ГалоўнаяНавіныАўтарскі погляд

Без панікі: чаму дзецям карысна чытаць страшныя гісторыі і як рабіць гэта правільна

20 Сту 2021

Дамы з прывідамі, жывыя мерцвякі, злавесныя праклёны... Змрочныя гісторыі заўсёды лічыліся больш прыдатнымі для старэйшай аўдыторыі, такое не варта даваць чытаць дзецям. І вельмі дарма: у страшылках значна больш карысці, чым эфемернай шкоды. Праўда, да іх – як і да ўсіх кніг – варта падыходзіць з розумам. Сёння мы паглядзім, як адкрыць для дзіцяці забаронены свет страшных гісторый і чаму гэта ў цэлым карысна.

Аўтарскі погляд

Гісторыя супервокладкі: ад скрынкі да рэкламы мыла і далей

14 Сту 2021

Паглядзім праўдзе ў вочы: выбіраючы кнігу, мы ўсе звяртаем увагу на вокладку. Кніжны дызайн цяпер набірае абароты, бо заўсёды прыемна мець прыгожа аформленую хатнюю бібліятэку. А зараз падумайце: колькі з вашых кніг захавалі супервокладкі? Што адбываецца з імі пасля куплі? Вы пазбаўляецеся ад іх, пакідаючы кнігу ў першапачатковым выглядзе, ці, наадварот, захоўваеце больш маляўнічую абгортку дзеля эстэтыкі?
Мы ўжо разабраліся з тым, чаму кнігі прамавугольнай формы і як яны сталі ўніверсальным падарункам. Самы час узяцца за супервокладку!

Аўтарскі погляд

Кошкі, яблыкі і смешныя капелюшы: незвычайныя звычкі пісьменнікаў

5 Сту 2021

Хто з нас не сутыкаўся з творчым застоем? Чым бы вы ні займаліся, жывапісам ці выпяканнем кексаў, раптоўны крызіс не шкадуе нікога, і вось вы ўжо сумуеце на краі канапы, не ў стане заняцца любімай справай. Дык як жа не дапусціць раптоўнага застою пасярод працоўнага працэсу? Правільна – завесці сабе эксцэнтрычную звычку! Даставайце блакітныя крэйды і херас: сёння мы паглядзім на самыя незвычайныя пісьменніцкія звычкі вядомых аўтараў, якія дапамагалі ім змагацца са стомленасцю, крызісам і... уласнай лянотай.

Аўтарскі погляд

9 кніг для навагодняга настрою

31 Сне 2020

Звонку сыпле снег, вокны свецяцца электрычнымі гірляндамі, а ў паветры лунае пах мандарынаў? Гэта можа азначаць толькі адно: Новы год амаль наступіў! Праўда, і са снегам часам нягуста, і суровыя будні пад канец года прыгнятаюць, і нават мандарыны не такія смачныя, як у дзяцінстве. Добра было б вярнуць сабе крыху сапраўднага свята! Сядайце, ухутвайцеся ў цёплыя пледы і налівайце імбірны чай у святочныя кубкі: Нацыяналка падрыхтавала для вас дзевяць кніг, якія падымуць навагодні настрой. У спісе ёсць усё – ад казак да дэтэктываў і амаль без усім знаёмай класікі. Хай ніхто не застанецца сумным!

Аўтарскі погляд

Гісторыя кнігі як універсальнага падарунка і пры чым тут рымляне

23 Сне 2020

Да Новага года застаюцца лічаныя дні, і ў галаве кожнага з нас пасяляецца трывожная думка – што ж дарыць сябрам і родным? Шкарпэткі з аленямі, гарбатка і святочныя кубкі нязменна з’яўляюцца ў спісе ўніверсальных падарункаў, але заўсёды саступаюць месца найбольш папулярнаму варыянту. Кнізе! Заварвайце какаву і ўладкоўвайцеся ямчэй: зараз мы паглядзім, як кніга стала ўніверсальным падарункам на ўсе выпадкі жыцця.

Аўтарскі погляд

  Як ператварыць чытанне ў звычку і не кідаць кнігі на палове

17 Сне 2020

Часам старонкі не гартаюцца, радкі не чытаюцца і карашок неяк да сэрца не ляжыць. Як прымусіць сябе ў такой сітуацыі прачытаць хоць бы старонку! Якой бвы цікавай ні была кніга, побыт можа адабраць усе вашы сілы, а абставіны – прымусіць адкласці ўсе любімыя гісторыі на неагляднае “потым”. Так як жа пазбегнуць выгарання і ператварыць чытанне ў звычку? Зараз разбяромся.

Аўтарскі погляд

Навошта Холмсу доктар Ватсан і хто ўвогуле такія сайдкікі

14 Сне 2020

Шэрлак Холмс і доктар Ватсан, Эркюль Пуаро і капітан Гастынгс, Ніра Вульф і Арчы Гудвін... У свеце дэтэктыўных гісторый гэта вядомая формула – вазьмі геніяльнага сышчыка, дай яму менш разумнага памочніка і атрымаеш кнігу, якую палюбіць увесь свет. Але чаму так атрымліваецца? Хіба геніяльны дэтэктыў недастаткова разумны, каб раскрываць справы самастойна? Хіба чытачу і без таго не цікава назіраць за ходам расследавання? Сёння мы вырашым гэтую загадку!

Аўтарскі погляд

Аб карашках і людзях: 9 кніг, дзе ёсць бібліятэкі і іх працаўнікі

9 Сне 2020

Як вы лічыце, хто такія бібліятэкары? Проста людзі, якія “шыкаюць” на ўсіх, хто мае адвагу загаварыць у чытальнай зале? Адкіньце ўсе свае стэрэатыпы! Сёння мы раскажам пра дзевяць захапляльных кніг з бібліятэчнай тэматыкай - у іх ёсць падарожжа ў часе, таямнічыя карнавалы і нават коцікі. І кнігі, вядома ж.

Аўтарскі погляд

Чаму кнігі такой формы (не, усё не так проста)

1 Сне 2020

Прызнаемся шчыра: мы ў захапленні ад кніг. Але ці задумваліся вы хоць раз, чаму яны выглядаюць менавіта так? І кішэнныя кніжкі памерам з кляновы лісток, і велізарныя слоўнікі, якія вы ледзь утрымліваеце ў руках, амаль заўсёды маюць адну і тую ж форму – прамавугольнік, прычым амаль адных і тых жа прапорцый. Дык у чым справа? У сучасным друку ці ж у нас саміх? Пачынаем расследаванне!

Аўтарскі погляд

Выкладчыкі раяць: што чытаць, каб не забыць сваю англійскую, нямецкую і нават чэшскую мову

24 Ліс 2020

У сучасным свеце без ведання замежных моў не абысціся. Але колькі б намаганняў мы ні прыкладалі вывучаючы мовы, наша памяць з часам бязлітасна пазбаўляецца ад усяго слоўнікавага запасу, варта хоць на месяц перастаць практыкавацца. Дык што ж рабіць? Адказ: чытаць, вядома. Выкладчыкі моўнай школы LinguaLand склалі для вас выдатную падборку кніг, якія не толькі падтрымаюць ваш узровень ведаў, але і захопяць самой гісторыяй. Так што хапайце слоўнікі і свае чытацкія білеты: мы ідзём вучыцца!

Аўтарскі погляд

Заразлівая весялосць: што і як чыталі падчас эпідэміі “іспанкі”

18 Ліс 2020

Усю сваю гісторыю чалавецтва перажывала катастрофы і пандэміі. Сённяшняе становішча не ўнікальнае – усяго сто год таму скончылася эпідэмія іспанскага грыпу, якая, між іншым, буццым знікла з калектыўнай памяці. І дарма! Што дапаможа адаптавацца ў складаным становішчы лепшы, чым досвед папярэдніх пакаленняў? У 1918–1920 гадах у людзей на ізаляцыі не было магчымасці звязацца праз Zoom ці глядзець серыялы цэлымі днямі – затое былі кнігі і час на іх чытанне. Так што чыталі, пра што пісалі і як перажывалі пандэмію іспанскага грыпа? Давайце разбірацца.

Аўтарскі погляд

Кніжныя закладкі, Мэры Шэлі і чаму не варта класці ў кнігу сыр

13 Ліс 2020

Квіткі на цягнік, любоўныя запіскі, паведамленні аб паштовых адпраўленнях і... бекон? Часам закладкі - або тое, што выкарыстоўваецца замест іх-можа быць чымсьці вялікім, чым проста адзнакай аб прачытаным.

Аўтарскі погляд

Дзе вожык і хто Купала: па якіх запытах чытачы прыходзяць на сайт Нацыяналкі

11 Ліс 2020

Тэхналогіі крочаць наперад, інтэрнэт актыўна развіваецца з кожным днём, а вось чалавечы навык задаваць пытанні, здаецца, губляе ў майстэрстве. Мы ўсё часцей набіраем у радку пошуку хаатычныя запыты, не задумваючыся, як яны гучаць. А гучаць пацешна! Аддзел суправаджэння інтэрнэт-партала падрыхтаваў дванаццаць самых незвычайных запытаў у пошукавых сістэмах, па якіх чытачы знаходзілі сайт nlb.by. Пазналі ў спісе свой шлях на сайт бібліятэкі? Не хвалюйцеся, мы нікому не раскажам.

Аўтарскі погляд

8 кніг, якія мы ніколі не прачытаем, таму што яны... выдуманыя

5 Ліс 2020

Мы часта адкладаем прачытанне кніг у доўгую скрыню. Няма часу, няма сіл, паводле кнігі ўжо знялі серыял, які паглядзець значна прасцей... Нарэшце, ёсць катэгорыя кніг, якія назаўжды застануцца для нас жаданымі, але недасягальнымі. Чаму? Таму што іх не існуе. Хвіліначку ўвагі, спадары і спадарыні: сёння мы ўзгадаем самыя цікаўныя выдуманыя кнігі ў літаратуры!

Аўтарскі погляд

“Бу!”: даведнік па дамах з прывідамі ў літаратуры

30 Кас 2020

Што можа быць больш прывабным і адначасова страшным для чытача, чым дамы з прывідамі? За апошнюю сотню гадоў мы сталі сведкамі мноства сумных гісторый, дзе галоўныя героі заключаюць здзелку стагоддзя і купляюць дом, у якім яны самі – нечаканыя госці. Мара ператвараецца ў кашмар, а родныя сцены больш не здаюцца бяспечнымі. Прадстаўляем вам даведнік па самай містычна небяспечнай нерухомасці ў літаратуры!

Аўтарскі погляд

Усё не так, як у кнізе! Што не так з экранізацыямі і дзе ў бібліятэцы глядзець кіно

27 Кас 2020

У сучасным кінематографе ўсё менш арыгінальных сцэнарыяў, а экранізацый папулярных кніг – усё больш. Але на самой справе не ўсе з іх удалыя – прынамсі, на наш густ. Што ж не так з экранізацыямі? І чаму мы амаль заўсёды імі незадаволены? Працягнем гутарку пра мастацтва адаптацыі кніжных твораў!

Аўтарскі погляд

П'есы: як іх чытаць і ўвогуле навошта

16 Кас 2020

Якім бы захопленым чытачом вы ні былі, колькі б тон кніг ні паглыналі, прынамсі адзін жанр літаратуры пазбег вашай увагі. П'есы! У нас трохі цьмянае ўяўленне пра іх – шмат дыялогаў, няма апісанняў, размовы з чэрапам... Мы часта ўспрымаем п'есы як падрыхтоўчы матэрыял да пастаноўкі, быццам бы адкрываць іх павінны толькі рэжысёры з акцёрамі. Але што калі я скажу вам, што п'есы можна чытаць наогул усім? Уладкоўвайцеся і разамніце галасавыя звязкі – мы пачынаем!

Аўтарскі погляд

Рыхтуйце камізэлькі: навошта чытаць сумныя кнігі і дзе ў бібліятэцы лепш паплакаць

14 Кас 2020

Калі б папрасілі назваць пяць кніг, якія незабыўна вас уразілі, колькі б з іх аказалася глыбока трагічнымі? Верагодна, не менш за тры з пяці. Такі “драматычны парадокс” чалавецтва. А навошта ўвогуле чытаць сумныя гісторыі? Давайце разбірацца.

Аўтарскі погляд

7 кніг пра Паўночную Карэю, якія вас здзівяць

9 Кас 2020

Што мы ведаем пра літаратуру Паўночнай Карэі? Насамрэч, амаль нічога. А як наконт літаратуры аб самой краіне? Нацыянальная бібліятэка поўная дзіўнымі кнігамі на гэту тэму, якія сталі рэдкасцю ў крамах або і зусім зніклі з продажу. Зацягніце рамяні: мы пачынаем доўгую дарогу ў самую загадкавую краіну сучаснасці.

Аўтарскі погляд

(Не)прыгожы міф: бестселер Наомі Вулф “Миф о красоте”

7 Кас 2020

Праз сродкі мас-медыя сучаснае грамадства прэзентуе нам адзін з самых грандыёзных міфаў, які фарміруе нашу свядомасць з самага маленства, – міф пра прыгажосць. Пра тое, як гэты міф уплывае на стасункі паміж паламі, на ўсведамленне сябе і свайго партнёра кожным канкрэтным чалавекам, на статыстыку захворванняў і злачынстваў, можна прачытаць у бестселеры Наомі Вулф.
Чаму ж міф пра прыгажосць і закладзеныя ім у свядомасць стэрэатыпы, як ні парадаксальна, скіраваны супраць жанчын і супраць чалавецтва ўвогуле?

Аўтарскі погляд

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Сту 2021

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам
111