ГалоўнаяНавіныАўтарскі погляд
Нацыянальная бібліятэка Беларусі прымае ўдзел у суботніку
Пра значэнне архіва Храптовічаў (+ відэа)

Нічога святога: чаму вас раздражняе чытанне цераз плячо

Нічога святога: чаму вас раздражняе чытанне цераз плячо
Іншыя навіны

Паліна Доля

З кожным з нас здаралася. Вось убіўся ты ў перапоўнены вагон метро, ​​з цяжкасцю знаходзіш вольнае месца, каб уціснуліся хаця б галава, плечы і кніга ў руках, адкрываеш яе – бо на самым цікавым месцы спыніўся, як тут не дачытаць? І вось тады цябе наганяе гэта. Чужы зацікаўлены погляд слізгае па старонках, няпрошаны чытач ледзь на вуха не сапе – ну што за дзёрзкасць! Хаця... А што ў гэтым наогул такога? Чаму позірк, кінуты спадарожнікам у чужую кнігу, абуджае ў нас столькі гневу і раздражнення? Паспрабуем разабрацца.

Для гэтага вернемся ў перапоўнены вагон метро. Незнаёмы чалавек бессаромна чытае кнігу разам з вамі, і па нейкай прычыне гэта збівае ўсе спробы засяродзіцца на тэксце. Можа, справа ў тым, што вы гэтага няпрошанага чытача ўпершыню бачыце? Наўрад ці: часцяком блізкі чалавек, які зазірае вам за плячо, раздражняе не менш, чым незнаёмец. Нават больш! У рэшце рэшт, чужому чалавеку можна дараваць такое невуцтва: можа, ён з сям'і, дзе кнігі забаронены, і такія вось падглядванні – яго адзіны шанец пачытаць хоць нешта, акрамя шыльдаў на крамах. Але ўжо блізкі вам чалавек павінен ведаць, як раздражняе чытанне цераз плячо. Таму ў такой сітуацыі раздражняе не толькі падглядванне, але і непавага да вашых чытацкіх пачуццяў.

Так, справа ўсё ж не ў тым, хто падглядвае. І наўрад ці ў месцы: чытанне ў транспарце ў любых іншых сітуацыях можа быць даволі камфортным. Дык дзе ж шукаць адказы? Як звычайна, у бібліятэцы, а канкрэтней – у навуковых працах (так, навукоўцы даследавалі нават гэта).

Карл Саган параўноўваў чытанне з “падарожжам ў часе”, а Дэкарт называў яго “размовай з лепшымі людзьмі мінулага”. Калі вы пагаджаецеся з іх меркаваннем хоць бы на траціну, то пэўна разумееце і тое, што такі сакральны працэс не павінен быць спынены. У рэшце рэшт, які вандроўнік у часе будзе цярпець няпрошанага спадарожніка, які моўчкі ўплішчваецца ў яго капсулу з разлікам “таксама трохі паглядзець”? Вось-вось. Але, безумоўна, раздражненне ад перапыненага чытання бярэ пачатак у самой чалавечай сутнасці – з біялагічнага боку.

16.04.2021_Подглядывание_1.png

Звернемся да даследаванняў псіхолага Мадлен Роантры і паддоследных малпачак. Для пачатку, прастора вакол вас называецца перыферычнай. Даследаванні паказалі цікавы факт: калі аб'ект уваходзіў у перыферычную прастору малпы падчас яе адпачынку, яна рэфлекторна спрабавала ад гэтага абараніцца – закрывала твар, вочы, крыжавала рукі. Пры гэтым гаворка не ішла пра неабходнасць абараняць сваё малпавае жыццё – тады, вядома, заплюшчанымі вачыма б усё не абмежавалася. Тут справа у парушэнні спакою.

