ГалоўнаяНавіныАўтарскі погляд
“Суразмоўцы”: Навум Гальпяровіч з Пятро Васючэнкам
9 самых незвычайных бібліятэк свету. У тым ліку Мінская

Пяць прыгодніцкіх гісторый для падлеткаў і не толькі

Пяць прыгодніцкіх гісторый для падлеткаў і не толькі
Іншыя навіны

Стартуе новы навучальны сезон з раннімі пад’ёмамі, не летнім надвор’ем і насычаным будзённым рытмам. Але падоўжыць адчуванне свята і паўнаты жыцця можна: дастаткова падабраць правільныя кнігі. Нацыянальная бібліятэка прапануе топ-5 падлеткавых прыгодніцкіх гісторый, якія спадабаюцца не толькі юным чытачам, але і дарослым.

1. Bulychev_Priklyucheniya_Alisy.jpgКір Булычоў, серыя “Приключения Алисы”

Гэта падлеткавая серыя, на якой вырасла ўжо не адно пакаленне ў савецкай і постсавецкай прасторы, можа несправядліва згубіцца для цяперашніх дзяцей сярод больш сучасных раманаў. Прыгоды юнай Алісы адбываюцца ў будучыні – у канцы XXI стагоддзя – і апісаны скрозь прызму савецкага жыцця. Аднак менавіта такое бачанне свету робіць серыю асаблівай, калі тэлефоны, ноўтбукі і сацыяльныя сеткі – далёкая, яшчэ не сфармаваная для Булычова рэальнасць. Мы бачым свет Алісы Селязнёвай такім, якім прадстаўляў навукова-фантастычную будучыню савецкі чалавек.

Прыгоды Алісы і яе сяброў – гэта пастаянныя сустрэчы з фантастычнымі жывёламі, робатамі, падарожжа ў часе і прасторы. Кожная з частак серыі прысвечана новаму эпізоду, прычым на любы густ, сустракаюцца там і рыцары, і касмічныя піраты. Разнастайнасць светаў, створаных Булычовым, прыцягваюць чытача тым, што пераклікаюцца з простымі праблемамі рэальнага свету. Сумленная, прынцыповая і адкрытая Аліса гарманічна ўпісваецца ва ўсе гісторыі, бо яна ўвасабляе жыццёвую справядлівасць, якая абавязкова павінна расставіць усё па сваіх месцах.

Чым цікава серыя: нетрывіяльнае для сучаснага падлетка бачанне свету, багацце нечаканых персанажаў, разнастайнасць сюжэтных кантэкстаў.

Уільям Голдынг, раман “Повелитель мух”

2. Golding_Povelitel_muh.jpgПрыгодніцкі складнік гэтага вядомага англійскага рамана ўяўляе кантэкст, у якім разгортваецца павучальная гісторыя, напісаная Уільямам Голдынгам у сярэдзіне 20-га стагоддзя. Голдынг – лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры, і яго гісторыі прыцягнуць у поўнай меры больш дарослага чытача. Аднак “Повелитель мух”– рабінзанада, якая апісвае прыгоды дзяцей на востраве ў ваенны час.

У еўрапейскай супольнасці ў 1950-я гады гэты раман выклікаў асаблівы водгук, бо ў кнізе аўтар відавочна дэманструе тое, як дзеці становяцца нявіннымі ахвярамі вайны. Голдынг паказвае, што наш свет ахапіла дэградацыя, агрэсія і ніцшэанская бязбожнасць. Вядома, толькі сталы чытач можа правесці такія паралелі, аднак некаторыя павучальныя высновы аўтара ляжаць на паверхні.

Чым цікавы раман: дыдактычная падаплёка, прыгодніцкі фармат, нечаканы сюжэт.

Янка Маўр, аповесць “Палескія рабінзоны”

3. Palieskija rabinzony.jpgУ гэтым спісе абавязкова павінна быць яшчэ адна прыгодніцкая гісторыя, без якой цяжка ўявіць літаратурныя захапленні беларускага падлетка. Гаворка ідзе, вядома ж, пра “Палескіх рабінзонаў” Янкі Маўра. Чытаць кнігу варта менавіта ў арыгінале, на беларускай мове. Як першаадкрывальнік прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай дзіцячай літаратуры Янка Маўр выдатна ведаў, чым можна захапіць юных чытачоў, а таксама іх бацькоў.

Выкарыстоўваючы прынцып рабінзанады, аўтар маляўніча апісаў прыгоды двух хлопцаў у родных беларускаму чытачу краях, толькі ролю бязлюднага вострава тут адыгрывае ўчастак палескай зямлі, акружаны вясновай паводкай. Мірон і Віктар аказаліся абсалютна непадрыхтаванымі да прыгод і, застаўшыся адзін на адзін са светам прыроды, дастаткова кемліва спрабуюць справіцца з рознымі праблемамі. Іх гісторыя не толькі паказвае прыгажосць дзікай беларускай прыроды, але і наглядна дэманструе, што яна – сапраўднае багацце нашай краіны. Аповесць напісана аўтарам у другой палове 20-га стагоддзя – менавіта ў той перыяд, калі ў нашай краіне адбывалася актыўнае асваенне прыродных багаццяў.

Чым цікава аповесць: рамантыка блізкіх чытачу куткоў Палесся, апісанне беларускай прыроды, павучальныя сітуацыі.

Філіп Пулман, трылогія “Темные начала”

5. Tyomnyie_nachala.jpgНайбольшую папулярнасць фантастычная серыя атрымала ў ЗША і Англіі, на радзіме аўтара. Кампанія BBC уключыла гэтую трылогію Пулмана ў спіс двухсот лепшых кніг, паставіўшы яе на трэцяе месца адразу пасля “Уладара пярсцёнкаў” Джона Толкіена і рамана “Гордость и предубеждение” Джэйн Осцін. Такая ўвага чытачоў абумоўлена не толькі цікавымі і глыбокімі персанажамі, але і шматграннасцю тых ідэй, якія ўвасобіў аўтар. Зараз фанаты гісторыі з нецярпеннем чакаюць выхаду міні-серыяла ад BBC па кнігах Пулмана ў канцы 2019 года.

Серыя распавядае пра выдуманыя міры, дзе незвычайным чынам спалучаюцца магія і навука. Галоўная гераіня – дзяўчынка-падлетак Ліра Белаква, у чыім жыцці хапае зручных момантаў, каб у поўнай меры праявіць свой няўседлівы характар. Наперадзе – знаёмства з ведзьмамі, браніраванымі мядзведзямі і мноствам загадак навакольных светаў, чыё ўладкаванне становіцца не менш цікавым і для чытача. Часам ідэі Пулмана не проста захопліваюць увагу, але і дзівяць уяўленне, што заслужана дазваляе ставіць брытанца ў шэраг з такімі аўтарамі ў жанры фэнтэзі, як Клайв Люіс і Джоан Роўлінг. Варта адзначыць, што серыя ў меру змрочная, а ідэі, якія закладвае аўтар, нібы падвойнае дно – пад знешнімі сюжэтнымі паваротамі крыюцца праблемы нашага, рэальнага свету.

Чым цікава серыя: глыбокія персанажы, мноства незвычайных жывых істот, нечаканыя сюжэтныя павароты, алегорыі з рэальным светам.

Альфрэд Шклярскі, серыя “Приключения Томека Вильмовского”

6. Tomek.jpgПераходзячы ад фэнтэзі да больш рэалістычных прыгод, нельга не згадаць польскага пісьменніка Альфрэда Шклярскага і яго юнага героя Томека Вільмоўскага. Гэтую серыю параўноўваюць з творчасцю Жуля Верна і Джэймса Фенімора Купера, толькі Томек нагадвае суседскага хлопца, якому пашчасціла разам з бацькам даследаваць іншыя кантыненты. Зараз пагружэнне ў свет прыроды і падарожжаў па розных краінах можа быць асабліва цікавым для юнага чытача – усё радзей дзеці праводзяць час на вуліцы, вывучаючы навакольны свет праз гаджэты. Да таго ж дзеянне прыгодніцкага рамана праходзіць на стыку XIXі XX стагоддзяў, калі свет не толькі не адкрываўся па спасылцы, але і не быў так добра вывучаны людзьмі.

Кнігі Шклярскага дзівяць энцыклапедычнымі ведамі пра нашу планету, арганічна пагружаюць чытача ў прыгоды Томека і яго сяброў. Героі трапляюць у розныя сітуацыі, за якімі сочыш на адным дыханні – вакол разбойнікі, золаташукальнікі, небяспечныя жывёлы і нечаканыя пасткі. Героі вучаць чытача не толькі спосабам існавання ў дзікай прыродзе, але пачуццю любові да яе, дэманструюць высокія маральныя прынцыпы, сапраўднае сяброўства і адкрытасць усяму новаму.

Чым цікава серыя: апісанне прыроды і жывёл, лайфхакі для падарожжаў, дыдактычны падтэкст аўтара.

Аўтар публікацыі: Яна Паляшчук.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

Памiж iмпрэзай i шапiкам

22 Лют 2020

21 лютага мы адсвяткавалі Дзень роднай мовы. Некалi Вальтэр сказаў: “Усе найгалоўныя замежныя мовы можна вывучыць за шэсць гадоў, але для вывучэння сваёй недастаткова i цэлага жыцця”.

Навіны бібліятэк

Сустрэча з адвакатам аб захаванні інтарэсаў непаўналетніх пры разводзе і падзеле маёмасці

21 Лют 2020

20 лютага 2020 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Непаўналетнія: захоўваем інтарэсы пры разводзе і падзеле маёмасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 лютага 1945 года. 77 дзён да Перамогі

22 Лют 2020

Налёты савецкай авіяцыі на гарады Германіі. Становішча ў Берліне. Падрыхтоўка да святкавання Дня Чырвонай арміі. Газета “Ленінская праўда” (Дзяржынскі раён) (№ 13).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

Пра дзень роднай мовы ў бібліятэцы даведаліся гледачы праграмы “Добрай раніцы, Беларусь!”

21 Лют 2020

У эфіры тэлеканала “Беларусь 1” намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава расказала пра тое, што падрыхтавалі супрацоўнікі “алмаза ведаў” да Міжнароднага дня роднай мовы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

УДК на беларускай мове для арганізацыі краязнаўчых фондаў

21 Лют 2020

20 лютага ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбыўся практыкум “Ужыванне Універсальнай дзесятковай класіфікацыі на беларускай мове для арганізацыі краязнаўчага фонду публічнай бібліятэкі і яго адлюстравання ў электронным каталогу”, падрыхтаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пра прафесію бібліятэкара – у эфіры тэлеканала "Беларусь 1"

20 Лют 2020

Фізічныя нагрузкі і праца з лічбамі – такое апісанне не вельмі падобна на будні бібліятэкара. Аднак Ульяна Копцік, бібліятэкар 1-й катэгорыі аддзела захоўвання спецыялізаваных фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, разбурыла стэрэатыпы пра ўласную прафесію.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

111