ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
6 мая 1945 года. 3 дні да Перамогі
За крок ад абароны дыплома або курсавой? Акажам прафесійную дапамогу ў афармленні спіса літаратуры

Новы кантэнт для дыстанцыйнага навучання

Новы кантэнт для дыстанцыйнага навучання
Іншыя навіны

Чытачы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі могуць аддалена выкарыстоўваць шырокі спектр інфармацыйных рэсурсаў на электроннай платформе “Znanium”.

На сённяшні дзень адкрытымі сталі электронныя калекцыі больш за 50 выдавецтваў Рэспублікі Беларусь і краін СНД (уключаючы выдавецтвы “Белорусская наука”, “Вышэйшая школа”, “Медицинская литература”, “Аспект-пресс”, “КАРО”, “Флинта” і інш.).

Гэта шырокі спектр выданняў па медыцыне, прыродазнаўчых, тэхнічных і сацыяльна-гуманітарных навуках.

Звяртаем увагу: доступ да гэтых выдавецкіх калекцый адкрыты да 1 чэрвеня 2020 года.

Працаваць з рэсурсамі можна ў любым зручным для вас пункце доступу. Для гэтага неабходна толькі зарэгістравацца на платформе (прапануем скарыстацца пакрокавай інструкцыяй).

Інфармацыя пра гэтыя і іншыя ліцэнзійныя электронныя рэсурсы і магчымасці аддаленай працы з імі, рэсурсы адкрытага доступу, а таксама рэсурсы, якiя ствараюцца НББ, даступна ў раздзелах “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы” і “COVID-19: навуковыя рэсурсы вядучых сусветных выдавецтваў”.

Жадаем вам плённай работы і вучобы!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам