ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Кансервацыя папяровых дакументаў: сучасны стан, тэндэнцыі развіцця
Буктрэйлеры: “Живые и мёртвые” Канстанціна Сіманава

І зноў пра Вялікую Айчынную вайну: дакументы, артыкулы, успаміны пра ваенныя падзеі і абаронцаў – у інфармацыйным рэсурсе “Дзяржыншчына гераічная”

І зноў пра Вялікую Айчынную вайну: дакументы, артыкулы, успаміны пра ваенныя падзеі і абаронцаў – у інфармацыйным рэсурсе “Дзяржыншчына гераічная”
Іншыя навіны

Аддаючы даніну памяці ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і загінулым, віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працягвае знаёміць карыстальнікаў з краязнаўчымі рэсурсамі публічных бібліятэк, прысвечанымі гэтай тэме. На гэты раз прадстаўляем “Дзяржыншчыну гераічную” – электронны рэсурс Дзяржынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.

Старонкі гераічнай абароны, партызанскага і падпольнага руху, вызвалення Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці, горкія сведчанні людзей пра жыццё ў акупацыі, спаленых вёсках – усё гэта адлюстравана ў рэсурсе “Дзяржыншчына гераічная”. Асобныя яго раздзелы распавядаюць пра ўраджэнцаў гэтых месцаў: падлеткаў – членаў партызанскіх атрадаў, дыверсійных і падпольных груп; Герояў Савецкага Саюза, камандзіраў і салдатаў, якія абаранялі Ленінград і Сталінград, вызвалялі Севастопаль і Барысаў, бралі Кёнігсберг, гарады Бельгіі і Прагу.

Фактаграфічная інфармацыя па кожнай тэме суправаджаецца бібліяграфічным спісам.

Віртуальная чытальная зала запрашае карыстальнікаў перайсці на гэты электронны рэсурс на старонцы ВЧЗ “Рэсурсы арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” і ў падраздзеле вэб-сайта “Беларусь у інфармацыйнай прасторы” “Краязнаўчыя рэсурсы публічных бібліятэк”.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам