Залатыя кросны душы:

да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка

Янкі Брыля

(1917—2006)

    Літаратурны ландшафт ХХ стагоддзя немагчыма ўявіць без прыкметнай здалёк постаці Янкі Брыля – сапраўднага волата, светлага, мудрага, усмешлівага, цікаўнага і зычлівага. З ім у нашу літаратуру ўварваўся вялізны натоўп людскіх тыпаў, шматгалоссе беларускай гісторыі, стракаты свет сучаснага чалавецтва.

    Усё, пра што апавядаў Янка Брыль, з чым прыходзіў да сваіх чытачоў, уражвае сваёй прастатой, яснасцю, сонечным святлом, святочнасцю. Нябеснае ён бачыў у зямным, бясконцае – у канечным, вечнае – у мімалётным. Адсюль небывалае багацце яго назіранняў, запісаў убачанага і пачутага, малюнкаў, эпізодаў і сцэн, дыялогаў і палілогаў, людскога шматмоўя і жыццёвай шматфарбнасці. Кнігі пісьменніка можна разгортваць на любой старонцы і заўсёды знаходзіць патрэбнае душы, як хлеб надзённы.

    Чытаючы яго творы – год за годам, дзесяцігоддзе за дзесяцігоддзем – мы трапляем у іншы свет беларускага духу, які дапамагае нам спасцігнуць жыццё і лёс, трагедыю і камедыю зямнога існавання тысяч і тысяч пакутнікаў усіх часоў і народаў, якія ўзносіліся вышэй сваёй фізічнай прыроды і шукалі вышэйшую ісціну.

    Уся творчасць Янкі Брыля прасякнута глыбокім, чыстым пачуццём да сваёй радзімы. Шчырае, сумленнае служэнне роднай зямлі, роднаму народу было галоўнай мэтай і сэнсам яго жыцця.


Літаратурная спадчына Янкі Брыля. Асобныя выданні

"Я з вогненнай вёскі…"

У 1975 годзе выйшла кніга “Я з вогненнай вёскі…”, аўтарам якой разам з Алесем Адамовічам і Уладзімірам Калеснікам стаў Янка Брыль. Кніга была перакладзена на розныя мовы свету і вытрымала не адно перавыданне.

"На старонках гэтай кнігі сабраліся людзі, што выйшлі з агню, з-пад зямлі. І гэта – у самым рэальным, не пераносным сэнсе. Людзі з вогненных вёсак сабраліся тут, каб сведчыць, пытацца, судзіць, каб расказаць тое, пра што ведаць – страшна, а забыцца – небяспечна…" (З прадмовы да кнігі).

Пераклады твораў Янкі Брыля на мовы свету


Бібліятэкарам