ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Найдорф, лета 44-га
Да 95-годдзя з дня нараджэння Зінаіды Адамаўны Валністай

Культура 2.0: віртуальныя праекты Нацыянальнай бібліятэкі

Культура 2.0: віртуальныя праекты Нацыянальнай бібліятэкі
Іншыя навіны

Мультымедыйныя рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі не маюць аналагаў не толькі ў нашай краіне, але і ў краінах СНД.

Кнігі, часопісы, альманахі, копіі мастацкіх твораў, аўдыя- і відэазапісы – усё гэта даступна анлайн-наведвальнікам у любы час з любога носьбіта. Праекты пастаянна абнаўляюцца.

На старонках праекта “Дзівосны свет Язэпа Драздовіча: да 130-годдзя з дня нараджэння” можна паглядзець відэазапісы, прысвечаныя творчасці мастака, і здзейсніць экскурсію па віртуальным вернісажы.

Адправіцца ў падарожжа з лекарам і авантурысткай Саламеяй Русецкай прапануе праект “Адысея Саламеі Русецкай: ад Стамбула да Пецярбурга”. Прайсці дарогамі гераіні, пабываць у тых месцах, якія яна наведала, убачыць іх яе вачыма, сустрэцца з тымі людзьмі, з якімі сустракалася яна, акунуцца ў той час і той лад жыцця – можна не пакідаючы свайго дому.

Саламея Русецкая – першая жанчына-лекар на Беларусі

Вандраваць запрашае не толькі Саламея! Першаадкрывальнік прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай дзіцячай літаратуры Янка Маўр кліча з сабой у Новую Гвінею і на Вогненную Зямлю. Праект “Віртуальнае падарожжа з Янкам Маўрам” стане добрым даведнікам.

Паслухаць у арыгінале народных паэтаў Беларусі Янку Купалу і Якуба Коласа, пагартаць летапіс жыцця і творчасці знакамітых песняроў можна ў маштабным праекце “Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас”.

А спецыяльны анлайн-праект “Мода і час” дае ўнікальную магчымасць акунуцца ў моднае мінулае, дзе з пажоўклых старонак глядзяць прыгажуні ў строях, створаных рукамі вядомых мадэльераў таго часу. Даступныя для прагляду самыя першыя часопісы аб модзе, выдадзеныя ў Расіі і Францыі ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя.

Праект “Кніга Беларусі XIV–XVIII стагоддзяў” прапануе пагартаць алічбаваныя рэдкія выданні і рукапісы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, створаныя ў XIV–XVIII стагоддзях і па тэрытарыяльнай, моўнай, аўтарскай або змястоўнай прыкметах, якія тычацца Беларусі.

З іншымі не менш цікавымі праектамі можна пазнаёміцца ў раздзеле “Віртуальныя праекты бібліятэкі”.

Прыемнага прагляду!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка створаны інфармацыйны рэсурс пра яго жыццё і творчасць

4 Чэр 2020

“Электронны музей А.М. Карпюка” – такі новы праект Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна папаўніў калекцыю віртуальных музеяў, прысвечаных людзям, якія праславілі гэты край.

Бібліятэка анлайн

Вебінар па інфармацыйным напаўненні сайтаў РЗЭК

2 Чэр 2020

2 чэрвеня на віртуальнай пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі адбыўся навучальны вебінар "Размяшчэнне навін і аб'яў у Рэгіянальным зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі", прысвечаны інфармацыйнаму напаўненню кантэнту рэгіянальных зводных каталогаў бібліятэк Беларусі.

Бібліятэка анлайн

Дызайн выдавецкай маркі Крыстафа Плантэна: погляд праз 500 гадоў

1 Чэр 2020

Сёлета святкуецца 500-годдзе знакамітага выдаўца Крыстафа Плантэна, які заснаваў ў XVI ст. тыпаграфію ў Антверпене і паступова ператварыў яе ў адну з лепшых у Еўропе. Ува многіх музеях і бібліятэках свету запланаваны мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання юбілею друкара. Каб адзначыць юбілейную дату, Нацыянальная бібліятэка Беларусі таксама падрыхтавала шэраг акцый.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Да 90-годдзя з дня нараджэння ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі В.Н. Дышыневіч

31 Май 2020

Валянціна Нікіфараўна Дышыневіч нарадзілася 31 мая 1930 г. у Омску ў сям'і служачага. Скончыўшы 3 класы пачатковай школы, 10-гадовая Валянціна з бацькамі пераехала ў Гродна па месцы працы бацькі (ён быў лекарам).

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

111 гадоў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі

31 Май 2020

31 мая 1909 г. адбылося адкрыццё і першае пасяджэнне Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (ВВАК). Яна стала навуковым, культурным, адукацыйным цэнтрам, вакол якога групавалася мясцовая інтэлігенцыя.

Па старонках беларускага календара

111