Поўныя тэксты гістарычных дакументаў, фатаграфіі, аўдыя- і відэадакументы, а таксама інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы адлюстроўваюць розныя рэгіёны нашай краіны. Гэтыя рэсурсы створаны публічнымі бібліятэкамі Беларусі і з’яўляюцца каштоўнымі крыніцамі інфармацыі для адукацыйнай, самаадукацыйнай і навукова-даследчай дзейнасці.
Найбольш поўны пералік гэтых рэсурсаў – у раздзеле “Краязнаўчыя рэсурсы публічных бібліятэк” вэб-навігатара “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”. Тут вы атрымаеце доступ да багатага спектру інфармацыі пра гісторыка-культурныя каштоўнасці і славутасці рэгіёнаў, выбітных людзей, якія ўславілі тыя ці іншыя куткі роднай краіны, драматычныя і гераічныя падзеі гісторыі гэтых зямель, пра абрады і святы іх жыхароў, якія захаваліся да нашых дзён.
Жадаем плённай аддаленай працы з рэсурсамі, створанымі бібліятэкамі Беларусі!
Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.