ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
15 цікавых пытанняў пра першадрукара
Інфармацыйныя рэсурсы для дыстанцыйнай адукацыі

Вебінар па інфармацыйным напаўненні сайтаў РЗЭК

Вебінар па інфармацыйным напаўненні сайтаў РЗЭК
Іншыя навіны

2 чэрвеня на віртуальнай пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі адбыўся навучальны вебінар "Размяшчэнне навін і аб'яў у Рэгіянальным зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі", прысвечаны інфармацыйнаму напаўненню кантэнтам рэгіянальных зводных каталогаў бібліятэк Беларусі.

Вебінар уключаў лекцыйную і практычную частку, падчас якіх былі разгледжаны асноўныя аспекты запаўнення стужкі навінаў і спосаб публікацыі інфармацыі ў раздзеле "Навіны" сайта Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Беларусі (РЗЭК).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і абласных бібліятэк Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей, якія ўдзельнічаюць у інфармацыйным напаўненні сайтаў РЗЭК.

Прапануем паглядзець запіс вебінара:

Мадэратар вебінара:Таццяна Комлева – галоўны бібліёграф сектара падтрымкі сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі АБІТ НББ.

Тэхнічнае суправаджэнне: Андрэй Мацко – вядучы інжынер-праграміст ІВА НББ.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.

Чытайце таксама: Зводны электронны каталог бібліятэк Беларусі – для дыстанцыйнага абслугоўвання карыстальнікаў

Навіны

5 Ліп 2020

Чалавек рэдка бывае задаволены эпохай, у якой яму выпадае нарадзіцца, і схільны рамантызаваць мінулае. Зразумела, мала хто жадае жыць падчас вайны, змены грамадскага ладу ці быць сведкам прыродных катастроф. Аднак падобныя стрэсавыя сітуацыі спрыяюць актывізацыі чалавечага патэнцыялу, пераацэнцы каштоўнасцей і з’яўленню геніяў – асоб, якія закліканы даць свету надзею, арыенціры для будучыні, растлумачыць сутнасць рэчаў і ісці сваім прароцкім шляхам, часта насуперак акружэнню. Іх імёнамі потым, праз шмат гадоў ці нават праз стагоддзі, называюць гарадскія вуліцы і плошчы.

Навіны бібліятэк

Нацыянальная бібліятэка афарбавалася ў колеры канадскага флага

2 Ліп 2020

1 ліпеня Дзень Незалежнасці адзначае Канада. З нагоды нацыянальнага свята паўночнаамерыканскай краіны на вонкавым электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’явіўся бела-чырвоны сцяг з кляновым лістом – сімвалам Канады. Акцыя прайшла па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Больш за 4 тыс. нумароў беларускіх часопісаў міжваеннага перыяду сталі даступны анлайн

2 Ліп 2020

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае адкрываць анлайн свае фонды. Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь паўнатэкставая электронная калекцыя “Беларуская літаратурная спадчына. Часопісы 1919–1939 гг.” папоўнілася новымі выданнямі.

Бібліятэка анлайн

2 Ліп 2020

Творчасць Валянціны Паліканінай даўно заўважана не толькі айчыннымі літаратарамі, але і замежнымі. Зрэшты, дзейнасць паэтэсы, публіцыста, перакладчыцы не абмяжоўваецца толькі літаратурай. Пасля аддзела культуры часопіса «Беларусь» яна працягвае журналісцкую працу ў часопісе «Гаспадыня». Нядаўна стала вядома, што Валянціна Паліканіна – у ліку іншых дзечаў культуры, якія неўзабаве атрымаюць медаль Францыска Скарыны.

Навіны бібліятэк

3 Ліп 2020

Я не ведаю (каюся ў сваёй недасведчанасці), ці надрукавана тое, пра што я хачу сказаць, у кнігах альбо перыядычных выданнях. Гаворка пра Яна Скрыгана і яго згадку пра Янку Купалу. Зноў жа – матэрыял з цэкоўскага сейфа.

Навіны бібліятэк

111