанчына, затрыманыя янычарамі ў той момант, калі яны ахалоджвалі віно ў ручаі. Мініяцюра. Пачатак XVII ст.

    Мужчына і жанчына, затрыманыя янычарамі ў той момант, калі яны ахалоджвалі віно ў ручаі. Мініяцюра. Пачатак XVII ст.



    Пасля працяглай хваробы ў Саламеі з’явіліся думкі пра ад’езд на радзіму. Яна наняла павозку і паехала разам з маленькай дачкой Канстанцыяй у Адрыянопаль:

    «I вось мы, дзякуй Богу, прыехалі ў Адрыянопаль, пышны горад… Пад'ехалі мы да аднаго дому, і далі нам чатыры пакоі а раrte, засланыя аксамітнымі ўзгалоўямі, і адразу медны столік быў застаўлены добраю ежаю, і вось мы, дзякуй Богу, абедалі».
    Адрыянопаль XVIII стагоддзя

    Адрыянопаль XVIII стагоддзя



    Саламея лячыла ногі ў турэцкіх лазнях, якія ў той час былі адзіным месцам, дзе жанчыны маглі збірацца разам, танцаваць, спяваць. Тут лекарка знаёмілася з некаторымі з іх, яны дапамагалі ёй знайсці пацыентаў.

    «Схуднела, змарнела ад хваробы, ад дарогі, ад клопатаў ды ад злыбяды і калецтва ў чужым краі. Дык пражыўшы дні тры, кажу свайму лёкаю Юзафу-татарыну, каб наняў мне турэцкую каляску, бо хачу заўтра паехаць у лазню: у Турцыі надзвычай добрыя лазні».
    Багатая турчанка са служанкай па дарозе ў лазню

    Багатая турчанка са служанкай па дарозе ў лазню

    Жаночая лазня

    Жаночая лазня



    «…Села ў прылазніку між прыгожых, здаровых, пышна ўбраных белагаловых, бо тут такі звычай, што як на шлюб альбо на вяселле, так белагаловыя апранаюцца і ў лазню. Бо тут такая традыцыя: белагаловыя сядзяць зачыненыя, нідзе не ходзяць, хіба толькі з мужавага дазволу, а дачка з дазволу бацькі можа пайсці ў лазню...»

    Наверх

  • Балгарыя

    Пасля Андрыянопаля Саламея наведала гарады Балгарыі – Ямбул, Пазарджык, Філіпбей. У той час гэта тэрыторыя належала Асманскай імперыі.

    «I вось з ласкі Божае зарабіўшы колькі тысяч, я выехала з Адрыянопаля, а пасля паехала ў Ямбул. Ямбул – гэта горад, дзе жывуць султаны, гэта значыць сыны татарскага хана. I быў адзін султан, які зваўся Алімгірэй, і меў ён хворую жонку і сына хворага. Гэты султан прыслаў па мяне каляску і дзесяць татар канвою; прывезлі мяне ў Ямбул, і вылечыла я жонку і сына Алімгірэй-султана, і даў ён мне тысячу леваў, чэркескую сукенку, невялічкую каляску, коней і адвёз мяне ў Татар-Пазарджык».
    Філіпбей (Плоўдзіў). 1885 г.

    Філіпбей (Плоўдзіў). 1885 г.



    «У Татар-Пазарджыку лячыла я жонку нейкага Ібрагіма-эфендзі. Той Ібрагім-эфендзі мае ў сваім уладанні ўсе плантацыі рысу, што толькі ёсць ва Урумелі, і ён мне добра заплаціў і адвёз мяне ў Філіпбей».

    Каб трапіць ў Сафію, лекарцы трэба было пераехаць праз Балканскія горы. Саламея купіла каня, справіла сабе турэцкую мужчынскую вопратку і рушыла ў дарогу. Па дарозе яна далучылася да гандлёвага каравана, бо адной ехаць было небяспечна: у гарах лютавала банда Сары-Гусейна.

    Напад разбойнікаў на дарозе (паводле сярэдневечнай гравюры)

    Напад разбойнікаў на дарозе (паводле сярэдневечнай гравюры)

    «I вось на той дарозе, што завецца Балканы, нечакана нападае на нас адзін разбойнік, бярэ майго каня за цуглі і кажа: “Кланяюся, пані лекарка, куды едзеш з маленькаю дачушкаю і з набыткам сваім?” Я яму: “Я не лекарка, я мужчына, еду па панскіх справах”. Ён мне: “Ведаю цябе добра, ты – пані лекарка, і чаму канвою не маеш?” Я здагадалася, што гэта славуты разбойнік Сары Гусейн-ага, бо я пра яго шмат разоў чула, што ён адзін і на сто мужоў выходзіць адважна. I так я яму адказала: “Мілы пане, аднак, мяне не стане, і калі б наняла і 500 канвойных, бо я чула пра годнага кавалера Сары Гусейна-агу. Яго не стрымае ніякі канвой, а два-тры чалавекі, што з іх?” Тут турак засмяяўся і кажа: “Я той разбойнік, Сары Гусейн-ага, проша, вашамосць пані, са мною разам у дом мой, я ж маю жонку і дзяцей, сыноў і дачок і жыву ў горадзе Карлаве”».
    «Карлава – горад у цэнтральнай Балгарыі. Ён месціцца ў такой нізіне, што, калі спускаешся да яго, здаецца, што спускаешся з неба на дол…»
    Карлава. Сучасны выгляд

    Карлава. Сучасны выгляд

    «Былі мы тут прынятыя з ласкі Божае вельмі міла, мелі ўсялякія выгоды ў ежы, у пітве, у спакойным жыцці, бо нам далі а parte домік і штодня хадзілі мы ў лазню, і я на свеце столькі крыніц не бачыла, як у Карлаве. Адны воды з гор у горад льюцца струменямі, і ў кожным двары ёсць там млынок і лазня, іншыя воды, што ў лазню ідуць, гарачыя, як мяркую, ці не з гары Этны, з якое заўсёды агонь выскоквае. На адным падворку і халодная, як лёд, і гарачая вада струменіць».

    У Карлаве Саламея вылечыла «турка Сердана, бацьку, альбо свёкра Гусейнавага сына» Атаман шчодра аддзячыў лекарку і адпусціў яе з ганаровым канвоем у Сафію.

    Панарама Сафіі. Малюнак Дж. Кварэнгі. Канец XVIII – пачатак XIX ст.

    Панарама Сафіі. Малюнак Дж. Кварэнгі. Канец XVIII – пачатак XIX ст.



    Тут яна паступіла на службу лекарам у гарэм пашы Кюпру-улу.

    «А мяне ўзялі да пашы ў гарэм за лекарку. У гарэм – гэта значыць у апартаменты белагаловых, да жонкі і дзяцей Кюпры-улу-пашы. I адразу мне ён прызначыў у год сто леваў пенсіі і тайн, гэта значыць хлеб, віно, мяса, рыс, каву, цукар, мёд, свечкі, сена, фураж і іншае, і, дзякуй Богу, добра мне было ў тым двары».
    Гарэм

    Гарэм



    Нечакана Саламея сустрэлася з мужам, які прыехаў сюды палячыцца на мінеральных водах. Разам з ім быў італьянскі лекар, дзякуючы якому яна навучылася выпісваць рэцэпты на лацінскай мове «доктарскімі знакамі», прайшла больш-менш сістэматычны курс медыцынскага навучання. Ён перадаў Саламеі свае кнігі пра лекавыя травы, прыродазнаўчы навуковы лексікон з вопісам хвароб і лякарстваў.

    Праз некаторы час яе муж паехаў у Боснію, і неўзабаве прыйшла вестка аб яго смерці. Затым таксама і яна адправілася ў дарогу.

    Лёс прывёў яе ў Відзін (Відынь) – горад, які быў галоўным фарпостам туркаў на некаторай частцы Балгарыі.

    «Шчасліва даехала я верхам, апрануўшыся па-мужчынску, як турак-янычар, і спынілася ў хане, гэта значыць у аўстэрыі, і хацела сабе дом наняць…»
    Відынь

    Відынь



    Відзінскі паша Хайваз Мехмет папрасіў яе вылечыць трансільванскага князя Ракацы. Туркі былі вельмі зацікаўлены ў яго здароўі, бо мелі намер зрабіць яго венгерскім каралём. Лекарка згадзілася.

    «Дык я паехала на сваёй калясцы да каралевіча ўгорскага і бачыла ягоную слабасць і ўбоства; з дапамогаю тлумача заўсёды мы з ім размаўлялі, бо быў ён вялікай навукі і хрысціянскай набожнасці, быў прававерны католік рымскі. I вось я добра вылечыла яго за 30 дзён».
    Князь Ракацы (1700–1738)

    Князь Ракацы (1700–1738)

    «Шматлікіх колераў бачыла я ў свеце аксаміт: кармазынавы, зялёны, жоўты, чорны, блакітны, пунсовы, фіялетавы, вішнёвы, гранатавы; амарантавы – такія апранахі меў каралевіч Ракацы, з залатымі галунамі і дыяментавымі аплікамі кожнае сподняе, капялюшы, угорскія шапкі, сабаліныя футры пад плашчы і вопратку, сабаліныя шапкі ўгорскія, упрыгожаныя дыяментамі, табакеркі, таксама рознага колеру аксаміт з залатымі галунамі і махрою, і абіўка з аксаміту размаітых колераў, пакоі абабітыя таксама залатымі і срэбнымі галунамі, каляскі, цугі, выдатныя коні, шоры срэбраныя, пазалочаныя і паўсрэбраныя на ядвабных тасьмах, верхавыя коні, сёдлы, збруя залатая з каштоўнасцямі, людзі са страусавымі пёрамі, а пёры дыяментамі аздобленыя. Такіх меў людзей ён дваццаць чатыры і надзвычай шмат галантарэі, гадзіннікаў, табакерак, кніг і ксяндза-капелана».

    Пацыент нечакана захапіўся ёю і пачаў заляцацца. Тым не менш усе заляцанні аказаліся марнымі.

    «I так я зразумела, што мне цяжка будзе далей пярэчыць яму, гэтаму заўзятаму чалавеку. Найлепей мне ціха з Відыня турэцкага выехаць і пазбыцца гэтага непатрэбнага амарата».

    Тады князь Ракацы вырашыў пакараць непрыступную жанчыну, напісаў данос, абвінаваціўшы ў шпіёнстве на карысць Аўстрыі. І Саламеі давялося бегчы пад пагрозай смерці. Разам з дачкой і слугамі на выпадковым караблі яна паплыла ўніз па Дунаі ў Рушчук.

    Від на Русе (Рушчук) з мінарэтамі. 1824 г.

    Від на Русе (Рушчук) з мінарэтамі. 1824 г.



    «А ў той час крывавыя войны былі, і шмат зусім нявінных людзей загадаў паша пакараць лютай смерцю за шпегаўство. Дык адразу ж адправіў ардынанс Гайваз Мехмет-паша, каб за мной паслалі пагоню і калі мяне нагоняць, дык вярнуць назад у Відынь турэцкі і аддаць мяне ў рукі светлага князя яго мосці Ракацы».

    Саламею выратавала яе майстэрства. Якраз у тую ноч, калі яе схапілі, захварэў сын мясцовага скарбніка. Ніводзін лекар не змог дапамагчы яму. Тады арыштаваная прапанавала свае паслугі. На трэці дзень хворы расплюшчыў вочы, а пасля поўнага курсу лячэння цалкам ачуняў.

    «Ягонае лячэнне будзе, дасць Бог, адлюстравана ў маёй лекарскай кніжцы, якую ўжо напісала ўласнаю сваёю рукою і падам у друк. Як таго пацыента свайго вылечыла ад апухласці галавы, твару, языка і горла (без прытомнасці ляжаў сын эстэрэдзы-пашы), дык праславілася сярод людзей так, што мяне за найлепшую лекарку лічылі паўсюль у ваколіцы. Больш чым за дзесяць міль ад Рушчука прыязджалі да мяне на лекі, з чаго мела вялікі барыш і ад свайго эстэрэдзы-пашы атрымала за лячэнне 500 леваў, гэта значыць 2000 тынфаў і каляску».

    Турэцкі скарбнік аказаўся больш удзячным, чым трансільванскі князь, – і Саламея атрымала волю і нават дазвол ехаць у Расію.

    Наверх

  • Па дарозе ў Пецярбург. Нясвіж, Вільня, Рыга, Нарва

    Нясвіж

    Невядомы мастак. Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька» (1702–1762)

    Невядомы мастак. Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька» (1702–1762)

    Па дарозе ў Расію, у Дубне (Украіна), Саламея другі раз выйшла замуж. Яе выбраннікам стаў Юзаф Пільштын – афіцэр, якога яна выкупіла з турэцкага палону. У гэты час туды прыехаў князь Міхаіл Радзівіл (Рыбанька). Пільштын паступіў на службу да вялікага літоўскага гетмана. Князь вярнуўся ў Нясвіж і ўзяў з сабой маладых, прызначыўшы Саламею лекаркай.

    «У гэты час у самыя Запусты прыязджае ў Дубна з Алыкі светлы князь яго мосць Радзівіл, гетман польны літоўскі, і ён з вялікай ахвотаю прымае нас; майму мужу адразу дае патэнт на харунжаства, мяне за лекарку бярэ з сабою ў Нясвіж у Літву».

    Праз пэўны час Саламея задумала наведаць Пецярбург з мэтай вызвалення з рускага палону знаёмых туркаў. Князь Радзівіл доўга не пагаджаўся адпусціць лекарку, пераконваў, што з ёю, простай жанчынай, імператрыца не захоча размаўляць. Але Русецкая ўмела дабівацца пастаўленай мэты і ўрэшце атрымала ад Радзівіла дазвол ехаць у Расію.

    Н. Орда. Палац Радзівілаў у Нясвіжы.
    Н. Орда. Палац Радзівілаў у Нясвіжы.

    Н. Орда. Палац Радзівілаў у Нясвіжы.


    Саламея пакінула маленькую дачку ў Нясвіжы «ў кляштары ў вялебных паненак бенедыктанак на вучобу» і накіравалася ў Пецярбург. Па дарозе яна праязджала Вільню, Рыгу, Нарву, дзе знаёмілася з цікавымі людзьмі, набывала новых пацыентаў.

    Вільня

    «У Вільні я спынілася ў езуіцкай карчме і хутка пазнаёмілася з годнымі панамі, і дамамі, і з манашкамі; было гэта ў час Трыбунала, і я забавілася тут тыдні».
    Ф. Смуглевіч. Віленскі замак. 1785 г.

    Ф. Смуглевіч. Віленскі замак. 1785 г.



    «Пазнаёмілася я і з яснавяльможнай яе мосцю паняю Дунінай, народжанай княжною Трубяцкою, маскоўкаю; гэтая пані мела бацькоў у Пецярбургу, бацьку і маці, а таксама дзядзькоў, родную цётку, таксама княгіню Трубяцкую, што была замужам за царэвічам, які быў у ганаровым почту нашага найяснейшага яго мосці караля ў час яго каранацыі. А гэтая княгіня Трубяцкая, якая была за літоўскім сенатарам, яснавяльможная яе мосць пані Дуніна, дала мне лісты бацькам сваім і да годнай сваёй фаміліі і вельмі добра мяне ў лістах сваіх рэкамендавала».

    Рыга

    У XVIII ст. Рыга амаль цалкам захоўвае сваё сярэднявечнае аблічча

    У XVIII ст. Рыга амаль цалкам захоўвае сваё сярэднявечнае аблічча



    «Вельмі спадабаўся мне гэты пышны горад, і я адразу ж вырашыла пажыць у Рызе колькі тыдняў, каб пазнаёміцца з гэтым прыгожым горадам і яго людзьмі… Я пазнаёмілася з годнымі купцамі, а менавіта з яго мосцю панам Бекерам, а таксама з вяльможным яго мосцю панам генералам Бісмаркам і з яе мосцю ягонай, і лячыла таксама людзей рознага стану, і мела сякую-такую карысць, адным словам, з гатовага нічога не страціла і прасіла вяльможнага яго мосць пана генерала Бісмарка дазволіць агледзець туркаў, якія былі тут у рускай фартэцыі ў няволі. I вось мне яго мосць пан Бісмарк з ахвотаю дазволіў пайсці ў кашары, дзе знаходзіліся турэцкія нявольнікі. Дык я з тымі туркамі размаўляла, пытаючыся ў іх па-турэцку пра маіх рушчуцкіх туркаў, і атрымала добрыя і добрасумленныя весткі, дзе і ў якой маскоўскай фартэцыі засталіся, і хто памёр, і хто жывы».

    Нарва

    Панарама Нарвы ў сярэдзіне XVIII стагоддзя

    Панарама Нарвы ў сярэдзіне XVIII стагоддзя



    «Прыехаўшы ў Нарву выдатную фартэцу і прыгожы горад, які яшчэ Пятро Аляксеевіч імператар расійскі, адабраў у шведаў (бо раней ён шведскі быў), і пайшла я там да вяльможнага яго мосці пана генерала Тараса Абрамавіча Шацілава, які быў камендантам гарнізона, і пыталася пра маіх туркаў, і мела дазвол пайсці да турэцкіх нявольнікаў і пытацца, і атрымала добрыя весткі пра іх, а вяльможны яго мосць пан генерал быў такі ласкавы і гжэчны, што ўзяў да свайго палаца мяне, і людзей маіх, і каляску, і аддала я яму ад яго мосці пана генерала Лівена ліст, што мне яшчэ быў дадзены ў Літве пад Наваградкам. Лячыла я там пані генераліху Шацілаву, жылося мне добра, бо былі гэта людзі бескарыснае дабрыні і пабожнасці. Мела пашану і некалькі дзясяткаў рублёў на дарогу і ліст ад яе мосці пані генераліхі да яе роднага брата ў Пецярбург, да яснавяльможнага яго мосці пана Сямёна Юр'евіча, брыгадзіра, ад сястры ягонай Марыі Юр'еўны».

    Наверх

  • Пецярбург
    «I вось шчасліва прыехала я ў Пецярбург, проста да палаца князя Шарамецьева на Васільеўскім востраве на 25-й лініі, дзе жыў Сямён Юр'евіч Каравулаў, брыгадзір, які некалі быў камендантам у Кракаве ў час інкурсіі. I тут была я па-чалавечы прынята гэтымі ягамосцямі, бо ягоная сястра Марыя Юр'еўна добрую мне рэкамендацыю дала».
    А. Зубаў. Васільеўскі востраў. 1714 г.

    А. Зубаў. Васільеўскі востраў. 1714 г.



    Б. Патэрсен. Васільеўскі востраў. Від з Палацавай набярэжнай. 1799 г.

    Б. Патэрсен. Васільеўскі востраў. Від з Палацавай набярэжнай. 1799 г.



    Шарамецьеўскі палац

    Шарамецьеўскі палац



    Паўночная сталіца прыйшлася Саламеі даспадобы. Наша зямлячка аддае шмат увагі апісанню Пецярбурга, звычаям рускіх людзей, згадвае папулярныя сярод насельніцтва расказы пра Пятра і яго рэфарматарскую дзейнасць.

    «Гэты цар, Пятро Аляксеевіч, за сваё жыццё край свой вельмі добра і пахвальна сфармаваў».

    Яна захаплялася прыемнымі і ветлівымі жыхарамі Пецярбурга, парадкам і чысцінёй на вуліцах, нізкімі цэнамі, новымі мануфактурамі: «…сама я купляла аксаміт, градэтур, залатыя галуны, залатыя кампанкі з пецярбургскае фабрыкі; і там, дзе былі балоты, дрыгва, там цяпер масты каменныя і драўляныя і пяском роўна высыпаныя, на кожнай мілі пяць слупоў з надпісамі па-маскоўску, па-нямецку і на лаціне, куды ехаць і як далёка».

    «…Пецярбург ах які прыгожы і дыхтоўны, такія доўгія вуліцы, што некалькі соцень камяніц альбо палацаў усе аднолькавыя па вышыні і адзін ля аднаго роўна стаяць, і здаецца – адна сцяна. Асобныя палацы меднай бляхаю крытыя, каля кожнай камяніцы размаітыя дрэвы, ліпы, нават у залеву чалавек не змочыцца, ідучы пад стрэхамі. Вуліцы такія шырокія, што шэсць калясак размінуцца могуць. Нідзе драбніцы смецця альбо бруду не відаць, бо як просты мужык з горада выязджае, дык мусіць даць дзве капейкі, а калі смецце альбо гной возьме, хоць адну жменю, ужо дзвюх капеек не дае; а як у горад мужык заязджае, дык мусіць дрэва альбо камень прывезці, а не прывязе, мусіць даць дзве капейкі. Гэта дрэва і камень – на рэпарацыю мастоў па малых вуліцах».
    А. Элігер. Від царквы Ісаакія, наплаўнога маста і будынка Дванаццаці калегій з вежы Кунсткамеры. Пачатак 1730-х гг.

    А. Элігер. Від царквы Ісаакія, наплаўнога маста і будынка Дванаццаці калегій з вежы Кунсткамеры. Пачатак 1730-х гг.



    На думку Сямёна Юр'евіча Каравулава, дапамагчы Саламеі атрымаць аўдыенцыю ў імператрыцы Ганны Іаанаўны магла б княгіня Мар’я Юр’еўна Чаркаская, жонка першага міністра імператрыцы, Аляксея Міхайлавіча Чаркаскага. Князь Чаркаскі карыстаўся пашанаю царыцы.

    І. Аргуноў. Аляксей Міхайлавіч Чаркаскі

    І. Аргуноў. Аляксей Міхайлавіч Чаркаскі

    І. Аргуноў. Марыя Юр'еўна Чаркаская

    І. Аргуноў. Марыя Юр'еўна Чаркаская


    «…Мне казалі, што гэтая княгіня скрытая, суровая, хоць бы і якая панна-прыслужніца ці мужчына, а ўсё роўна біць загадае, але тут інакш нельга, трэба да яе на службу прасіцца, бо рада яна розных нацый людзей у двары сваім мець. Адважылася я на ўсё, што Пан Бог і на мяне пашле».

    І дазволіла княгіня Чаркаская ёй служыць.

    І. Аргуноў. Варвара Аляксееўна Чаркаская (Шарамецьева)

    І. Аргуноў. Варвара Аляксееўна Чаркаская (Шарамецьева)

    «Гэтая княгіня мела адзіную дачку Варвару Аляксееўну, вялікай годнасці і пабожнасці даму, багацця невыказнага».
    «I мела я ад яе вялікую ласку і ўсялякую павагу, бо мяне яна не выкарыстоўвала на чорнай рабоце, а куды еду – заўсёды ў калясцы. Дачка яе мела каля сябе ледзь не ўсіх дам каталічак, напрыклад, мадмазель францужанку дзеля навучання французскай мове і іншыя дамы для паслуг, і заўсёды нам у нядзелю і на святы была падрыхтавана каляска ехаць у касцёл да айцоў-капуцынаў на святую імшу, і ўсялякая нам абслуга і чалавечнасць».

    Трапіць на прыём да імператрыцы Ганны Іаанаўны як заўсёды дапамаглі яе лекарскія здольнасці. Саламея выдаліла катаракту адной дзяўчыне, прачцы.

    Л. Каравак. Партрэт імператрыцы Ганны Іаанаўны (1693–1750)

    Л. Каравак. Партрэт імператрыцы
    Ганны Іаанаўны (1693–1750)

    «Прысутныя лёкаі і іншага стану людзі надзвычай дзівіліся, што дзяўчыну, якая была доўгі час сляпою, я так хутка вылечыла. …І гэтая слава хутка па тых дварах разнеслася, і мне загадана было з'явіцца да найяснейшае манархіні Анны Іванаўны, расійскае імператрыцы».
    «I стала я перад яе мосцю царыцаю Аннай Іванаўнаю. I трэба было тры разы ўкленчыць, пакуль да яе падысці, яна ласкава дала мне пацалаваць руку і запыталася, адкуль я. Кажу: “Полька”. Пытаецца яе мосць царыца: “А чаго ў Маскву прыехала?” Кажу: “Была ў Турцыі, у Стамбуле, служыла султанскім дочкам і шмат якім іншым людзям, бо крыху ведаю лекарства”».
    «Яе мосць царыца пыталася, як мяне завуць. Кажу: “Саламея”. – “А бацьку?” Кажу: “Яўхім”. Тады яе мосць царыца назвала мяне: “Саламаніда Яфімаўна, ідзі з маім надворным маршалкам у свой пакой, які табе прызначаны”».
    «Я белагаловая, а кожная дама з большым даверам раскажа пра свае хваробы белагаловай, дык тут, як і ў іншых краях, было ў мяне вельмі шмат годных пацыентаў абодвух полаў як з імператарскага двара, так і з горада, і з іншых мясцін, якія хацелі лячыцца ў мяне».
    Зімовы палац у Пецярбургу – рэзідэнцыя імператрыцы Ганны Іаанаўны

    Зімовы палац у Пецярбургу – рэзідэнцыя імператрыцы Ганны Іаанаўны



    Від на Стары Зімовы палац і Адміралцейства. Гравюра з малюнкаў М.І. Махаева. 1750-я гг.

    Від на Стары Зімовы палац і Адміралцейства. Гравюра з малюнкаў М.І. Махаева. 1750-я гг.



    Cаламея заслужыла павагу расійскай знаці і сама шчыра палюбіла гэтую краіну. Калі прыйшоў час развітвацца з дзіўнай лекаркай, імператрыца Ганна Іаанаўна падарыла ёй 1000 рублёў на дарогу, наборы срэбных кубкаў, адрэзы тканіны, абрусы з імператарскімі гербамі і замест двух палонных туркаў распарадзілася вярнуць на радзіму чатырох.

    Ледзяны дом Ганны Іаанаўны

    Пры расійскім двары Саламея стала сведкай многіх падзей і інтрыг, наслухалася прыдворных чутак. Яны пераказаны ва ўстаўных раздзелах-навелах «Авантура князёў Далгарукіх», «Гісторыя панавання Ганны Іванаўны», «Авантура пра Мазепу» і інш. Адна з такіх гісторый – пра Ледзяны дом.

    А. Даведава. Ледзяны палац

    А. Даведава. Ледзяны палац



    Яго стваралі як палац для «кур’ёзнага вяселля» князя Міхаіла Аляксеевіча Галіцына. Ён быў пабудаваны на Няве паміж Адміралцействам і Зімовым палацам.

    «Пасля рускіх Каляд у 1743 годзе, калі ў Пецярбургу нязносна холадна, быў зроблены той палац цалкам. Былі на тым вяселлі дзівы розныя, бо ў Пецярбургу ёсць кадэцкая акадэмія, дык уся акадэмія гуляла на тым вяселлі ў размаітых масках, на нейкіх размаітых конях з саламянымі свечкамі. Была там вялікая сціжма люду годнага, есці і піць шчодра дадзена, капэла. А пан малады з паннаю-прачкаю ў сваім пакоі, варта пастаўлена, каб ні вопраткі, ні напояў, ні вуглёў распаленых не падалі гэтаму малжонству. I вось яны вялікую ноч пераначавалі на голым лёдзе, а назаўтра раніцаю іх перад яе мосцю царыцаю паставілі, і мелі яны вялікую ад яе ласку: загадала вярнуць яму ордэн і ў пышны княжы строй убраць, і каляска, шасцерыком запрэжаная, па іх прыехала, і вось абое, пышна, багата апранутыя, у каляску селі і ў палац свой паехалі. Як яны цяпер маюцца, я пра тое не ведаю».
    В. Якобі. Вяселле ў Ледзяным палацы. 1878 г.

    В. Якобі. Вяселле ў Ледзяным палацы. 1878 г.



    На радзіму Саламея паехала не без прыгод і зноў з рызыкай для жыцця.
    З Пецярбурга ў Нарву, з Рэвеля ў Рыгу, а з Рыгі ў Біржы… З Біржаў у Вількамір, у Вільню і гэтак далей прыехала яна ў Карэлічы, пад Наваградак.
    Там маладая жанчына хутка засумавала. Ціхае, размеранае жыццё не падабалася Саламеі.

    «Тут, на Палессі, нідзе ні пацехі, ні забавы, ні авантажу не маю… Звыкла ў Пецярбургу глядзець на шляхетныя справы і жыць добра, а тут свет мне закрыўся…»; «…была б рада вырвацца адсюль, як з няволі…»

    Наверх

  • Паездка ў Вену

    Яна ўсё ж знайшла прычыну, каб пакінуць гэтыя мясціны: вырашыла паехаць да сваякоў мужа з надзеяй атрымаць грашовае спагнанне за яго выкуп з турэцкага палону. І, нягледзячы на тое, што чакала дзіця, рушыла ў дарогу (праз Польшчу, Сілезію, Маравію, Аўстрыю).

    «…Сама хутка выбралася да імператарскае дзяржавы з двума людзьмі і кабетаю на калясцы, запрэжанаю чатырма коньмі, і на параконным вазку і паехала праз Вроцлаў, Алаву, Нысу, Брын, Нікалсбург да Вены, а з Вены да Штаймарка, Грацу, Ніжняй Карніёліі, Верхняй Карніёліі, да Лайбаха, і дапыталася годных бацькоў майго мужа, якія жывуць за чатыры мілі ад Лайбаха ў гарах, у мястэчку Пільштын. А з гэтага мястэчка маюць шляхецтва продкі майго мужа ад імператара Леапольда, і я там узяла радавод дзеля сына майго, а найперш дзеля мужа. Прынялі мяне там добра, па-чалавечы, рады мне былі, і пражыла я там тыдняў шэсць…»

    Штэйнпіхель (або Піхельштэйн) называлі па-нямецку Камна Горыцу.

    Ё.В. Валвасор. Камна Горыца. 1679 г.

    Ё.В. Валвасор. Камна Горыца. 1679 г.



    Камна Горыца. Сучасны выгляд

    Камна Горыца. Сучасны выгляд



    Адпачыўшы ў Камна Горыцы паўтара месяца, нястомная лекарка зноў адправілася ў дарогу. У яе была надзея атрымаць у імператара Карла VI плату за службу мужа і грошы, патрачаныя ёю на яго выкуп.

    Вена

    Вена ў XVIII стагоддзі

    Вена ў XVIII стагоддзі



    Спачатку гэты горад яе не вельмі ўразіў.

    «I Вена, дзе імператар хрысціянскі рэзідэнцыю мае, тое самае: тут шыкоўны кляштар, а тут халупка якога мясніка альбо бакалара, адным словам: тут стары дом, тут новы палац».
    Ф. Салімена. Карл VI (1685–1740), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі

    Ф. Салімена. Карл VI (1685–1740), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі

    «Была я ў імператара Карла і супліку, якую мне патэр Колер, езуіт, спавядальнік імператарскі пісаў, з рук у рукі перадавала, выказваючы крыўды пакінутае ў гэтым чужым краі. Заўсёды мне святое памяці імператар Карл Шосты адказваў: “Auf ale Weise Madam Fahnrichin, будзеш мець належную сатысфакцыю. Я ўжо загадаў графу, каб вяльможнай пані ўсялякая выгода і належная гажа была, і выкупныя грошы за свайго мужа атрымаеш”… Была колькі дзясяткаў разоў у палацы ў самое яе мосці імператрыцы і падала ёй супліку; нічога яна мне большага не дала, як пяць чырвоных злотых. А тут роды набліжаюцца, няма ні грошай, ні сена, ні фуражу, ні таксама надзеі, што нешта атрымаю, толькі ў размовах час ідзе».

    З грашовых цяжкасцей Саламею выручыў прыезд турэцкага пасла Джаны Алібей эфендзі, да якога яна з'явілася з прапановай сваіх паслуг у якасці лекаркі. Ён з ахвотай прыняў яе на службу, улічваючы яе веды мовы і турэцкіх звычаяў.

    Р. Кар’ера. Лізавета Крысціна Брауншвейг-Вольфенбютцельская (1691–1750), імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі

    Р. Кар’ера. Лізавета Крысціна Брауншвейг-Вольфенбютцельская (1691–1750), імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі

    «Пачала я лячыць пасольскіх людзей і ад кожнага пацыента асобны мела падарунак альбо грошы».

    Папулярнасць Саламеі расла, і паступова ўвесь аўстрыйскі двор пачаў у яе лячыцца.

    Жыццё наладзілася. Пайшлі грошы, яна знаёмілася з новымі людзьмі, атрымлівала новыя ўражанні.

    К. Шутц. Касцёл Святога Стэфана ў Вене. 1779 г.

    К. Шутц. Касцёл Святога Стэфана ў Вене. 1779 г.



    Б. Бялота. Від Вены з боку Бельведэра. 1758–1761 гг.

    Б. Бялота. Від Вены з боку Бельведэра. 1758–1761 гг.

    К. Швец. Замак Бельведэр ў Вене. 1940-я гг.

    К. Швец. Замак Бельведэр ў Вене. 1940-я гг.



    «Была я ў садзе князя Генюша, нябожчыка. Вельмі ён прыгожы і каштоўны. Была больш за дзесяць разоў у касцёле святога Стафана. Там каля дзвярэй ёсць камяні, якімі габраі забілі святога Стафана, і ў тых камянях ужо вялікія ямкі, што людзі, цалуючы, выгладзілі, дакранаючыся да тых камянёў. Тут пахаваны той прынц Генюш. З левага боку ад дзвярэй у глыбіні касцёла ёсць капліца, удзень і ўночы там залатую лямпу наліваюць, і свеціць яна дзень і ноч, і штодзень там ля ягонае магілы святая імша бывае. Камень, што дзверы ў магілу прываліў, мае два з чыстага золата кольцы, за якія бяруцца, калі ксёндз на імшу туды заходзіць».
    М. Майтэнс (малодшы). Марыя Тэрэзія Вальбурга Амалія Крысціна (1717–1780), імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі

    М. Майтэнс (малодшы). Марыя Тэрэзія Вальбурга Амалія Крысціна (1717–1780), імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі

    Цікава расказвае Саламея гісторыі пра імператарскую сям’ю, пра смерць імператара Карла, якая адбылася ў час яе знаходжання ў Вене, пра яго дачку Марыю-Тэрэзію – наступную імператрыцу.

    Тут, у Вене, яна нарадзіла хлопчыка, які атрымаў імя Францішак-Ксаверый. Здавалася б, усё ідзе добра. Але нашу зямлячку зноў пацягнула ў дарогу.

    «Развітаўшыся з усімі добрымі прыяцелямі, кумамі і кумою сваімі, выехала я на Каляды ў Олміц і пражыла там колькі дзён».
    «З Олміца я зноў вярнулася ў Найзу, у Алаву, і ўбачыла бязмерную моц прускага войска, якое цягнулася з Вроцлава ў Алаву… шчасліва даехала ў Вроцлаў».

    Олміц. Гравюра. 1724 г.

    Олміц. Гравюра. 1724 г.



    Г. Пробст. Вроцлаў. 1760 г.

    Г. Пробст. Вроцлаў. 1760 г.



    А. Пэн. Кароль Прусіі Фрыдрых II (1712–1786)

    А. Пэн. Кароль Прусіі Фрыдрых II (1712–1786)

    Не спыніла нават тое, што шлях яе пралягаў па ахопленых вайною землях. Скарыстаўшыся смерцю Карла VI, яго сусед, прускі кароль Фрыдрых II, вырашыў павялічыць тэрыторыю свайго каралеўства. Дарэчы, падарожніца змагла прабіцца на прыём да ваяўнічага Фрыдрыха, і нават ён не ўстаяў перад яе абаяннем, дазволіўшы выехаць з захопленай ім Сілезіі.

    «Я кінулася яму ў ногі і прасіла пашпарт, і ён на маіх вачах загадаў адразу напісаць і даць мне ў рукі. Пасля шмат у мяне распытваў, адкуль еду і чаго ездзіла».


    Наверх

  • Кіеў

    Некалькі разоў Саламея наведвалася ў Кіеў, які знаходзіўся ў складзе Рэчы Паспалітай. У адной з гісторый яна расказвае пра тое, як імператрыца Лізавета Пятроўна заклала падмурак Андрэеўскай царквы, недалёка ад Кіева-Пячэрскай лаўры.

    Панарама Кіева. Гравюра XVIII стагоддзя

    Панарама Кіева. Гравюра XVIII стагоддзя



    Андрэеўская царква

    «Яе мосць царыца Лізавета Пятроўна, шчасліва пануючы ў кароне расійскае, узяла да сябе Пятра Фёдаравіча, свае роднае сястры сына, бо гэтая Лізавета Пятроўна паннаю была, і гэтага Пятра Фёдаравіча з дзяцінства пры сябе маючы, адукавала і зрабіла спадкаемцам, гэта значыць прэтэндэнтам расійскае кароны, альбо наследнікам, а як будзе яму дваццаць пяць гадоў, абяцала карону ўступіць, а сама пайсці ў манастыр. Нечакана ён вельмі цяжка захварэў, і ўжо ад яго ўсе лекары адступіліся, а сама яе мосць царыца вялікі смутак і маркоту праз ягоную слабасць мела і шмат убогім і мніхам у цэрквах і манастырах раздала, сама Пана Бога шчыра за ягонае здароўе прасіла.
    В. Эрыксен. Расійская імператрыца Лізавета Пятроўна (1709–1762)

    В. Эрыксен. Расійская імператрыца
    Лізавета Пятроўна (1709–1762)

    Аднойчы прысніла шаноўную асобу, і тая так ёй сказала: “Лізавета, вер і спадзявайся, што не памрэ Пятро Фёдаравіч. Я – апостал Андрэй, пры жыцці хадзіў па гэтым маскоўскім краі, каб хрысціць гэты люд, але нічога не дабіўся ў той час, толькі, прыйшоўшы ў Кіеў, на пясчанай гары ўчыніў Пану Богу ў Святой Тройцы Адзінаму малітвы, каб калі не цяпер, дык хоць калі-небудзь слава Божая і вера хрысціянская распаўсюдзілася ў тым маскоўскім краі, дзе толькі паганцы былі”. I меў ён з сабою крыж алавяны вышынёю ў сярэдні локаць, і закапаў святы Андрэй пры жыцці сваім у той пясчанай гары крыж з такім надпісам: “Я Андрэй-апостал, алавяны крыж закапаў, будзе з дапамогаю Пана Бога здаровы Пятро Фёдаравіч”».
    «Яе мосць царыца Лізавета Пятроўна разам з графам Разумоўскім і з вялікім дваром з вялікімі выдаткамі паехала ў Кіеў, і пехатою хадзіла па Кіеве, і, як тая Алена, крыжа і месца таго на пясчанай гары шукала, якое ў сне бачыла. I знайшла, і там, на тым месцы, на ўсю прастору, царкву мець хацела, чатыры камяні сваімі рукамі паклала».
    «Але ўсе мэтры, якія ў гэтым разбіраліся, пярэчылі, што тут ні ў якім разе царква, такі гмах, быць не можа, бо пясок. Аднак жа яе мосць царыца мовіла: “Я тут хачу мець царкву, а не ў іншым месцы” – дык мусілі капаць і падмурак глыбока закладваць, і знайшлі той алавяны крыж, і яе мосць царыца мае яго і цяпер у скарбніцы сваёй ці ў пакоі. А тут да такой крыніцы дакапаліся, што вада так гвалтоўна выбухнула, быццам з бяздоння, і там шмат вады вылілася адтуль, што ніжні Падол у Кіеве ледзь не затапіла. Размаітыя мудрыя людзі рознае раілі, як бы гэтую новую крыніцу спыніць, бо дрэвы, гной, сена, галлё, каменні кідалі, але не дапамагло».
    «А яе мосць царыца, нічога не ведаючы пра гэтыя штукі, толькі як быццам праз натхненне Святога Духа вымавіла: воўнаю, воўнаю тую крыніцу заткнуць. Так і зрабілі, і з ласкі Пана Бога прыкрылася тая прорва, і пабудавана на тым месцы цяпер велічная царква».
    М. Сажын. Андрэеўскі спуск. 1840-я гг.

    М. Сажын. Андрэеўскі спуск. 1840-я гг.


    Наверх

  • Іншыя гарады

    Ішлі гады. Імкненне да прыгод і неабходнасць зарабляць на хлеб гналі Саламею з краіны ў краіну, з горада ў горад. Так ездзіла яна з месца на месца, шукаючы ўтаймаванасць для сваёй душы.
    Польшча і Сілезія, пасля Балгарыя, потым Малдавія. Яна пабывала, займаючыся лекарскай практыкай, у Львове, Камянцы-Падольскім, Бухарэсце, Ясах, Варшаве, Дубне, Хоціне. Зноў лячыла пацыентаў. Зноў пераконвала ворагаў, што ў яе не «заечае сэрца» і заўсёды ёсць з сабой «пара набітых пістоляў».

    З. Развадоўскі, С. Яноўскі. Львоў. 1772 г.

    З. Развадоўскі, С. Яноўскі. Львоў. 1772 г.



    Е. Кошкін. Від горада і крэпасці Камянец-Падольскі з усходняга боку. 1794 г.

    Е. Кошкін. Від горада і крэпасці Камянец-Падольскі з усходняга боку. 1794 г.



    Старажытная гравюра з выявай Бухарэста

    Старажытная гравюра з выявай Бухарэста



    Г. Бодэнер. Горад Ясы. Гравюра. Першая палова XVIII ст.

    Г. Бодэнер. Горад Ясы. Гравюра. Першая палова XVIII ст.



    Б. Бялота. Від Варшавы з тэрасы Каралеўскага замка. 1773 г.

    Б. Бялота. Від Варшавы з тэрасы Каралеўскага замка. 1773 г.



    Н. Орда. Дубна

    Н. Орда. Дубна



    Гравюра Хоцінскай крэпасці. 1780 г.

    Гравюра Хоцінскай крэпасці. 1780 г.



    Люблін у пачатку XVIII cтагоддзя. Панарама невядомага мастака ў Дамініканскай царкве

    Люблін у пачатку XVIII cтагоддзя. Панарама невядомага мастака ў Дамініканскай царкве



    Переказаць усе падарожжы Саламеі коратка немагчыма – жыццё яе было насычана падзеямі, не раз яна бывала ў смяротнай небяспецы.

    Наверх

  • Другі прыезд у Стамбул

    Праз шмат гадоў наша гераіня зноў апынулася ў горадзе, дзе прайшло яе юнацтва. Гэта была ўжо сталая жанчына, дасведчаная лекарка…
    Становішча Саламеі ў турэцкім грамадстве ўмацавалася. Яе больш не лічылі чужаземкай і ставіліся з вялікай павагай. Так атрымалася, што менавіта Турцыя стала надзейным прытулкам для вандроўніцы.
    Паспяхова ішло лячэнне хворых, сярод якіх былі турэцкія саноўнікі, сёстры султана Айшэ і Асма, яго жонкі і наложніцы. Праз пэўны час Саламея стала лекаркай султанскага гарэма.

    Ю.Д. Дэлінкур. Танец у гарэме

    Ю.Д. Дэлінкур. Танец у гарэме



    Мустафа III (1717–1774)

    Мустафа III (1717–1774)

    Саламея расказвае пра звычаі і традыцыі ў султанскай сям'і, незлічоныя багацці турэцкіх палацаў, перадае розныя гісторыі, якія мелі месца пры двары султана Мустафы.


    «Там былі пакоі так багата аздобленыя, што ўзгалоўе і тыя кілімы, па якіх хадзілі, у шасці вялікіх пакоях былі засланыя аксамітам, масыфам гафтаваныя і аздобленыя жэмчугам з дробны гарох. Той пакой, што быў для малжонства, высланы зялёным аксамітам, і ў залатых кадзідлах курылі ud agaczy, а на лаціне lignum aloes, такі каштоўны, што за кожны лот трэба даць чырвоны злоты. Вялікія кандэлябры ўверх на чатыры крамныя локці брыльянтамі ўпрыгожаныя, люстэрка ад долу да бэлькі ў залатой раме апраўлена і залаты стол, місы ж з парцаляны, бо з залатога посуду есці ў іх не зазвычаена».

    Яна паясняе ўпарадкаванне султанскага двара.

    Пасяджэнне дывана
    Пасяджэнне дывана

    Пасяджэнне дывана


    «I там у султанскім двары павінна быць найлепшых мужоў трыццаць дзевяць, разумных, і вучоных, і з твару слічных, і да вайны і да ўсіх мужчынскіх спраў прыдатных, і ўсім добрым і чалавечым звычаям навучаным без “але”. А саракавы сярод тых трыццаці дзевяці сам султан, і называюцца яны на султанскім двары “Сорак мужоў”».

    Сярод другіх гісторый Саламея распавядае гісторыю заснавання сабора Святой Сафіі (Айя-Сафія).

    «Гэтая царква, калі была дабудаваная, яшчэ на той дзень назвы не мела, дык раіўся імператар з духавенствам і добрымі прыяцелямі, пад якім тытулам свянціць яе».
    А. Рэланд. Айя-Сафія. 1719 г.

    А. Рэланд. Айя-Сафія. 1719 г.



    Сабор Святой Сафіі – Святая Сафія Канстанцінопальская, Айя-Сафія – былы патрыяршы праваслаўны сабор, пасля – мячэць, цяпер – музей; сусветна вядомы помнік візантыйскага дойлідства, сімвал «залатога стагоддзя» Візантыі. Афіцыйная назва помніка на сённяшні дзень Музей Айя-Сафія.

    Браты Фасаці. Айя-Сафія Канстанцінопальская. 1852 г.

    Браты Фасаці. Айя-Сафія Канстанцінопальская. 1852 г.

    Браты Фасаці. Унутраная прастора Айя-Сафіі. 1852 г.

    Браты Фасаці. Унутраная прастора Айя-Сафіі. 1852 г.



    «Перад царквою Айя-Сафія на цвінтары (што цяпер туркі ў джамію ператварылі) стаяць мураваныя слупы, надзвычай высокія, і я чула ад многіх хрысціян, якія шчыра сцвярджалі, што пад тымі слупамі павінны быць кашы з хлябамі, якімі Пан Езус, яшчэ жывучы на свеце, надзяляў народ».

    Стамбул – гэта апошняе вядомае месцазнаходжанне Саламеі Русецкай. На гэтым апісанне яе прыгод, на жаль, абрываецца. Мы даведваемся толькі пра яе планы на далейшае жыццё.

    Наверх

  • Іерусалім і іншыя мары вандроўніцы

    У 1760 годзе са Стамбула Русецкая збіралася паломніцай у Святую Зямлю. У яе планы ўваходзіла наведванне Палестыны і Егіпта.
    З дзённіка мы даведаліся, што саракадвухгадовая Саламея вырашыла «…паехаць морам у Егіпет, каб адпачыць і паглядзець свету, бо мне лягчэй у чужым і далёкі краі, чым быць пакрыўджанаю, вярнуўшыся з Егіпта, мела намер з дапамогаю Пана Бога быць у Ерусаліме».
    Збіраючыся ў далёкую вандроўку, яна «раздала на славу Божую» значную частку сваёй маёмасці бедным хрысціянам і туркам.

    Д. Робертс, Л. Хаге, Дж. Кроўлі. Літаграфія “Святая Зямля”. 1855 г.

    Д. Робертс, Л. Хаге, Дж. Кроўлі. Літаграфія “Святая Зямля”. 1855 г.



    А. Ілзнер. Від на старажытны Іерусалім. 1862 г.

    А. Ілзнер. Від на старажытны Іерусалім. 1862 г.



    «Ерусалім – святое месца на зямлі, якое шануюць ва ўсім свеце, а найбольш – хрысціяне, што адусюль на адпушчэнне грахоў прыязджаюць».

    Саламея падрабязна апісвае сыходжанне Жыватворнага агню, пра якое ей было вядома з чужых слоў.

    Паломнікі ў Іерусаліме

    Паломнікі ў Іерусаліме

    «Магіла Пана Езуса такая цудоўная, што ў час Велікоднае ютрані вогненныя прамяні выскокваюць з яе. У прысутнасці праваслаўнага патрыярха, нашых айцоў-бернардынаў, армянскага патрыярха, некалькі тысяч людзей-хрысціян, яшчэ звечара ў перадвелікодную суботу Труну Панскую аглядае сам турэцкі паша, каб духавенства якога ашуканства не ўчыніла, каб люд хрысціянскі не ўводзілі ў зман. I вось, аглядзеўшы і пабачыўшы, што гэтая труна чыстая, нічога ў ёй няма, сам турэцкі паша загадвае прываліць яе магільным каменем і сваёю пячаткаю ў сямі месцах апячатвае і ў поўнач загадвае ўсе срэбраныя і залатыя кандэлябры патушыць, а іх некалькі дзясяткаў тысяч. Як тыя промні з Труны Пана Езуса выскачаць, дык маленькія агнёвыя струменьчыкі ідуць да свечак і ўсе свечкі самі запальваюцца. Праваслаўны патрыярх скрыжоўвае рукі з армянскім патрыярхам; яны трымаюць у руках па пяць свечак і запальваюць іх ад таго святога промня, а ад гэтых свечак іншае духавенства запальвае свае свечкі, а пасля ўсе хрысціяне таксама запальваюць свае свечкі, не па адной, а па некалькі, бо гэтыя свечкі бяруць людзі дадому і пры сконе ў рукі даюць. Гэтыя запаленыя свечкі патрыярхі да барод сваіх прытуляюць і да сукняў, але той агонь лагодны, не гарачы і не шкодлівы. I іншыя людзі, што ад патрыярхаў свечкі запальвалі, таксама свечкі да сваіх твараў падносяць і ў запазуху кладуць, а ён іх не апякае. Але гэтая лагоднасць не доўга трывае, бо што далей, то стае ён гарачэйшы і на звычайны агонь падобны.

    Cыходжанне Жыватворнага агню ў Іерусаліме

    Cыходжанне Жыватворнага агню ў Іерусаліме


    Потым неадкладна загадваюць хрысціянам адысці, і сам паша кажа адпячатаць Труну. Убачыўшы свае пячаткі цэлымі, а Труну чыстую, як і была, – сцвярджаюць, што той прамень моцаю Божаю нараджаецца. Шмат хворых, сляпых, кульгавых, нямых, апантаных альбо хто ў смутку, альбо ад Бога ласкі ці збаўлення хто прагне, заўсёды вымаляць сваё на гэтым святым адпушчэнні грахоў у Ерусаліме, спадзяваліся б толькі ўсім сэрцам на Бога».

    Ажыццявіла яна свой намер ці не, невядома, як і невядомы далейшы лёс гэтай адважнай і незвычайнай жанчыны.

    Наверх

  • Пасляслоўе

    У канцы кнігі размешчана шмат разважанняў аб розных рэлігіях, займальныя гісторыі, пачутыя ад іншых людзей. А яшчэ яна марыла напісаць спецыяльную кнігу па медыцыне. Магчыма, і напісала... Магчыма, і пабывала ў Палесціне, у Іерусаліме…
    Саламея была складанай натурай. Сваё жыццё яна ператварыла ў захапляючае прыгодніцкае тэатральнае дзейства. У ёй змагаліся розныя супярэчлівыя пачаткі: цікаўнасць да свету і людзей, вынаходлівасць – і вера ў непазбежнасць лёсу, Боскае прадвызначэнне; спачуванне да чужога гора – і жорсткасць; прага ціхага сямейнага шчасця – і прыроджанае імкненне да небяспечных прыгод, змены месцаў і абставін. Застацца раўнадушным да абаяння гераіні кнігі «Авантуры майго жыцця» і не спачуваць ёй – немагчыма.
    Запіскі Саламеі Русецкай – гэта багатая і цікавая крыніца па гісторыі і геаграфіі народаў шэрага краін. Чытач зможа не толькі даведацца пра жыццёвы шлях лекаркі-вандроўніцы, але і ўявіць карціну эпохі сярэдзіны XVIII стагоддзя, пазнаёміцца з бытавой культурай, традыцыямі і некаторымі гістарычнымі падзеямі.

    Карта вандровак Саламеі Русецкай з кнігі C. Пільштыновай «Авантуры майго жыцця». Мінск, 1993

    Карта вандровак Саламеі Русецкай з кнігі C. Пільштыновай «Авантуры майго жыцця». Мінск, 1993 г.


    Наверх

  • Асоба Саламеі ў культурнай прасторы
    Партрэт Саламеі Русецкай. Мастак Я. Кулік. 1989 г.

    Партрэт Саламеі Русецкай. Мастак Я. Кулік. 1989 г.



    Насценны адрыўны каляндар. Мінск, 2018 г.

    Насценны адрыўны каляндар. Мінск, 2018 г.



    Альбом-атлас «Альбом-атлас «Географы і падарожнікі Беларусi». Мастак А.Л. Жалезкін. Мінск, 1999 г.
    Альбом-атлас «Географы і падарожнікі Беларусi». Мастак А.Л. Жалезкін. Мінск, 1999 г.
    Альбом-атлас «Географы і падарожнікі Беларусi». Мастак А.Л. Жалезкін. Мінск, 1999 г.

    Альбом-атлас «Географы і падарожнікі Беларусi».
    Мастак А.Л. Жалезкін. Мінск, 1999 г.




    Сяргей Кавалёў. «Чатыры гісторыі Саламеі». Мінск, 2013 г.

    Сяргей Кавалёў. «Чатыры гісторыі Саламеі». Мінск, 2013 г.

    Закладка «Саламея Русецкая-Пільштынова». Мінск, 2015 г.

    Закладка «Саламея Русецкая-Пільштынова». Мінск, 2015 г.




    Раіса Баравікова. «Саламея» з кнігі лірыкі «Каханне». Мінск, 1987

    Раіса Баравікова. «Саламея» з кнігі лірыкі «Каханне». Мінск. 1987 г.

    Раіса Баравікова. «Саламея»
    з кнігі лірыкі «Каханне». Мінск, 1987 г.




    Віктар Шніп. «Балада Саламеі Пільштыновай» з кнігі «Проза і паэзія агню». Мінск, 2010 г.
    Віктар Шніп. «Балада Саламеі Пільштыновай» з кнігі «Проза і паэзія агню». Мінск, 2010 г.

    Віктар Шніп. «Балада Саламеі Пільштыновай»
    з кнігі «Проза і паэзія агню». Мінск, 2010 г.



    Алесь Марціновіч. «Вандроўкі лекаркі з Наваградка» з кнігі «Зерне да зерня». Мінск, 1996 г.






    Алесь Марціновіч. «Вандроўкі лекаркі з Наваградка» з кнігі «Зерне да зерня».
    Мінск, 1996 г.




    Уладзімір Мароз. «Авантуры Саламеі Русецкай» з кнігі «За брамай забытых мелодый». Мінск, 2004 г.
    Уладзімір Мароз. «Авантуры Саламеі Русецкай» з кнігі «За брамай забытых мелодый». Мінск, 2004 г.

    Уладзімір Мароз. «Авантуры Саламеі Русецкай»
    з кнігі «За брамай забытых мелодый». Мінск, 2004 г.



