ГалоўнаяНавіныАўтарскі погляд
У бібліятэцы адбыўся адкрыты дыялог “Моладзь Беларусі: рэаліі і перспектывы”
Вынікі XXIX Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

Сярэдневяковая паэзія, якая абавязкова вам спадабаецца

Сярэдневяковая паэзія, якая абавязкова вам спадабаецца
Іншыя навіны

Паліна Доля

Сярэдневякоўе зачароўвае. Пышныя рыцарскія турніры, высакародныя дамы, легенды пра караля Артура, чума, у рэшце рэшт! Антураж больш чым захапляльны, але мы з ім знаёмыя ў асноўным па празаічных творах. А як наконт паэзіі? Сапраўднай сярэдневяковай паэзіі. Апранайцеся ў латы, доблесныя аматары вершаў: сёння мы ўспомнім пра сем неверагодных еўрапейскіх паэтаў і гераічныя эпасы, якія вы палюбіце з першага позірку.

Што чытаць услых сваім чароўным дамам і высакародным рыцарам

2021.06.24_Средневековые поэты_7.png

Пэйрэ Відаль (1175–1205 гг.)

Пэйрэ Відаль меў вельмі спецыфічную славу пры жыцці. Падарожнік, трубадур і выдатны спявак, ён пры гэтым быў тым яшчэ лавеласам і вельмі любіў усё перабольшваць. Дзе ж яшчэ шукаць сапраўдную куртуазную лірыку, як не ў Відаля? Сучаснікі пісалі пра яго так: “Ён любіў кожную жанчыну, якую толькі бачыў, і прасіў яе кахання. Усе яны гаварылі яму, каб ён рабіў і казаў усё, што хоча. Таму ён думаў, што ўсе яго любяць і што кожная памерла б за яго”. Па ўсім відаць: гэты чалавек добра разбіраўся ў каханні, а значыць, і вершы пісаў выдатныя.

Ах, Донна, сколь судьба моя пестра!
Пред Донной я – бедняк меж бедняками,
Пред Донной я – король меж королями,
Коль Донна то сурова, то добра.
У Донны нет смиреннее рабов,
Чтоб волю Донны угадать без слов.
Но, Донна, раб ваш уповать упрям:
Чтя Донну, ждёт он милосердья сам!

(Пераклад са стараправанскай Дыннік В.)

2021.06.24_Средневековые поэты_1.png

Фрыдрых фон Хаўз (1150–1190 гг.)

Мінезінгер, рыцар і набліжаны імператара Фрыдрыха I Барбаросы – Фрыдрых фон Хаўз быў таленавіты ва ўсім, за што б ні браўся. У яго вершах не толькі далікатныя любоўныя матывы і горыч расстання, але і бадзёрыя “крыжовыя песні”, якія ўсхваляюць смеласць і доблесць у баі, а заадно і дам, дзеля якіх здзяйсняюцца ратныя подзвігі. Зрэшты, закранае фон Хаўз і такія актуальныя для любога крыжака тэмы, як унутраны душэўны разлад: цела ўжо настроілася секчы язычнікаў на часткі, а сэрца так і прагне застацца дома, з каханай жонкай. Словам, усё светаадчуванне сярэдневяковага рыцара, выкладзенае ў выдатных вершах.

Ах, плоть и сердце спорят меж собою,
Что так согласно жили много дней.
И жаждет плоть с язычниками боя,
А сердце льнет к избраннице своей,
Что краше всех… Скорблю я всех сильней:
Никак я распри их не успокою.
Меня глаза измучили тоскою!
Пусть судит Бог, кто из двоих правей
.

(Пераклад з сярэдневерхненямецкай Мікушевіча В.)

2021.06.24_Средневековые поэты_5.png

Мехтхільд з Магдэбурга (1207–1282 гг.)

Паэзія – не толькі рыцарскі надзел. Нямецкая паэтка, бегінка і пазней нават манашка Мехтхільд мела поспех у гэтым рамястве не горш за мужчын. Як належыць любой дзяўчыне тых гадоў, Мехтхільд была вельмі рэлігійная, а ў 12 гадоў нават атрымала нейкую вестку, якую лічыла “прывітаннем Святога Духа”. Метафары ў яе паэзіі неверагодныя. Рэлігійныя ноткі разам з пяшчотнай любоўнай лірыкай робяць яе паэзію глыбока пачуццёвай і амаль балючай. Кожны верш прама заклікае да глыбінь чалавечай душы – самае тое, каб драматычна зачытаць іх сваім каханым. Праўда, у самой Мехтхільд быў усяго адзін любімы мужчына... Ісус, вядома.

Кто был изранен в свой черед
Любовью истинною, тот
Век исцеленья не найдёт,
Он исцеловывает рот,
Который больно душу рвёт
.

(Пераклад з сярэдневерхненямецкай Грабельнай Н.)

2021.06.24_Средневековые поэты_2.png

Рудольф фон Феніс (XII ст. – 1196 г.)

Граф Неўшатэля і адзін з лепшых швейцарскіх мінезінгераў Рудольф фон Феніс пражыў кароткае жыццё, поўнае шчырай і вытанчанай творчасці. Ярка жыў, шчыра любіў, але па нейкай прычыне вечна хадзіў з разбітым сэрцам: то дзяўчына, у якую закаханы, адмовіла, то іншая праявіла цікавасць, але тут ужо сам фон Феніс не адказаў ёй узаемнасцю... сапраўдны вір страсцей.

Должно быть, сам себе я враг исконный.
Любимая пренебрегает мною.
Пускай ко мне другая благосклонна,
Я не прельщусь красавицей другою.
Одна твердит, что я любви не стою,
Я сам суров с другой, в меня влюблённой.
Их две, но нет мне счастья ни с одною
.

(Пераклад з сярэдневерхненямецкай Мікушевіча В.)

Што чытаць, каб самому стаць больш высакародным

2021.06.24_Средневековые поэты_4.png

“Сэр Гавейн и Зелёный Рыцарь”, XIV век

Пачнём з маштабнага – класічны рыцарскі раман у вершах, прысвечаны прыгодам пляменніка караля Артура, захопліваў розум чытачоў сотні гадоў таму, працягвае рабіць гэта і сёння. Гісторыя больш чым архетыпічная: сэр Гавейн, высакародны адважны рыцар, увязваецца ў праблемы. На банкет у Камелот заяўляецца Зялёны Рыцар з цікавым закладам: просіць каго-небудзь з прысутных ударыць яго сякерай пры ўмове, што праз год і адзін дзень Зялёны Рыцар нанясе адказны ўдар. Гавейн, як самы малады і бесшабашны, прымае выклік і адсякае рыцару галаву… якую той лёгка вяртае на месца. З гэтага пачынаецца займальнае падарожжа Гавейна да Зялёнай капліцы, насустрач свайму лёсу, бо да адказнага ўдару застаўся ўсяго год...

Долила дрема тяжкая доблестного Гавейна,
смутно уму его было в муке дремотной,
в мыслях о неумытном роке, коего не минуть,
о свидании у Часовни, о злоудачном ударе,
коий он должен принять по данному слову.
Но явление леди тотчас его пробудило
.

(Пераклад з сярэднеанглійскай Бетаке В.)

2021.06.24_Средневековые поэты_3.png

“Песни о Гильоме Оранжском”, XI век

Не проста эпас, а цэлы цыкл французскіх эпічных паэм. Тут і бітвы з сарацынамі, і бітвы з язычнікамі, і бітвы з іншымі французамі... Увогуле, вельмі шмат доблесных бітваў і ратных подзвігаў. Гільём Аранжскі быў адважным праўдалюбам з гарачай галавой. Хай яго рашэнні не заўсёды правільныя, але жаданне вяршыць справядлівасць і абараняць родных любой цаной здольныя вывесці Гільёма з самых цяжкіх сітуацый. Ён змагаецца з захопнікамі, якія ўпотай абкружылі яго роднае графства, спыняе дзяржперавароты, у якія ўцягнуты па волі выпадку, і, вядома, клянецца ўсімі апосталамі не падымаць свайго мяча на набожных хрысціян. Калі вам не хапае ў жыцці ратных подзвігаў, эпічных перамог, урачыстасці і прыдворных інтрыг, смела бярыцеся за песні пра Гільёма Аранжскага. Няхай вас не палохае яго пыха: гэты рыцар ведае, што робіць.

Везде, где правит император наш,
На выручку Гильома звать спешат,
Когда неверных надо отражать.
Будь двадцать тысяч копий у тебя,
И приведи Гильом с собой лишь пять,
А то и меньше – только три иль два,
И разгроми язычников ты сам,
Все скажут, что Гильом нас в битве спас,
Вся честь ему достанется опять
.

(Пераклад са старафранцузскай Карнеева Ю.)

2021.06.24_Средневековые поэты_8.png

“Эрек и Энида”, Крэцьен дэ Труа, 1160 г.

Даволі незвычайная гісторыя для сярэдневяковага рамана: тут у канфлікт ўступаюць рыцарскія подзвігі і шчырая любоў. Спачатку ўсё вельмі ідылічна. Галоўны герой, палкі юнак Эрак, знатны і багаты, сустракае Эніду – дачку беднага двараніна, у якой ад высокага статусу амаль нічога не засталося. Здараецца каханне з першага позірку. Але ёсць праблема: Эрак так пагружаны ў гутаркі са сваёй дарогай Энідай, што зусім забыўся пра нейкія там рыцарскія справы. Іншыя рыцары так саромяць беднага Эрака, што той становіцца халодным і жорсткім. Але як жа знайсці баланс? Дзе грань паміж вар'яцкай любоўю і клопатам аб уласным гонары? Усё гэта высветліцца не проста ў доўгай непрыемнай размове. Эрак і Эніда пачынаюць сваё падарожжа па злавеснаму лесе, поўнага небяспекі, у якім ім неабходна адшукаць саміх сябе і нанова зірнуць на свае пачуцці.

Ведь с давних повелось времен:
Тот, чьей рукой олень сражен,
Целует здесь пред всем двором,
Пред королевой с королём
Девицу ту, что беспристрастно
Здесь самой признана прекрасной.
Боюсь беды не избежать:
Красавиц юных сотен пять
Не меньше, в свите королевы.

(Пераклад са старафранцузскай Рыкавай Н.)

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

Віншуем з 85-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ніну Міхайлаўну Гардзеенка

1 Жні 2021

Ніне Міхайлаўне ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – самыя шчырыя віншаванні і пажаданні даўгалецця, невычэрпнай энергіі і сіл, шчасця і дабрабыту, любові і ўвагі родных і блізкіх людзей.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

30 Ліп 2021

Мы так часта ўжываем слова “культура”, што іншым разам не задумваемся над глыбінным сэнсам паняцця. І дарэмна. Напэўна, у гэтым прычына не надта вялікай чысціні нашых ліфтаў і душ. А таксама – не вельмі добрага ведання роднай гісторыі ды імя продка ў пятым калене. А сапраўды, што за паняцце такое – культура?

Навіны бібліятэк

Выставачна-асветніцкае мерапрыемства, прысвечанае 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага

27 Ліп 2021

27 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося пленарнае пасяджэнне выставачна-асветніцкага мерапрыемства, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння Ф.М. Дастаеўскага, і адкрыццё фотавыставы “Пецярбург Дастаеўскага”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мой чытацкі спіс: навошта ім дзяліцца і ў чым наогул сэнс

28 Ліп 2021

У эпоху Інтэрнэту ўсё наша жыццё навідавоку. Фотаздымкі з паездак, душэўныя пасты ў сацсетках, нататкі пра хобі і любімыя фільмы хутка становяцца здабыткам грамадскасці – і нават чытанне. Што прымушае нас весці свае чытацкія дзённікі? Пахвальба, жаданне самасцвердзіцца ці проста прага да самавыяўлення? Давайце разбірацца – у спісах, кнігах і саміх сабе.

Аўтарскі погляд

Бібліятэкарам