ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
“Эяф'ятлаёкудль” – вулканічная музыка з беларускім каларытам
Непрадвызначанасць шчасця: апавяданне “Вераснёвыя ночы” Кузьмы Чорнага

Вывучаем музычнае мастацтва, не выходзячы з дому

Вывучаем музычнае мастацтва, не выходзячы з дому
Іншыя навіны

Чытачы Нацыянальнай бібліятэкі маюць магчымасць дыстанцыйна атрымаць доступ да ліцэнзійных электронных рэсурсаў вядучых выдавецтваў па розных галінах ведаў. Гэта істотна дапаможа ў аддаленай адукацыйнай і навуковай дзейнасці.

Нотная калекцыя ЭБС “БиблиоРоссика” зацікавіць як прафесіяналаў, так і аматараў музычнага мастацтва. Яна ўключае творы для фартэпіяна і інструментальных ансамбляў, народныя і эстрадныя песні, рамансы, партытуры, опер і твораў для аркестра з фонду ЦГПБ імя У.У. Маякоўскага. Сярод аўтараў – І.С. Бах, М. Балакіраў, Р. Вагнер, М. Мусаргскі, А. Скрабін і многія іншыя. Рэтраспектыва выданняў – з 1894 года.

Манаграфіі па гісторыі і тэорыі музыкі, зборнікі вучэбна-педагагічнага рэпертуару і сальфеджыа для музычных школ, вучэбна-метадычная літаратура для студэнтаў, зборнікі і асобныя творы для розных інструментаў, аркестравыя, ансамблевыя і харавыя партытуры, песні і рамансы прадстаўлены ў ЭБС “Знаниум” у такіх раздзелах: віды музыкі і музычнага выканання; лібрэта і тэксты да музычных твораў; музычная педагогіка, выканальніцтва; нотныя выданні; творчыя біяграфіі, успаміны; тэорыя і гісторыя музыкі, музыказнаўства.

Дырыжыраванне, інструментальнае выканальніцтва, гісторыя музыкі, кнігі пра музыку і музыкантаў, музыка сучаснага Пецярбурга, музычная педагогіка, музычныя творы, вакал, дапаможнікі для самастойнага навучання – вось няпоўны пералік тэматыкі кніг і часопісаў, прадстаўленых у ЭБС “Лань” і даступных для дыстанцыйнага вывучэння.

Каб працаваць з поўнымі тэкстамі электронных выданняў дома, неабходна зарэгістравацца на электронных платформах. Зрабіць гэта вам дапамогуць невялікія інструкцыі:

Інфармацыя аб ліцэнзійных электронных рэсурсах і магчымасцях выдаленай працы з імі, рэсурсах адкрытага доступу, а таксама рэсурсах, якія ствараюцца Нацыянальнай бібліятэкай, даступна ў раздзеле "Электронныя інфармацыйныя рэсурсы".

Зычым плённай вучобы і працы!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам