ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Полымя ваенных дзён вачыма беларускіх мастакоў
II фестываль кнігі “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”

Серыя вебінараў “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы выдавецтваў для абслугоўвання карыстальнікаў публічных бібліятэк”

Серыя вебінараў “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы выдавецтваў для абслугоўвання карыстальнікаў публічных бібліятэк”
Іншыя навіны

16–23 чэрвеня на віртуальнай пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прайшла серыя вебінараў “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы выдавецтваў для абслугоўвання карыстальнікаў публічных бібліятэк”.

Спецыялісты інфармацыйнага цэнтра НББ правялі дыстанцыйнае навучанне супрацоўнікаў абласных бібліятэк, гарадскіх і раённых цэнтральных бібліятэчных сістэм, якія працуюць у сетцы рэгіянальных зводных электронных каталогаў. На мерапрыемстве былі прадэманстраваны магчымасці інтэграванага пошуку па электронных інфармацыйных рэсурсах у рэгіянальных зводных электронных каталогах бібліятэк Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей; прадстаўлены агляд ліцэнзійных электронных рэсурсаў для інфармацыйна-бібліятэчнага абслугоўвання карыстальнікаў публічных бібліятэк, даступных праз віртуальную чытальную залу НББ.

У вебінарах узялі ўдзел больш за 290 спецыялістаў з 43 бібліятэк Брэста, Кобрына, Маларыты, Жабінкі, Івацэвіч, Баранавіч, Віцебска, Наваполацка, Лепеля, Чашнік, Оршы, Гомеля, Светлагорска, Жыткавіч, Мазыра, Рагачова, Лоева, Жлобіна, Гродна, Ліды, Астраўца, Іўя, Ваўкавыска, Ашмян, Навагрудка, Шчучына, Мінска, Барысава, Маладзечна, Слуцка, Салігорска, Магілёва, Чавус, Клімавіч, Шклова, Быхава.

Першы беларускі бібліятэчны лонгрыд “Беларусь Бібліятэчная”

Прапануем азнаёміцца з прэзентацыямі вебінараў:

Інтэграваны пошук у РЗЭК 2020
Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы НББ – публічным бібліятэкам

Мадэратар вебінараў:

Ала Шарамецьева, начальнік інфармацыйнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Дакладчыкі вебінараў:

Алена Ішуціна, загадчыца сектара аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій;
Дар'я Столяр, бібліятэкар 2-й катэгорыі аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння;
Аксана Рудкоўская, галоўны бібліятэкар аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння;
Алена Сякач, вядучы бібліятэкар аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння;
Ларыса Кароль, вядучы бібліятэкар аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння;
Дзмітрый Арпуховіч, бібліёграф аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння;
Люцыя Тупчыенка-Кадырава, вядучы бібліёграф аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Тэхнічнае суправаджэнне:

Андрэй Мацко, загадчык сектара інфармацыйна-вылічальнага аддзела;
Аляксей Дзяркач, інжынер-электронік інфармацыйна-вылічальнага аддзела.

Дзякуй усім за працу!

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.

Чытайце таксама:

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам