ГалоўнаяНавуковая дзейнасць

Навуковая дзейнасць

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб біблятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь» (артыкул 23) Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) з’яўляецца «навукова-даследчай установай па бібліятэказнаўстве, бібліяграфазнаўстве, кнігазнаўстве». На сённяшні дзень дастаткова падстаў для таго, каб разглядаць НББ у якасці навуковай лабараторыі, таму што яна шматаспектна і ў значным аб’ёме рэалізуе даследчыя функцыі. Навукова-даследчая дзейнасць НББ вызначаецца сусветнымі тэндэнцыямі развіцця бібліятэчнай справы, патрабаваннямі знешняга асяроддзя і ўнутранымі патрэбамі бібліятэкі. Сучаснае функцыянаванне бібліятэкі ў якасці комплекснага навукова-інфармацыйнага цэнтра накіравана на прыняцце і рэалізацыю інавацыйных рашэнняў, што базіруюцца на выніках навуковых даследаванняў.

Навуковыя даследаванні НББ арыентаваны, з аднаго боку, на інтарэсы бібліятэчнай справы рэспублікі, з другога – на вырашэнне праблем, што непасрэдна датычацца НББ як інстытута, які ўзначальвае бібліятэчную сістэму краіны. Пры гэтым навуковыя праекты не замкнёны на спецыяльных бібліятэчных праблемах і не абмяжоўваюцца толькі прыкладнымі даследаваннямі. Яны разглядаюць новую Нацыянальную бібліятэку ў шырокім сацыякультурным кантэксце, перспектыве і дынаміцы яе развіцця, ствараючы аснову для паглыблення і пашырэння фундаментальнай тэорыі інавацыйнай дзейнасці бібліятэкі як сацыяльнага інстытута. Веды, атрыманыя праз даследаванні, абагульняюцца, адпаведным чынам аналізуюцца, сістэматызуюцца. Сярод вынікаў – навуковыя прагнозы, мадэлі, метадычныя і нарматыўныя дакументы.

111