Станіслаў Манюшка

Музычны рамантык з Міншчыны


да 200-годдзя з дня нараджэння


Абяры мэтай жыцця мастацтва і займайся ім так, каб яно магло прыносіць радасць і падтрымку людзям...

С. Манюшка


Гісторыя музыкі славянскіх народаў багата імёнамі выбітных дзеячаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сусветнай музычнай культуры. Сярод шэрагу імён таленавітых творцаў, сапраўдных майстроў вылучаецца дзейнасць кампазітара, дырыжора і педагога Станіслава Манюшкі (1819–1872), жыццё і лёс якога непарыўна звязаны з беларускай зямлёй. 5 мая 2019 года нашаму земляку споўнілася 200 гадоў з дня нараджэння. Гэтая дата вельмі значная не толькі ў сусветным, але і ў нацыянальным кантэксце, бо Станіслаў Манюшка з’яўляецца цэнтральнай фігурай у беларускай музыцы эпохі рамантызму, а яго яскравы кампазітарскі талент сфарміраваўся менавіта ў Беларусі. Дзейнасць Манюшкі да сённяшняга дня не страчвае сваёй актуальнасці: творчасць кампазітара, яго спадчына прываблівае сучасных музыказнаўцаў і выканаўцаў, яго музыка гучыць, яе слухаюць і даследуюць, на яе аснове вывучаюць гісторыю музычнага мастацтва ХIХ стагоддзя, а гэта ёсць сведчанне высокага прызнання гэтай знакавай асобы як неад’емнай часткі нацыянальнай культуры.



Запрашаем прайсці тэст


Бібліятэкарам