ГалоўнаяНавіныБлог прафесійнага чытача
Нацыянальная бібліятэка Беларусі віншуе з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым! (відэа)
Вектар на здароўе: адказваем на выклікі часу

#BelBookChallenge прапануе: антыўтопіі ў беларускіх дэкарацыях

#BelBookChallenge прапануе: антыўтопіі ў беларускіх дэкарацыях
Іншыя навіны

Паліна Доля

BelBookChallenge працягвае наганяць тэмы кніжных рэкамендацый!

За апошні год свет перажыў нямала хваляванняў – пандэміі, ізаляцыя, катаклізмы... Як тут не ўпасці духам? Прапануем дзейнічаць ад зваротнага і пачытаць кнігі, дзе ўсё яшчэ больш горка і сумна, але людзі ўсё роўна знаходзяць у сабе сілы змагацца з усімі напасцямі. Сённяшняя тэма – антыўтопіі у беларускіх дэкарацыях!

Неруш.jpg “Неруш”, Віктар Казько

Пачнём адразу з незвычайнага і нестандартнага, бо гэты раман закранае тэму, якая часта ўцякае ад пісьменнікаў – экалогію. Герой рамана “Неруш” – Меліяратар Мацвей Роўда. Ён, як і многія, верыў у неабходнасць асушэння балот, верыў, што меліярацыя ператворыць гэты край у квітнеючы куток: на асушаных тарфяніках вырастуць добрыя ўраджаі, людзі стануць багатымі і шчаслівымі. Але рэальнасць апынулася куды больш суровай. Асушаныя землі ператвараюцца ў змярцвелыя пустыні, пашыраюцца з кожным днём, а на месцы былога райскага кутка цяпер выюць жахлівыя тарфяныя смерчы... Вусцішна? Вось і нам таксама. Выдатная кніга.

краина хлудау.jpg “Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў”, Алег Мінкін

“Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў” – сапраўдны антыўтапічны калейдаскоп: пад яе вокладкай вас чакае цэлая серыя невялікіх гісторый, якіх аб'ядноўвае месца дзеяння – незвычайна закрыты горад (дакладна не падобны на БССР). У краіне Хлудаў людзі жывуць за такой высокай сцяной, што сонца бачаць некалькі гадзін у дзень нават летам, – горад, нібы вялікі калодзеж. Зрэшты, мала хто абураецца – пытанні тут задаваць не прынята. Тут няма станоўчых герояў, паўсюль спрэчныя тэмы, абыякавасць і шэрая мараль, а злачынствы прыкрываюцца яркімі прагрэсіўнымі лозунгамі. Добрая нагода задумацца над тым, хто мы такія і чаго мы чакаем.

мова бел.jpg “Мова”, Віктар Марціновіч

Вядома, без Марціновіча гэты спіс быў бы непаўнавартасным, таму сёння рэкамендуем да чытання яго “Мову” – амаль лінгвістычны баявік, дзе ўся гісторыя круціцца, уласна кажучы, вакол мовы. Месца дзеяння – Мінск, 4741 год. Эра ўзвышэння Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі, бесклапотнай асалоды і шопінг-рэлігіі. І ў гэтым свеце нешта звыклае нам становіцца сапраўдным наркотыкам, забароненым, жаданым... Вось гэта нешта і перавозіць сентыментальны кантрабандыст Сярожа. Усё, каб разам з таямнічым мінскім падполлем пераадолець сістэму, дзе дабро і зло, любоў і спажыванне памяняліся месцамі. Дык што ж за новы наркотык у беларусаў без Беларусі?

пиявка.jpg “П’яўка”, Юрый Станкевіч

Сачыце за падзеямі: Беларусь, 2050 год. Цэлая серыя тэхнагенных і экалагічных катастроф мяняе свет вакол, а заадно і саміх людзей – рост спадчынных захворванняў, эпідэміі, падзенне нараджальнасці і нязменны рост смяротнасці. І на фоне пастаяннага шоку з’яўляюцца “людзі-цені” – біялагічныя маргіналы, прыземленыя, бесчалавечныя. А астатняе грамадства ім... паддаецца. Што будзе са светам, дзе разумная большасць занадта падатлівая, а меншасць гаворыць толькі на мове сілы? Як змагацца, калі надзеі няма? Змрочная атмасфера, злавесныя карпарацыі, псеўдаэліта і – гісторыя кахання на фоне свету, які гіне. “П’яўка” адназначна вартая вашай увагі.

последняя пастораль.jpg “Апошняя пастараль”, Алесь Адамовіч

У якасці фінальнага акорда Рэкамендуем “Апошнюю пастараль” – вельмі незвычайную фантазію на тэму жыцця пасля атамнай вайны. Ядзерная катастрофа абрывае жыццё чалавецтва амаль імгненна, не паспееш нават азірнуцца. Але тут, на аддаленым востраве, не кранутым радыяцыяй, практычна рай: спакойна, ціха і бяспечна. У гэтым раі аказваюцца трое тых, хто выжыў – рускі афіцэр, амерыканец і дзяўчына з неназванай еўрапейскай краіны. Так гісторыя выжывання ператвараецца ў сапраўднае грэхападзенне…

Якім бы страшным ні здаваўся свет вакол, як не хвалявалі б пандэмія і ізаляцыя, не адмаўляйцеся ад чытання антыўтопій, хай нават і змрочных. Бо ўсё, што не забівае, робіць нас мацнейшымі.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

У бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка “Репрезентация современного искусства”

29 Вер 2023

29 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы прэзентавалі сумесны кітайска-беларускі праект – зборнік “Репрезентация современного искусства”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людмілу Міхайлаўну Мыльнікаву!

29 Вер 2023

Ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Людміле Міхайлаўне – самыя шчырыя віншаванні і пажаданні даўгалецця, бадзёрасці і моцнага здароўя. Няхай будзе больш светлых дзён, прыемных сустрэч, любячых людзей і цёплых абдымкаў. Хай блізкія заўсёды будуць побач, дораць падтрымку і напаўняюць ваша жыццё радасцю і шчасцем!

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Музычнае жыццё гарадоў Беларусі – Віцебск: па матэрыялах газет 1917–1922 гг. Частка 2. Кансерваторыя і іншыя падзеі

28 Вер 2023

У рамках папулярызацыі газетнага фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) і праекта “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны” працягваем знаёміць чытачоў з газетнымі артыкуламі, рэцэнзіямі, аб’явамі і іншымі матэрыяламі 1917–1922 гг. аб музычным жыцці гарадоў Беларусі.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

Супрацоўнікі бібліятэкі наведалі Дні культуры Растоўскай вобласці

26 Вер 2023

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі ўзялі ўдзел у адкрыцці Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь. Урачыстасці прайшлі ў Палацы Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам