Прымай, дарагая краіна,
Прымай свайго сына ізноў!
І месячным светам –
Крывёю рабіны,
І сумам начэй, і трывогаю сноў…

В. Маракоў.


Жыццяпіс.jpg

Валерый Дзмітрыевіч Маракоў (14(27).03.1909 в. Акалонія, цяпер у межах г. Мінска – 29.10.1937) – беларускі паэт, перакладчык, адзін з сяброў літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. Псеўданімы: В. Армак (разам з А. Мардвілкам); В. Армар (з А. Мардвілкам); В. Бор; Крыптанімы: С. Ш., В. М. (з С.П. Шушкевічам).

У адрозненне ад большасці вясковых аднагодкаў яго жыццё праходзіла ў горадзе, дзе ён скончыў мінскую сямігадовую школу. Ужо з самага дзяцінства і пасля школы хлопец працаваў печніком разам са сваім бацькам.

Маракоў належаў да “другога прызыву” “маладнякоўцаў”, куды яго прывёў рэдактар часопіса “Малады араты” Ілары Барашка. Адначасова хлопца абралі членам рэдкалегіі часопіса “Маладняк”, дзе паэт пачаў актыўна выдаваць свае вершы. Яго першыя творы друкаваліся ўжо ў 1923–1925 гг. у выданнях “Звязда”, “Беларускі піянер”, “Чырвоная змена”, а ў 1926 г. выйшаў у свет яго першы зборнік “Пялёсткі”.

Маракоў. Пялёсткі.jpg

Даследчыкі вызначаюць два перыяды ў творчасці паэта. У творах да 1930-х найбольш арыгінальна выявіліся яго якасці чалавека і паэта. Вершы адлюстроўвалі спакойны, ураўнаважаны характар, дабрыню, чуласць Валерыя Маракова, але праяўляліся матывы тугі і смутку, якія пераходзілі з верша ў верш. Вялікі ўплыў у гэты час на творчасць “маладнякоўцаў” аказаў Сяргей Ясенін, адчуваліся ясенінскія матывы і ў творчасці Валерыя Маракова. Яго называлі беларускім Ясеніным, бо і знешне ён яго нагадваў.

Пазней Маракова сталі абвінавачваць у “ясеніншчыне”, ігнараванні мабілізуючай на выкананне “велічных планаў” творчасці. Савецкі паэт у гэтыя гады павінен быў увасабляць калектывісцкія пачуцці, пралетарска-класавыя погляды, але сэрца Маракова працінаюць трывожныя прадчуванні.

“Пялёсткі” пераходзілі з рук у рукі, вершы перапісваліся ў патаемныя дзявочыя дзённікі, бо гэта былі вершы 17-гадовага хлопца пра першае каханне, “першы вянок яго васількова-журботнай размашыстай песні”.

У 1927 г. выходзіць зборнік “На залатым пакосе”, у якім пераважалі тыя ж самыя летуценныя матывы, што добра акрэсліліся ў першым зборніку. У 1927 г. Валерый Маракоў паступіў у Мінскі Белпедтэхнікум імя У. Ігнатоўскага.

Маракоў. На залатым пакосе.jpg

Творчасць В. Маракова 1920-х гг. прасякнута маладым адраджэнскім настроем, свабодалюбствам, пачуццём палкай любові да жыцця, хараства і роднага краю. Творы паэта заўважылі Кузьма Чорны, Язэп Пушча. Вядомыя пісьменнікі старэйшага і малодшага пакалення – Паўлюк Трус, Пятрусь Броўка, Алесь Дудар, Васіль Сташэўскі, Максім Лужанін – прыхільна ставіліся да творчасці маладога паэта і былі звязаны з ім шчырым і моцным сяброўствам.

У гэтыя гады паэт жыў беднавата, таму, каб папрацаваць і паправіць матэрыяльнае становішча, В. Маракоў пераехаў у Полацк па запрашэнні Алеся Звонака, які ўзначальваў Полацкую філію “Маладняка”. Знайшлася тут праца і студэнту Белпедтэхнікума. Аднак доўга там Маракоў не затрымаўся і вярнуўся ў Мінск. У 1927 г. па камандзіроўцы газеты “Чырвоная змена” з групай моладзі ён адправіўся ў Ленінград. Яму запомніліся творчыя сустрэчы, дзе ён выступаў з чытаннем сваіх твораў на фабрыках і заводах, перад матросамі лінкора “Парыжская камуна”. Упершыню ён пачуў уласныя вершы ў перакладзе на рускую мову, а пасля і сам далучыўся ў сваёй творчасці да перакладаў.

Пасля двух курсаў вучобы ў Белпедтэхнікуме ён быў адкліканы і прызначаны загадчыкам літаратурнага аддзела газеты “Савецкая Беларусь”, дзе працаваў з перапынкам да канца 1930 г.

У 1930 г. выходзіць зборнік “Вяршыні жаданняў”. М. Лужанін адзначаў, што ў гэты час паэт захапляецца паэзіяй М. Лермантава і С. Надсана, што заўважаецца ў яго паэзіі.

3.Маракоў Вяршыні жаданняў.jpg

Другі перыяд творчасці паэта прыпадае на час пасля 1930-х. З 1930 па 1934 г. В. Маракоў працаваў сакратаром, а потым намеснікам рэдактара часопіса “Чырвоная Беларусь” (заснавальнікам і рэдактарам быў М. Чарот). Ён шукаў і заказваў нарысы і артыкулы, падбіраў фота, дамаўляўся з мастакамі.

У святле ідэалагічных падыходаў гэтых гадоў некаторыя крытыкі пачалі спрабаваць “перагартаваць” Маракова. Паэт мусіў, насуперак сваёй творчай натуры, адвярнуцца ад лірыкі ў бок вершаванага эпасу, але яго творы ўсё роўна ўспрымаліся як пародыі на актуальныя тэмы. Маракова у гэты час, як і іншых паэтаў, пасылалі на будоўлі, фабрыкі, а пасля ён пісаў рыфмаваныя справаздачы пра працу на заводах Барысава, Рэчыцы, Оршы. Ён апісваў заводскую працу, але паказваў лірычных герояў – жывых людзей з іх перажываннямі, няўпэўненасцю ў будучым, чалавечымі нягодамі.

Вершы Маракова становяцца падобныя на маякоўскі стыль з барабаннай траскатнёю, такія творы трапляюць ў зборнік “Права на зброю” (1933), але сустракаецца ў ім і сапраўдная лірыка.

У 1934 г. В. Маракоў стаў членам Саюза пісьменнікаў СССР і атрымаў білет, падпісаны Максімам Горкім. Але ў 1935 г. за верш “Песня перамог” (надрукаваны ў газеце “Піянер Беларусі”), які ён напісаў у суаўтарстве з Тодарам Кляшторным, паэт быў выключаны з членаў ССП на шэсць месяцаў. Маракову мала што ўдалося надрукаваць са сваіх твораў і перакладаў у 1931–1934 гг., калі ён знаходзіўся пад “пільным прыглядам улады”. Паспеў падрыхтаваць пятую кнігу “Жыццё ў цвеце”, якая вярнула яго ў рады ССП, але так і не выйшла з друку, таксама пачаў працу над раманам “Вечная крыніца”.

У Валерыя Маракова было шмат планаў, ён перакладаў з англійскай, рускай, украінскай, польскай моў, пісаў лібрэта оперы “Куды ідзеш”, падрыхтаваў да друку зборнік перакладаў кітайскага пралетарскага паэта Эмі Сяо, зроблены паводле расійскіх тэкстаў. Але ўжо ў 1935 г. яго перасталі друкаваць.

Упершыню яго арыштавалі 21 сакавіка 1935 г., 7 ліпеня справа над ім была спынена, ён быў выпушчаны з Мінскай турмы НКУС, другі раз арыштаваны 6 лістапада 1936 г. Валерыя Маракова, як і большасць рэпрэсаваных у гэты час пісьменнікаў, абвінавачвалі ў прыналежнасці да “Саюза вызвалення Беларусі”.

“Крывавай ноччу беларускай гісторыі” называюць 29 кастрычніка 1937 г., калі разам з Валерыем Мараковым былі знішчаны і іншыя члены “Маладняка”: Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Міхась Чарот.

Імя Валерыя Маракова зусім знікла з паэтычнага небасхілу, толькі праз трыццаць гадоў яно зноў з’явіліся на вокладцы невялікай кнігі “Лірыка” (1959).

5. Маракоў. Лірыка.jpg

У канцы ХХ ст. асобай Валерыя Маракова зацікавіўся яго пляменнік Леанід Маракоў, які падрыхтаваў да друку і выдаў кнігу “Валеры Маракоў. Лёс, хроніка, кантэкст” (1999) і зборнік выбраных твораў В. Маракова “Рабінавая ноч” (2003).

8. Валеры Маракоў. Лёс.jpg
6. В. Маракоў. Рабінавая ноч.jpg


“Сэрца, сагрэтае сумам”: творы Валерыя Маракова

Кнігі Маракова тытульны.jpg

У раздзеле прадстаўлены кнігі Валерыя Маракова і сучасныя выданні, у якіх былі надрукаваны творы паэта. Падрыхтаваны бібліграфічны спіс прыжыццёвых публікацый аўтара ў перыядычных выданнях, якія знаходзяцца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі.

З літаратурнай спадчыны, якую пакінуў нам паэт, даступны яго кнігі “Пялёсткі” (1926), “На залатым пакосе”(1927), “Вяршыні жаданняў” (1930), “Права на зброю” (1933), “Рабінавая ноч”(2003). У СССР яны выдаваліся да расстрэла Валерыя Маракова і пасля яго рэабілітацыі. Крытыкі называлі яго “сэрцам, сагрэтым сумам”, “паэтам эмоцый”, “растаптанымі пялесткамі”. Сямнаццацігадовы падлетак стаў вядомым беларускім паэтам адразу пасля выхаду першай кнігі “Пялёсткі”, а выдаўшы праз год новую – “На залатым пакосе” – зрабіўся адным з куміраў маладых чытачоў.



  • Прыжыццёвыя публікацыі В. Маракова ў перыядычных выданнях

    1925

    Бор, В. “Хоць даўно ўжо я выбраўся с вёскі…” : [верш] / В. Бор // Прафесіянальны рух Беларусі = Профессиональное движение Белоруссии. – 1925. – №. – 12. – С. 28. (Пад псеўданімам Валеры Бор). (Шыфр НББ: 3ОК13044)

    Бор, В. “Муляр” : [верш] / В. Бор // Прафесіянальны рух Беларусі = Профессиональное движение Белоруссии. – 1925. – №. – 11. – С. 28. (Пад псеўданімам Валеры Бор). (Шыфр НББ: 3ОК13044)

    “Піянерыя” : [верш] / В. Маракоў // Беларус. піянер. – 1925. – № 8. – С. 11. (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Гораду” : [верш] / В. Маракоў // Малады араты. – 1925. – № 12. – С. 8. (Шыфр НББ: 3ОК11868)

    “Гораду” : [верш] / В. Маракоў // Чырв. змена. – 1925. – 22 кастр. – С. 4. (Шыфр НББ: 4Н//738)

    “Толькі раніцай сонца як гляне” : [верш] / В. Маракоў // Чырв. сцяг. – 1925. – № 5–6. – С. 44. (Шыфр НББ: 3ОК12769)

    “У лесе” : [верш] / В. Маракоў // Чырв. змена. – 1925. – 12 кастр. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//738)

    “Увосень” : [верш] / В. Маракоў (Бор) // Прафесіянальны рух Беларусі = Профессиональное движение Белоруссии. – 1925. – № 16. – С. 27. (Шыфр НББ: 3ОК13044)

    “Ой, не радасна шуміць дуброва…” : [верш] / В. Маракоў // Савец. Беларусь. – 1925. – 1 лістап. – С. 5. (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    “А цяпер” : [верш] / В. Маракоў // Беларус. вёска. – 1925. – 3 лістап. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//292)

    “Тыя дні” : [верш] / В. Маракоў // Беларус. вёска. – 1925. – 10 лістап. – С. 1. (Шыфр НББ: 4Н//292)

    “З вёскі” : [верш] / В. Маракоў // Савец. Беларусь. – 1925. – 19 лістап. – С. 5. (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    “Зялёны месяц над ракой…” : [верш] / В. Маракоў // Чырв. сцяг. – 1925. – № 7. – С. 32. (Шыфр НББ: 3ОК12769)

    “Піянерская восень” : [верш] / В. Маракоў // Беларус. піянер. – 1925. – № 11. – С. 8. (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Б’ецца вецер над далінай…”: [верш] / В. Маракоў // Савец. Беларусь. – 1925. – 29 лістап. – С. 5. (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    “Белае зімняе поле” : [верш] / В. Маракоў // Савец. Беларусь. – 1925. – 6 снеж. – С. 7. (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    “Эх, прастор сінякудрых палёў…” : [верш] / В. Маракоў // Прафесіянальны рух Беларусі = Профессиональное движение Белоруссии.– 1925. – № 20. – С. 32. (Шыфр НББ: 3ОК13044)

    1926

    “Па бярозавым шляху” : [апавяданне] / В. Маракоў // Маладняк. – 1926. – № 2(11). – С. 38. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Я верыў тады” : [верш у прозе] / В. Маракоў // Маладняк. – 1926. – № 12. – С. 31–32. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Над прасторам ніў і над квяцістым лугам…” : [верш] / В. Маракоў // Полымя. – 1926. – № 3. – С. 84. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Над сінім лесам, шэрым полем…” : [верш] / В. Маракоў // Маладняк. – 1926. – № 4. – С. 55. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Зноў прыйшла, прыйшла ты…” : [верш] / В. Маракоў // Полымя. – 1926. – № 4. – С. 70. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Выхадзі, піянерская раць…” : [верш] / В. М. // Беларус. піянер. – 1926. – № 4. – С. 2. (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Нашто глядзіш ты мне ў вочы” : [верш] / В. Маракоў // Малады араты. – 1926. – № 14. – С. 10. (Шыфр НББ: 3ОК11868)

    “Пеў пякучыя песні свае салавей” : [верш] / В. Маракоў // Маладняк. – 1926. – № 6 . – С. 25. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Тут так хораша, свету так многа…”, “Палюбіў я асенняе ранне…”, “Помнішь ты, быў ціхі, ціхі вечар” : [вершы] / В. Маракоў // Полымя. – 1926. – № 7. – С. 46–48. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Ноч запаліла…” : [верш] / В. Маракоў // Савец. Беларусь. – 1926. – 22 жн. – С. 5. (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    “Кастрычнік” : [верш] / В. Маракоў // Малады араты. – 1926. – № 18. – С. 5. (Шыфр НББ: 3ОК11868)

    “Кастрычнік” : [верш] / В. Маракоў // Беларус. піянер. – 1926. – № 10. – С. 4. (Шыфр НББ: 3ОК312)

    “Кастрычнік” : [верш] / В. Маракоў // Чырв. Полаччына. – 1926. – 6 лістап. – С. 5. (Шыфр НББ: 4Н//3818)

    1927

    “Была восень у роднай краіне…” : [верш] / В. Маракоў // Маладняк. – 1927. – № 1. – С. 37. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    З цыклу “Гудкі”: [верш] / В. Маракоў // Полымя. – 1927. – № 1. – С. 94. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Цяпер ў грудзях другія словы…” : [верш] / В. Маракоў // Чырв. змена. – 1927. – 21 студз. – С. 4. (Шыфр НББ: 4Н//738)

