ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Незабыўная цёця Уладзя…
6 мая 1945 года. 3 дні да Перамогі

Новы віртуальны праект да юбілею Перамогі

Новы віртуальны праект да юбілею Перамогі
Іншыя навіны

Напярэдадні святкавання 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадстаўляе новы інтэрнэт-праект – сайт “Падпольны і партызанскі друк Беларусі”.

Рэсурс уяўляе сабой электронную бібліятэку дакументаў, створаных падпольнымі і партызанскімі атрадамі, з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Дадзеная электронная бібліятэка пастаянна папаўняецца.

Сайт налічвае каля 100 найменняў газет, больш за 1 000 іх выпускаў, каля 150 лістовак і рукапісных матэрыялаў. Дакументы ўяўляюць вялікую цікавасць для даследчыкаў, дазваляюць вывучаць гісторыю партызанскага руху ў Беларусі, жыццё краіны на акупіраванай тэрыторыі. Дзякуючы праекту чытач зможа ўбачыць на ўласныя вочы бясспрэчныя сведчанні гісторыі і прыняць непасрэдны ўдзел у папаўненні калекцыі электроннымі копіямі дакументаў ваеннага перыяду з асабістых архіваў.

Інтэрнэт-праект “Падпольны і партызанскі друк Беларусі” дазволіць узнавіць і захаваць гісторыю ўсенароднага подзвігу, а таксама далучыць да яе шырокую аўдыторыю.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам