Змест

  1. Аб праекце
  2. Аўтабіяграфія
  3. Даты жыцця і дзейнасці А.А. Сакольчыка
  4. Бібліяграфічны спіс работ А.А. Сакольчыка, рэцэнзій на іх, кніг пад рэдакцыяй
  5. Публікацыі пра жыццё і дзейнасць А.А. Сакольчыка
  6. Фотагалерэя


Аб праекце

Афіша

Афіша праекта да 120-гадовага юбілею

Інтэрнэт-рэсурс прымеркаваны да 120-гадовага юбілею з дня нараджэння вядомага беларускага бібліёграфа Адама Антонавіча Сакольчыка. Бібліяграфічныя выданні, у стварэнні якіх ён прымаў непасрэдны ўдзел ("Дооктябрьская книга на русском языке о Белоруссии", "Перыядычны друк Беларусі", "Бібліяграфія па гісторыі Беларусі : феадалізм і капіталізм", "Асвета ў Беларускай ССР за 50 гадоў Савецкай улады" і інш.), і сёння не губляюць сваёй значнасці і актуальнасці, з’яўляюцца настольнымі кнігамі для многіх пакаленняў бібліёграфаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, педагогаў, спецыялістаў іншых галін.

Так, паказальнік "Дооктябрьская книга на русском языке о Белоруссии (1768–1917)" да гэтага часу з’яўляецца адным з найбольш поўных збораў бібліяграфічных звестак пра дакументы беларусазнаўчай тэматыкі, які былі выдадзены ў азначаны перыяд. Гэтае выданне і іншыя працы А.А. Сакольчыка актыўна выкарыстоўваюцца супрацоўнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў якасці адной з асноўных крыніц інфармацыі ў рабоце па фарміраванні зводнага ЭІР нацыянальнай бібліяграфіі Беларусі, беларусазнаўчых паўнатэкставых калекцый і іншых рэсурсаў.

На пачатку работы над праектам складальнікі сутыкнуліся з тым, што існуючыя пра А.А. Сакольчыка звесткі з’яўляюцца вельмі сціплымі і нешматлікімі, таму (у значнай ступені дзякуючы супрацоўніцтву з яго дочкамі) паспрабавалі адкрыць невядомыя старонкі жыцця славутага бібліёграфа, зрабіць яго больш блізкім і зразумелым цяперашняму пакаленню бібліятэчных спецыялістаў.

У віртуальным праекце прадстаўлены біяграфічныя матэрыялы; бібліяграфічны спіс работ А.А. Сакольчыка, рэцэнзій на іх, кніг пад рэдакцыяй; бібліяграфічныя звесткі пра публікацыі, прысвечаныя яго жыццю і дзейнасці.

Акрамя бібліяграфічнай і біяграфічнай інфармацыі, у рэсурсе змешчаны копіі разнастайных дакументаў і матэрыялаў, якія ілюструюць насычанае падзеямі жыццё і прафесійную дзейнасць Адама Антонавіча. Сярод іх – асабістыя дакументы, узнагароды (ваенныя і прафесійныя), прадастаўленыя яго сям’ёй; дакументы з асабістай справы, якая захоўваецца ў архіве бібліятэкі; вялікая фотагалерэя (у т.л. здымкі, зробленыя падчас юбілейнага мерапрыемства, якое праходзіла ў бібліятэцы 08.04.2016 у рамках XII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў) і іншыя матэрыялы.

Праект разлічаны на выкладчыкаў, аспірантаў, студэнтаў, бібліятэчных работнікаў, краязнаўцаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй бібліятэчнай справы і бібліяграфіі Беларусі. Складальнікі выказваюць вялікую падзяку дочкам бібліёграфа Наталлі Адамаўне Сакольчык і Ірыне Сяргееўне Шыловіч за плённае супрацоўніцтва і дакументы, прадастаўленыя для праекта і перадачы ў фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Удзельнікі праекта:
Складальнік: А.Л. Бараноўскі (навукова-даследчы аддзел бібліяграфіі).
Рэдактар: І.У. Градоўкіна (навукова-даследчы аддзел бібліяграфіі).
Пераклад, карэктура і тэхнічнае выкананне: аддзел суправаджэння інтэрнэт-партала.
Алічбоўка дакументаў: аддзел фарміравання электроннай бібліятэкі.

Бібліяграфічныя запісы складзены ў адпаведнасці з ДАСТ 7.1-2003 "Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне. Агульныя патрабаванні і правілы складання" (Мінск, 2004) і рэкамендацыямі па ўжыванні асобных палажэнняў ДАСТ 7.1-2003 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Унутры падраздзелаў БЗ размешчаны ў парадку храналогіі. У выпадку неінфарматыўнай назвы дакумента яго бібліяграфічнае апісанне дапаўняецца ўдакладняючай анатацыяй. Большасць запісаў забяспечана спасылкамі на электронныя копіі дакументаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў праекта неабходна прыводзіць спасылку на крыніцу (інтэрнэт-партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі).


Аўтабіяграфія

Автобиография
Сакольчика Адама Антоновича
заведующего Книжной палатой
при Государственной библиотеке БССР им. В.И. Ленина

Родился 19 апреля 1896 года в семье крестьянина-середняка дер. Углы Самохваловичской волости Минского уезда и Губернии Сакольчика Антона Потаповича. Отец и мать – Анна Игнатьевна с детства и до смерти занимались земледелием. Отец умер в 1911, мать – в 1918 году.

С детства и по 1911 год жил при родителях и посещал Самохваловичское двухклассное училище. В 1911 году поступил в Несвижскую учительскую семинарию, по окончании которой в августе 1915 года был досрочно призван в царскую армию.

В армии окончил 2-ю Московскую пехотную школу прапорщиков и служил с августа 1916 года по январь 1918 во фронтовых частях. По возвращении (демобилизации) из царской армии, непродолжительное время учительствовал в Белицковщинской начальной школе и учился в Минском ин-те народного образования.

С апреля 1919 года по июль 1922 служил в Красной Армии, а затем, начиная с 1922 года, учительствовал в учебных заведениях, показанных в листке по учету кадров до начала Великой Отечественной войны.

24 июня 1941 года ушел из Минска вглубь страны, а 11 июля был призван в Красную Армию, в которой служил по декабрь 1945 года.

Во время работы в школах Минска окончил социально-историческое отделение Педагогического факультета Белорусского государственного университета, а также в составе бригады написан учебник для 5-го класса «Фізічная геаграфія» и «Курс фізічнай геаграфіі» для заочного комвуза.

8.VI.47 г. А. Сакольчик.

Тэкст аўтабіяграфіі адпавядае арыгіналу.


Аўтабіяграфія

Аўтабіяграфія


Даты жыцця і дзейнасці А.А. Сакольчыка

А.А. Сакольчык

А.А. Сакольчык

1896 (19 красавіка) У вёсцы Вуглы Самахвалавіцкай воласці Мінскага ўезда Мінскай губерні (цяпер Самахвалавіцкага сельскага савета Мінскага раёна Мінскай вобласці) у сям’і сялян нарадзіўся Адам Антонавіч Сакольчык.

1911 Скончыў Самахвалавіцкае двухкласнае народнае вучылішча.

1915 (красавік) Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю па спецыяльнасці “настаўнік пачатковай школы”.

1915 (жнівень) У сувязі з ваеннымі дзеяннямі быў датэрмінова прызваны ў Расійскую імператарскую армію.

1916 (жнівень) Скончыў 2-ю Маскоўскую пяхотную школу прапаршчыкаў. Малодшы афіцэр 292-га пяхотнага запаснога палка, прапаршчык (г. Калуга).

1916–1918 Удзельнік баявых дзеянняў Першай сусветнай вайны. Малодшы афіцэр 14-га грэнадзёрскага Грузінскага Яго Імператарскай Высокасці Наследніка Цэсарэвіча Аляксея палка Каўказскай грэнадзёрскай дывізіі 2-га Каўказскага армейскага корпуса (урочышча Белы Ключ Тыфліскай губерні); падпаручнік 23-га грэнадзёрскага Мангліскага палка 2-й Каўказскай грэнадзёрскай дывізіі 2-га Каўказскага армейскага корпуса (Каўказскі фронт).

1918 (студзень) Дэмабілізаваны з арміі.

1918 (люты – лістапад) Загадчык Беліцкаўшчынскай пачатковай школы Мінскага ўезда.

1918–1919 Студэнт Мінскага інстытута народнай адукацыі.

1919 (красавік) Прызваны ў рады Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі (РККА).

1919–1922 Удзельнік грамадзянскай вайны на тэрыторыі Украіны і Беларусі. Удзельнік савецка-польскай вайны. Камандзір узвода 393-га стралковага палка, начальнік разведвальнага аддзялення штаба 131-й стралковай брыгады 44-й Кіеўскай Чырванасцяжнай стралковай дывізіі імя М.А. Шчорса 12-й арміі. Прымаў удзел у баях супраць арміі Украінскай Народнай Рэспублікі пад камандаваннем С.В. Пятлюры, Добраахвотніцкай арміі генерала А.І. Дзянікіна. Ваяваў на Заходнім, Паўднёвым, Паўднёва-Заходнім франтах. Быў паранены ў левую руку. Служыў у камандным саставе Узброеных Сіл Украіны і Крыма. У раёне г. Луцка (Украіна) трапіў у палон да белапалякаў, утрымліваўся ў лагеры ваеннапалонных у польскім горадзе Тухоля (Tuchola). Вызвалены ў выніку абмену ваеннапалоннымі пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора. Зноў прызваны ў Чырвоную Армию. Памочнік начальніка інфармацыйнага аддзялення разведвальнага аддзела штаба войск Мінскага раёна (Заходні фронт).

1922–1941 Знаходзіўся ў запасе.

1921–1925 Вучоба ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на сацыяльна-гістарычным аддзяленні педагагічнага факультэта (беларуская секцыя), спецыяльнасць “настаўнік геаграфіі і гісторыі сярэдняй школы”.

1922–1924 Працаваў настаўнікам матэматыкі, гісторыі, геаграфіі, фізічнай культуры, першым дырэктарам (загадчыкам) прыходскай гарадской школы № 7 г. Мінска (пачатковая; з 1922 беларуская савецкая працоўная школа № 35 г. Мінска, няпоўная сярэдняя школа).

1924–1930 Дырэктар (загадчык) савецкай няпоўнай сярэдняй школы № 32 г. Мінска.

1930–1933 Выкладчык геаграфіі на рабфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, на рабфаку Мінскага медыцынскага інстытута.

1932–1933 Як мяркуецца, па ініцыятыве беларускага вучонага М.Ф. Лойкі (1892–1937) задзейнічаны ў рабоце над падрыхтоўкай падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па фізічнай геаграфіі для сістэмы сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, а таксама ў выкладанні гэтай дысцыпліны ў навучальных установах. Выдадзены падручнікі: “Фізічная геаграфія” (Мінск, 1932; сумесна з М.Ф. Лойкам); “Геаграфія” (у трох выпусках; Мінск, 1932–1933; сумесна з М.Ф. Лойкам, Т. Езавітам).

1933–1941 Выкладчык геаграфіі Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школы Беларусі імя У.І. Леніна (г. Мінск).

1934 (студзень – снежань) Выбіраўся кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарадскога Савета.

1940 Працаваў бібліёграфам Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна (па сумяшчальніцтве).

1938–1941 Вучоба ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на фізіка-матэматычным факультэце (сектар завочнага навучання). Вымушаны быў перапыніць навучанне ў сувязі з пачаткам вайны, закончыў 3 курсы.

1941 (студзень – ліпень) Працаваў настаўнікам геаграфіі 9-й школы дарослых (вячэрняй) г. Мінска.

1941 (ліпень) Прызваны ў Рабоча-Сялянскую Чырвоную Армію Раслаўскім раённым ваенным камісарыятам Смаленскай вобласці.

1941–1945 Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У рэзерве 18-га запаснога сапёрнага батальёна. Начальнік кантрольна-прапускнога пункта 110-га асобнага дарожна-эксплуатацыйнага батальёна 41-й арміі. Загадчык справаздачай аддзела забеспячэння гаручым штаба 41-й арміі. Загадчык справаводства ветэрынарнага аддзела штаба 2-га Украінскага фронту. Начальнік улікова-аперацыйнага аддзела палявога армейскага ветэрынарнага склада № 433, старшы лейтэнант адміністрацыйнай службы. Ваяваў на Калінінскім і 2-м Украінскім франтах. Прымаў удзел у вызваленні Украіны, Румыніі, Чэхаславакіі. Дзень Перамогі сустрэў у Чэхаславакіі.

1945 (май) Прадстаўляўся ваенным камандаваннем да ордэна “Красная Звезда” (за добрасумленную і выдатную службу). Узнагароджаны медалём “За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941–1945 гг.”.

1945 (май – лістапад) Пасля вайны прадоўжыў службу ў Савецкай Арміі ў г. Скаліцы (Чэхаславакія); у Адэскай ваеннай акрузе.

1945 (чэрвень) Узнагароджаны медалём “За боевые заслуги”.

1945 (лістапад) Звольнены ў запас у званні старшага лейтэнанта. Вярнуўся ў г. Мінск.

1945–1952 Знаходзіўся на афіцэрскім уліку ў Сталінскім (цяпер Партызанскі) раённым ваенным камісарыяце г. Мінска.

1945–1946 Працаваў метадыстам Упраўлення працоўных рэзерваў пры Савеце Міністраў Беларускай ССР.

1946–1948 Загадчык Кніжнай палаты БССР пры Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна.

1948 (лістапад) Ажаніўся з Зояй Уладзіміраўнай Дзьяканавай (1912–1996; бібліятэкар, метадыст Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна). Дзеці: Ірына Сяргееўна (нарадз. 1940), дачка ад першага шлюбу жонкі, урач-педыятр; Наталля Адамаўна (нарадз. 1948), хімік-тэхнолаг. Унукі: Юлія (нарадз. 1972), доктар медыцынскіх навук, прафесар.

1948–1961 Загадчык кабінета (пазней аддзела) беларускай літаратуры і бібліяграфіі Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна.

1958 У часопісе “Советская библиография” (вып. 49) быў надрукаваны артыкул “Кабинет белорусской литературы и библиографии”. Рэдагаваў бібліяграфічныя памяткі “Паўлюк Трус” і “Пімен Панчанка” (Мінск, 1958; складальнік Н.Б. Ватацы). Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры Беларускай ССР.

1959 Выйшаў з друку бібліяграфічны даведнік “Міхась Лынькоў: да 60-годдзя з дня нараджэння” (Мінск, 1959; складальнік Н.Б. Ватацы; рэдактар А.А. Сакольчык).

1960 Выйшаў з друку бібліяграфічны паказальнік “Периодическая печать Белоруссии. 1817–1916 гг.” (Мінск, 1960).

1961 Выйшаў з друку рэкамендацыйны паказальнік “Карысныя выкапні Беларускай ССР і іх скарыстанне” (Мінск, 1961).

1961–1964 Галоўны бібліёграф аддзела беларускай літаратуры і бібліяграфіі Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна.

1962 (снежань) Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры СССР і ЦК прафсаюза работнікаў культуры.

1964 Выйшаў з друку паказальнік “Русская дореволюционная книга о Белоруссии (1802–1916 гг.)” (Мінск, 1964).

1964 (снежань) Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры БССР і Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў культуры.

1965 (студзень) Выйшаў на заслужаны адпачынак.

1965–1976 Па асабістай ініцыятыве працаваў над бібліяграфічнымі паказальнікамі: “Бібліяграфія па гісторыі Беларусі: феадалізм і капіталізм” (Мінск, 1969; сумесна з М.Г. Крэканэ, Ю.І. Бібіла); “Асвета ў Беларускай ССР за 50 гадоў Савецкай улады = Просвещение в Белорусской ССР за 50 лет Советской власти” (Мінск, 1973; сумесна з Ю.І. Бібіла); “Праграмы навучальных устаноў : машынапісны дадатак да кнігі «Асвета ў Беларускай ССР за 50 гадоў Савецкай улады»” (Мінск, 1973); “Дооктябрьская книга на русском языке о Белоруссии (1768–1917 гг.)” (Мінск, 1976).

1969 Выйшаў з друку бібліяграфічны паказальнік “Бібліяграфія па гісторыі Беларусі: феадалізм і капіталізм” (Мінск, 1969; сумесна з М.Г. Крэканэ, Ю.І. Бібіла).

1972 Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства культуры БССР і Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў культуры.

1973 Выйшлі з друку бібліяграфічныя паказальнікі “Асвета ў Беларускай ССР за 50 гадоў Савецкай улады = Просвещение в Белорусской ССР за 50 лет Советской власти» (Мінск, 1973; сумесна з Ю.І. Бібіла); “Праграмы навучальных устаноў: машынапісны дадатак да кнігі «Асвета ў Беларускай ССР за 50 гадоў Савецкай улады»” (Мінск, 1973).

1975 (красавік) Узнагароджаны юбілейным медалём “30 лет победы в Великой Отечественной войне”.

1976 Выйшаў з друку бібліяграфічны паказальнік “Дооктябрьская книга на русском языке о Белоруссии (1768–1917 гг.)” (Минск, 1976).

1978 (студзень) Узнагароджаны юбілейным медалём “60 лет Вооруженных Сил СССР”.

1982 Узнагароджаны Ганаровай граматай дырэкцыі, партбюро і мясцовага камітэта Дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна.

1983 (8 студзеня) Памёр у Мінску. У адпаведнасці з завяшчаннем пахаваны на могілках пасёлка Самахвалавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці.


Бібліяграфічны спіс работ А.А. Сакольчыка, рэцэнзій на іх, кніг пад рэдакцыяй


Артыкулы

  1. Сакольчик, А. А. Кабинет белорусской литературы и библиографии / А. А. Сокольчик // Советская библиография : научно-практический журнал. – 1958. – Вып. 49. – С. 39–44.
  2. 40 лет на библиотечной работе : [к 70–летию со дня рождения заслуженного деятеля культуры БССР И. Б. Симановского] / В. С. Адамович [и др.] // Советская библиография : научно-практический журнал. – 1962. – № 2. – С. 96–98. – (Среди авторов также: Ю. И. Бибило, Н. Б. Ватаци, Г. Ф. Гришина, А. П. Демченкова, Л. Домановская, А. М. Дукор, Н. В. Коляда, Ф. А. Мерина, Ф. И. Мильчина, Е. И. Опацкая, Б. М. Райхлина, В. М. Силенко, А. А. Сакольчик).

Рэцэнзіі, аглядныя матэрыялы

  1. Варановіч, С. Прадоўжыць пачатую працу / С. Варановіч // Полымя. – 1960. – № 10. – С. 184–185. – Рэцэнзія на кнігу: Периодическая печать Белоруссии, 1817–1916 гг. : библиографический указатель / Государственная библиотека БССР им. В. И. Ленина, Отдел белорусской литературы и библиографии ; составил А. А. Сакольчик ; редактор Н. Б. Ватаци. Минск, 1960. [1], 138 л.
  2. Юрэвіч, А. Друк Беларусі за сто год / А. Юрэвіч // Літаратура і мастацтва. – 1961. – № 14 (17 лют.). – С. 2. – Рэцэнзія на кнігу: Периодическая печать Белоруссии, 1817–1916 гг. : библиографический указатель / Государственная библиотека БССР им. В. И. Ленина, Отдел белорусской литературы и библиографии ; составил А. А. Сакольчик ; редактор Н. Б. Ватаци. Минск, 1960. [1], 138 л.
  3. Жигалова, Л. «Русская дореволюционная книга о Белоруссии»: в записную книжку краеведа / Л. Жигалова // Заря (Брест). – 1965. – 1 авг. (№ 150). – С. 4. – Рецензия на книгу: Русская дореволюционная книга о Белоруссии (1802–1916 гг.) : библиография / Государственная библиотека БССР им. В. И. Ленина, Отдел белорусской литературы и библиографии ; составил А. А. Сакольчик ; редактор Ю. И. Бибило. Минск, 1964. 311, [5] с.
  4. Ермаловіч, М. Руская кніга пра Беларусь / М. Ермаловіч // Беларусь. – 1977. – № 11. – С. 26. – Рэцэнзія на кнігу: Сакольчик, А. А. Дооктябрьская книга на русском языке о Белоруссии (1768–1917 гг.) : библиографический указатель / А. А. Сакольчик ; [под редакцией Ю. И. Драгуна] ; Государственная библиотека БССР им. В. И. Ленина, Отдел белорусской литературы и библиографии. Изд. второе, дополненное и переработанное. Минск, 1976. 425, [1] с.
  5. Ботвинник, М. [Рецензия] / М. Ботвинник // Неман. – 1978. – № 5. – С. 178. – Рецензия на книгу : Сакольчик, А. А. Дооктябрьская книга на русском языке о Белоруссии (1768–1917 гг.) : библиографический указатель / А. А. Сакольчик ; [под редакцией Ю. И. Драгуна] ; Государственная библиотека БССР им. В. И. Ленина, Отдел белорусской литературы и библиографии. Изд. второе, дополненное и переработанное. Минск, 1976. 425, [1] с.
  6. Белорусская ССР : [сведения о ретроспективной государственной библиографии БССР] // Ретроспективная государственная библиография СССР : справочник / Государственный комитет СССР по печати. – Москва, 1990. – С. 123–137.
    Сведения об издании "Периодическая печать Белоруссии, 1817–1916 гг.": с. 128–129.

Публікацыі пра жыццё і дзейнасць А.А. Сакольчыка

  1. Ватацы, Н. Б. Сакольчык Адам Антонавіч / Н. Б. Ватацы // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. / Акадэмія навук БССР, Галоўная рэдакцыя Беларускай Савецкай Энцыклапедыі ; рэдкалегія: П. У. Броўка (галоўны рэдактар) [і інш.]. – Мінск, 1973. – Т. 9 : Рабкор – Сочы. – С. 319. – Бібліяграфія ў канцы артыкула.
  2. Мікалаеў, Я. Яго найвялікшая радасць : [пра А. А. Сакольчыка] / Я. Мікалаеў // Літаратура і мастацтва. – 1976. – № 38 (17 верас.). – С. 13.
  3. Леончиков, В. Е. Развитие белорусского советского библиографоведения в послевоенный период (1945–1959 гг.) / В. Е. Леончиков // Библиотечное дело в Белоруссии (1919–1979 гг.) : сборник статей / Фундаментальная библиотека им. Я. Коласа АН БССР, Минский институт культуры ; редколлегия : М. П. Стрижонок (ответственный редактор) и др. – Минск, 1980. – С. 3–13. – Библиография: c. 11–13.
    Содержится материал об участии Государственной библиотеки БССР им. В. И. Ленина в развитии библиографоведения, в т.ч. о деятельности И. Б. Симановского, А. А. Сакольчика, Н. Б. Ватаци.
  4. Ватацы, Н. Б. Сакольчык Адам Антонавіч / Н. Б. Ватацы // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. / рэдкалегія: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. – Мінск, 1981. – Т. 5 : Біяграфічны даведнік. – С. 533. – Бібліяграфія ў канцы артыкула.
  5. Сакольчик Адам Антонович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. / редколлегия : И. П. Шамякин (главный редактор) [и др.]. – Минск, 1982. – Т. 5 : Биографический справочник. – С. 552. – Библиография в конце статьи.
  6. Ватацы, Н. Б. Сакольчык Адам Антонавіч / Н. Б. Ватацы // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкалегія: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. – Мінск, 1987. – Т. 4 : Накцюрн – Скальскі. – С. 612. – Бібліяграфія ў канцы артыкула.
  7. Гришина, Г. Ф. “Вы просили рассказать о…” / Г. Ф. Гришина // С любовью о библиотеке : история библиотеки в воспоминаниях : к 80-летию Национальной библиотеки Беларуси / авторы-составители: Л. М. Михальчук, Л. И. Курилина. – Минск, 2002. – С. 57–61.
    Воспоминания о Сакольчике А. А. на с. 59.
  8. Жолудев, И. В. Мне повезло в жизни / И. В. Жолудев // С любовью о библиотеке : история библиотеки в воспоминаниях : к 80-летию Национальной библиотеки Беларуси / авторы-составители: Л. М. Михальчук, Л. И. Курилина. – Минск, 2002. – С. 78–82.
    О Сакольчике А. А. см. с. 81–82.
  9. Доклад директора Государственной библиотеки БССР им. В. И. Ленина Ф. Степанюка к 40-летнему юбилею библиотеки : 15 сент. 1962 г. // Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў дакументах, 1922–2006 : да 85-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі / Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ; [складальнікі: К. А. Навуменка, М. В. Рудакоўская ; рэдкалегія: Л. Г. Кірухіна (адказны рэдактар) і інш. ]. – Мінск, 2007. – С. 203–216.
    О Сакольчике А. А.: с. 214.
  10. Доклад директора Государственной библиотеки БССР им. В. И. Ленина Э. Цыганкова к 50-летнему юбилею библиотеки : 15 сент. 1972 г. // Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў дакументах, 1922–2006 : да 85-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі / Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ; [складальнікі: К. А. Навуменка, М. В. Рудакоўская ; рэдкалегія: Л. Г. Кірухіна (адказны рэдактар) і інш. ]. – Мінск, 2007. – С. 253–267.
    О Сакольчике А. А.: с. 265.
  11. Галіеўская, Я. В. «Беларусы». Да гісторыі аддзела беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі : частка ІІ. 1944–2006 гг. / Я. В. Галіеўская // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – Мінск, 2013. – Вып. 16. – С. 88–108.
    Ёсць кароткія звесткі пра бібліяграфічныя дапаможнікі, у падрыхтоўцы якіх прымаў удзел А. А. Сакольчык.
  12. Галіеўская, Я. В. «Беларусы». Да гісторыі аддзела беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі : частка ІIІ. Супрацоўнікі / Я. В. Галіеўская // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – Мінск, 2014. – Вып. 17. – С. 7–27.
    Прыводзяцца кароткія звесткі пра жыццёвы шлях і прафесійную дзейнасць А. А. Сакольчыка: с. 11–12.
  13. Барановский, А. Л. Формирование личного архивного фонда Адама Антоновича Сакольчика (1896–1983) Национальной библиотеки Беларуси: к 120-летию белорусского библиографа / А. Л. Барановский // Матэрыялы XII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў «Кніжная культура Беларусі XI – пачатку XX ст.», Мінск, 7–8 красавіка 2016 г. / [складальнікі : Т. А. Сапега, А. А. Суша ; рэдкалегія: Р. С. Матульскі (старшыня) і інш.]. – Мінск, 2016. – С. 56–61.
  14. Барановский, А. Л. Инскрипты из личной библиотеки семьи Сакольчик, сотрудников Государственной библиотеки БССР им. В. И. Ленина / Барановский А. Л. // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. – Мінск, 1995–. – 2016. – Вып. 19. – С. 204–219 : ил.
  15. Барановский, А. Л. Фотоархив личного архивного фонда белорусского библиографа А. А. Сакольчика (1896–1983) Национальной библиотеки Беларуси / Барановский А. Л. // Матэрыялы міжнароднага кангрэса "500 гадоў беларускага кнігадрукавання" : XIII Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, Мінск, 14–15 верасня 2017 г. : у 2 ч. / [складальнік А. А. Суша ; навуковы рэдактар Р. С. Матульскі]. – Мінск, 2017. – Ч. 2. – С. 68–70.
  16. Барановский, А. Л. Жизнь, отданная детской книге и детскому читателю : материалы к биографии Зои Владимировны Дьяконовой (1912–1996) / Андрей Барановский // Край Смоленский : научно-популярный журнал / ОГБУ «Редакция научно-популярного журнала "Край Смоленский"». – 2018. – № 7. – С. 26–34 : фот. – Примечания на с. 34.
  17. Барановский, А. Л. Адам Антонович Сакольчик: офицер, педагог, библиограф / А. Л. Барановский // Историко-библиографические исследования : сборник научных трудов / Российская национальная библиотека. – 2021. – Вып. 14. – С. 119–134 : фот., ил. – Примечания: с. 127–128. – Из содержания: Список работ А. А. Сакольчика. Работы, опубликованные под редакцией А. А. Сакольчика. Рецензии на библиографические труды А. А. Сакольчика. Литература о жизни и деятельности А. А. Сакольчика.

  18. Музейныя крыніцы

  19. Сакольчик Адам Антонович, первый директор школы : [текст, фото] // История средней школы № 35 г. Минска : материалы экспозиционного стенда / Музей ГУО «Средняя школа № 35 г. Минска им. Героя Советского Союза Д. Азизова» (ул. Азизова, 6).

  20. Інтэрнэт-крыніцы

  21. Сакольчик, Адам Антонович (педагог ; библиограф ; 1896–1983) // Сводный электронный каталог системы корпоративной каталогизации. – Рэжым доступу: http://unicat.nlb.by/opac/pls/pages.list?qid=54014&off=0&siz=20. – Дата доступу: 05.10.2022.
  22. Сакольчик Адам Антонович / Национальная библиотека Беларуси // Генеалогический форум ВГД [Электронный ресурс]. – Рэжым доступу: http://forum.vgd.ru/post/1629/32429/p1986856.htm. – Дата доступу: 05.10.2022.
  23. Сакольчик Адам Антонович // Офицеры РИА [Электронный ресурс]. – Рэжым доступу: https://www.ria1914.info/index.php/Сакольчик_Адам_Антонович. – Дата доступу: 05.10.2022.

Фотагалерэя

Асабістыя дакументы








Архіўныя дакументы

Наградной лист на старшего лейтенанта административной службы Сакольчика Адама Антоновича // Центральный архив Министерства обороны Российской Федерации (г. Подольск Московской обл., РФ). Ф. 33. Оп. 690306. Д. 889. № записи: 42047422.

Наградной лист на Сакольчика А.А.

Наградной лист на Сакольчика А.А.


Наградной лист на Сакольчика А.А.

Наградной лист на Сакольчика А.А.


Сакольчик Адам Антонович : личное дело (10.06.1948–30.12.1964) // Архив Национальной библиотеки Беларуси. Арх. № 388. 21 л.







Бібліятэкарам