ГалоўнаяНавіныАўтарскі погляд
Вучыць чытача духоўнай шчырасці і адкрытасці
Кнігі ў дар бібліятэцы сярэдняй школы № 189 г. Мінска

“Новая” Эліза Ажэшка і яе зноў адноўлены раман

“Новая” Эліза Ажэшка і яе зноў адноўлены раман
Іншыя навіны

Журналістка, галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава праводзіць цыкл лекцый, прысвечаны польскамоўнай прадстаўніцы беларускай літаратуры Элізе Ажэшка. Мы ўжо публікавалі інтэрв'ю з даследчыцай пра адкрыцці ў рабоце над біяграфіяй Ажэшкі. У гэты раз Святлана Дзмітрыеўна распавядае пра тое, чаму не раз перакладзены на рускую мову раман “Мэір Езафовіч” у тым выглядзе, у якім ён быў задуманы пісьменніцай, мы зможам прачытаць толькі сёлета.

Нягледзячы на тое, што Эліза Ажэшка жыла ў XIX стагоддзі, яе творчасць і асабістая гісторыя натхняюць нашых сучаснікаў. Яскравы прыклад ­– Ажэшкаўскія чытанні: традыцыйна яны праводзіліся ў юбілейныя для пісьменніцы гады, але сёлета прайшлі да яе 178-годдзя, “па-за графікам”.

ezofovich_2.jpg

Адным з удзельнікаў чытанняў быў Дзмітрый Касаткін, камерцыйны дырэктар расійскага выдавецтва “Художественная литература”. Яго выступленне было прысвечана перакладам рамана Элізы Ажэшкі “Мэір Езафовіч” на рускую мову і змяшчала шмат найцікавейшай інфармацыі. Пачалося з таго, казаў Дзмітрый Аляксандравіч, што яму падарылі старую, пацёртую кнігу – выданне “Меир Езофович” 1881 года. Твор уразіў рамантычным стылем і ўсхваляваў фіналам, аднак наш госць з Расіі адзначыў, наколькі быў здзіўлены, калі прачытаў гэты ж твор, але ў іншых перакладах на рускую мову – спачатку Марыі Абкінай, а потым Іны Смідовіч. Як аказалася, кожны варыянт змяняў ідэю рамана, падпарадкоўваючы яе спецыфіцы часу, рэвалюцыйнай і іншым сітуацыям.

Увосень “Художественная литература” рыхтуецца выпусціць раман Ажэшкі “Мэір Езафовіч” на рускай мове, узяўшы за аснову пераклад 1881 года (імя перакладчыка невядома), пазбавіўшы яго “яцей” і слоў тыпу “шабаш” і “жыд”, якія сёння набылі іншы сэнс. Аднак на гэтую аснову – тэкст 1881 года – будзе накладзены яшчэ адзін тэкст – пераклад дапоўненага самой Ажэшкай рамана. Справа ў тым, што ў 1882 годзе выйшаў яшчэ адзін пераклад твора на рускую мову, але ўжо з іншым фіналам і шматлікімі ўстаўкамі дадатковых дэталяў і прыгожых апісанняў, якія надалі тэксту яшчэ больш хараства.

ezofovich_3.jpg

Тут трэба падкрэсліць, што ў Элізы Ажэшкі, па сутнасці, ёсць два творы з адной назвай – “Мэір Езафовіч”: з прынцыпова рознымі фіналамі, ад чаго і ідэі іх розныя. Сапраўдны, востры, яркі, уражвальны сваёй сілай – фінал першага варыянту: Мэіра, маладога чалавека з сям'і, якая па багацці параўнальная з Ротшыльдамі, выганяюць з мястэчка, з суполкі, выключаюць з улоння Ізраіля, гэта значыць, аб'яўляюць яму херэм – найвышэйшую форму асуджэння ў яўрэйскім грамадстве. Цяпер ні адзін яўрэй не можа падаць яму руку, аказаць дапамогу, накарміць і сагрэць яго, а можа толькі кідаць у яго бок камяні або пляўкі. І вось Мэір, юны Мэір, без кавалка хлеба, абапіраючыся на кій, у кампаніі хлопчыка Лэйбеле, які сам хацеў сысці з ім, сваім адзіным абаронцам перад тымі, хто яго збіваў, хто над ім здзекаваўся (а гэта ў першую чаргу Меламед, школьны настаўнік, які лічыць хлопчыка разумова непаўнавартасным), пакідае сваё мястэчка. Так заканчваецца першая версія рамана. І слёзы стаяць у вачах чытача ад такога фіналу. Аднак вельмі хутка Ажэшка перапісвае канцоўку: у Мэіра з'яўляюцца заступнікі. Робіць яна гэта, па ўсёй відавочнасці, з-за крытыкі: не пакінула, маўляў, чытачу ніякага пробліску надзеі. І вось яна сее гэтую надзею, з-за чаго твор мяняе сэнс, а фінал губляе сваю вастрыню, а з ёй i частку логікі: навошта ж Мэір сыходзіць з горада, калі херэм, абвешчаны рабінам, анулюецца голасам грамадскасці?

ezofovich_4.jpg

Увосень мы адкрыем для сябе “Мэіра Езафовіча”. Гэта будзе сінтэз дзвюх рэдакцый Элізы Ажэшкі. Зразумела, што версіі наступных перакладчыкаў тут не могуць фігураваць – ні “рэвалюцыйны маніфест” Смідовіч, ні “сацрэалізм” Абкінай у разлік не ідуць. У новага старога “Мэіра...” фінал будзе такім, якім пісьменніца задумвала яго першапачаткова. Спадзяюся, што на беларускім рынку гэтая кніга таксама з'явіцца.

Пісьменніца падымала яўрэйскую тэму і ў іншых творах, мастацкіх і публіцыстычных. А ў “Мэіры...” паказала не толькі жыццё і побыт яўрэйскага народа, але таксама яго праблемы і намеры.

ezofovich_5.jpg

Полька па нацыянальнасці, польскамоўная пісьменніца, яна была грамадзянкай Расійскай імперыі, і на чыноўніцкай мове называлі яе памешчыцай Лізаветай Венедыктаўнай Арэшкавай. Але яе героі – беларусы, ліцвіны, палякі ці яўрэі – усе жыхары тых месцаў, дзе прайшло яе жыццё, дзе кожнае лета ў ваколіцах Гродна яна здымала домікі для жылля. Там, на берагах Нёмана, у маляўнічых вёсках Эліза знаходзіла і характары, і вобразы, і лёсы, і ўласнае натхненне.

Гутарыла Яна Паляшчук.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнет-партала.


Навіны

Памiж iмпрэзай i шапiкам

22 Лют 2020

21 лютага мы адсвяткавалі Дзень роднай мовы. Некалi Вальтэр сказаў: “Усе найгалоўныя замежныя мовы можна вывучыць за шэсць гадоў, але для вывучэння сваёй недастаткова i цэлага жыцця”.

Навіны бібліятэк

Сустрэча з адвакатам аб захаванні інтарэсаў непаўналетніх пры разводзе і падзеле маёмасці

21 Лют 2020

20 лютага 2020 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Непаўналетнія: захоўваем інтарэсы пры разводзе і падзеле маёмасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 лютага 1945 года. 77 дзён да Перамогі

22 Лют 2020

Налёты савецкай авіяцыі на гарады Германіі. Становішча ў Берліне. Падрыхтоўка да святкавання Дня Чырвонай арміі. Газета “Ленінская праўда” (Дзяржынскі раён) (№ 13).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

Пра дзень роднай мовы ў бібліятэцы даведаліся гледачы праграмы “Добрай раніцы, Беларусь!”

21 Лют 2020

У эфіры тэлеканала “Беларусь 1” намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава расказала пра тое, што падрыхтавалі супрацоўнікі “алмаза ведаў” да Міжнароднага дня роднай мовы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

УДК на беларускай мове для арганізацыі краязнаўчых фондаў

21 Лют 2020

20 лютага ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбыўся практыкум “Ужыванне Універсальнай дзесятковай класіфікацыі на беларускай мове для арганізацыі краязнаўчага фонду публічнай бібліятэкі і яго адлюстравання ў электронным каталогу”, падрыхтаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пра прафесію бібліятэкара – у эфіры тэлеканала "Беларусь 1"

20 Лют 2020

Фізічныя нагрузкі і праца з лічбамі – такое апісанне не вельмі падобна на будні бібліятэкара. Аднак Ульяна Копцік, бібліятэкар 1-й катэгорыі аддзела захоўвання спецыялізаваных фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, разбурыла стэрэатыпы пра ўласную прафесію.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

111