ГалоўнаяНавіныАўтарскі погляд
З невядомасці: Янка Купала ў ЗША
Гісторыя належыць не толькі мужчынам

Беларускі фальклор і “Век людзей”

Беларускі фальклор і “Век людзей”
Іншыя навіны

З красавіка 2019 года ў літаратурным часопісе “Маладосць” друкуецца фэнтэзійны раман “Век людзей” супрацоўніцы аддзела суправаджэння інтэрнэт-партала НББ Маргарыты Латышкевіч.

12.08.2020_Latyshkevich5.jpg

Ці варта сёння пісаць фантастыку і дзе карані “Века”? Аўтарка, якая вядзе на партале НББ чытацкі блог, распавяла пра свой вопыт напісання вялікай прозы.

– Сетынг рамана пачаўся з цэлага шэрагу фэнтэзійных аповесцей, – каментуе пісьменніца. – Большасць з іх друкаваліся ў беларускай перыёдыцы – часопісах “Бярозка”, “Полымя”, “Маладосць”. Некаторыя творы ўвайшлі ў зборнік прозы “Наш дом”, які выйшаў у 2016 годзе (выдавецтва “Мастацкая літаратура”), аповесць жа “Вараціш-гара” займела электронную публікацыю дзякуючы выдавецтву “Янушкевіч”.

Раман “Век людзей”, напісаны вясною-летам 2019 года, – спроба скарыстаць з ведаў па фальклоры, назапашаных за час працы над дысертацыяй. Я шчыра люблю беларускі фальклор, ён у нас сапраўды самавіты, багаты вобразнасцю. І таму хочацца дзяліцца гэтай любоўю з іншымі, паказаць, што ў нас, беларусаў, неймаверна прыгожая і старажытная спадчына, якой варта ганарыцца.

Фэнтэзі лічыцца забаўляльным жанрам, але гэта не значыць, што праз такую форму нельга гаварыць пра досыць сур’ёзныя, важныя рэчы. Наадварот, прыцягальная “абгортка” дазваляе зацікавіць чытача, уцягнуць яго ў гульню з тэкстам. А пасля падкінуць нагодаў для роздуму. Гэта ўжо нешта, мне падаецца.

Цікава, што публікацыя рамана амаль адразу займела і візуалізацыю – дзякуючы маладой беларускай мастачцы Валерыі Дзятковай, якая працуе пад псеўданімам “Бестрамвайнасць” (яе ілюстрацый выкарыстаны ў артыкуле). Атмасферныя і вельмі стылёвыя, малюнкі арганічна дапаўняюць тэкст у кожным нумары часопіса.

12.08.2020_Latyshkevich1.jpg

Нагадаем, што нядаўна адна з фэнтэзійных аповесцей Маргарыты ў перакладзе на рускую мову прайшла паўфінальны адбор прэстыжнай расійскай кніжнай прэміі “Кнігуру”. Аповесць называецца “Лісіны пярсцёнак”. У ёй, выкарыстоўваючы сюжэты народных казак, аўтарка распавядае пра сталенне юнага музыкі ў свеце, поўным чараў і цудаў. Зазначым, што беларускамоўны арыгінал быў раней апублікаваны ў часопісе “Полымя” (№ 12 за 2019 год).

Матэрыял пададзены аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

Запрашаем да ўдзелу ў навуковым зборніку “Здабыткі”

18 Вер 2020

У 2021 г. плануецца выданне 24-га выпуску зборніка навуковых артыкулаў “Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі”. Рэдакцыя выдання запрашае да супрацоўніцтва даследчыкаў кніжнай культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 100-годдзя з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай

18 Вер 2020

18 верасня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, старшага сяржанта медыцынскай службы, блакадніцы Ленінграда.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

17 верасня – 190 гадоў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я.Ф. Карскага

17 Вер 2020

У верасні 1830 г. на адной з нарад у гродзенскага генерал-губернатара было прынята рашэнне аб заснаванні ў горадзе Гродна бібліятэкі, якая стала першай публічнай бібліятэкай на сучаснай тэрыторыі Беларусі.

Па старонках беларускага календара

111