ГалоўнаяНавіныБлог прафесійнага чытача

Што хавала ад нас Цётка: эксклюзіўна да юбілею пісьменніцы

15 Ліп 2021

15 ліпеня спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч (Цёткі) – вядомай беларускай літаратаркі, аўтаркі вершаў, прозы і публіцыстыкі. Шматлікія з яе слоў да нашага часу застаюцца кранальнымі і актуальнымі, а творы з’яўляюцца бессмяротнай класікай. Як вядома, жыццё часам падкідвае сюрпрызы нават там, дзе не чакаеш. І ў нечым даўно зразумелым і відавочным знаходзіцца нешта на дзіва новае і зусім нечаканае. Нешта, што, магчыма, і ляжала навідавоку, але не заўважалася. Сёння мы хочам звярнуць увагу паважанага чытача менавіта на такія рэчы, а дакладней, творы. Так, нават не адзін твор, а два, аўтарам якіх, верагодна, магла быць добра знаёмая кожнаму Цётка.

Блог прафесійнага чытача

#BelBookChallenge рэкамендуе: пераклады класікі

5 Сак 2021

BelBookChallenge выходзіць на фінішную прамую! Да канца чэленжда застаўся адзін дзень, таму самы час дачытваць недачытанае і пісаць на яго рэцэнзіі, каб усё-усё паспець. А для надання сіл і запалу ў вашым апошнім рыўку Нацыяналка склала для вас не проста падборку, а сапраўдную падвойную норму кніжных рэкамендацый! Сёння пад нашым прыцэлам адразу дзве тэмы: пераклады замежнай класікі і пераклады з рускай мовы – узбоўтаць, але не змешваць. Пра якія-небудзь з гэтых перакладзеных кніг вы напэўна ўжо чулі, а штосьці можа стаць для вас адкрытым сюрпрызам.

Блог прафесійнага чытача

#BelBookChallenge рэкамендуе: зборнікі любоўнай лірыкі

2 Сак 2021

У першыя вясновыя дзянькі сэрца патрабуе цяпла не толькі ад тэрмометра, але і ў душы. А дзе шукаць сардэчнае цяпло, як не ў каханні? Першыя цёплыя абдымкі квітнеючага юнацтва або жар шчырых пачуццяў на піку адносін – усё гэта, вядома, ёсць і ў жыцці, але перад тым, як акунуцца ў любоўныя перыпетыі, варта патрэніравацца на кнігах. А, як мы ведаем, нішто не раскажа пра каханне лепш, чым паэзія! Наступная тэма BelBookChallenge – зборнікі любоўнай лірыкі.

Блог прафесійнага чытача

#BelBookChallenge рэкамендуе: зборнікі з белай вокладкай

25 Лют 2021

Ці ёсць колер больш шматгранны і сімвалічны за белы? Чысты ліст, пачатак пачаткаў, нявіннасць, дабрыня, праўда і нават смерць – у ім увасабілася ўсё, пра што толькі можна падумаць. Таму наступная тэма BelBookChallenge асабліва цікавая: у цэнтры ўжо не перыпетыі гісторыі, не асаблівасці галоўных герояў ці вершаскладання. Кнігу для гэтай тэмы трэба будзе выбіраць па вокладцы – насуперак распаўсюджаным рэкамендацыям. Такім чынам, самы час для новай падборкі ў рамках BelBookChallenge: зборнікі з белай вокладкай!

Блог прафесійнага чытача

#BelBookChallenge: зборнік паэзіі, які складаецца з верлібраў (тэст)

17 Лют 2021

Па заданні чэленджа наступнай тэмай абвешчаны “Зборнік верлібраў”, а вы... зусім не фанат? Не ваш жанр, занадта складана ці проста не хапае рытму? А можа вы любіце верлібры, але не можаце вызначыцца з аўтарам? Захоўвайце спакой: мы падрыхтавалі ўнікальны тэст.

Літаратурныя гульні, тэсты

#BelBookChallenge: кніга, дзе герой – іншадумца

5 Лют 2021

Паважаныя ўдзельнікі BelBookChallenge! Мы з вялікім задавальненнем працягваем раіць вам кнігі на любы густ па прапанаваных тэмах. І наступная з іх для кагось стане невымоўна балючай, кагосьці ўразіць да глыбіні душы і пакіне на доўгі час лейтматыўную думку: “Свет ніколі не будзе іншым…”. А некаторым нагадае, што яны не самотныя ў гэтым свеце. Падборка “Кніга, дзе герой – іншадумца” з творамі, такімі рознымі, але аб’яднанымі ўнікальнасцю сваіх герояў, – для вас!

Блог прафесійнага чытача

#BelBookChallenge прапануе: кніга, дзе ён яе кахае, а яна яго не

27 Сту 2021

BelBookChallenge працягвае адшукваць літаратуру для цікавага чытання! У гэты раз падрыхтуйце свае насоўкі і ўвесь запас суперажывання: наша тэма заўжды актуальная і знаходзіць водгук ў сэрцах літаральна кожнага чытача. Сёння мы падабралі для вас кнігі, дзе ён яе кахае, а яна яго не – і наадварот, бо мы за роўнасць ва ўсім. Нават ў неўзаемным каханні.

Блог прафесійнага чытача

#BelBookChallenge падаўжаецца да 6 сакавіка

18 Сту 2021

BelBookChallenge набірае абароты, а вы ніяк не можаце за ім угнацца?
Па шматлікіх просьбах удзельнікаў BelBookChallenge падаўжаецца яшчэ на месяц – да 6 сакавіка ўключна. Выдатны шанец нагнаць упушчанае або нават пачаць чэлендж! Чым не выклік самому сабе?

Блог прафесійнага чытача

#BelBookChallenge прапануе: кніга, дзе фігурыруе выбітная гістарычная постаць

16 Сту 2021

Часам вы берацеся за нейкую тэму, а ў ёй столькі цікавага, што вам даводзіцца ламаць галаву ў нерашучасці – якую з іх выбраць? І гэтая тэма не выключэнне. Вочы разбягаюцца ад колькасці кніг з гістарычнымі асобамі? Хочацца, каб яна была і пазнавальнай, і нестандартнай, але каб сярод герояў – людзі, знаёмыя кожнаму беларусу хоць бы па падручніках гісторыі? Не панікуйце! Прадстаўляем вам спіс з пяці выдатных кніг, якія ідэальна падыходзяць па тэме. Ад вядомай класікі да коміксаў па Караткевічу – ніхто не застанецца абыякавым!

Блог прафесійнага чытача

#BelBookChallenge прапануе: антыўтопіі ў беларускіх дэкарацыях

6 Сту 2021

#BelBookChallenge працягвае наганяць тэмы кніжных рэкамендацый!
За апошні год свет перажыў нямала хваляванняў – пандэміі, ізаляцыя, катаклізмы... Як тут не ўпасці духам? Прапануем дзейнічаць ад зваротнага і пачытаць кнігі, дзе ўсё яшчэ горш і сумней, але людзі ўсё роўна знаходзяць у сабе сілы змагацца з усімі напасцямі. Сённяшняя тэма – антыўтопіі у беларускіх дэкарацыях!

Блог прафесійнага чытача

Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Чэр 2023

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Погляд у вечнасць

23 Кра 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Бібліятэкарам