ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
“Каханне нiчога не просе…”
Буктрэйлеры: “Жураўліны крык” і “Сотнікаў” Васіля Быкава

Знаёмімся: візітная картка культурнай сталіцы Беларусі – 2020

Знаёмімся: візітная картка культурнай сталіцы Беларусі – 2020
Іншыя навіны

Віртуальная чытальная зала НББ разам з публічнымі бібліятэкамі працягвае віртуальныя падарожжы па славутасцях нашай краіны.

Гэтым разам адпраўляемся ў раённы цэнтр Гродзенскай вобласці – старажытны і вечна малады горад Ліду. Падставы для гэтага падарожжа, як мінімум дзве. Па-першае, Ліда атрымала статус “Культурнай сталіцы Беларусі – 2020” і, адпаведна, становіцца цэнтрам культурнага жыцця ў нашай краіне. А па-другое, адной са знакавых славутасцей рэгіёну, візітнай карткай Ліды і цэнтрам прыцягнення гасцей на працягу апошніх гадоў з’яўляецца цудоўны помнік абарончага дойлідства – Лідскі замак. Гістарычныя крыніцы паведамляюць, што пабудаваны ён быў вялікім князем Вялікага Княства Літоўскага Гедымінам у першай палове XIV стагоддзя для абароны ад шматлікіх нападаў крыжакоў.

Князі Гедымін, Альгерд, Ягайла, ханы Тахтамыш і Даўлет-Хаджа Гірэй, кіраўнік паўстання 1794 года Тадэвуш Касцюшка – гэтыя вядомыя імёны аб’ядноўвае гісторыя Лідскага замка. Якім чынам? Даведацца пра гэта можна, пазнаёміўшыся з кантэнтам электроннага інфармацыйнага рэсурсу, які так і называецца “Лідскі замак”. Створаны гэты краязнаўчы рэсурс супрацоўнікамі Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы. Асноўныя яго раздзелы: “Адкуль з’явілася Ліда”, “Будаўніцтва Лідскага замка”, “Гісторыя Лідскага замка”, “Легенды і таямніцы Лідскага замка”, “Лідскі замак у мастацтве”, “Бібліяграфія”.

Пасля віртуальнага падарожжа, упэўнены, чытачам абавязкова захочацца ўбачыць замак на свае вочы, наведаўшы адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Сёння Лідскі замак адрэстаўраваны і адкрыты для турыстаў. Штогод тут праходзяць захапляльныя рыцарскія турніры, тэатралізаваныя паказы і фестывалі, а на 2020 год запланавана і шмат іншых займальных мерапрыемстваў. Прыемнага ўсім падарожжа! Пакуль віртуальнай, па спасылцы віртуальнай чытальнай залы НББ або вэб-сайта “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам