ГалоўнаяНавіныБлог прафесійнага чытача

Беларускі бэстселер 1920-х: аповесць Міхася Зарэцкага “Голы звер”

28 Май 2020

Міхась Зарэцкі, паводле ягоных уласных успамінаў,распачаў свае літаратурныя спробы пасля яркага ўражання ад незвычайнага сну. Надалей, атрымліваючы ўсё болей і болей жыццёвага ды пісьменніцкага досведу, ён адтачыў сваё майстэрства на кароткай прозе. І аповесць “Голы звер” (1926) стала як бы лагічным працягам творчага і асобаснага сталення пісьменніка.

Блог прафесійнага чытача

Знявечанае юнацтва: аповесць “Лісце каштанаў” Уладзіміра Караткевіча

25 Май 2020

Жорсткасць страшнейшая за ўсё, калі ўваходзіць у звычку. Калі не здзіўляе болей, калі болей не выклікае пратэсту. Калі становіцца часткаю чарады будняў, нечым неад’емным.

Блог прафесійнага чытача

Запрашэнне ў антыўтопію

21 Май 2020

Кажуць, утопіі – выдатная рэч, але выключна на паперы. Як любы міф, ілюзія, у рэальным свеце рэальных людзей яны не дужа жыццяздольныя. Таму натуральна нараджэнне жанру антыўтопіі – палемікі з міфам. Можна нават сказаць, што без утопіі жанр, які з ёю палемізуе, не нарадзіўся б (не было б з чым спрачацца).

Блог прафесійнага чытача

“Ад Максіма Кніжніка пачатак”: аповесць “Развітанне” Барыса Мікуліча

18 Май 2020

Выпрабаванняў, якія выпалі на долю Барыса Мікуліча, стала б на некалькі аповесцей. Зрэшты, змрочныя 30-я гады ХХ стагоддзя выпрабоўвалі не аднаго Мікуліча – а, падавалася, усю беларускую нацыю.

Блог прафесійнага чытача

Чалавек Паперкі: “Запіскі Самсона Самасуя” Андрэя Мрыя

14 Май 2020

Лёсы – і кніг, і іх аўтараў – часам самі па сабе нагадваюць раманы. Любоўныя, дэтэктыўныя. Ці, як у выпадку з Андрэем Мрыем (А.А. Шашалевічам)  і ягонымі “Запіскамі Самсона Самасуя”, – трагічныя.

Блог прафесійнага чытача

Ліга справядлівасці (у беларускіх маштабах): "Ген Зямлі" Аліны Длатоўскай

11 Май 2020

Назва артыкула зусім не выпадковая: аповесць Аліны Длатоўскай “Ген зямлі” – спроба “прышчапіць” супергеройскую тэматыку на беларускім матэрыяле. Наколькі ўдалай гэтая спроба атрымалася і ці пасуе беларускай літаратуры супергеройскае трыко – давайце разбірацца.

Блог прафесійнага чытача

Калейдаскоп дывізіі Серакоўскага: аповесць-мазаіка

7 Май 2020

…самае першае адчуванне – калейдаскоп. Драбочкі колераў і святла перамешваюцца, танчаць. Здаецца, у нешта такое складваюцца, але ўзор амаль адразу ж змяняецца, пераўтвараецца ў штосьці іншае. Формы і фрагменты змяняюць адно аднаго, ажно круціцца ў галаве.

Блог прафесійнага чытача

“Лабірынты” Вацлава Ластоўскага: забі Мінатаўра ўнутры сябе

4 Май 2020

Імя Вацлава Ластоўскага, думаецца, добра знаёма ўсім беларусам – і тым, хто беларушчынай цікавіцца. Гэты чалавек выдатна праявіў сябе і ў грамадскай, і ў палітычнай дзейнасці, зрабіўшыся адным з тых, хто стаяў ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці. Ластоўскі заявіў пра сябе не толькі як палітык, але і як гісторык, як філолаг і літаратуразнаўца. Таму не выпадкова, што ягоны досвед у розных галінах навукі ды асабістыя перакананні арганічна выліліся ў своеасаблівы аўтарскі маніфест беларускасці – аповесць “Лабірынты”.

Блог прафесійнага чытача

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Бібліятэкарам