ГалоўнаяНавіныАўтарскі погляд
Відэаархіў найноўшых даследаванняў, прысвечаных Жыровічам і беларускай кніжнасці
“Мой заснежаны рай…”

“Бібліятэка анлайн” – усё, што трэба ведаць чытачам “на аддаленцы”

“Бібліятэка анлайн” – усё, што трэба ведаць чытачам “на аддаленцы”
Іншыя навіны

Яна Паляшчук

“Нацыяналка” працягвае працаваць для вас у рэжыме анлайн. Усю неабходную інфармацыю можна знайсці ў спецыяльным раздзеле “Бібліятэка анлайн”.

Мы ўжо стварылі гід па рэсурсах і паслугах Нацыянальнай бібліятэкі, дзе распавялі пра ўсё, што можа быць карысна ў фармаце аддаленага доступу. Напрыклад, можна займацца навуковай працай, атрымліваючы дапамогу бібліятэкараў і бібліёграфаў у сябе дома. Цяпер уся інфармацыя па віртуальных паслугах, базах даных, праектах сабрана ў раздзеле “Бібліятэка анлайн”.

Калі ж падчас працы на партале Нацыянальнай бібліятэкі ў вас узніклі пытанні, скарыстайцеся чатам на яго галоўнай старонцы. На жаль, мала віртуальных наведвальнікаў звяртаюць увагу на гэту карысную функцыю. Бібліятэчны кансультант у рэжыме анлайн адкажа на вашы пытанні, дапаможа знайсці неабходныя інфармацыйныя рэсурсы і сэрвісы, а таксама раскажа, як імі карыстацца. Некаторыя папулярныя пытанні ўжо маглі задаць да вас, таму адказы на іх у бібліятэкі ўжо гатовыя. Напрыклад, у раздзеле пытанняў, якія часта задаюць, ёсць інфармацыя аб тым, што рабіць, калі вы забылі пароль да ўліковага запісу на партале.

Пры дыстанцыйнай працы ці навучанні запатрабаваны два папулярныя віртуальныя сэрвісы: “Спытай бібліятэкара” і КАРУНБ. Тут можна бясплатна даведацца аб наяўнасці ў фондах канкрэтнага выдання і нават атрымаць кароткую інфармацыю аб пэўным факце або падзеі. Вам дапамогуць скласці спіс літаратуры па пэўнай тэме (да 10 найменняў бясплатна, больш разгорнуты – за невялікую плату). Таксама вы можаце заказаць платную паслугу па дапрацоўцы бібліяграфічнага апісання.

Мяркуючы па статыстыцы партала за апошні час, нашы карыстальнікі актыўна працягваюць працаваць, бо электронная дастаўка дакументаў – у топе платных паслуг. Можна замовіць лічбавыя копіі фрагментаў дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі: асобныя главы і артыкулы з кніг, часопісаў, газет, інфармацыйныя матэрыялы з закрытых баз даных, мікраформы і аўдыядакументы.

Дарэчы, у бібліятэцы ідзе паступовая алічбоўка фондаў, таму ўсё больш дакументаў могуць быць даступны анлайн. У электронным каталогу звяртайце ўвагу на пазнаку “Е-дакумент”. Больш за 2 500 лічбавых копій рэдкіх дакументаў і старадрукаў, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы, можна чытаць аддалена.

На партале ёсць магчымасць не толькі камфортна займацца навуковай працай у аддаленым рэжыме, але таксама і знаёміцца з базамі даных і віртуальнымі праектамі Нацыянальнай бібліятэкі. Тэматыка розная: ад навукі да моды. Тут нават можна “павандраваць”: адправіцца ў Паўднёва-Усходнюю Азію разам з праектам пра беларускага класіка Янку Маўра, прайсціся па месцах жыцця загадкавай гістарычнай асобы Саламеі Русецкай, першай жанчыны-лекара ў Рэчы Паспалітай, завітаць у розныя куточкі беларускай зямлі і ў іншаземныя прасторы, убачыўшы іх праз дзіўную творчасць Язэпа Драздовіча, акунуцца ў мінулае і даведацца пра дзейнасць літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, ці пазнаёміцца з музыкальнай творчасцю кампазітара і дырыжора Станіслава Манюшкі і мн. інш.

У адпаведных раздзелах партала вас чакае шмат цікавай інфармацыі. І не толькі аб бібліятэчнай сферы, але і аб нашай краіне і свеце ў цэлым. І ўсё гэта – вынік шматгадовай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі па алічбоўцы фондаў, збіранні электронных інфармацыйных рэсурсаў, укараненні анлайн-паслуг, стварэнні віртуальных праектаў.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка створаны інфармацыйны рэсурс пра яго жыццё і творчасць

4 Чэр 2020

“Электронны музей А.М. Карпюка” – такі новы праект Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна папаўніў калекцыю віртуальных музеяў, прысвечаных людзям, якія праславілі гэты край.

Бібліятэка анлайн

500-гадовы юбілей Астафія Валовіча, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча ВКЛ, правазнаўца, мецэната-асветніка

5 Чэр 2020

З імем Астафія (Яўстафія) Багданавіча Валовіча (каля 1520 – 1587 ці 1588) звязана цэлая эпоха станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

Па старонках беларускага календара

Вебінар па інфармацыйным напаўненні сайтаў РЗЭК

2 Чэр 2020

2 чэрвеня на віртуальнай пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі адбыўся навучальны вебінар "Размяшчэнне навін і аб'яў у Рэгіянальным зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі", прысвечаны інфармацыйнаму напаўненню кантэнту рэгіянальных зводных каталогаў бібліятэк Беларусі.

Бібліятэка анлайн

Дызайн выдавецкай маркі Крыстафа Плантэна: погляд праз 500 гадоў

1 Чэр 2020

Сёлета святкуецца 500-годдзе знакамітага выдаўца Крыстафа Плантэна, які заснаваў ў XVI ст. тыпаграфію ў Антверпене і паступова ператварыў яе ў адну з лепшых у Еўропе. Ува многіх музеях і бібліятэках свету запланаваны мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання юбілею друкара. Каб адзначыць юбілейную дату, Нацыянальная бібліятэка Беларусі таксама падрыхтавала шэраг акцый.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111