ГалоўнаяНавіныАўтарскі погляд
Міністр культуры сустрэўся з калектывам Нацыянальнай бібліятэкі
Віншуем з 80-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Тамару Фёдараўну Загрышаву

Дзіцячыя чаравікі, няношаныя: гісторыя самага кароткага апавядання, якое не пісаў Хэмінгуэй

Дзіцячыя чаравікі, няношаныя: гісторыя самага кароткага апавядання, якое не пісаў Хэмінгуэй
Іншыя навіны

Паліна Доля

Кожны з нас хоць раз чуў гісторыю пра тое, як Эрнэст Хэмінгуэй на заклад напісаў самае кароткае і разам з тым кранальнае апавяданне, якое складаецца ўсяго з чатырох слоў: “Прадаюцца дзіцячыя чаравікі, няношаныя”. Публіка рыдае, газетчыкі пішуць артыкулы пра гэты незвычайны твор. А калі мы скажам вам, што Хэмінгуэй... ніколі не пісаў такое апавяданне? Давайце ж праверым, адкуль растуць ногі ў гэтай літаратурнай легенды.

Вакол персоны Эрнэста Хэмінгуэя заўсёды было шмат незвычайных і не заўсёды праўдзівых баек, але выпадак з дзіцячымі чаравічкамі, мабыць, самая вядомая з іх. Гісторыя распавядае, што недзе ў 1920-я гады Хэмінгуэй, жадаючы даказаць сябрам-пісьменнікам сваё майстэрства, заключыў пары: маўляў, напіша самы кароткі аповед, ды такі, што ён да глыбіні душы закране любога. Стаўка ў памеры 10 даляраў з кожнага. Адна версія абвяшчае, што гэта адбылося ў бары “Harry's Bar” або рэстаране “Luchow” на Манхэтэне, іншая ў якасці месца дзеяння прапануе гатэль “Algonquin”, дзе ў абедзенны час заўсёды збіраліся літаратары. Там Хэмінгуэй і ўзяўся за аловак, каб напісаць на пакамечанай сурвэтцы гэтую культавую фразу пра чаравічкі.

Выдатная гісторыя, ці не так? Шкада, што няпраўда.

Як бачыце, няма ні дакладнай даты, ні нават пэўнага месца. Што ўжо казаць пра сведак! Легенда разбураецца на вачах і не мае пад сабой ніякіх пацверджанняў. Аднак павінна ж была неяк з'явіцца гэтая самая кароткая гісторыя! Хто яе сапраўдны аўтар? І чаму ўсе заслугі прыпісваюць Хэмінгуэю?

З другім пытаннем ўсё даволі проста: Эрнэст Хэмінгуэй заўсёды славіўся лаканічнасцю свайго стылю – нічога лішняга, нічога дрэннага, кожная фраза старанна выверана і мае сэнс. Каго ж, як не такога чалавека, прызначыць аўтарам самай кароткай гісторыі? Цалкам у яго стылі: дакладна, коратка і ясна.

З сапраўдным жа аўтарам усё куды больш складана. Яшчэ ў 1906 годзе ў газетах з'явілася адна рэкламная аб'ява з вельмі падобным матывам: “Прадаецца дзіцячая калыска, ніколі не выкарыстоўвалася”. Праўда, з'явілася яна ў раздзеле “Кароткія апавяданні пра горад”, таму складана сказаць пэўна, ці было гэта аб'явай аб продажы, чыімсьці дрэнным жартам або сумным успамінам. Праз некаторы час, у 1917 годзе, на свет з'явілася яшчэ некалькі нарысаў, яшчэ больш падобных да гісторыі з чаравічкамі. Адным з іх была праца Уільяма Кейна: гісторыя пра жанчыну, якая страціла дзіця. Яна так і называлася – “Няношаныя чаравічкі”. У 1921 годзе газетчыкі зноў звярнулі ўвагу на падобную аб'яву. У бруклінскім выданні “Home Talk” з'явілася рэклама: “Прадаецца дзіцячая калыска, ніколі не выкарыстоўвалася”, і газетчык Рой Молтан у сваёй калонцы піша, што гэтая фраза магла б стаць выдатным пачаткам сцэнарыя.

Такім чынам, самая кароткая гісторыя мільгала ў газетах яшчэ ў часы, калі Эрнэст Хэмінгуэй хадзіў у школу і нават не думаў пра пісьменніцтва. Вядома, ён мог чуць пра яе, бо быў блізка знаёмы са светам журналістыкі. І нават калі Хэмінгуэй калі-небудзь і выкарыстаў гэтую фразу, каб выйграць заклад, то наўрад ці сам яе прыдумаў – а гэта неяк несумленна. Хэмінгуэй так не зрабіў бы.

Сама ж гісторыя пра дачыненне Хэмінгуэя да апавядання пра дзіцячыя чаравiкі, верагодна, з'явілася ў 70-х гадах у якасці такой лёгкай байкі – праз некалькі гадоў пасля смерці пісьменніка. У 1991 годзе літаратурны агент Пітэр Мілер у сваёй кнізе “Get Published!” згадвае, што ўпершыню пачуў яе ад іншага газетчыка ў 1974 годзе і адразу запісаў.

“Магчыма, Эрнэст Хэмінгуэй абедаў у «Luchow» з некалькімі пісьменнікамі і сцвярджаў, што зможа напісаць апавяданне даўжынёй усяго ў шэсць слоў. Вядома, іншыя пісьменнікі абурыліся. Тады Хэмінгуэй прапанаваў кожнаму пакласці ў цэнтр стала па дзесяць даляраў: ён сказаў, што калі памыліцца, то пагодзіцца з імі, але калі сам будзе правы – пакіне сабе ўвесь выйгрыш. Тады ён хутка напісаў гэтыя шэсць слоў на сурвэтцы і аддаў сябрам. Хэмінгуэй выйграў заклад. На сурвэтцы было напісана: «Прадаюцца дзіцячыя чаравікі, няношаныя». Пачатак, кульмінацыя і фінал! Паўнавартасная гісторыя”.

У арыгінале фраза гучыць як “For Sale: Baby shoes, never worn”. Сапраўды, усяго шэсць слоў.

Магчыма, хто-небудзь з вас будзе крыху расчараваны, даведаўшыся, што Хэмінгуэй не мае ніякага дачынення да гэтай самай кароткай гісторыі. Тым не менш, дзякуючы яго асобе апавяданне пра дзіцячыя чаравічкі здабыло неверагодную папулярнасць, а заадно натхніла мноства аўтараў паспаборнічаць у лаканічнасці і паспрабаваць напісаць іншую самую кароткую гісторыю, якая спадабаецца чытачам. І няважна, хто ў выніку напісаў гэтую культавую фразу. Важна, колькі такіх жа гісторый яна спарадзіла – і як адгукнулася ў вашым ўласным сэрцы. Мы ж для гэтага чытаем кнігі, так?

У якасці суцяшэння для ўсіх, чыё сэрца ўсё яшчэ баліць ад усведамлення, у якім падмане вы правялі апошнія гады, прывядзём некалькі прыкладаў такіх жа кароткіх гісторый, чыё аўтарства несумненна, пацверджана і даказана.

МАШЫНА ЧАСУ ДАСЯГНУЛА БУДУЧЫНІ!!! Нікога няма...

Гары Гарысан.

"Прабач мне!" – "За што?" – "Няважна".

Джон Апдайк.

Часу. Я нечакана вынайшаў машыну

Алан Мур.

Нікчэмны дзень. Нікчэмнае жыццё. Дэсерт, калі ласка.

Стывен Мярэцкі.

Знайшоў сапраўднае каханне. Ажаніўся з другой.

Дэйв Эгерс.

Вытарашчваўся, быў забіты. Калі злёгку перабольшыць.

Ірвін Уэлш.

Заставацца чалавекам было занадта затратнай справай.

Брус Стэрлінг.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

21 Сту 2022

3 сту­дзе­ня па­йшоў ад нас у леп­шы свет Ад­ам Ма­ль­дзіс – адзін з най­вя­до­мей­шых бе­ла­ру­сіс­таў, вы­дат­ны лі­та­ра­ту­раз­на­вец, гіс­то­рык і пі­сь­мен­нік, які за­даў кі­рун­кі вы­ву­чэн­ня на­шай ку­ль­ту­ры для мно­гіх на­ступ­ных па­ка­лен­няў да­след­чы­каў.

Навіны бібліятэк

Буквар – слова беларускае

26 Сту 2022

Вы ведаеце, што буквар прыдумалі беларусы? Так, першы буквар у свеце быў падрыхтаваны менавіта нашымі продкамі, што колькі гадоў таму давёў вядомы даследчык, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша. І вось днямі на свет з'явілася яго ўнікальная манаграфія пра беларускія буквары. Даследчык эмацыянальна праінфармаваў:

Навіны бібліятэк

Чым заняцца кнігалюбу, калі сіл няма чытаць

24 Сту 2022

Мы ўсё стамляемся. Шчыльны расклад, завалы на працы, стрэс, эмацыйныя перагрузкі і іншыя дробязі жыцця часам адымаюць у нас усякае жаданне займацца нават любімым хобі – і гэта нармальна. Тым больш калі ваша хобі – чытанне. Часам варта зрабіць перапынак у паглынанні выдуманых гісторый і заняцца чым-небудзь іншым, што не зробіць вас меней фанатычным аматарам літаратуры. Прэзентуем вам сем цалкам кніжных актыўнасцей – і гэта нават не чытанне.

Аўтарскі погляд

Арт-кніга “Ясон”

24 Сту 2022

25 студзеня а 16-й гадзіне ў музеі кнігі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы-прэзентацыі твора сучаснага выяўленчага і кніжнага мастацтва – арт-кнігі “Ясон”.

Кніжныя выстаўкі

Размова з адвакатам аб абароне праў спажыўцоў

24 Сту 2022

20 студзеня Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Абарона праў спажыўцоў: прававыя і практычныя аспекты ”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам