СТЭНДАВАЯ СТРАЛЬБА

Стэндавая стральба – стральба на пляцоўках (стэндах) з гладкаствольных стрэльбаў шротам па мішэнях-сподачках, якія падкідвае спецыяльная кідальная прылада.

Гісторыя ўзнікнення і развіцця ў свеце

Стэндавая стральба – адзін з відаў стралковага спорту, цесна звязаны з паляваннем. Калі паляванне і валоданне стрэльбай з прычыны гістарычных абставін ператварыліся ўсяго толькі ў займальнае хобі, стралкі працягвалі практыкавацца, страляючы па драздах, ластаўках і нават кажанах. Асноўнай мішэнню сталі галубы.

У еўрапейскіх гарадах у XVIII ст. паўсталі так званыя “садкавыя клубы паляўнічых”. Галубоў хавалі ў лункі, якія накрывалі капелюшамі. Служыцель тузаў шнурок, прывязаны да капелюша, і жывая мішэнь узлятала ў паветра.

Стральба па галубах. Крыніца: http://sportsgroup.ru Стральба па галубах. Крыніца: http://sportsgroup.ru

У 1880 г. у якасці мішэняў былі прапанаваны гліняныя талерачкі, якія атрымалі назву “сlay pigeon” – “гліняны голуб”. Была вынайдзена і машынка для падкідвання талерачак у паветра.

Нягледзячы на тое, што да канца XIX ст. шырока выкарыстоўваліся штучныя мішэні, стральба па галубах увайшла ў праграму II Алімпійскіх гульняў. Пасля Міжнародны алімпійскі камітэт асудзіў гэты від стральбы як антыгуманны і выключыў яго са спаборніцтваў.

Правядзенне спаборніцтваў па стэндавай стральбе кантралюе Міжнародная федэрацыя спартыўнай стральбы (англ. International Sport Shooting Federation, ISSF).

На Алімпійскіх гульнях 2020 г. пройдуць спаборніцтвы па стэндавай стральбе ў дзвюх дысцыплінах – круглы стэнд (“скіт”) і траншэйны стэнд (“трап”).

Круглый стенд («скит»). Источник: https://www.m24.ru
Круглы стэнд (“скіт”)
Крыніца: https://www.m24.ru

Компакт-спортинг. Источник: https://popgun.ru Кампакт-спортынг
Крыніца: https://popgun.ru


Папулярнай формай стэндавай стральбы стаў спортынг – стральба па сподачках з непрадказальнай траекторыяй руху, якая імітуе палёт птушак і бег жывёл. Разнавіднасць спортынгу – кампакт-спортынг (стральба ў абмежаванай прасторы).

Спаборніцтвы па спортынгу праходзяць пад эгідай Міжнароднай федэрацыі стралкова-паляўнічага спорту (фр. Federation Internationale de Tir Aux Sportives de Chasse, FITASC).

Развіццё стэндавай стральбы на тэрыторыі Беларусі

Развіццё стэндавай стральбы ў БССР цесна звязана з імем энтузіяста гэтага віду спорту Дзмітрыя Кухто. Беларускія стралкі, якіх ён трэніраваў, паспяхова выступалі ў складзе каманд БССР і СССР. Сярод яго выхаванцаў – Вадзім Вятохін, які ўстанавіў у 1960-х гг. некалькі рэкордаў СССР.

Дмитрий Кухто с молодыми спортсменами. Источник: фотоальбом «Белоруссия спортивная» Дзмітрый Кухто з маладымі спартсменамі
Крыніца: фотаальбом “Белоруссия спортивная”

Андрей Коваленко. Источник: фотоальбом «Беларусь спартыўная = Белоруссия спортивная»
Андрэй Каваленка
Крыніца: фотаальбом “Белоруссия спортивная”


Неаднаразова станавіліся чэмпіёнамі СССР і прызёрамі чэмпіянатаў Еўропы Генадзь Галкін і Аляксандр Малчанаў, а таксама ўдзельнік Алімпійскіх гульняў 1972, 1976 гг., чэмпіён свету 1973 г. у дысцыпліне “трап” Аляксандр Андрошкін.

У 1980-я гг. пачалася спартыўная кар’ера Андрэя Каваленкі. У 1981 г. ён стаў прызёрам чэмпіянату СССР па стэндавай стральбе.

Развіццё стэндавай стральбы ў Беларусі на сучасным этапе

Стэндавая стральба развіваецца пераважна ў Мінску, а таксама ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях.

Пачынаючы з 2000-х гг. хуткімі тэмпамі паляпшаецца матэрыяльная база для заняткаў гэтым відам спорту. За гэты час былі адкрыты:

  • стралковы комплекс “Залаты фазан” у Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці;
  • стралковы стэнд у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці;
  • стралковы клуб Sporting Club у Мінску.

У 2017 г. на пляцоўцы ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці прайшлі спаборніцтвы на Кубак імя Вячаслава Парукава – найстарэйшага спартсмена-стэндавіка Беларусі.

Вячеслав Поруков. Источник: https://gp.by
Вячаслаў Парукаў
Крыніца: https://gp.by

Участники соревнований в Ветковском районе. Источник: https://gp.by Удзельнікі спаборніцтваў у Веткаўскім раёне
Крыніца: https://gp.by


У Sporting Club штогод разыгрываецца Кубак імя Вадзіма Вятохіна, вядомага трэнера, майстра спорту СССР міжнароднага класа па стэндавай стральбе. Таксама праходзяць Адкрыты кубак Рэспублікі Беларусь, першынство Беларускай федэрацыі стэндавай стральбы і многія іншыя спаборніцтвы. Клуб прымаў чэмпіянат Еўропы па кампакт-спортынгу і фінал Кубка свету па стэндавай стральбе.

Sporting Club – цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі зборнай каманды Беларусі па стэндавай стральбе.

Крыніца: часопіс “Спортtime” Крыніца: часопіс “Спортtime”

Для развіцця стэндавай стральбы ў Беларусі шмат намаганняў прыклаў чэмпіён Беларусі па стэндавай стральбе, удзельнік Алімпіяды 2008 г. і чэмпіянатаў свету Андрэй Герашчанка.

Аматарам стэндавай стральбы добра вядомы дасягненні ўдзельніка Алімпійскіх гульняў 2012 г., пераможцы і прызёра чэмпіянатаў Беларусі Андрэя Каваленкі, а таксама прызёра чэмпіянатаў Еўропы Юрыя Сталыпіна.

Андрей Геращенко. Источник: https://www.sb.by
Андрэй Герашчанка
Крыніца: https://www.sb.by

Андрей Коваленко. Источник: https://www.kalashnikov.ru Андрэй Каваленка
Крыніца: https://www.kalashnikov.ru


Удзельнічаюць у розных спаборніцтвах як нацыянальнага, так і сусветнага ўзроўню Віктар Лісоўскі, Сяргей Жураўлёў, Уладзімір Фурман, Анжэла Хмялеўская, Уладзімір Каравінскі, Віктар Цімашэнка, Дзмітрый Баранаў, Валерый Кукабака і многія іншыя спартсмены.

У 2018 г. на палігоне МУС пад Мінскам прайшоў Міжнародны турнір па кампакт-спортынгу сярод сілавых ведамстваў на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2000 г. заснавана грамадскае аб’яднанне “Беларуская федэрацыя стэндавай стральбы” (https://bfss.by/). У 2010 г. федэрацыя ўвайшла ў склад Міжнароднай федэрацыі стралкова-паляўнічага спорту. Пры правядзенні многіх спаборніцтваў цесна супрацоўнічае з Беларускай федэрацыяй стралковага спорту.

Крыніцы, выкарыстаныя ў праекце

Кнігі:

  1. Белорусский олимпийский учебник : учеб. пособие для студентов вузов : (с электр. прил.) / [М. Е. Кобринский и др.]. – 2-е изд., перераб. и доп. – Минск : Респ. ин-т высш. шк., 2012. – 225 с.
  2. Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск : Беларус. энцыкл., 2005. – 497 с.
  3. Кто есть Кто в Республике Беларусь. Спорт = Who is Who in the Republic of Belarus. Sport : энциклопедия / под ред. И. В. Чекалова. – Минск : Минсктиппроект, 1999. – 253 с.
  4. Развитие ловкости у начинающего стрелка : метод. рекомендации / Гос. ком. по физ. культуре и спорту БССР, Респ. метод. кабинет ; [подгот. Т. Д. Полякова]. – Минск : [Б. и.], 1990. – 20 с.
  5. Полякова, Т. Д. Тренировка вегетативно-двигательных компонентов деятельности стрелка : учеб.-метод. пособие / Т. Д. Полякова ; Акад. физ. воспитания и спорта Респ. Беларусь. – Минск : : [Б. и.], 1993. – 28 с.
  6. Петров, М. Н. Меткий стрелок : основы стрельбы из охотничьего оружия / М. Н. Петров. – Минск : Соврем. шк., 2008. – 319 с.

Артыкулы з перыядычных выданняў:

  1. Геращенко, Н. Город ждет / Н. Геращенко // Спортtime. – 2018. – № 9. – С. 20.
  2. Геращенко, А. Не промахнись! : [беседа с председателем Белорусской федерации стендовой стрельбы А. Геращенко] / А. Геращенко ; беседовал Д. Ткачев // Советская Белоруссия: СБ: Беларусь сегодня. – 2008. – 27 сент. – С. 20.
  3. Старовойтов, Р. Вячеслав Поруков: живу, пока стреляю / Р. Старовойтов // Гом. праўда. – 2017. – 31 студз. – С. 9.
  4. Стрелки выходят на позиции // Охота на Белой Руси. – 2011. – № 1. – С. 60–61.

Выяўленчыя матэрыялы:

  1. Беларусь спартыўная = Белоруссия спортивная : [фотаальбом / тэкст і склад. Б. В. Вітмана, В. І. Малашэнк ; фота А. Я. Гарбацэвіча і інш.]. – Мінск : Беларусь, 1980. – [135] с.
  2. Белоруссия спортивная [Изоматериал] : [фотоальбом] / Союз спорт. обществ и орг. Белорусской ССР ; [авт.-сост.: К. А. Кулинкович, Б. В. Витман ; фото: Д. А. Терехов и др.]. – Минск : Беларусь, 1967. – [128] с. В альбоме использованы фотохроники ТАСС и БЕЛТА.

Электронныя рэсурсы:

  1. История стендовой стрельбы [Электронный ресурс] // История видов спорта. – Режим доступа: http://sportsgroup.ru/letnie-vidyi-sporta/istoriya-stendovoy-strelbyi.html. – Дата доступа: 15.04.2019.
  2. Норейка, Р. Как добывалось признание Европы [Электронный ресурс] / Р. Норейка // Калашников. Оружие, боеприпасы, снаряжение. – 2011. – № 9. – Режим доступа: https://www.kalashnikov.ru/medialibrary/d51/priznanie-europy.pdf. – Дата доступа: 02.04.2019.
  3. Старовойтов, Р. 85-летний чемпион Вячеслав Поруков рассказал о виде спорта, продлевающем жизнь [Электронный ресурс] / Р. Старовойтов // Гом. праўда. – 2017. – 31 студз. ― Режим доступа: https://gp.by/category/news/society/news130233.html. ― Дата доступа: 03.04.2019.
  4. Геращенко, А. Не промахнись! [Электронный ресурс] : [беседа с председателем Белорусской федерации стендовой стрельбы А. Геращенко] / А. Геращенко ; беседовал Д. Ткачев // Советская Белоруссия: СБ: Беларусь сегодня. – 2008. – 27 сент. – Режим доступа: https://www.sb.by/articles/ne-promakhnis.html. ― Дата доступа: 03.04.2019.
  5. На соревнования – в Беларусь! [Электронный ресурс] // Популярное оружие. – Режим доступа: https://popgun.ru/viewtopic.php?f=63&t=403920&start=90. – Дата доступа: 04.04.2019.
  6. "Если близко воробей": чемпионат по стендовой стрельбе в 15 фото [Электронный ресурс] // Москва 24. – Режим доступа: https://www.m24.ru/galleries/sport/16042018/7229. – Дата доступа: 04.04.2019.


Бібліятэкарам