ГалоўнаяНавіныБлог прафесійнага чытача
У Оршы на жылым доме намалявалі вялікі партрэт Уладзіміра Караткевіча
Больш, чым пісьменнік: адкрылася выстаўка “Княства вобразаў і слоў” (+ відэа)

#BelBookChallenge 2020 – на старт!

#BelBookChallenge 2020 – на старт!
Іншыя навіны

Калі вы даўно хацелі бліжэй пазнаёміцца з сучаснай беларускай літаратурай, але Сусвет усё ніяк не падаваў вам знак, то – вось ён! З 26 лістапада па 6 сакавіка ў гонар 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча Нацыянальная бібліятэка запускае кніжны чэлендж. Кіньце кніжны выклік самому сабе!

Кніжны чэлендж – гэта абяцанне прачытаць кнігі са спіса за пэўны час. Кніжны чэлендж ад Нацыяналкі – гэта 12 пунктаў, якія мы прапануем вам выканаць да 6 лютага 2021 года (чэлендж падоўжаны да 6 сакавіка 2021 года). У гэтых пунктах няма пэўных твораў – толькі тэмы, пад якія могуць падыходзіць дзясяткі кніг. Проза, паэзія, пераклады і, вядома ж, творы Караткевіча – у нашых тэмах любы знойдзе кнігі пад уласны густ. Такія розныя пункты спіса адкрыюць перад вамі новыя гарызонты і дапамогуць выйсці за рамкі звыклых літаратурных густаў. Хто ведае, можа, менавіта цяпер вы сустрэнеце тую-самую-кнігу!

Дык як прыняць удзел?

  1. Пачаць чэлендж можна ў любы дзень, а выконваць пункты – у любой паслядоўнасці. І чым раней пачнеце, тым больш паспееце прачытаць!
  2. Прачытаць 12 кніг да 06.03.2021. На кожную з тэм – па адной кнізе. Не забудзьцеся: усе кнігі з вашага спіса павінны належаць беларускім аўтарам або быць перакладзенымі на беларускую мову.
  3. Пасля чытання кожнай кнігі трэба пакінуць водгук на яе ў сацсетках. Гэта можа быць кароткая рэцэнзія, вашы чытацкія ўражанні ці што заўгодна, што пакажа: кнігу вы сапраўды прачыталі. Чэлендж – гэта выклік самому сабе, так што паспрабуйце не пісаць пра кнігі, якія ўжо чыталі. На 12 кніг – 12 водгукаў. Публікуйце свае рэцэнзіі ў адной з сацсетак (УКантакце, Facebook або Instagram) з хэштэгам #BelBookChallenge і ўказаннем пункта з нашага спіса, якому адпавядае абраная вамі кніга. Не забывайце ставіць хэштэг і адкрыць свой акаўнт, каб мы ўбачылі ваш водгук.

Вашы рэцэнзіі будуць актыўна рэпосціцца на старонках Нацыянальнай бібліятэкі ў сацсетках, а лепшыя чытацкія водгукі ў канцы чэленджу з’явяцца на сайце ў выглядзе асобнай падборкі! Акрамя таго, на працягу ўсёй акцыі ў нашых сацсетках будуць з’яўляцца падборкі рэкамендацый па кожнай з тэм – на той выпадак, калі вы заблукалі ў моры зборнікаў паэзіі з белай вокладкай або кніг Караткевіча пра дысідэнтаў.

Таму разгортвайце свае літаратурныя дзённікі, хапайце чытацкія білеты і наперад – да новых кніжных гарызонтаў! А калі вам цікава даведацца болей пра кніжныя чэленджы як з’яву культуры, то ў нас і аб гэтым ёсць прыдатны матэрыял.

Прымай выклік – чытай як ніколі!

Тых, хто адолее гэты кніжны шлях цалкам, чакаюць прызы ад партнёраў BelBookChallenge!

– Літаратурны музей Петруся Броўкі – рамантычны вечар “Музей для дваіх” 14 лютага.

– Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “АРТ Корпорейшн” – квіткі на любы спектакль з рэпертуару.

– Літаратурны часопіс “Маладосць” – падборка публікацый часопіса за 2020 год.

– І спецыяльны прыз ад Нацыянальнай бібліятэкі – настолькі ўражлівы, што мы захаваем інтрыгу.

#BelBookChallenge – спіс тэм:

  1. Кніга, намінаваная на літаратурную прэмію
  2. Кніга, якую параіць вам бібліятэкар
  3. Антыўтопія ў беларускіх дэкарацыях
  4. Кніга, дзе фігурыруе выбітная гістарычная постаць
  5. Кніга, дзе ён яе кахае, а яна яго не
  6. Кніга, дзе герой – іншадумца
  7. Зборнік паэзіі, які складаецца з верлібраў
  8. Зборнік з пераважна белай вокладкай
  9. Зборнік любоўнай лірыкі
  10. Кніга, якая падабалася вам у дзяцінстве, у перакладзе на беларускую мову
  11. Пераклад замежнай класікі
  12. Кніга, перакладзеная з рускай мовы

Навіны

У бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка “Репрезентация современного искусства”

29 Вер 2023

29 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы прэзентавалі сумесны кітайска-беларускі праект – зборнік “Репрезентация современного искусства”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людмілу Міхайлаўну Мыльнікаву!

29 Вер 2023

Ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Людміле Міхайлаўне – самыя шчырыя віншаванні і пажаданні даўгалецця, бадзёрасці і моцнага здароўя. Няхай будзе больш светлых дзён, прыемных сустрэч, любячых людзей і цёплых абдымкаў. Хай блізкія заўсёды будуць побач, дораць падтрымку і напаўняюць ваша жыццё радасцю і шчасцем!

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Музычнае жыццё гарадоў Беларусі – Віцебск: па матэрыялах газет 1917–1922 гг. Частка 2. Кансерваторыя і іншыя падзеі

28 Вер 2023

У рамках папулярызацыі газетнага фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) і праекта “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны” працягваем знаёміць чытачоў з газетнымі артыкуламі, рэцэнзіямі, аб’явамі і іншымі матэрыяламі 1917–1922 гг. аб музычным жыцці гарадоў Беларусі.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

Супрацоўнікі бібліятэкі наведалі Дні культуры Растоўскай вобласці

26 Вер 2023

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі ўзялі ўдзел у адкрыцці Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь. Урачыстасці прайшлі ў Палацы Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам