ГалоўнаяІнфармацыйныя рэсурсыТэматычны год у Беларусі2016 – Год культуры

2016 – Год культуры

28 снежня 2015 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка падпісаў Указ № 522 "Аб аб’яўленні 2016 года Годам культуры".

Пастановай ад 25 студзеня 2016 года № 51 Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года культуры.

Прапануем азнаёміцца з Метадычнымі рэкамендацыямі па правядзенні Года культуры (у частцы дзейнасці бібліятэк).

У 2016 годзе шырокая грамадскасць адзначала 120-годдзе з дня нараджэння байкапісца, празаіка, драматурга, мовазнаўца, грамадскага дзеяча Кандрата Крапівы (Кандрата Кандратавіча Атраховіча). Да гэтай падзеі Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала электроннае выданне "З верай і праўдай прайшоў праз эпоху..." і аднайменную электронную прэзентацыю.

У Год культуры ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў міжнароднага літаратурнага конкурсу “Достигают счастья лишь в пути…”. Адным з лаўрэатаў конкурсу стала супрацоўніца аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі Вольга Кардаш.

Бібліятэкарам