3 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў анлайн-трэнінг “Інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне карыстальнікаў публічных бібліятэк электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі ВЧЗ па агульнаадукацыйных дысцыплінах: агляд функцыянальных магчымасцей”.
У цэнтры ўвагі – ліцэнзійная электронна-бібліятэчная сістэма (ЭБС) “Універсітэцкая бібліятэка анлайн”. Гэта 100 тысяч падручнікаў, перыядычных выданняў, даведнікаў, відэа- і аўдыяматэрыялаў, ілюстраваных выданняў па мастацтве, мастацкай літаратуры і інш.
Раскрыты функцыянальныя магчымасці рэсурсу і асаблівасці яго выкарыстання ў інфармацыйна-бібліятэчным абслугоўванні розных катэгорый карыстальнікаў.
Ва ўсіх публічных бібліятэк краіны з 2 па 16 жніўня 2021 года ёсць магчымасць тэставага доступу да рэсурсу. Арганізацыю падключэння ажыццяўляе аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Каб скарыстацца такой магчымасцю, звярніцеся да супрацоўнікаў па тэл. (8 017) 293 29 26 або e-mail virt@nlb.by.
Пастаянны доступ да ЭБС “Універсітэцкая бібліятэка анлайн” адкрыты ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і ў бібліятэк – партнёраў па віртуальнай чытальнай зале НББ, якія аформілі падпіску на рэсурс на 2021 год.
Віртуальная чытальная зала запрашае бібліятэкі і ўсе зацікаўленыя арганізацыі да партнёрства па карпаратыўнай падпісцы на ліцэнзійныя базы даных!
Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.