    Сцэна са спектакля «Саламея і яе амараты» па п’есе  С. Кавалёва





    Сцэна са спектакля «Саламея і яе амараты» па п’есе С. Кавалёва на сцэне Мінскага абласнога драматычнага тэатра. Маладзечна, 1996 г.
    Рэжысёр Р. Таліпаў.
    У ролі Саламеі – Ірына Кляпацкая,
    Пільштына – Андрэй Бубашкін




    Афіша да спектакля «Саламея Русецкая» па п’есе С. Кавалёва «Чатыры гісторыі Саламеі». Брэсцкі абласны тэатр драмы і музыкі. Брэст, 1999 г. Рэжысёр А. Бакіраў.


    Афіша да спектакля «Саламея Русецкая» па п’есе С. Кавалёва «Чатыры гісторыі Саламеі». Брэсцкі абласны тэатр драмы і музыкі. Брэст, 1999 г.
    Рэжысёр А. Бакіраў.

    Сцэна са спектакля. Саламея – Тамара Ляўчук, Айшэ – Наталля Лабко

    Сцэна са спектакля.
    Саламея – Тамара Ляўчук,
    Айшэ – Наталля Лабко




    Сцэна са спектакля





    Сцэны са спектакля «Саламея» па п’есе
    С. Кавалёва «Чатыры гісторыі Саламеі». Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы. Мінск, 2001 г. Рэжысёр А. Гарцуеў.
    У ролі Саламеі – Зоя Белахвосцік


    Сцэна са спектакля
    Сцэна са спектакля



    Тэатралізаванае прадстаўленне ў рамках круглага стала «Персаналіі Навагрудскай зямлі – Саламея Рэгіна Русецкая» ў  Навагрудскай раённай бібліятэцы. 23 сакавіка 2018 г.

    Тэатралізаванае прадстаўленне ў рамках круглага стала
    «Персаналіі Навагрудскай зямлі – Саламея Рэгіна Русецкая»
    ў Навагрудскай раённай бібліятэцы. 23 сакавіка 2018 г.



    Кніжная выстаўка

    Кніжная выстаўка да Дня жанчын і 300-годдзя з дня нараджэння першай у гісторыі Рэчы Паспалітай жанчыны-лекаркі Саламеі Русецкай. Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
    8 сакавіка – 3 красавіка 2018 г.



    Наверх

  • Літаратура па тэме
    Літаратура па тэме


      Кнігі

    1. Грицкевич, В. П. Путешествия наших земляков : из истории страноведения Белоруссии / В. П. Грицкевич. – Минск, 1968. – 233 c.

    2. Грицкевич, В. П. С факелом Гиппократа : из истории белорусской медицины / В. П. Грицкевич. – Минск, 1987. – 270 с.

    3. Пензер, Н. Гарем : история, традиции, тайны : [перевод с английского] / Н. Пензер. – Москва, 2005. – 301, [2] с.

    4. Рублевская, Л. И. Амараты, разбойники и красота. Саломея Русецкая (1718 – после 1760) / Л. И. Рублевская // Рыцари и дамы Беларуси : исторические очерки / Л. Рублевская. – Минск, 2013. – С. 116–121.

    5. Багадзяж, М. Лекарка манархаў / М. Багадзяж // Жанчыны, найбольш знакамітыя ў гісторыі Беларусі / Ірына Масляніцына, Мікола Багадзяж ; [мастак І. Гардзіёнак]. – Мінск, 2008. – С. 48–55.

    6. Багадзяж, М. К. Русецкая Саламея Рэгіна (1718 – пасля 1760) / М. К. Багадзяж // Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X–XIX стагоддзі : энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 1995. – С. 285–287.

    7. Баравікова, Р. А. Каханне : кніга лірыкі / Р. Баравікова ; [мастак В. Тарасаў]. – Мінск, 1987. – 173, [1] с.

    8. Грыцкевіч, В. П. Адысея наваградскай лекаркі : Саламея Русецкая / В. П. Грыцкевіч ; [навуковы рэдактар А. О. Лойт]. – Мінск, 1989. – 52, [1] с.

    9. Грыцкевіч, В. П. Шляхі вялі праз Беларусь : нарыс / В. П. Грыцкевіч, А. Мальдзіс. – Мінск, 1980. – 269, [2] c.

    10. Кавалёў, С. В. Чатыры гісторыі Саламеі : выбраныя п'есы / С. В. Кавалёў. – Мінск, 2013. – 333, [2] с.

    11. Кашанкова, Л. В. Роля жанчын Гарадзеншчыны ў яе развіцці / Л. В. Кашанкова // Женщина. Общество. Образование : материалы 11-й международной междисциплинарной научно-практической конференции 19–20 декабря 2008 г. – Минск, 2009. – Т. 2. – С. 213–217.

    12. Каяла, У. І. Анатомія кахання ў рамане Саламеі Русецкай-Пільштыновай «Авантуры майго жыцця» / У. І. Каяла // Міжнародныя Шамякінскія чытанні «Пісьменнік – Асоба – Час» : матэрыялы II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Мазыр, 20–21 кастрычніка 2011 г. – Мазыр, 2011. – С. 121–126.

    13. Ліпніцкая, С. С. Забытыя імёны беларускай навукі і культуры. Саламея Русецкая / С. С. Ліпніцкая // Актуальные вопросы современной медицины и фармации : материалы 55-й итоговой научно-практической конференции студентов и молодых ученых ВГМУ, 23–24 апреля 2003 года. – Витебск, 2003. – С. 343–345.

    14. Мальдзіс, А. «Авантуры» Пільштыновай / А. Мальдзіс // Беларусь у люстэрку мемуарнай лiтаратуры ХVIII стагоддзя : нарысы быту і звычаяў / А. Мальдзіс. – Мінск, 1982. – С. 33–41.

    15. Мальдзіс, А. І. Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі : эсэ ; Восень пасярод вясны : аповесць, сатканая з гістарычных матэрыялаў і мясцовых паданняў : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / А. І. Мальдзіс. – Мінск, 2009. – 477 [2] с.

    16. Мароз, У. В. Авантуры Саламеі Русецкай / У. В. Мароз // За брамай забытых мелодый : эсэ. Вершы. Мініяцюры / У. В. Мароз. – Мінск, 2004. – С. 78–89.

    17. Марціновіч, А. Зерне да зерня : гісторыя ў асобах : эсэ, нарысы / А. Марціновіч. – Мінск, 1996. – 364 с.

    18. Масляніцына, І. А. Слава і няслаўе : гістарычна-біяграфічныя нарысы пра жанчын, жыццё i дзейнасць якiх звязаны з беларускай зямлёй, VI–XVIII стст. / І. А. Масляніцына, М. К. Багадзяж. – Мінск, 1995. – 253, [2] с.

    19. Паміж Беларуссю і Польшчай. Драматургія Сяргея Кавалёва / [пад рэдакцыяй А. Ліопа, А. Баровец]. – Мінск, 2009. – 435 с.

    20. Пільштынова, С. Авантуры майго жыцця : [раман] / С. Пільштынова. – Мінск, 2008. – 332, [1] с.

    21. Пільштынова, С. Авантуры майго жыцця (урыўкі) / С. Пільштынова // Літаратура XVII–XVIII стагоддзяў / навуковы рэдактар В. А. Чамярыцкі. – Мінск, 2012. – Т. 2 : Залатая калекцыя беларускай літаратуры : у 50 т. / рэдкалегія: У. В. Гніламёдаў [і інш.]. – С. 479–518.

    22. Сачэнка, С. Ці была Саламея Пільштынова аўтарам кнігі «Авантуры майго жыцця»? / С. Сачэнка // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта. – Мінск, 2002. – Вып. 3. – С. 131–132.

    23. Чукічова, Н. Авантура С. Пільштыновай. Князь Ракацы: пра неабходнасць удакладнення рэальнага каментара / Н. Чукічова // Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności : матэрыялы XX міжнароднай навуковай канферэнцыі, Гродна, 23–24 кастрычніка 2014 г. – Мінск, 2015. — С. 196–202.

    24. Чукічова, Н. Пра канвертацыю казкавых архетыпаў у літаратурным сюжэце, альбо Марфалогія адной авантуры / Н. Чукічова // Acta Albaruthenica. – 2015. – T. 15. – С. 39–55.

    25. Шніп, В. А. Балада Саламеі Пільштыновай / В. А. Шніп // Проза і паэзія агню : вершы, аповесць, эсэ / В. Шніп. – Мінск, 2010. – С. 24–25.

    26. Kuchowicz, Z. Żywoty niepospolitych kobiet polskiego baroku / Z. Kuchowicz. – Łodź, 1989. – 157, [2] c.

    27. Pollak, R. Od Renesansu do Baroku / R. Pollak. – Warszawa, 1969. – 332 с.


    28. Articles from periodicals

    29. Глебова, Н. У белорусов своя Саломея / Н. Глебова // Вечерний Минск. – 2001. – 19 апр. – С. 3.

    30. Данейко, Е. Три истории любви / Е. Данейко // Белорусская деловая газета. – 2001. – 3 мая. – С. 14.

    31. Киновиченя, Э. Человек с планеты милосердного солнца : об удивительной судьбе нашей землячки, лекарки Саломеи-Регины Русецкой / Э. Киновиченя, Г. Карвиго // Здоровье и успех. – 2008. – № 2. – С. 22–23.

    32. Команава, Т. Vivat, «Саламея»! / Т. Команава // Культура. – 2001. – 18–24 жн. – С. 8.

    33. Лычагина, Т. Авантюры Саломеи Русецкой / Т. Лычагина, В. Жидолович // Кем быть? : компас в мире профессий. – 2015. – № 1. – С. 42–43.

    34. Асіноўскі, С. М. Адысея Саламеі Русецкай / С. М. Асіноўскі // Архівы і справаводства. – 2010. – № 3. – С. 146–152.

    35. Ахметшын, А. Саламея нічога не ведала пра каханне! / А. Ахметшын // Чырвоная змена. – 2001. – 22 мая. – С. 6.

    36. Бакіраў, А. Мужчынскі погляд / А. Бакіраў // Культура. – 2001. – 29 верас. – 5 кастр. – С. 8.

    37. Бартніцкая, М. Дык хто ж яна, Саламея? / М. Бартніцкая // Рэспубліка. – 2001. – 11 мая. – С. 8.

    38. Брылеўскі, М. М. Выхадцы з Беларусі ў даследаваннях бліжняга і дальняга замежжа / М. М. Брылеўскі // Геаграфія. – 2015. – № 12. – С. 37–43.

    39. Гаробчанка, Т. Проста… эратычны жыццяпіс / Т. Гаробчанка // Літаратура і мастацтва. – 1997. – 18 крас. – С. 10.

    40. Жанчыны ў гісторыі Беларусі / падрыхтавала Л. М. Смірнова // Бібліятэка прапануе. – 2003. – № 1. – С. 24–31.

    41. Кашанкова, Л. Славутыя дзяячкі Гродзеншчыны / Л. Кашанкова // Алеся : Работніца і сялянка. – 2010. – № 10. – С. 34–37.

    42. Ляўчук, Т. Б. Фемінізм? Гуманізм! / Т. Б. Ляўчук ; гутарыла Т. Команава // Культура. – 2001. – 29 верас. – 5 кастр. – С. 8.

    43. Масляніцына, І. Аўтар загадкавай кнігі / І. Масляніцына, М. Багадзяж // Женский журнал. – 2010. – № 1. – С. 72.

    44. Масляніцына, І. Жанчыны ў гісторыі Беларусі / І. Масляніцына, М. Багадзяж // Беларускі гістарычны часопіс. – 2005. – № 9. – С. 48–54.

    45. Некрашевіч-Кароткая, Ж. Саламея, self-made womаn / Ж. Некрашэвіч-Кароткая, С. Воцінава // Маладосць. – 2018. – № 7. – С. 86–94.

    46. Смолік, А. І. Саламея Рэгіна Русецкая: лекарка, вандроўніца, феміністка : роля і ўплыў жанчын на развіццё грамадскага і прыватнага жыцця ў XVIII стагоддзі / А. І. Смолік // Народная асвета. – 2014. – № 2. – С. 78–83.

    47. Цімошык, Л. Беларуская Саламея, якую жыццё закінула нават у Турцыю / Л. Цімошык // Звязда. – 2001. – 18 мая. – С. 10.

    48. Чыгір, Г. Вяртанне Саламеі / Г. Чыгір // Народная газета. – 2001. – 26 крас. – С. 2.


    49. Выяўленчы матэрыял

    50. Беллотто, Бернардо [Изоматериал] : [альбом ] / Б. Беллотто. – Москва, 2015. – 235 с.

    51. Ленинград в изобразительном искусстве [Изоматериал] : альбом / Составитель В. А. Пушкарев. – Ленинград, 1975. – 236 с.

    52. Мартынов, А. Е. Виды Петербурга и его окрестностей [Изоматериал] / художник А. Е. Мартынов. – СПб, 1993. – 1 обл. (16 отд. л., 4 л. текста) : офсет цв. ; 39х20 см.

    53. Селинова, Т. А. Иван Петрович Аргунов. 1729–1802 / Т. А. Селинова. – [Москва, 1973]. – 211 с.

    54. Финкель, К. История Османской империи : видение Османа : [перевод с английского] / К. Финкель. – Москва, 2010. – 829, [2] с.

    55. Фицрой, Ч. Стамбул времен султана за пять курушей в день : [дворцы и мечети, кофейни и бани в путеводителе по городу султанов] / Ч. Фицрой. – Москва, 2016 (макет 2017). – 190, [1] с.

    56. Шэдэўры беларускай архітэктуры ў малюнках Напалеона Орды [Изоматериал] : з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі : [камплект паштовак] / мастак Н. Орда. – Мінск, 1997. – 13 л.

    57. Bellotto, Bernardo. Widok Warszawy od strony Pragi – fragment [Выяўленчы матэрыял], 1770 : [рэпрадукцыя : паштоўка] / мастак Bernardo Bellotto. – Warszawa, [2003?]. – 1 л. : каляр. афсет ; 11,5х16,5 см.

    58. Probst, Georg Baltazar. Wrocław, widok od południowego zachodu [Выяўленчы матэрыял] : Rycina z albomu «Guckkastenbilder» wydanego w Augsburgu po 1760 roku : (Biblioteka Uniwersytecka we Wrocławiu, Inw. graf. 3159) : [рэпрадукцыя / мастак Георг Бальтазар Пробст. – [Вроцлаў, 2017]. – 1 л. : каляр. афсет ; 20,5х29,3 см.

    59. Vienna - St. Stephan's Cathedral [Выяўленчы матэрыял] : [паштоўка]. – Wien : Schones Osterreich, [1990]. – 1 л. : каляровы афсет ; 15х10,5 см.

    60. Wien, Schloss Belvedere [Выяўленчы матэрыял] : [рэпрадукцыя : паштоўка] / [мастак] K. Schwetz. – Wien, [1940-е гг.]. – 1 л. : афсет каляр. ; 10,5 х 15 см.

    61. Wien, Weltkulturerbe [Выяўленчы матэрыял] : the state of the art / [Projektmanagement: Arnold Klotz]. – Wien, 2006. – 183 c. : іл. – (Welterbe = World heritage / UNESCO) (In Zukunft Wien : Stadtgestaltung = The future Vienna : urban design).


    62. Электронныя рэсурсы

    63. Андреевский спуск [Изоматериал : Электронный ресурс] // Красавец Киев шлет вам привет – Режим доступа : http://www.kievtrip.com.ua/ru/Stati/Ulicy-i-ploschadi/Andreevskiy-spusk/. – Дата доступа : 01.08.2018.

    64. История Вильнюса в гравюрах и картинах [Электронный ресурс] // Архитектурное наследие. – 2012. – 31 марта. – Режим доступа : https://arch-heritage.livejournal.com/1189783.html. – Дата доступа : 13.08.2018.

    65. Йозеф Ракоци [Электронный ресурс] // Википедия. – 2018. – 27 июля. – Режим доступа : https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%99%D0%BE%D0%B7%D0%B5%D1%84_%D0%A0%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D1%86%D0%B8. – Дата доступа : 13.09.2018.

    66. Курукин, Т. Анна Иоанновна [Электронный ресурс] / Игорь Курукин // CoolLib. – Режим доступа : https://coollib.net/b/314331/read. – Дата доступа : 13.09.2018.

    67. Нарва глазами древних путешественников [Электронный ресурс] // STENA.ee. – 2013. – 18 января. – Режим доступа : http://www.stena.ee/blog/oldnarva/narva-glazami-drevnih-puteshestvennikov. – Дата доступа : 25.07.2018.

    68. Ревель (ныне Таллин) на старых гравюрах и картинах [Электронный ресурс] // История и современность. – 2012. – 14 мая. – Режим доступа : https://visualhistory.livejournal.com/82327.html. – Дата доступа : 10.07.2018.

    69. Рига на старых гравюрах и картинах [Электронный ресурс] // История и современность. – 2012. – 28 мая. – Режим доступа : https://visualhistory.livejournal.com/87300.html. – Дата доступа : 10.07.2018.

    70. Воцінава, С. Саламея. Авантуры яе жыцця [Электронны рэсурс] / С. Воцінава // Медицинский Вестник. – 2018. – 19 июня. – Рэжым доступу : http://www.medvestnik.by/ru/society/view/salameja-avantury-jae-zhytstsja-17889-2018/. – Дата доступу : 10.09.2018.

    71. Kawecka, L. Polska diablica [Электронны рэсурс] / Lidia Kawecka // onet. – 2010. – 28 снежня. – Рэжым доступу : https://podroze.onet.pl/ciekawe/polska-diablica/l6ty8ng. – Дата доступу : 07.09.2018.

    72. Jasińska, J. The Sultan’s Harem Doctor: Extraordinary life of Polish woman adventurer in the Ottoman Empire [Электронны рэсурс] / J. Jasińska // THEfirstNEWS. – 2018. – 18 жніўня. – Рэжым доступу : https://www.thefirstnews.com/article/the-sutlans-harem-doctor-extraordinary-life-of-polish-woman-adventurer-in-the-ottoman-empire-1759. – Дата доступу : 13.09.2018.

    73. Ruse, Bulgaria [Электронны рэсурс] // Howling Pixel. – Рэжым доступу : https://howlingpixel.com/i-en/Ruse,_Bulgaria. – Дата доступу : 13.09.2018.

    Наверх





Бібліятэкарам