Старажытныя палацы, замкі і сядзібы – частка духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа. Яны займаюць значнае месца сярод гістарычных каштоўнасцей нашай краіны.
Выстаўка "Сведкі сівой даўніны" знаёміць са шматлікімі выданнямі, якія раскрываюць працэсы станаўлення і развіцця беларускай архітэктуры, паказваюць вытокі беларускага ваеннага дойлідства, а таксама ўзнімаюць пытанні рэстаўрацыі і аднаўлення архітэктурных помнікаў. Друкаваныя экспанаты раскажуць пра гісторыю ўзнікнення на тэрыторыі Беларусі замкаў, палацаў, сядзіб і гістарычныя падзеі, звязаныя з імі.