ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
26 красавіка 1945 года. 13 дзён да Перамогі
Пісьменнік Андрэй Федарэнка: Тэрмін «поспех» можна зразумець і растлумачыць толькі духоўна

Чарнобыль у інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чарнобыль у інфармацыйных рэсурсах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Іншыя навіны

З пачатку 1990-х гг. Нацыянальная бібліятэка Беларусі пачала ўносіць свой пасільны ўклад у справу інфармавання насельніцтва краіны аб дакументах і матэрыялах па ўсіх аспектах чарнобыльскай праблематыкі.

З часу гэтай найбуйнейшай у свеце тэхнагеннай катастрофы, якая адбылася 26 красавіка 1986 г., мінула ўжо 34 гады. Аварыя стала болем, агульнай бядою, нацыянальным бедствам для Беларусі. У зону радыеактыўнага забруджвання трапіла больш за 2,7 тыс. населеных пунктаў, з абароту былі выведзены тысячы гектараў сельскагаспадарчых палеткаў. Жыццё многіх беларускiх сем’яў аказалася падзеленым на “да” i “пасля” гэтага страшэннага бедства. Аварыя падарвала здароўе беларусаў, паламала мноства лёсаў, зрабіла людзей вымушанымі бежанцамі.

Уздзеянне чарнобыльскай катастрофы на экалогію паставіла Беларусь перад неабходнасцю вырашэння новых, выключна складаных і буйнамаштабных праблем, якія датычыліся практычна ўсіх сфер грамадскага жыцця, многіх аспектаў навукі і вытворчасці, культуры і маралі. Практычная работа па пераадоленні медыцынскіх, экалагічных, сацыяльна-псіхалагічных і эканамічных наступстваў чарнобыльскай катастрофы і па сённяшні дзень застаецца ў цэнтры ўвагі.

Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі ў 1993 г. была створана і на працягу амаль 15 год папаўнялася база даных “Чарнобыль”, у якой можна знайсці падрабязную бібліяграфічную інфармацыю па чарнобыльскай тэматыцы. На аснове базы даных фарміраваліся аднайменныя навукова-дапаможныя паказальнікі за 1991, 1992, 1993, 1994, 1995–1997, 1998–2000, 2001, 2002, 2003, 2004 гг. З 2007 г. звесткі аб дакументах, прысвечаных гэтай тэме, адлюстроўваюцца ў базе даных “Беларусь: ад мінулага да сучаснага”. Да 20-годдзя чарнобыльскай катастрофы былі падрыхтаваны адпаведныя  бібліяграфічныя матэрыялы (“Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”, 2006, № 3, дадатак; CD-ROM “Чарнобыль”, 2006). Тэкставы матэрыял можна знайсці таксама ў беларусазнаўчай фактаграфічнай базе даных “Беларусь у асобах і падзеях”.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам