…Поўніцца шчасцем чалавек са справядлівым сэрцам і замілаванасцю да роднай зямлі і роднага неба…

Кузьма Чорны


“Чалавек – гэта цэлы свет”. Менавіта так лічыў Кузьма Чорны – выбітны пісьменнік, яскравы прадстаўнік беларускай прозы, таленавіты драматург і публіцыст, літаратурны крытык і перакладчык. Яго свет быў шматгранны і неабсяжны: разнастайнасць жанраў, веданне чалавечых характараў, глыбокая сувязь з паўсядзённым жыццём народа, любоў да сваёй радзімы і каранёў, цудоўнае валоданне народнай мовай, майстэрства псіхолага і разуменне душы Чалавека…

Кузьма Чорны (сапраўднае імя Мікалай Карлавіч Раманоўскі) нарадзіўся 24 чэрвеня 1900 г. у маёнтку Боркі, на Случчыне (цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці). Род Раманоўскіх быў сялянскім: хтосьці працаваў на княжаскай зямлі, іншыя адбывалі паншчыну дома, займаючыся ткацтвам. Напрыклад, дзяды Кузьмы Чорнага Міхал Парыбак і Фелікс Раманоўскі былі ткачамі-сурвэтнікамі. Продкі будучага пісьменніка заўсёды жылі ў беднасці і нястачы, але былі працавітымі, упартымі і сумленнымі людзьмі.

Бацькі Кузьмы Чорнага, Карл Феліксавіч і Глікер’я (Гліцэра) Міхайлаўна, служылі парабкамі ў пана Эдварда Вайніловіча. Сям’я Раманоўскіх была вялікая: пяцёра дзяцей, Мікалай старэйшы. Успамінаючы сваё маленства, ён пісаў:

“Гэта быў жудасны час, калі кавалак хлеба і палатняная рубашка – адна на год, здаваліся шчасцем. Так жылі ўсе тыя людзі, сярод якіх я вырас і выгадаваўся. Так жыў народ”.

Піяніна Кузьмы Чорнага.
З фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Маці Кузьмы Чорнага была жанчынай простай, але начытанай і мудрай. Калісьці з-за беднасці, не маючы магчымасці вучыцца, яна цвёрда намерылася даць добрую адукацыю сваім дзецям. Дзякуючы маці, маленькі Мікола хутка навучыўся чытаць, нават памятаў сваю першую кнігу – казку “Канёк-Гарбунок” П. Яршова, якую падараваў яму вандроўны гандляр.

У 1908 г. сям’я дзеля адукацыі сына пакінула панскую службу і пераехала на радзіму Карла Феліксавіча ў мястэчка Цімкавічы паміж Нясвіжам і Копылем. Тут Мікалай Раманоўскі скончыў народнае вучылішча, дзе паказаў сябе вельмі здольным: ён добра маляваў, надзвычай цягнуўся да музыкі, нават сам навучыўся іграць на балалайцы, фісгармоні, піяніна, спяваў разам з маці ў царкоўным хоры, вельмі любіў кнігі.

Але не толькі вучоба і мастацкая творчасць займалі яго: хлопчык захапляўся прыродай, у чым была заслуга і маці, і дзеда Міхала, якія шмат часу прысвячалі шпацырам з дзецьмі па родных мясцінах, гулялі ў Скіп’ёўскім лесе, любаваліся веліччу дрэў, слухалі як “хвоі гавораць”, атрымлівалі асалоду ад спеваў птушак. Цімкавічы, родная прырода, гаворка і побыт аднавяскоўцаў вельмі моцна паўплывалі на творчасць Кузьмы Чорнага, які падкрэсліваў: “дзе прайшло маленства, там пачынаецца Радзіма”.

Рэчка Мажа ў Цімкавічах.
Фота В. Паршына. 2010 г.

У 1916 г. Мікола Раманоўскі паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. “Гэта была найбольш зручная школа для тых, хто не меў за што вучыцца: там не бралі платы за навуку…”, – напіша К. Чорны ў сваёй аўтабіяграфіі.

Нясвіжская настаўніцкая семінарыя, у якой вучыўся К. Чорны ў 1916–1919 гг.

Падчас навучання раскрыўся яго артыстычны талент: юнак наведваў аматарскі драматычны гурток, удзельнікі якога, настаўнікі і семінарысты, паставілі купалаўскую “Паўлінку”, дзе Раманоўскі выдатна сыграў роль Пранціся Пустарэвіча. Акрамя гэтага, у вольны час ён апавядаў сябрам пра Цімкавічы і цімкаўцаў, з адпаведнай мімікай і зменай голасу перадаваў розныя смешныя здарэнні і падзеі з жыцця сваіх землякоў. Паступова сталася звычаем, што на перапынках або ўвечары на кватэры Раманоўскі разыгрываў вясёлыя сцэнкі кшталту “як два цімкаўцы сустрэліся” і г.д. Такі артыстычны талент, вобразнае пераўвасабленне пісьменніка ў далейшым раскрыліся ў яскравых драматычных творах К. Чорнага.

У перыяд вучобы ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі Раманоўскі шмат часу праводзіў за кнігамі, наведваў Радзівілаўскую бібліятэку. Да гэтага ж часу адносяцца і першыя спробы юнака ў літаратурнай творчасці. Свае раннія сачыненні, у якіх адчуваўся стыль Максіма Горкага, Мікола зачытваў сябрам. Яны таксама цікавіліся літаратурай, спрабавалі пісаць і абмяркоўвалі творы адзін аднаго. На жаль, скончыць адукацыю К. Чорнаму не ўдалося: у снежні 1919 г. палякі закрылі семінарыю, а пасля іх адыходу Нясвіж застаўся на польскай тэрыторыі і фінансаванне навучальнай установы спынілася.

Мікола вярнуўся ў родныя Цімкавічы, дзе неўзабаве ў 1921 г. ад сухотаў памерла яго маці. Трэба было неяк жыць далей, дапамагаць сям’і… Раманоўскі шмат працаваў: спачатку ў Цімкавіцкім валасным рэўкоме, пасля служыў у Слуцкім павятовым ваенным камісарыяце, дзе займаўся канцылярскай работай, потым зноў вярнуўся ў Цімкавічы, настаўнічаў у школе. Але ўся гэтая дзейнасць была недаспадобы маладому чалавеку: ён хацеў вучыцца далей, імкнуўся да творчага асяроддзя, таму ў 1923 г. паступіў на літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Кузьма Чорны ў 1925 г.
З фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры

У гэты перыяд малады празаік пачаў актыўна друкавацца ў мінскіх газетах пад псеўданімам Кузьма Чорны. Чаму ўзнікла менавіта такое літаратурнае імя? Вядома, што М. Раманоўскі ўзяў вулічную мянушку свайго дзеда па маці, Міхала Парыбка, якога называлі Чорным. Паэт Рыгор Крушына наконт псеўданіма разважаў так:

“Чаму Чорны, а не Белы, скажам? Ён жа столькі светлага, прыгожага прынёс у беларускую літаратуру багаццем сваёй мовы, яскравым паказам вясковага быту, звычаяў і псіхалогіі беларускага народа. А ці не чорны лёс Кузьмы Чорнага?”

Падчас вучобы ва ўніверсітэце Чорны, каб зарабляць на жыццё, грузіў на станцыях дровы, наймаўся калоць іх, але з-за цяжкай працы захварэў, нават перанёс аперацыю. Пасля гэтага ён вырашыў знайсці работу па сілах і працаваў у рэдакцыі газеты “Беларуская вёска”. Універсітэт юнаку давялося кінуць: шмат работы і пагаршэнне здароўя не дазволілі працягваць адукацыю.


У 1923 г. Кузьма Чорны стаў сябрам літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, удзельнічаў у першым з’ездзе “маладнякоўцаў”.

Анкета дэлегата першага Усебеларускага з'езду “Маладняка” Кузьмы Чорнага. 24 лістапада 1925 г.
З фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва


З гэтага часу пачынаецца яго творчая актыўнасць. У 1925 г. выходзяць адразу два зборнікі яго твораў з серыі “Кніжніца «Маладняка»” – “Апавяданні” і “Срэбра жыцця”.


Літаратурным настаўнікам Кузьмы Чорнага быў Змітрок Бядуля. Ён рана заўважыў яго талент, сярод сучаснікаў-празаікаў вылучаў менавіта Чорнага і Зарэцкага, адзначаючы: “гэтыя два паспелі ўжо выявіць свой уласны твар, а не адбітак кагосьці…”.

Хутка на маладога творцу звярнулі ўвагу і літаратурныя крытыкі, якія ўжо ў 1920-я гг., апярэдзіўшы будучы творчы лёс празаіка, назвалі яго “беларускім Дастаеўскім”. Такія параўнанні, безумоўна, цікавыя і невыпадковыя, але Кузьма Чорны – гэта самабытны пісьменнік, які ўжо ў ранняй творчасці імкнуўся да “беларускага стылю”, да “беларускасці моўнага накірунку”, да стварэння яскравых вобразаў аднавяскоўцаў: “Мне б на ўсё жыццё хапіла апісваць цімкаўцаў”, – часта гаварыў ён. Бачна, што малады празаік добра ведаў быт беларускай вёскі і ўмеў за дробным і звычайным убачыць вялікае і значнае.

У 1926 г. адзін за адным выходзяць зборнікі апавяданняў “Па дарозе”, “Пачуцці”, “Хвоі гавораць”.


Ужо на пачатку творчасці Кузьма Чорны адрозніваецца ад сяброў-маладнякоўцаў. Палымяная рамантычнасць стылю была і ў яго, але пісьменнік добра бачыў, што навакольнае жыццё не дае магчымасці рэалізавацца высокім марам і спадзяванням. Празаік усё больш імкнуўся да рэалістычнасці, да ўдумлівага, тонкага назірання за зрухамі чалавечай душы: “Праблема жывога чалавека, толькі жывога чалавека захапляе мяне…”, – падкрэсліваў Чорны.

3 мая 1926 г. пісьменнік становіцца старшынёй літаратурнага аб’яднання “Узвышша” і адначасова галоўным рэдактарам аднайменнага часопіса, застаючыся на гэтых пасадах да самага роспуску арганізацыі ў 1932 г.

Рэдакцыя часопіса “Узвышша”:
стаяць злева направа Адам Бабарэка і Язэп Пушча,
сядзяць Кузьма Чорны, Уладзімір Дубоўка, Кандрат Крапіва.
Мінск, 1927 г.

У лістападзе 1927 г. Кузьма Чорны бярэ шлюб з Рэвекай Свераноўскай. Першай яго жонкай была паэтка Іда Чырвань (сапраўднае імя Зінаіда Кобрык), з якой яго адносіны не склаліся.

Кузьма Чорны з першай жонкай Ідай Чырвань, сёстрамі і братам. Восень 1925 г.
З фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва

У 1928 г. у Раманоўскіх нарадзілася дачка Рагнеда, але ў жыцці яе звычайна называлі Ірай. Па словах самой Рагнеды Мікалаеўны, яна мела нават тры імя: “Ірай звала мяне матчына радня. А бацька мяне запісаў на свой лад – Рагнедаю. Калі я ахрысцілася, то далі мне імя Анастасія. Вось такая дзіўная гісторыя атрымалася”.

Кузьма Чорны з жонкай Рэвекай Свераноўскай. 1927 г.

Кузьма Чорны з дачкой Рагнедай. 1938 г.


У канцы 1920-х гг. Кузьма Чорны вельмі плённа працуе. Яго ўсё больш цікавяць вялікія эпічныя формы. У 1927 г. пачынае друкавацца яго першы раман “Сястра”, а ў 1928 г. выходзіць асобным выданнем яшчэ адзін раман Чорнага “Зямля”. Амаль кожны год у празаіка публікуюцца новыя аб’ёмістыя творы: урыўкі з рамана “Вецер і пыл” (1927–1929), аповесць “Лявон Бушмар” (1929), “Вясна” (1930). Зборнік “Вераснёвыя ночы” (1929) з’яўляецца вяршыняй майстэрства Кузьмы Чорнага ў жанры апавядання.


У пісьменніка ўсё больш маштабных творчых задум і планаў. Ён марыў “паказаць у мастацкіх вобразах гісторыю беларускага народа…ад знішчэння паншчыны і да нашых дзён”.

У выніку былі апублікаваны раманы “Бацькаўшчына” (1931), “Трэцяе пакаленне” (1935), “Трыццаць год” (1934), аповесць “Люба Лук’янская” (1937).


У 1930-я гг. празаік не толькі актыўна займаўся сваёй творчасцю, але і прымаў удзел у агульным літаратурным жыцці Беларусі, пісаў шмат публіцыстычных артыкулаў, быў адным з арганізатараў Саюза пісьменнікаў БССР. З 1934 па 1937 г. працаваў галоўным літкансультантам кабінета маладога аўтара, рэдагаваў творы пачынаючых пісьменнікаў, вучыў іх мастацтву слова, несумненным майстрам якога быў сам. Кузьме Чорнаму падабалася гэтая праца, ён шчыра дзяліўся з маладымі творцамі сваімі ведамі, імкнуўся дапамагчы і вельмі радаваўся, калі ўдавалася знайсці новы талент і раскрыць ў моладзі крылы творчага натхнення. Неўзабаве Чорны стаў не толькі настаўнікам, але і сапраўдным сябрам для сваіх калег-сучаснікаў, мог адным-двума словамі натхніць на далейшую працу.

Аднак марыць пра творчую свабоду ў жахлівыя 1930-я гг. не даводзілася. Сачыненні Кузьмы Чорнага, як і іншых яго калег і сяброў, усё часцей выклікаюць пытанні ў крытыкаў, з’яўляюцца разгромныя артыкулы, дзе пісьменніка абвінавачваюць у “кулацкіх інстынктах”, “хутарскіх настроях” і нават у шпіёнстве падчас размоў з народам на рынку, у горадзе і г.д. Празаік вымушаны пісаць кампрамісныя творы, але сам разумее ўсю недарэчнасць і бессэнсоўнасць такой літаратурнай дзейнасці. “Ратуй мяне божа ад гэтай работы больш…” – пазней напіша ён у сваім дзённіку.


Кузьма Чорны. 1940-я гг.
З фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва

14 кастрычніка 1938 г. Кузьма Чорны быў арыштаваны. Восем месяцаў пісьменнік правёў у Мінскай турме, шэсць з іх ён знаходзіўся ў камеры-адзіночцы. Перажыў катаванні і здзекі. Са старонак дзённіка аўтара мы можам уявіць сабе, што давялося вытрымаць людзям яго пакалення.

Пасля вызвалення 8 чэрвеня 1939 г. пісьменнік пражыў зусім мала: крыху больш за 5 гадоў, але нават за гэты кароткі час празаік стварыў яшчэ шмат выдатных твораў. Толькі творчасць, у якую ён з галавой акунуўся, надавала яму сілы і радасць жыцця.

У час вайны, з 1941 г. па 1944 г., Кузьма Чорны знаходзіўся ў эвакуацыі (пераважна ў Маскве), удзельнічаў у выданні газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”. За гэты час ім было напісана каля паўсотні артыкулаў і фельетонаў, зборнік апавяданняў “Вялікае сэрца” (1945), тры раманы – “Вялікі дзень” (1941–1944), “Пошукі будучыні” (1943) і “Млечны шлях” (1944).



Малюнкі Кузьмы Чорнага перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
З фондаў Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага

Пасля перанесенага інсульту пісьменнік пачаў губляць зрок, таму браў ліст паперы, клаў на яго трафарэт і, намацваючы пальцамі радкі, працягваў пісаць. Так быў створаны раман “Пошукі будучыні”.

У верасні 1944 г. Кузьма Чорны з сям’ёй вярнуўся ў разбураны вайной Мінск, працаваў у рэдакцыі часопіса “Беларусь”. Месяцы, праведзеныя ў турме ўзрушылі яго да глыбіні душы. Ён быў ужо іншым, расчараваным, змучаным душэўна і фізічна… Дзённік пісьменніка, гэты, па словах Васіля Быкава, “красамоўны дакумент эпохі”, глыбока ўражвае сваёй шчырасцю і пакідае водгук у сэрцы:

“Бадай што ўжо месяц, як у «кватэры», дадзенай мне Саўнаркомам. Але ж якраз як тая камера ў турме, дзе я сядзеў у 1938 годзе. Можна сказаць, што я ўжо дайшоў да апошняй мяжы. Бруд, цемень – вокны глядзяць у чорны трохкутнік з высозных муроў. Пісаць няма як і жыць няма як <…>. Колькі нашай інтэлігенцыі без дай прычыны гніе ў турмах і на высылцы! У мяне ўжо няма 70% здароўя. Я гіну і не магу выкарыстаць як бы трэба было свой талент. Сілы мае трацяцца і марнуюцца без карысці”.

Магіла Кузьмы Чорнага. Вайсковыя могілкі. Мінск.
З фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Напрыканцы жыцця пісьменнік узгадваў мілыя яго сэрцу Цімкавічы, вельмі хацеў пабачыць іх, верыў, што там “у ціхім жыцці, можна будзе ачуняць як мае быць і напісаць усе задуманыя раманы”, але здзейсніць гэта ўжо не давялося. 22 лістапада 1944 г. Кузьмы Чорнага не стала.

“Божа, напішы за мяне мае раманы, хіба так маліцца, ці што?” Гэтыя словы, прасякнутыя шкадаваннем аб тым, што не паспеў зрабіць, сталі апошнім запісам у дзённіку пісьменніка…

Кузьма Чорны адыграў значную ролю ў беларускай літаратуры. Яго творчасць аказала моцны ўплыў на цэлы шэраг беларускіх пісьменнікаў. Сярод іх Іван Мележ, Іван Шамякін, Васіль Быкаў, Вячаслаў Адамчык, Іван Пташнікаў і многія-многія іншыя… Сваёй спадчынай Кузьма Чорны засведчыў, што беларуская літаратура, беларускі стыль, багацейшая літаратурная мова сапраўды існуюць і працягваюць развівацца ў творчасці літаратурных нашчадкаў вялікага празаіка.


Шчасце пісаць аб народзе: творчая спадчына Кузьмы Чорнага


Я стаў пісьменнікам. Больш таго, я пішу на мове тых простых людзей, сярод якіх я вырас. Гэтыя людзі сталі шчаслівымі на зямлі, іх мова стала дзяржаўнай мовай. Я пішу аб гэтых людзях у сваіх кнігах…

Кузьма Чорны


Кузьма Чорны пражыў нядоўгае і няпростае жыццё, але жыў літаратураю і для літаратуры. За 21 год творчасці пісьменнік стварыў шмат апавяданняў, раманаў, аповесцей, п’ес, твораў для дзяцей, літаратурна-крытычных артыкулаў. Сёння яго спадчына належыць да лепшых здабыткаў беларускай прозы і драматургіі.

Літаратурная дзейнасць Кузьмы Чорнага пачалася ў 1920-я гады. Свае творы ён падпісваў самымі рознымі псеўданімамі – Максім Алешнік, Ігнат Булава з-пад Турава, Сусед Вясёлы, Раман Талапіла, Арцём Чамярыца, Сымон Чарпакевіч і г. д., а таксама крыптонімамі – М. Р., К. Ч. і іншымі.

Спачатку К. Чорны выступаў у друку як паэт. Гэта былі лірычныя вершы пра хараство роднай прыроды, вершаваныя фельетоны. У асобе аўтара беларуская паэзія магла мець не менш цікавага лірыка, але малады творца хутка захапіўся прозай.

У ранні “маладнякоўскі” перыяд творчасці ў сачыненнях пісьменніка, яго апавяданнях, раманах “Сястра” (1927–1928), “Зямля” (1928), аповесці “Лявон Бушмар” (1929) адчуваецца сувязь прозы з паэзіяй, імпрэсіяністычнасць, уплыў фальклорных традыцый, лірычнае адлюстраванне вясковага жыцця і прыроды. Адам Бабарэка так выказаў свае ўражанні ад рамана “Зямля”:

“быццам аўтар не апавядае, а спявае вялікую песню жыцця, створаную людзьмі на зямлі”.

Творы Кузьмы Чорнага 1930-х гадоў вылучаюцца сваёй эпічнасцю і філасофскім асэнсаваннем рэчаіснасці. Разам з тым правобразамі яго герояў сталі жыхары яго родных Цімкавіч, таму аўтар выкарыстоўвае мову простых людзей. “Без філасофскага асэнсавання падзей будзе толькі механічнае злучэнне фактаў”, – неаднаразова падкрэсліваў ён. Галоўнай рысай творчасці пісьменніка, якая характарызуе ўсю яго спадчыну, становіцца пільная ўвага да Чалавека, яго душы, думак і пачуццяў, да яго псіхалагічнай сутнасці, людскіх лёсаў і побыту, яскравае адлюстраванне гістарычных падзей сваёй эпохі, сведкам якіх быў празаік. Усе гэтыя асаблівасці ўласцівы найлепшым творам Кузьмы Чорнага, сярод якіх раманы “Бацькаўшчына” (1931), “Трэцяе пакаленне” (1935), “Люба Лук’янская” (1936), дзе паказваецца драматызм жыцця ў перыяд войнаў і рэвалюцый.

У позніх раманах “Пошукі будучыні” (1943), “Млечны Шлях” (1944) і іншых творах ваенных часоў Кузьма Чорны ўслаўляе стваральныя сілы чалавека, яго любоў да роднай зямлі, у творах гучыць матыў веры ў перамогу над фашызмам.

Нягледзячы на цяжкія жыццёвыя абставіны, пісьменнік вельмі любіў і разумеў гумар, быў вясёлым апавядальнікам. Гэтыя рысы характару ўвасобіліся ў шэрагу яго гумарыстычных твораў, якія ўжо пазней, у 1971 годзе, склалі зборнік “Вяселле ў Скіп’ёўскім Пераброддзі”. У ваенны перыяд у творчасці Кузьмы Чорнага ўзмацніліся вострыя, сатырычныя рысы, аб чым сведчаць яго фельетоны і памфлеты, частка якіх увайшла ў зборнік “Кат у белай манішцы” (1942).

Асобныя рукапісы твораў пісьменніка ваеннага часу не захаваліся: згарэлі яшчэ ў першыя дні вайны. Свае апошнія творы, сярод якіх “Скіп’ёўскі лес” (1944), “Сумліцкая хроніка” (1941–1944) і іншыя, ён не паспеў скончыць.

Кнігі Кузьмы Чорнага


  • Прыжыццёвыя публікацыі К. Чорнага ў перыядычных выданнях з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі

    1920

    Музыка і яе гістарычная роля ў эпоху хрысціянства / А. Раманоўскі // Вольны сьцяг. – 1920. – № 2. – С. 12–15. – (Шыфр НББ: 3ОК11149)

    Музыка і яе гістарычная роля ў да-хрысціянскую эпоху / А. Раманоўскі // Рунь. – 1920. – № 9–10. – С. 14–15. – (Шыфр НББ: 14Н//22)

    1924

    Дзякуй богу, як шклянка : [апавяданне] / К. Чорны // Маладняк. – 1924. – № 5. – С. 65–73. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Жалезны крык : [апавяданне] / К. Чорны // Полымя. – 1924. – № 5. – С. 62–73. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Як Какорынцы, каб не астацца ў дурнях, школу будуюць / К. Чорны // Беларус. вёска. – 1924. – 1 снеж. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//292)

    Маладая варта : [апавяданне] / К. Чорны // Малады араты. – 1924. – 6 снеж. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//4325)

    1925

    Радасць жанчыны : [апавяданне] / К. Чорны // Беларус. работніца і сялянка. – 1925. – № 3. – С. 14–17. – (Шыфр НББ: 3ОК1844)

    Юзік і Ягорка : [апавяданне] / К. Чорны // Беларус. піянер. – 1925. – № 4. – С. 22–23. - (Шыфр НББ: 3ОК312)

    Срэбра жыцця : [апавяданне] / К. Чорны // Маладняк. – 1925. – № 6. – С. 39–45. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Забойства : [апавяданне] / К. Чорны // Маладняк. – 1925. – № 7. – С. 28–29. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Па дарозе : [апавяданне] / К. Чорны // Маладняк. – 1925. – № 8. – С. 8–19. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Не пішы чорт ведае як : [cцэна сатыра] / К. Чорны // Маладняк. – 1925. – № 9. – С. 65–70. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Дзякуй богу, як шклянка : [апавяданне] / К. Чорны // Маладняк Калініншчыны. – 1925. – № 2. – С. 17–24. – (Шыфр НББ: 3ОК11866)

    Новыя людзі : [апавяданне] / К. Чорны // Полымя. – 1925. – № 1. – С. 89–97. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Па ўкраінскіх прасторах : [артыкул] / К. Чорны // Савец. Беларусь. – 1925. – 9 верас. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    На курортах : [артыкул] / К. Чорны // Савец. Беларусь. – 1925. – 19 верас. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    Восень і радасць : [настроі] / К. Чорны // Савец. Беларусь. – 1925. – 11 кастр. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    Раніца : [урывак з апавядання] / К. Чорны // Савец. Беларусь. – 1925. – 18 кастр. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    Па дарозе : [урывак з апавядання] / К. Чорны // Савец. Беларусь. – 1925. – 22 ліст. – С. 5. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    У роднай глушы / К. Чорны // Савец. Беларусь. – 1925. – 25 ліст. – С. 7.; 26 ліст. - С. 7. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    Раман Драгун : [урывак з апавядання] / К. Чорны // Савец. Беларусь. – 1925. – 29 ліст. – С. 5. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    Буланы : [урывак з апавядання] / К. Чорны // Савец. Беларусь. – 1925. – 6 снеж. – С. 7. – (Шыфр НББ: 4Н//4403)

    1926

    Шаўцоў Янка : [з апавядання] / К. Чорны // Беларус. піянер. – 1926. – № 1. – С. 3–5. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    Слёзы : [апавяданне] / К. Чорны // Беларус. піянер. – 1926. – № 2. – С. 8–9. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    У падвале: [з збору апавяданняў “Слёзы”] / К. Чорны // Беларус. піянер. – 1926. – № 5. – С. 4–6. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    Вечар : [апавяданне] / К. Чорны // Маладняк. – 1926. – № 1. – С. 3–14. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Буланы : [апавяданне] / К. Чорны // Маладняк. – 1926. – № 2. – С. 3–23. –(Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Старыя сляды : [апавяданне] / К. Чорны // Маладняк. – 1926. – № 4. – С. 3–23. – (Шыфр НББ: 3ОК6382)

    Гаворка ноччу ў дарозе : [апавяданне] / К. Чорны // Малады араты. – 1926. – № 9. – С. 1–2. – (Шыфр НББ: 4Н//4325)

    Выпадак у восень : [апавяданне] / К. Чорны // Чырвоны сейбіт. – 1926. – № 1. – С. 6. – (З фонду Рас. дзярж. б-кі)

    Урывак з апавядання “Хвоі гавораць” / К. Чорны // Чырвоны сейбіт. – 1926. – № 2. – С. 9–10. – (З фондаў Беларус. дзярж. архіва-музея літ. і мастацтва)

    Мяшчане ў густой пары : [апавяданне] / К. Чорны // Камуніст. – 1926. – 18, 23 крас. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//3283)

    1927

    Начлег у вёсцы Сінегах : [апавяданне] / К. Чорны // Беларус. работніца і сялянка. – 1927. – № 7. – С. 7–8. – (Шыфр НББ: 3ОК1844)

    Вецер і пыл : [апавяданне] / К. Чорны // Полымя. – 1927. – № 3. – С. 3–29. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Сцены : [апавяданне] / К. Чорны // Узвышша. – 1927. – № 1. – С. 25–38. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Сястра : [раман] / К. Чорны // Узвышша. – 1927. – № 2. – С. 5–23; № 3. – С. 6–30; № 4. – С. 7–29; № 5. – С. 61–89; № 6. – С. 3–49. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Спатканне : [апавяданне] / К. Чорны // Узвышша. – 1927. – № 5. – С. 115–118. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Літаратурныя творы прозай вясковых аўтараў / К. Чорны // Чырвоны сейбіт. – 1927. – № 17. – С. 13–14; № 18–19. – С. 27–29. (№ 17: з фондаў Беларус. дзярж. арх.-музея літ. і мастацтва, № 18–19: з Прэзідэнцкай б-кі Рэсп. Беларусь)

    Снегавыя дарогі : [урывак з апавядання] / К. Чорны // Чырвоны сейбіт. – 1927. – № 6–7. – С. 20–21. (З фондаў Прэзідэнцкай б-кі Рэсп. Беларусь)

    Таварыш Сіменюк : [апавяданне] / К. Чорны // Чырвоны сейбіт. – 1927. – № 8–9. – С. 9–10. – (З фондаў з фондаў Прэзідэнцкай б-кі Рэсп. Беларусь)

    І вада заліта крывёю : [апавяданне] / К. Чорны // Беларус. вёска. – 1927. – 13, 16, 18 лют. – С. 2; 23 лют. – С. 1; 25 лют. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//292)

    “Актывісты”: Жыццёвая казка / Сусед Вяселы // Беларус. вёска. – 1927. – 30 сак. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//292)

    Канкрэтна і самастойна : [апавяданне] / Сусед Вяселы // Беларус. вёска. – 1927. – 6 крас. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//292)

    Рэдакцыйны госць : апавяданне з рэдакцыйнага жыцця / К. Чорны // Беларус. вёска. – 1927. – 5 мая. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//292)

    Спатканне : [апавяданне] / К. Чорны // Беларус. вёска. – 1927. – 25 мая. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//292)

    Буры : [апавяданне] / К. Чорны // Беларус. вёска. – 1927. – 10 ліп. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//292)

    Ці грамадскія мы людзі / Сусед Вяселы // Беларус. вёска. – 1927. – 1 снеж. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//292)

    Калі людзі, тады і мы / Сусед Вяселы // Беларус. вёска. – 1927. – 9 снеж. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//292)

    Трагедыя майго настаўніка / К. Чорны // Звязда. – 1927. – 21 жн. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    1928

    Сястра : [раман] / К. Чорны // Узвышша. – 1928. – № 1. – С. 80–97; № 2. – С. 50–64; № 3. – С. 64–75; № 4. – C. 84–91. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Вераснёвыя ночы : [апавяданне] / К. Чорны // Узвышша. – 1928. – № 4. – С. 3–16. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Небеларуская мова ў беларускай літаратуры / К. Чорны // Узвышша. – 1928. – № 5. – С. 173–183. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Перад другім дзесяцігоддзем: некалькі думак пра будаўніцтва культуры / К. Чорны // Узвышша. – 1928. – № 6. – С. 90–92. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Не хачу так : [апавяданне] / К. Чорны // Чырвоны сейбіт. – 1928. – № 3. – С. 15–18. (З фондаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь)

    Міхал Макарэвіч : [з рамана “Вецер і пыл” ] / К. Чорны // Чырвоны сейбіт. – 1928. – № 9. – С. 4–7. (З фондаў Рас. дзярж. б-кі)

    Веснавыя дарогі : [апавяданне] / К. Чорны // Звязда. – 1928. – 6 мая. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    Памылка ці нядбайнасць, а выправіць трэба : [у парадку самакрытыкі] / К. Чорны, Ф. Гарадзенскі // Звязда. – 1928. – 24 ліпеня. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    Працу пісьменніка павінны лічыць працаю, а ня забаўкай / К. Чорны // Звязда. – 1928. – 2 снеж. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//245)

    1929

    Новыя боты : [апавяданне] / К. Чорны // Беларус. піянер. – 1929. – № 9. – С. 4–7. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    Местачкоўцы : [з раману “Вецер і пыл”] / К. Чорны // Узвышша. – 1929. – № 1. – С. 3–20. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Ліст Якуба Малышэвіча : [апавяданне] / К. Чорны // Узвышша. – 1929. – № 2. – С. 7–16. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    На паселку [з рамана “Вецер і пыл”] / К. Чорны // Узвышша. – 1929. – № 3. – С. 3–13. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Справа Віктара Лукашэвіча : [апавяданне] / К. Чорны // Узвышша. – 1929. – № 5. – С. 5–24. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    З драмы : [урывак] / Кузьма Чорны // Узвышша. – 1929. – № 6. – С. 13–19. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Лявон Бушмар : [аповесць] / К. Чорны // Узвышша. – 1929. – № 7. – С. 8–38; № 8. – С. 5–29; № 9–10. – С. 12–29. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Заўвага да перакладаў мастацкае літаратуры / К. Чорны // Узвышша. – 1929. – № 8. – С. 100–101. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Неўзабаве вясна : [апавяданне] / К. Чорны // Узвышша. – 1929. – № 9–10. – С. 53–74. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Публіцыстычныя нататкі / К. Чорны // Узвышша. – 1929. – № 9–10. – С. 91–96. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Вясна : [апавяданне] / К. Чорны // Беларус. вёска. – 1929. – 1 мая. – С. 2. (Шыфр НББ: 4Н//292)

    Пара стварыць сапраўдныя бібліятэкі на вёсцы / К. Чорны // Беларус. вёска. – 1929. – 19 мая. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//292)

    Няма больш Паўлюка Труса : [некралог] / К. Чорны // Беларус. вёска. – 1929. – 6 верас. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//292)

    1930

    Сям’я Юрыя Гарэйкі : [навела] / К. Чорны // Полымя. – 1930. – № 7. – С. 54–62. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Вясна : [аповесць] / К. Чорны // Полымя. – 1930. – № 11–12. – С. 23–66. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Васпаваты чалавек : [апавяданне] / К. Чорны // Узвышша. – 1930. – № 1. – С. 12–25. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Вызваленне / К. Чорны // Узвышша. – 1930. – № 4–5. – С. 20–28. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Ідзі, ідзі : [раман] / К. Чорны // Узвышша. – 1930. – № 4–5. – С. 49–71; № 6. – С. 3–22; № 7. – С. 3–30; № 8. – С. 9–30; № 9–10. – С. 66–85. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    1931

    Браты : [апавяданне] / К. Чорны // Узвышша. – 1931. – № 2. – С. 3–19. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Бацькаўшчына : [аповесць] / К. Чорны // Узвышша. – 1931. – № 4. – С. 3–32; № 5. – С. 3–37; № 6–7. – С. 80–107; № 8. – С. 27–43; № 9. – С. 10–20. – (Шыфр НББ: 3ОК12702)

    Мадэльшчык Пархвіенка : [апавяданне] / К. Чорны // Чырвоная Беларусь. – 1931. – № 5. – С. 12–13. – (Шыфр НББ: 3ОК242)

    Маладыя героі калгаснага будаўніцтва : Кампанію ўдарных тэмпаў ператварыць у сістэму (Калгас “Гігант” Дрысенскі раён) : [нарыс] / К. Чорны // Чырвоная змена. – 1931. – 18 лістап. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//738)

    1932

    Лета : [п’еса] / К. Чорны // Беларусь калгас. – 1932. – № 6–7. – С. 12–60. – (Шыфр НББ: 3ОК10011)

    Сямнаццаць год : [апавяданне] / К. Чорны // Полымя рэвалюцыі. – 1932. – № 2. – С. 3–19. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Злачынца пакараны : [апавяданне] / К. Чорны // Чырвоная Беларусь. – 1932. – № 16. – С. 2–4. – (Шыфр НББ: 3ОК242)

    Рэальная шматграннасць і філасофскае адзінства : [нататкі пісьменніка] / К. Чорны // ЛіМ. – 1932. – 6 сак. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Бацькаўшчына : [урывак з п’есы] / К. Чорны // ЛіМ. – 1932. – 25 мая. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Пытанні маладзежнае літаратуры: ёсць пытанні ўсяго савецкага літаратурнага руху / К. Чорны // Чырвоная змена. – 1932. – 14 верас. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//738)

    1933

    Вялікая і малая тэма / К. Чорны // Заклік. – 1933. – № 3. – С. 85–96. – (Шыфр НББ: 3ОК10519)

    Бацькаўшчына : [мантаж для клубных пастановак] / К. Чорны // Напагатове. – 1933. – № 2–3. – С. 82–104. – (Шыфр НББ: 3ОК12037)

    Брыгадзірава памылка : [апавяданне] / К. Чорны // Полымя рэвалюцыі. – 1933. – № 4. – С. 61–72. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Звяга : [апавяданне] / К. Чорны // Полымя рэвалюцыі. – 1933. – № 10. – С. 3–22. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    1934

    Трыццаць год : [раман] / К. Чорны // Полымя рэвалюцыі. – 1934. – № 2. – С. 3–26; № 3. – С. 44–71; № 4. – С. 3–20. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Спатканне : [урыўкі з рамана “Трыццаць год” ] / К. Чорны // Звязда. – 16 студз. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    Пераможцам арктычнай стыхіі / К. Чорны // Звязда. – 20 чэрв. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    “Святая” папружка : [апавяданне] / К. Чорны // Звязда. – 26 ліп. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    Мы ведаем, хто наш вораг / К. Чорны // Звязда. – 9 жн. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    Думкі аб з’ездзе / К. Чорны // Звязда. – 11 верас. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    1935

    Трэцяе пакаленне : [раман] / К. Чорны // Полымя рэвалюцыі. – 1935. – № 2. – С. 3–34; № 3. – С. 3–32; № 4. – С. 3–24; № 5. – С. 6–29; № 6. – С. 14–50. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Заўвагі да стылевых тэндэнцый у творчасці Сяргея Знаёмага / К. Чорны // Полымя рэвалюцыі. – 1935. – № 5. – С. 146–157. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Мураваны скляпок : [апавяданне] / К. Чорны // Полымя рэвалюцыі. – 1935. – № 7. – С. 48–58. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    1936

    Трэцяе пакаленне : [адрывак з рамана “Трэцяе пакаленне”] / К. Чорны // Калоссе. – 1935. – № 1. – С. 29–33. – (Шыфр НББ: 19ИН2319)

    Люба Лук’янская : [раман] / К. Чорны // Полымя рэвалюцыі. – 1936. – № 6. – С. 32–89; № 11. – С. 12–55. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    1937

    Як дзядзька Тамаш напалохаў ваўкоў : [апавяданне] / К. Чорны // Іскры Ільіча. – 1937. – № 11. – С. 4–9. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    Збіраць і выкарыстоўваць вопыт творчай работы / К. Чорны // Звязда. – 1937. – 23 крас. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    У сям’і Калацкіх : [з рамана “Заваёва свету”] / К. Чорны // ЛіМ. – 1937. – 6–7 лістап. – С. 6. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Наш дэпутат Клім Варашылаў / К. Чорны // ЛіМ. – 1937. – 12 лістап. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Палкаводзец сацыялістычнай арміі / К. Чорны // ЛіМ. – 1937. – 26 лістап. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1938

    Макаркавых Волька : [апавяданне] / К. Чорны // Полымя рэвалюцыі. – 1938. – № 5. – С. 27–33. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Базілевічава сям’я : [драма ў адной дзеі] / К. Чорны // Полымя рэвалюцыі. – 1938. – № 6. – С. 27–35. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Тварэц народнага шчасця / К. Чорны // Звязда. – 1938. – 28 чэрв. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    Пра аповесць Ул. Кандрацені “Каханне” / К. Чорны // ЛіМ. – 1938. – 22 чэрв. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Шчасце і радасць галасаваць за таварыша Сталіна / К. Чорны // ЛіМ. – 1938. – 26 чэрв. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Васіль Сымонавіч Кедрык: кандыдат у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР ад Чырвона-Слабадской выбарчай акругі / К. Чорны // ЛіМ. – 1938. – 26 чэрв. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1939

    Тоня : [урывак з аповесці] / К. Чорны // Іскры Ільіча. – 1939. – № 7. – С. 5–7. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    Сцяпанавы дзеці : [апавяданне] / К. Чорны // Іскры Ільіча. – 1939. – № 8. – С. 1–4.– (Шыфр НББ: 3ОК312)

    Бацькаўшчына : [драма ў 4-х дзеях] / К. Чорны // Полымя рэвалюцыі. – 1939. – № 10. – С. 57–104. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Думкі пра Паўлюка Труса / К. Чорны // ЛіМ. – 1939. – 3 верас. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Гістарычная справядлівасць / К. Чорны // ЛіМ. – 1939. – 21 верас. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Дарагуся : [апавяданне] / К. Чорны // ЛіМ. – 1939. – 3 кастр. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1940

    Флёркавы слезы : [апавяданне] / К. Чорны // Іскры Ільіча. – 1940. – № 1. – С. 9–11. – (Шыфр НББ: 3ОК312)

    Насцечка : [аповесць] / К. Чорны // Полымя рэвалюцыі. – 1940. – № 2. – С. 52–84. – (Шыфр НББ: 3ОК1714)

    Мае творчыя планы на 1940 год / К. Чорны // ЛіМ. – 1940. – 1 студз. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Аб Эдуарду Самуйленку / К. Чорны // ЛіМ. – 1940. – 11 лют. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Пасля бою : [урывак з рамана “Судны дзень”] / К. Чорны // ЛіМ. – 1940. – 3 сак. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Свая хата : [урывак з рамана “Судны дзень”] / К. Чорны // ЛіМ. – 1940. – 11 ліп. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Зямля : [апавяданне] / К. Чорны // ЛіМ. – 1940. – 14 вер. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Творчая ўдача тэатра : [уражанні гледача] / К. Чорны // ЛіМ. – 1940. – 28 верас. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Вместе с народом / К. Чорный // Совет. Белоруссия. – 1940. – 8 дек. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//620)

    1941

    Навагодняя ноч : [апавяданне] / К. Чорны // Звязда. – 1941. – 4 студз. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    Праўда аб чалавеку / К. Чорны // Звязда. – 1941. – 19 чэрв. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    Народная нянавісць : [апавяданне] / К. Чорны // Звязда. – 1941. – 20 ліп. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    Палонныя : [апавяданне] / К. Чорны // Звязда. – 1941. – 25 ліп. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    На роднай зямлі : [апавяданне] / К. Чорны // Звязда. – 1941. – 31 ліп. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    Народная помста : [апавяданне] / К. Чорны // Звязда. – 1941. – 12 жн. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    Стварыць беларускі літаратурны музей / К. Чорны, Е. Сядоўскі, П. Глебка і інш. // ЛіМ. – 1941. – 18 студз. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Мая “Ірынка” / К. Чорны // ЛіМ. – 1941. – 15 сак. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    Вялікая школа для ўсіх тэатраў / К. Чорны // ЛіМ. – 1941. – 21 чэрв. – С. 1. – (Шыфр НББ: 4Н//334)

    1942

    Ніякай літасці нямецкім акупантам! / К. Чорны // Совец. Беларусь. – 1942. – 20 студз. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//620)

    Супроць звера / К. Чорны // Совец. Беларусь. – 1942. – 1 лют. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//620)

    Жэня Палтаўская / К. Чорны // Совец. Беларусь. – 1942. – 16 лют. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//620)

    Кат у белай манішцы / К. Чорны // Совец. Беларусь. – 1942. – 21 крас. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//620)

    “Выхваляўся, выхваляўся ды і здох” / К. Чорны // Совец. Беларусь. – 1942. – 7 мая. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//620)

    Далікацтва каля вісельні / К. Чорны // Совец. Беларусь. – 1942. – 15 мая. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//620)

    Сёмая скура / К. Чорны // Совец. Беларусь. – 1942. – 17 ліп. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//620)

    Бугаі гітлераўскай пароды / К. Чорны // Совец. Беларусь. – 1942. – 28 кастр. – С. 3. (Шыфр НББ: 4Н//620)

    Аб нашай гордасці / К. Чорны // Совец. Беларусь. – 1942. – 7 лістап. – С. 2. – (Шыфр НББ: 4Н//620)

    1944

    Бой з варожым танкам : [урывак з неапублікаванай аповесці “Скіп’еўскі лес”] / К. Чорный // Звязда. – 1944. – 26 лістап. – С. 3. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    Бацька : [апавяданне] / К. Чорны // Звязда. – 1944. – № 56. – С. 3; № 57. – С. 4. – (Шыфр НББ: 4Н//245)

    Уверх

Кузьма Чорны - перакладчык

Кузьма Чорны вядомы як перакладчык з рускай мовы на беларускую аповесцей “Станцыйны даглядчык”, “Трунар”, “Дуброўскі”, “Капітанская дачка” А. Пушкіна, “У благой кампаніі” У. Караленкі; п’ес “Рэвізор” М. Гогаля, “Гарачае сэрца” і “Позняе каханне” А. Астроўскага, “Апошнія” і “Варвары” М. Горкага, “Чапаеў” А. Фурманавай і з чэшскай мовы рамана – “Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка” К. Ванэка - працягу знакамітага твора Я. Гашака.

Раздзел змяшчае кнігі з асобнымі перакладамі пісьменніка з фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.



Пісьменнік вялікай душы. Літаратура пра Кузьму Чорнага


Сваім вострым, трапным вокам ён умеў вызначыць самую сутнасць з’явы, убачыць у чалавеку галоўнае і самабытнае. Здавалася, што душа гэтага чалавека ўвабрала ў сябе душу народа – яе весялосць і смутак, яе радасць і гора, яе шчырую даверлівасць і сумненне, яе дапытлівасць і дасціпнасць.

Васіль Вітка


У раздзеле прапануецца бібліяграфічны спіс выданняў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, які дапаможа даследчыкам больш поўна пазнаёміцца з творчасцю празаіка, драматурга, публіцыста і перакладчыка. Найбольш грунтоўна і дасканала разглядаецца творчасць пісьменніка ў кнігах Алеся Адамовіча, Івана Навуменкі, Івана Кудраўцава, Мікалая Луферава, Міхася Тычыны, Янкі Казекі, Аляксея Пяткевіча, Сцяпана Александровіча, Мікалая Мішчанчука, Ганны Бутырчык, Анжэлы Мельнікавай. Для настаўнікаў будуць карыснымі кнігі Марыі Барсток, у якіх прадстаўлены метадычныя парады па вывучэнні творчасці пісьменніка ў школе. Цікавасць выклікаюць успаміны аб празаіку яго сяброў і калег (М. Лужаніна, І. Мележа, П. Пестрака, М. Хведаровіча, І. Грамовіча і многіх іншых), закране і аповесць “Вяртанне” М. Тычыны, прысвечаная жыццю і творчасці Кузьмы Чорнага.

У раздзеле прадстаўлены таксама спіс артыкулаў з часопісаў і газет. З дазволу аўтараў некаторыя сучасныя публікацыі алічбаваны і даступны чытачам у поўным аб’ёме, у прыватнасці, артыкулы Ю. Амосавай, А. Белай, А. Бельскага, Я. Будовіч, С. Воцінавай (С. Дзянісавай), В. Жыбуля, Г. Запартыка, Т. Лаўрык, К. Мяцеліцы, Л. Ніжэвіч, І. Шаладонава.


Кнігі, манаграфіі, прысвечаныя жыццю і творчасці К. Чорнага


Спадчына К. Чорнага ў тэатральным мастацтве

Работа над словам ёсць задача
для драматурга вялікай важнасці.

Кузьма Чорны


Кузьма Чорны быў шматгранна адораным творцам, вядомым не толькі як класік беларускай прозы, але і як таленавіты драматург. Ён неаднаразова выступаў у друку па праблемах, звязаных з павышэннем прафесійнага майстэрства драматургаў, паляпшэннем жыццядзейнасці беларускіх тэатраў, прымаў актыўны ўдзел у рэспубліканскай тэатральнай дыскусіі канца 1920-х гг. і выказаў свае назіранні ў артыкулах “Заўвагі пра драматургію”, “Тэатр з будучыняй”, “Творчая ўдача тэатра: уражанні гледача” і іншых. Хутка пад ўплывам Кузьмы Чорнага многія беларускія празаікі і паэты сталі пісаць творы для сцэны.

У сваіх п’есах аўтар звяртаецца да самых розных тэм і сюжэтаў. Першы драматургічны твор К. Чорнага “Не пішы чорт ведае як” (1925) прысвечаны крытыцы бюракратызму савецкіх чыноўнікаў; драма “Лета” (1932) распавядае пра часы калектывізацыі. Па матывах свайго рамана “Бацькаўшчына” аўтар у 1932 г. стварыў аднайменную п’есу, у якой звярнуўся да праблемы гістарычнага лёсу Беларусі і яе народа. “Базылевічава сям’я” (1938) і “Ірынка” (1941) закранаюць пытанне раз’яднання Беларусі на ўсходнюю і заходнюю часткі.


Драматургія Кузьмы Чорнага, як і яго празаічныя творы, характарызуюцца глыбокім і тонкім псіхалагізмам у раскрыцці чалавечых характараў, таму не дзіўна, што яны прыцягвалі ўвагу рэжысёраў і неаднаразова ставіліся на беларускай сцэне. Найбольш значныя яго п’есы, якія атрымалі цікавае сцэнічнае жыццё, – гэта “Бацькаўшчына” і “Ірынка”.

“Бацькаўшчына” ўпершыню была пастаўлена рэжысёрам Л. Літвінавым у 1932 г. на сцэне першага Беларускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-1, цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы). Кузьма Чорны прысутнічаў на спектаклях і высока ацэньваў майстэрства акцёраў:

“Мне ўспамінаюцца некаторыя персанажы з спектакляў БДТ-1, напрыклад, у «Бацькаўшчыне» Леапольд Гушка (Ул. Уладамірскі) і Евель Цывін (М. Зораў). І адна, і другая гэтыя ролі выконваліся па-майстэрску, выкананне было на вышыні”.
У. Уладамірскі ў ролі Леапольда Гушкі

У. Уладамірскі ў ролі Леапольда Гушкі.
Спектакль “Бацькаўшчына”. Пастаноўка Л. Літвінава. БДТ-1. 1932 г.
Фота з архіва М. Герасімовіча

Сцэна са спектакля “Бацькаўшчына”

Сцэна са спектакля “Бацькаўшчына”.
Пастаноўка Л. Літвінава. БДТ-1. 1932 г.
Аўтар фота Л. Лабада.
Фота з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.


Артысты таксама засталіся задаволены пастаноўкай, аб чым сведчаць наступныя словы народнага артыста СССР Б. Платонава:

“Рэалізм вобразаў у Кузьмы Чорнага, імкненне нашых акцёраў праўдзіва іграць гэтыя вобразы, рэалістычныя традыцыі нашага калектыву – усё гэта дапамагло нам, выканаўцам «Бацькаўшчыны», стварыць рэалістычны, глыбокі па зместу спектакль”.

Гэта пастаноўка выклікала адзінадушнае прызнанне, прынесла БДТ-1 заслужаны поспех гледачоў і крытыкі, а п’еса К. Чорнага лічылася ў той час адной з лепшых у беларускай драматургіі. Высока ацанілі п’есу ў Маскве, куды тэатр выязджаў на гастролі ў 1933 г. У 1966 г. яна была пастаўлена рэжысёрам Ф. Шмакавым у Беларускім дзяржаўным тэатры імя Я. Коласа ў Віцебску. Асновай сцэнічнага твора стала яскравае ўвасабленне масавых сцэн, а таксама па-майстэрску сыграныя ролі.

Сцэна са спектакля “Бацькаўшчына”

Сцэна са спектакля “Бацькаўшчына”. Пастаноўка Ф. Шмакава.
Беларускі дзяржаўны тэатр імя Я. Коласа.
Віцебск. 1966 г.

У 1968 г. спектакль “Бацькаўшчына” прайшоў у Барысаўскім народным драматычным тэатры (рэжысёр-пастаноўшчык Ф. Міхайлаў).

У пачатку 1941 г. незадоўга да Вялікай Айчыннай вайны на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра ў Віцебску (БДТ-2) упершыню была пастаўлена драма Кузьмы Чорнага “Ірынка” (рэжысёр Ц. Сяргейчык), а ў газеце “Літаратура і мастацтва” ад 15 сакавіка 1941 г. выйшла рэцэнзія на прэм’еру спектакля.

ЛІМ. – 1941. – 15 сакавіка

ЛІМ. – 1941. – 15 сакавіка.

К. Чорны пасля прэм’еры “Ірынкі”сярод артыстаў БДТ-2

К. Чорны пасля прэм’еры “Ірынкі”сярод артыстаў БДТ-2. 1941 г.


Мінскія гледачы таксама пабачылі пастаноўку “Ірынкі” ў пачатку 1941 г. на сцэне БДТ-1, але спектакль называўся “У апошнюю ноч”. Пасля вайны п’еса ішла на рускай мове на сцэне тэатра імя Ленінскага камсамола Беларусі ў Брэсце, а пасля шматразова ставілася самадзейным калектывам Цімкавіцкай сярэдняй школы.

Сцэна са спектакля “Ірынка”

Сцэна са спектакля “Ірынка”.
Цімкавіцкі народны тэатр. 1955 г.

Настаўнік А. Семяновіч у ролі Міхалковіча ў спектаклі “Ірынка”

Настаўнік А. Семяновіч у ролі Міхалковіча ў спектаклі “Ірынка”.
Цімкавіцкі народны тэатр. 1955 г.


Фота з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Жыве ў сцэнічных варыянтах і раман “Трэцяе пакаленне”. У 1959 г. Бабруйскі перасоўны беларускі драматычны тэатр стварыў паводле рамана спектакль пад назвай “Уласнасць” (рэжысёры А. Гутковіч і Ф. Казлоўская), а Беларускае рэспубліканскае тэлебачанне – тэлеспектакль. Экранізаваліся і іншыя творы пісьменніка, напрыклад “Вялікае сэрца”, дзе іграла вядомая артыстка С. Станюта. У экранізацыях твораў К. Чорнага “Ноч пры дарозе” (1991, рэж. В. Шувагін), “Маё дзела цялячае” (1998, рэж. Г. Хмыз) галоўныя ролі выканаў выдатны беларускі акцёр Г. Гарбук.

Сцэна з тэлеспектакля “Вялікае сэрца”

Сцэна з тэлеспектакля “Вялікае сэрца”. Пархвен Катлубовіч – В. Краўцоў, жанчына – С. Станюта.
З кнігі “Кузьма Чорны: жыццё і творчасць”. Мінск, 1979.


У фондах Беларускага радыё паводле твораў пісьменніка налічваецца каля 20 радыёспектаклей, пастановак, інсцэніраваных апавяданняў. Сярод іх “Вясковая ветэрынарыя” і “Як дзядзька Тамаш напалохаў ваўкоў” (1956), “Бацькаўшчына” (запіс 1966 г.), радыёпастаноўка “Вялікае сэрца” (1960 і 1966), інсцэніраванае апавяданне “Ліст Якуба Малькевіча” (1968; рэжысёр С. Гурыч), радыёспектакль “Вераснёвыя ночы” (1968; рэжысёр М. Троіцкая). Мае дзве пастановачныя радыёверсіі 1961 і 1984 гг. і аповесць “Насцечка”.

9 і 10 мая 2014 г. да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё адбылася прэм’ера радыёспектакля ў 2-х частках “Млечны шлях” паводле аднайменнага рамана Кузьмы Чорнага (аўтар інцэніроўкі П. Васючэнка, рэжысёр А. Вінярскі, рэдактар і кіраўнік праекта Г. Шаблінская). Ролі выканалі вядомыя беларускія акцёры В. Манаеў, А. Памазан, М. Кірычэнка, У. Мішчанчук, А. Ждановіч і іншыя выдатныя артысты.

Запіс радыёспектакля “Млечны шлях”

Запіс радыёспектакля “Млечны шлях” у Вялікай студыі Дома радыё. 2014 г. З кнігі “Кузьма Чорны. Чалавек – гэта цэлы свет”. Мінск, 2016. Уклад. Г. Шаблінская.


Такім чынам, прачытанне спадчыны Кузьмы Чорнага ў тэатральным мастацтве – сведчанне таленту пісьменніка, сцэнічнасці не толькі яго драматычных, але і празаічных твораў. Пісьменнік увайшоў у гісторыю беларускага тэатра і ўнёс значны ўклад у яго развіццё.


Фотагалерэя

Раздзел яскрава адлюстроўвае жыццё і творчы шлях пісьменніка. Фотагалерэю Кузьмы Чорнага складаюць фатаграфіі, выявы дакументаў, ліставання, асабістых рэчаў пісьменніка, якія захоўваюцца ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Частка дакументаў атрымана з фонду Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага на радзіме пісьменніка – у Цімкавічах. Даследчыкам даецца магчымасць спампоўваць дакументы з мэтай іх далейшага выкарыстання са спасылкай на захавальнікаў дакументаў.

Больш падрабязней з усімі прадметамі можна пазнаёміцца, звярнуўшыся непасрэдна ў названыя арганізацыі.

Рукапісы, лісты, рэчы Кузьмы Чорнага


Ушанаванне памяці Кузьмы Чорнага




Асоба Кузьмы Чорнага неаднаразова прыцягвала ўвагу жывапісцаў, графікаў і скульптараў. У выяўленчым мастацтве Беларусі шмат прыкладаў адлюстравання пісьменніка ў розныя гады яго жыцця: гэта творы І. Ахрэмчыка, Я. Раманоўскага, Л. Рана, З. Азгура і іншых.

І. Ахрэмчык. Партрэт Кузьмы Чорнага. 1943 г.

І. Ахрэмчык. Партрэт Кузьмы Чорнага. 1943 г.
Арыгінал захоўваецца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

З. Азгур. Партрэт пісьменніка Кузьмы Чорнага. 1956 г.

З. Азгур. Партрэт пісьменніка Кузьмы Чорнага. 1956 г.


Надзвычай глыбокі псіхалагічны твор “Янка Купала і Кузьма Чорны ў Печышчах у 1942 г.” стварыў мастак Х. Ліўшыц. Карціна вылучаецца дакладнасцю, яснасцю кампазіцыі. На ёй сябры-пісьменнікі адлюстраваны ля рэпрадуктара, слухаюць зводку Савецкага інфармбюро. Мастаку ўдалося перадаць подых трывожнага і драматычнага 1942 г., які востра адчуваецца ў карціне. Вайна, хуткая смерць Янкі Купалы, а потым, праз два гады, і Кузьмы Чорнага…

Х. Ліўшыц. Янка Купала і Кузьма Чорны ў Печышчах у 1942 г.

Х. Ліўшыц. Янка Купала і Кузьма Чорны ў Печышчах у 1942 г.
1963 г. Палатно, алей.
Арыгінал захоўваецца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь

Натхненне ў мастакоў заўсёды выклікалі і героі твораў К. Чорнага, трагічнасць іх лёсаў. Пра гэта сведчаць шматлікія ілюстрацыі да яго кніг вядомых беларускіх графікаў.

М. Гуціеў. Ілюстрацыя да рамана “Люба Лук’янская”. 1961 г.

М. Гуціеў. Ілюстрацыя да рамана “Люба Лук’янская”. 1961 г.

А. Кашкурэвіч. Ілюстрацыя да рамана “Трэцяе пакаленне”. 1959–1960 гг.

А. Кашкурэвіч. Ілюстрацыя да рамана “Трэцяе пакаленне”. 1959–1960 гг.


Кузьму Чорнаму прысвечана некалькі вершаў, сярод якіх “Памяці Кузьмы Чорнага” Ю. Гаўрука, “Алешына” В. Віткі, “Чалавек” А. Бялевіча, “Балада Кузьмы Чорнага” В. Шніпа, а таксама аповесць “Вяртанне” М. Тычыны. Цікавую гісторыю мае верш “Алешына” В. Віткі. Ён быў напісаны восенню 1944 г. у Вязніках пад Масквой, дзе апынуўся В. Вітка разам з К. Чорным. Пісьменнікаў звязвалі даўняе сяброўства і сумесная праца ў газеце “Раздавім фашысцкую гадзіну” і часопісе “Беларусь”. В. Вітка прысвяціў свой верш К. Чорнаму, а той у адказ падараваў сябру свой малюнак.

Рукапіс верша ”Алешына” В. Віткі. 1941 г. З фондаў ДМГБЛ.

Рукапіс верша ”Алешына” В. Віткі. 1941 г. З фондаў ДМГБЛ.

В. Вітка. “Алешына”. Са зборніка “Поўдзень”. Мінск. 1946 г.

В. Вітка. “Алешына”. Са зборніка “Поўдзень”. Мінск. 1946 г.

Верш А. Бялевіча

Верш А. Бялевіча
"ЛіМ", 30 красавіка 1976 г.


Памяць пра пісьменніка ўшаноўваецца ў Беларусі і ў наш час: ладзяцца выстаўкі, выдаюцца кнігі, праходзяць мерапрыемствы, святкуюцца яго юбілеі. Так, у 2000-м да 100-годдзя з дня нараджэння Кузьмы Чорнага на Капыльшчыне былі адкрыты два мемарыяльныя знакі.

Камень з мемарыяльнай дошкай на месцы хаты, дзе нарадзіўся К. Чорны. 2000 г.

Камень з мемарыяльнай дошкай на месцы хаты, дзе нарадзіўся К. Чорны. 2000 г.
З кнігі “Кузьма Чорны. Чалавек – гэта цэлы свет”. Мінск, 2016.
Уклад. Г. Шаблінская.

Памятны знак К. Чорнаму ў Борках.

Памятны знак К. Чорнаму ў Борках, на якім – словы пісьменніка з яго “Дзённіка”: “Родныя мае мясціны…”. Фота В. Ульянкіна. 2010 г.


У 2010-м шырока адзначалася 110-годдзе з дня нараджэння пісьменніка. Да гэтай даты Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры падрыхтаваў праект “Чалавек нараджаецца, каб жыць…”, у рамках якога прайшоў конкурс дзіцячай творчасці для школьнікаў г. Копыля; вечар памяці, дзе быў прадстаўлены сямейны архіў пісьменніка перыяду Вялікай Айчыннай вайны, адбылася прэзентацыя запісу голасу Кузьмы Чорнага, сустрэча з роднымі пісьменніка і даследчыкамі яго творчасці.

Да 110-годдзя празаіка таксама было прымеркавана літаратурнае свята, якое адбылося на радзіме пісьменніка ў Цімкавічах і было арганізавана Літаратурным музеем Кузьмы Чорнага.

8 чэрвеня 2016 г. Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры арганізавала мерапрыемства “Малітва за Бацькаўшчыну”, прысвечанае прэзентацыі кнігі “Кузьма Чорны. Чалавек – гэта цэлы свет” (Мінск, 2016), якую падрыхтавала выдавецтва “Мастацкая літаратура” ў рамках серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”. Складальнікам выдання стала загадчыца аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Галіна Шаблінская.

Галіна Шаблінская прэзентуе кнігу “Кузьма Чорны. Чалавек – гэта цэлы свет”. Мінск, 2016 г.

Галіна Шаблінская прэзентуе кнігу
“Кузьма Чорны. Чалавек – гэта цэлы свет”.
Мінск, 2016 г.

Да мерапрыемства супрацоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры была падрыхтавана кніжная выстаўка “Кузьма Чорны. Маштабнасць прозы і талент чалавечнасці”.

Кніжная выстаўка “Кузьма Чорны. Маштабнасць прозы і талент чалавечнасці”.

Кніжная выстаўка
“Кузьма Чорны. Маштабнасць прозы і талент чалавечнасці”.

27 студзеня 2017 г. у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” і акцыі “500-годнасць” у Літаратурным музеі імя Петруся Броўкі адбылася сустрэча, прысвечаная творчасці Кузьмы Чорнага. Драматург і акцёр Васіль Дранько-Майсюк разам з выкладчыцай і літаратуразнаўцай Ганнай Севярынец зладзілі чытанне прозы вялікага пісьменніка. У гэтым тэатралізаваным мерапрыемстве ўдзельнічалі навучэнцы гімназіі №18, юрыдычнага каледжа БДУ і аматары творчасці Кузьмы Чорнага.

Удзельнікі мерапрыемства

Удзельнікі мерапрыемства

Школьніца Вераніка Міхальцова вельмі пранікнёна і душэўна прачытала ўрывак з апавядання Кузьмы Чорнага “Маленькая жанчына” на Рэспубліканскім творчым конкурсе юных чытальнікаў “Жывая класіка” ў 2017 г., які праводзіцца ў мэтах выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры. Конкурс быў арганізаваны Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Сталічным тэлебачаннем і Саюзам пісьменнікаў Беларусі. (https://www.youtube.com/watch?v=CxpqV58XkFg)

Вераніка Міхальцова на Рэспубліканскім творчым конкурсе юных чытальнікаў “Жывая класіка”. 2017 г.

Вераніка Міхальцова на Рэспубліканскім творчым конкурсе юных чытальнікаў “Жывая класіка”. 2017 г.

16 лютага 2018 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Цімкавічы – скарбніца натхнення”, якая прадставіла творы сучаснага мастака Алеся Квяткоўскага і студэнтаў архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, напісаныя на пленэры ў Цімкавічах.

Афіша мерапрыемства

Афіша мерапрыемства

У 2018 г. па заказе Белтэлерадыёкампаніі ў рамках цыклу дакументальных фільмаў “Запіскі на палях” тэлерадыёкампанія “Брэст” стварыла фільм “Кузьма Чорны: злачынства і пакаранне беларускага Дастаеўскага”. Аўтар ідэі фільма Аляксандра Красько, аўтар сцэнарыя Вераніка Якавец, рэжысёр Інга Шычкова, рэдактар Таццяна Калакольцава, вядучы Раман Біч.

Фільм расказвае пра тое, што засталося “за кадрам” школьных урокаў літаратуры, пра цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на долю Кузьмы Чорнага. У праграме прымалі ўдзел вядомыя дзеячы беларускай культуры, знаўцы творчасці празаіка: Міхась Тычына, Валерый Максімовіч, Васіль Дранько-Майсюк, а таксама ўнук Кузьмы Чорнага Мікола Раманоўскі.

Застаўка да дакументальнага фільма “Кузьма Чорны: злачынства і пакаранне беларускага Дастаеўскага”. 2018 г.

Застаўка да дакументальнага фільма
“Кузьма Чорны: злачынства і пакаранне беларускага Дастаеўскага”. 2018 г.

У студзені 2020 г. да 120-годдзя з дня нараджэння Кузьмы Чорнага ў музеі празаіка стартаваў праект “Гісторыя адной рэчы”, які прысвечаны розным прадметам побыту сям’і Раманоўскіх. Сярод іх варштат (кросны), абрус, вытканы маці Кузьмы Чорнага і іншыя цікавыя рэчы.

Талент і працаздольнасць, любоў да літаратуры, мовы, да сваіх родных мясцін, любоў да чалавека, тонкі псіхалагізм і шырыня адлюстравання жыцця зрабілі Кузьму Чорнага адным з “бессмяротных мастакоў свету”. Памяць пра яго жыве: творы празаіка амаль штогод выдаюцца, вывучаюцца ў школах, даследуюцца навукоўцамі. Вобразы, калісьці створаныя пісьменнікам, яскрава ўвасоблены ў творах выяўленчага мастацтва, тэатральных пастаноўках і тэлеспектаклях. Кузьмы Чорнага няма на свеце ўжо амаль 80 гадоў, але, па словах даследчыка Івана Кудраўцава, “…тое сэрца і цяпер б’ецца ў магутнай літаратурнай спадчыне пісьменніка”.

24 чэрвеня 2020 г. да 120-годдзя Кузьмы Чорнага на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшла відэапрэзентацыя новага раздзела віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Відэапрэзентацыя

На відэа: выступае Ю.У. Амосава, вядучы бібліёграф НББ. Падрыхтоўка матэрыяла: Ю.У. Амосава, Т.А. Лаўрык, С.А. Базылева-Ланько. Відэамантаж: А.Р. Баброўнік.

У 2020 годзе Літаратурны музей Кузьмы Чорнага падрыхтаваў буклет, прысвечаны дзейнасці ўстановы. У выданні можна азнаёміцца з кароткімі звесткамі пра пісьменніка, яго цытатамі і фотаздымкамі, асаблівасцямі музейнай экспазіцыі і інфармацыяй пра сучаснае жыццё музея. Выпуск буклета быў прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння Кузьмы Чорнага.

5 верасня 2021 г. на XXVIII Дне беларускага пісьменства ў Капылі адчынілася Алея пісьменнікаў, – ураджэнцаў Капыльшчыны. На ёй была прэзентавана літара “Ч”, што прысвечана аўтарам Мікалаю Чарніковічу, Нічыпару Чарнушэвічу і Кузьме Чорнаму.

На Алеі пісьменнікаў у Капылі.
05.09.21 г.
Фота Т. Лаўрык

У мерапрыемстве ўзяла ўдзел Людміла Ніжэвіч, загадчыца Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах, якая распавяла прысутным пра свайго земляка і прэзентавала малюнкі юных мастакоў, – удзельнікаў пленэра, што ладзіўся сумесна з дзіцячай школай мастацтваў да дня нараджэння пісьменніка.

Літаратурны музей Кузьмы Чорнага – удзельнік XXVIII Дня беларускага пісьменства.
Капыль. 05.09.21 г.
Фота Т. Лаўрык


У Капыльскім раённым цэнтры культуры Нацыянальная бібліятэка Беларусі прэзентавала віртуальны праект “На хвалі часу, у плыні жыцця” і яго раздзелы, прысвечаныя ўраджэнцам Капыльшчыны – Кузьме Чорнаму і Яну Скрыгану.



25 чэрвеня 2022 года ў аграгарадку Цімкавічы Капыльскага раёна ўпершыню адбылося маштабнае літаратурна-музычнае свята “Цімкавіцкія вытокі”, прымеркаванае да дня нараджэння Кузьмы Чорнага. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка і Цімкавіцкая сельская бібліятэка.

Вольга Радкевіч

Вольга Радкевіч – загадчыца Цімкавіцкай сельскай бібліятэкі.
Цімкавічы. 25.06.22 г.
Фота Т. Лаўрык

Экспазіцыя на вуліцы Слуцкай

Экспазіцыя на вуліцы Слуцкай
Цімкавічы. 25.06.22 г.
Фота Т. Лаўрык

Гасцінна прыняў удзельнікаў свята Літаратурны музей пісьменніка і яго загадчыца Людміла Ніжэвіч, якая правяла пазнавальную экскурсію па экспазіцыі, а пасля з мясцовымі школьнікамі прадставіла публіцы тэатралізаваныя фрагменты з твораў Чорнага.

Людміла Ніжэвіч праводзіць экскурсію

Людміла Ніжэвіч праводзіць экскурсію па экспазіцыі музея.
Цімкавічы. 25.06.22 г.
Фота Т. Лаўрык

Фрагмент з тэатралізаванай сцэнкі

Фрагмент з тэатралізаванай сцэнкі
Цімкавічы. 25.06.22 г.
Фота Т. Лаўрык

У музеі Нацыянальная бібліятэка Беларусі прэзентавала прысвечаную пісьменніку віртуальную экспазіцыю ў межах праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

НББ прэзентуе віртуальную экспазіцыю

Нацыянальная бібліятэка прэзентуе віртуальную экспазіцыю, прысвечаную Кузьме Чорнаму.
Цімкавічы. 25.06.22 г.
Фота Т. Лаўрык


22 лістапада 2022 года ў Цімкавіцкай сярэдняй школе адбылася літаратурна-музычная імпрэза “Пісьменнік вялікай душы”, прымеркаваная да дня ўшанавання памяці Кузьмы Чорнага. Мерапрыемства было арганізавана Літаратурным музеем Кузьмы Чорнага і Цімкавіцкай сельскай бібліятэкай у межах сумеснага выхаваўчага праекта “Каб любіць свой край, трэба перш за ўсё яго ведаць”. Імпрэзу наведалі ўдзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”. Яны прэзентавалі вучням старэйшых класаў і настаўнікам школы віртуальную экспазіцыю, прысвечаную Кузьме Чорнаму.

Удзельнікі праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” з капыльскімі калегамі

Кніжная выстаўка, падрыхтаваная да імпрэзы Цімкавіцкай сельскай бібліятэкай

Вучань 6 класа Цімкавіцкай сярэдняй школы Арсеній Дрозд чытае верш Кузьмы Чорнага “Роднае поле”

Копыль – Цімкавічы. 22.11.2022.
Фота Т. Лаўрык




Бібліятэкарам