Прыватнасць – адна з важных частак вялікага комплексу прасторавых паводзін чалавека. На гэтым нават узаемаадносіны паміж людзьмі выстройваюцца. Задумваліся калі-небудзь над тым, на якую адлегласць вы згодны падпускаць да сябе навакольных? Напэўна, стаяць ушчыльную з сябрам вам куды больш камфортна, чым з незнаёмцам, які дыхае ў патыліцу. Па сутнасці такая адлегласць – гэта уяўная капсула, якая змяняе свае памеры ў залежнасці ад сітуацыі. Навошта яна наогул патрэбна? Як і ўсё ў чалавечым арганізме, гэта капсула патрэбна, каб не памерці раней часу. Абмежаваць фізічныя кантакты (вы гэтага чалавека не ведаеце, раптам ён заразны?), адрэгуляваць стымулы, якімі абменьваюцца людзі. Адлегласць паміж вамі і суразмоўцам – таксама форма невербальнай камунікацыі. Калі вы раз за разам трымаеце з калегам дыстанцыю ў два метры і хутчэй узмацніце голас, чым падыдзеце хоць бы на крок, ён можа западозрыць, што вы не маеце да яго зусім ніякай сімпатыі. Увогуле, усё дзеля кантролю ўнутрывідавай агрэсіі.

Пры чым тут кнігі? Само па сабе чытанне – папулярны і вельмі асабісты спосаб збегчы ад штодзённай мітусні, таму кожнае ўмяшальніцтва ў яго нязменна вядзе да стрэсу. Куды большага, чым пры падпільноўванні за вамі падчас прагляду тэлевізара або спасціжэння свету камп'ютарных гульняў. Бо кніга – гэта ў першую чаргу адзінота. Толькі вы і літары на паперы, ніякіх старонніх гукаў і лішніх рухаў. Прагляд тэлевізара часта асацыюецца са зносінамі: усе мы абмяркоўваем кіно адразу ў працэсе, не чакаючы фінальных цітраў. З кнігамі так, вядома, не атрымаецца.

16.04.2021_Подглядывание_2.png

Іншае важнае адрозненне чытання ў тым, што мы схільныя праецыраваць значна больш асабістага вопыту і меркаванняў менавіта на кнігі. Кіно і камп’ютарныя гульні маюць яркі візуал, які дазваляе спажыўцу расслабіцца, ледзь не з лыжачкі кормяць патрэбнымі эмоцыямі. Кніга ж – чорнае на белым, словы, з якімі вы застаяцеся сам-насам. Чытанне патрабуе большага засяроджвання, прымушае думаць аб радках, тлумачыць іх па-свойму, а гэта ў сваю чаргу прыводзіць да іншага цікавага эфекту: мы становімся больш уразлівыя да сацыяльнага непрыняцця ў выпадку, калі іншыя людзі зразумелі кнігу зусім не так, як вы. Абмеркаванне прачытанага звычайна куды больш асабісты працэс, чым абмеркаванне фільма – нават пры тым, што кіно таксама можа быць глыбокім, шматгранным і неадназначным.

Такім чынам, усякае падглядванне ў кнігу цераз плячо ўспрымаецца, быццам гэты няпрошаны чытач можа выявіць нашы ўразлівыя куточкі, дакапацца да глыбінных думак, ўлезці ў душу прама ў брудных чаравіках. У рэшце рэшт, мы вельмі раўнівыя да кніг у нашых руках. Гэта нашагісторыя, завядзіце сабе сваю.

У транспарце, кафэ і нават бібліятэках людзі вечна спрабуюць зазірнуць у вашу кнігу. Што рабіць? Вядома ж, хавацца. У Нацыяналцы, дарэчы, шмат зацішных месцаў – вось невялікі ўказальнік па іх пошуку і ўжыванні. Калі схавацца няма дзе, а чытаеце вы ў асноўным у электронным фармаце, завядзіце сабе на носьбіце “кнігу-пужалку” – што-небудзь адкрыта непрыемнае або па-вар'яцку нуднае. Нудныя кнігі нават лепш працуюць: у рэшце рэшт, “Я прыйду плюнуць на вашы магілы” Салівана ўсё адно выклікае куды большы інтарэс, чым падручнік па цеплатэхніцы або “Легкоплавкие глазури для облицовочной и бытовой керамики”.

Інакш кажучы, мы раздражняемся ад чытання цераз плячо толькі таму, што ахоўваем мір у сваіх галаве і сэрцы. А ў гэтым няма нічога заганнага. Асабліва ў час пік.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

Падведзены вынікі XXIX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

14 Май 2021

14 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў анлайн рэжыме адбылося паседжанне журы па падвядзенні вынікаў XXIX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Ад радыё да падкаста: гісторыя агучанай літаратуры

14 Май 2021

Чытанне – не самае простае хобі. Яно займае шмат часу, бо не кожны можа засяродзіцца на кнізе ў вагоне метро, часам паглыбленне ў свет літаратуры павінна адбывацца ў вельмі асаблівых умовах, у цішыні і за зачыненымі дзвярыма. Побыт паглынае нас з галавой, а чытаць так хочацца! Вось і прыходзяць на дапамогу аўдыякнігі. Але адкуль яны ўзяліся і да чаго ўсё вядзе? Давайце паглядзім на гісторыю гэтага незвычайнага фармату літаратуры – аўдыя.

Аўтарскі погляд

13 Май 2021

Якім запомніўся Змітрок Бядуля па кароткіх звестках з падручнікаў і хрэстаматый? Калі арыентавацца толькі на школьную праграму, вобраз пісьменніка падаецца няпоўным. У яго шмат твораў на рэлігійную тэму, з якіх відаць, што літаратар добра ведаў Біблію, а хрысціянскае светаадчуванне было для яго натуральным. Так, піша пра нараджэнне Хрыста – і не ў рэчышчы высмейвання, а з пачуццём замілавання і захаплення, глыбокага перажывання рэлігійнага таемства.

Навіны бібліятэк

Віртуальная чытальная зала НББ для бібліятэк Віцебшчыны: інфармацыйныя рэсурсы і патэнцыял аддаленага абслугоўвання

13 Май 2021

Працягваем серыю віртуальных сустрэч з публічнымі бібліятэкамі з розных рэгіёнаў Беларусі. 13 мая прайшоў анлайн-семінар “Магчымасці выкарыстання рэсурсаў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў інфармацыйным бібліятэчным абслугоўванні карыстальнікаў бібліятэк Віцебскай вобласці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Літаратурныя смачнасці: 10 мастацкіх кніг з рэцэптамі

12 Май 2021

У дажджлівыя вясновыя дзянькі абавязкова хочацца чым-небудзь сябе пацешыць. Добры спосаб – заняцца любімым хобі, сустрэцца з сябрамі або... проста паесці. Пэўна ў вашым спісе любімых рэчаў пункт “смачная ежа” ідзе адразу пасля мастацкай літаратуры, а калі яны спалучаюцца, атрымліваецца цудоўны спосаб падбадзёрыць сябе і натхніць на будучыя здзяйсненні – можа, нават кулінарныя. Сёння мы паглядзім на дзесяць выдатных мастацкіх кніг, у якіх гатаванне мае важную ролю, а стравы абавязкова хочацца пакаштаваць. Падрыхтуйце хустачкі: ад некаторых апісанняў проста слінкі цякуць.

Аўтарскі погляд

Семінар-практыкум “Беларускія тэксты арабскім пісьмом”

12 Май 2021

У бібліятэцы скончыліся заняткі ў рамках семінара-практыкуму “Беларускія тэксты арабскім пісьмом”, падчас якіх усе зацікаўленыя мелі ўнікальную магчымасць навучыцца чытаць кітабы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чырвоная кніга

12 Май 2021

13 мая ў музеі кнігі пачне працу выстава “Чырвоная кніга”. Галоўным экспанатам стане арт-кніга маладых беларускіх мастакоў Марыны Жвірбля і Фёдара Шурмялёва.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам
111