    “На прыволлі” : [верш] / В. Маракоў // Чырв. сейбіт. – 1927. – № 6–7. – С. 22. (Шыфр НББ: МФ594)

    “О, вясна…” : [верш] / В. Маракоў // Маладняк. – 1927. – № 2. – С. 36. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Мой родны край. І зноў я тут!...” : [верш] / В. Маракоў // Чырв. сейбіт. – 1927. – № 8–9. – С. 24. (Шыфр НББ: МФ594)

    “Мне хочацца любіць…” : [верш] / В. Маракоў // Маладняк. – 1927. – № 3. – С. 22. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Маўрытанка”, “У гэтай цемры бязрадаснай ночы…” : [вершы] / В. Маракоў // Полымя. – 1927. – № 3. – С. 117–118. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Памяці Сака і Ванцэці” : [верш] / В. Маракоў // Звязда. – 1927. – 24 жн. – С. 1. (Шыфр НББ: 4Н//245)

    “Маці” : [верш] / В. Маракоў // Маладняк. – 1927. – № 7–8. – С. 50. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    1928

    “Доўга, доўга стаяў пад вакном…” : [верш] / В. Маракоў // Узвышша. – 1928. – № 1. – С. 115. (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    “Пры дагараючым кастры” : [верш] / В. Маракоў // Заря Запада. – 1928. – 15 студз. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//1820)

    “Загараўся крывавы ўсход…” : [верш] / В. Маракоў // Звязда. – 1928. – 8 студз. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//245)

    М. Дубовіку [“Мне не забыць былыя вечары…”] : [верш] / В. Маракоў // Маладняк. – 1928. – № 8. – С. 46–47. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Ён адчыніў вакно” : [верш] / В. Маракоў // Полымя. – 1928. – № 9. – С. 106–107. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Чуеш, Беларусь?” (Кастусю Каліноўскаму) : [верш] / В. Маракоў // Полымя. – 1928. – № 7. – С. 101–102. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “За чужое шчасце і любоў…” : [верш] / В. Маракоў // Полымя. – 1928. – № 8. – С. 47. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Адсумаваўшы маладосць сваю…” : [верш] / В. Маракоў // Маладняк. – 1928. – № 11. – С. 44. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Ёсць лепшы свет…” : [верш] / В. Маракоў // Чырв. змена. – 1928. – 18 лістап. – C. 3. (Шыфр НББ: 4Н//738)

    “З рабінавай ночы” : (уступ да паэмы) / В. Маракоў // Чырв. змена. – 1928. – 25 лістап. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//738)

    “Толькі светлай вясне верым мы…” : [верш] / В. Маракоў // Звязда. – 1928. – 25 лістап. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//245)

    “Адноўленая зямля” : [паэма] / В. Маракоў // Маладняк. – 1928. –№ 12. – С. 59–69. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Чуеш, Беларусь?..” : [верш] / В. Маракоў // Полымя. – 1928. – № 7. – С. 101–102. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Беларусі” : [верш] / В. Маракоў // Полымя. – 1928. – № 10. – С. 67–68. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Васілю Кавалю” : [верш] / В. Маракоў // Маладняк. – 1928. – № 4. – С. 60–61. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    1929

    “Муляр” : [паэма] / В. Маракоў // Маладняк. – 1929. – № 7. – С. 3–18. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Жыццё, як мора-акіян…” : [верш] / В. Маракоў // Маладняк. – 1929. – № 10. – С. 68. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Камсамолу Мазыршчыны” : [верш] / В. Маракоў // Маладняк. – 1929. – № 4. – С. 20–21. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Мая паэма” / В. Маракоў // Полымя. – 1929. – № 1. – С. 73–82; № 4. – С. 86–96; № 5. – С. 65–76. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Я веру” : [верш] / В. Маракоў // Чырв. змена. – 1929. – 7 крас. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//738)

    “На гэтых пройдзеных шляхах…” : [верш] / В. Маракоў // Паляўнічы Беларусі. – 1929. – № 11–12. – С. 11. (Шыфр НББ: 3ОК12910)

    “Два франты” : [верш] / В. Маракоў // Савец. Беларусь. – 1929. – 2 снеж. – С. 1. (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    “Восень” : [верш] / В. Маракоў // Савец. Беларусь. – 1929. – 8 снеж. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    1930

    “Заяц” : [верш] / В. Маракоў // Паляўнічы Беларусі. – 1930. – № 1. – С. 8. (Шыфр НББ: 3ОК12910)

    ”Пракрычалі пеўні ўночы…” : [верш] / В. Маракоў // Вясна : штомес. літ. дадат. да газ. “Камуніст”. – 1930. – № 4. – С. 11. (Шыфр НББ: 3ОК11097)

    “Янку Купалу” : [верш] / В. Маракоў // Полымя. – 1930. – № 5/6. – С. 170–171. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Калі растрачаны пачуцці…” : [верш] / В. Маракоў // Паляўнічы Беларусі. – 1930. – № 2. – С. 2. (Шыфр НББ: 3ОК12910)

    “Прыйшла трынаццатая восень” : [верш] / В. Маракоў // Чырв. Беларусь. – 1930. – № 21–22. – С. 10. (Шыфр НББ: 3ОК242)

    1931

    “Адтуль, дзе палыхаюць домны” : [верш] / В. Маракоў // Чырв. Беларусь. – 1931. – № 2. – С. 1. (Шыфр НББ: 3ОК242)

    “Горад грыміць і грыміць...” : [верш] / В. Маракоў // Чырв. Беларусь. – 1931. – № 11/12. – С. 16. (Шыфр НББ: 3ОК242)

    “Леніну” : [верш] / В. Маракоў // Чырв. Беларусь. – 1931. – № 1. – С. 1. (Шыфр НББ: 3ОК242)

    Міхасю Лынькову [“Шануй, мой голуб, маладосць…”] : [верш] / В. Маракоў // Маладняк. – 1931. – № 2. – С. 31–32. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Лірыка : [“Страшныя сны навеяла гісторыя…”, “Я помню, яблыні цвілі…”] : [вершы] / В. Маракоў // Маладняк. – 1931. – № 5. – С. 6–7. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Сінімі шляхамі на ружовы шлях…” : [верш] / В. Маракоў // Полымя. – 1931. – № 3. – С. 184. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Стаю прад Пушкіным адзін…” : [верш] / В. Маракоў // Чырв. Беларусь. – 1931. – № 11/12. – С. 16. (Шыфр НББ: 3ОК242)

    “Сінімі шляхамі на ружовы шлях…” : [верш] / В. Маракоў // Полымя. – 1931. – № 3. – С. 184. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    1932

    “Ля кастра чалавечага ўсходу надзей” : [верш] / В. Маракоў // Беларусь калг. – 1932. – № 8. – С. 27–32. (Шыфр НББ: 3ОК10011)

    “Мой дзень пачынаецца на фабрыцы” : [верш] / В. Маракоў // Маладняк. – 1932. – № 4. – С. 48–51. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Сяо, Э. Нанкін-Род : [верш] / Эмі Сяо, пер. з рус. мовы В. Маракоў // Маладняк. – 1932. – № 4. – С. 45–47. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    “Паводка і паэт расплачваецца за маладосць” : [верш] / В. Маракоў // Чырв. Беларусь. – 1932. – № 14. – С. 4. (Шыфр НББ: 3ОК242)

    Новыя вершы: “За тысячы новых тваіх Асінбудаў…”, “Ноч трывогі і паэты на прарыве…”, “Рахунак паэта, пададзены да платы” : [вершы] // Маладняк. – 1932. – № 1. – С. 79–90. (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    1933

    “Мая каханая – рэдактар газеты” : [верш] / В. Маракоў // Заклік. – 1933. – Кн. 2. – С. 26–30. (Шыфр НББ: 3ОК10519)

    Сяо, Э. “Памяці Кантонскай камуны” : [верш] / Э. Сяо; пер. з рус. мовы В. Маракоў // ЛіМ. – 1933. – 22 лют. – С. 4. (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Богуш, С. Баявой таварышчцы : [верш] / С. Богуш; пер. з рус. мовы В. Маракоў // Напагатове. – 1933. – № 2–3. – С. 44–45. (Шыфр НББ: 3ОК12037)

    Бранеўскі, В. “На смерць таварыша” : [верш] / В. Бранеўскі; пер. з пол. мовы В. Маракоў, С. Шушкевіч // ЛіМ. – 1933. – 2 чэрв.– С. 2. (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1934

    “Мы ўключаем сваю маладосць : [верш] / В. Маракоў // Чырв. змена – 1934. – 6 сак. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//738)

    “Маладая кроў рэспублікі” : [верш] / В. Маракоў // Чырв. змена – 1934. – 13 сак. – С. 2–3. (Шыфр НББ: 4Н//738)

    “На варце” : [верш] / В. Маракоў // Чырв. змена. – 1934. – 23 сак. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//738)

    “Жыццё за нас” : [верш] / В. Маракоў // Работніца і калгасніца Беларусі. – 1934. – № 4. – С. 16. (Шыфр НББ: 3ОК1844)

    Маракоў, В. Мы дзён шчаслівых кавалі : [ноты] / сл. : В. Маракоў, Т. Хадкевіч ; муз. : Палонскі, Падкавыраў, Белазоўскі // Чырв. змена. – 1934. – 13 крас. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//738)

    “Майскім маршам” : [верш] / В. Маракоў // Полымя рэвалюцыі. – 1934. – № 9. – С. 45–48. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    “Першы снег” : [верш] / В. Маракоў, Т. Кляшторны, А. Дудар // Іскры Ільіча. – 1934. – № 12. – С. 4. (Шыфр НББ: 3ОК312)

    1935

    “Байка пра Мішу і Зайку” : [верш] / Т. Кляшторны, В. Маракоў, А. Дудар // Іскры Ільіча. – 1935. – № 1. – С. 11. (Шыфр НББ: 3ОК312)

    Кляшторны, Т. Памяці тав. Куйбышава” : [верш] / Т. Кляшторны, В. Маракоў // Калгаснік Беларусі. – 1935. – 27 студз. – С. 1. (Шыфр НББ: 4Н//292)

    Галодны, М. “Навальніца”, “Я пра цябе” : [вершы] / М. Галодны; пер. з рус. мовы В. Маракоў // Полымя. – 1935. – № 11. – С. 121–123. (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    1936

    Рудэрман, Б. “Лясная казка” : [верш] / Б. Рудэрман; пер. з рус. мовы В. Маракоў // Піянер Беларусі. – 1936. – 8 сак. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//492)

    Уверх

“Няскончаная песня”: літаратура пра Валерыя Маракова

Няскончаная песня афіша.jpg

У раздзеле прапануецца бібліяграфічны спіс выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які дапаможа даследчыкам больш грунтоўна пазнаёміцца з летапісам жыцця і творчасці паэта, рэцэнзіямі на яго творы. Прадстаўлена цікавая падборка кніг, якія апавядаюць пра трагічны лёс і творчасць В. Маракова. У першую чаргу гэта кнігі Леаніда Маракова, які даследаваў жыццё і творчы шлях свайго родзіча.



Кніжныя выданні



Аўдыё і відэа

Песню “Адыйшоўшым” (на словы Валерыя Маракова) выконвае гурт “Naka”

Спампаваць аўдыёфайл

Адкрытая лекцыя журналіста, гісторыка Антона Рудака пра жыццё і творчасць Валерыя Маракова

Спампаваць відэафайл


Бібліятэкарам