ГалоўнаяНавіныБлог прафесійнага чытача
Выстава “З кніг Уладзіміра Караткевіча” працуе да канца студзеня
Віртуальная прэзентацыя літаратурнай спадчыны Андрэя Александровіча

#BelBookChallenge падаўжаецца да 6 сакавіка

#BelBookChallenge падаўжаецца да 6 сакавіка
Іншыя навіны

BelBookChallenge набірае абароты, а вы ніяк не можаце за ім угнацца?

Па шматлікіх просьбах удзельнікаў BelBookChallenge падаўжаецца яшчэ на месяц – да 6 сакавіка ўключна. Выдатны шанец нагнаць упушчанае або нават пачаць чэлендж! Чым не выклік самому сабе?

А пакуль, каб заахвоціць усіх, хто ўжо пачаў гэтую кніжную гонку, 11 лютага мы падвядзём прамежкавыя вынікі чэленджу! У рэшце рэшт, некаторыя з вас так актыўна пісалі рэцэнзіі, што ўжо цяпер заслугоўваюць узнагароды за сваю ўпартасць. І, вядома, мы не можам пакінуць без прыза ўсіх тых, каго ў BelBookChallenge прывабіў асаблівы падарунак ад Літаратурнага музея Петруся Броўкі.

Адзін з удзельнікаў, чые рэцэнзіі найбольш уразяць супрацоўнікаў музея, атрымае гэты незвычайны прыз – сапраўдны чароўны вечар “Музей для дваіх” у Дзень усіх закаханых! Атмасфера невымоўнай рамантыкі ў пустым музеі, жывая музыка і ўсё, пра што толькі можна марыць. Павабна? Тады уключайцеся ў напісанне рэцэнзій! Калі ўвесь гэты час вы актыўна чыталі кнігі, але баяліся або ленаваліся пакідаць на іх водгукі, настаў ваш час пісаць.

Чытайце кнігі па тэмах чэленджу, пішыце рэцэнзіі і публікуйце іх у сацсетках з хэштэгам #BelBookChallenge – вось і ўвесь рэцэпт!

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам