ГалоўнаяНавіныБлог прафесійнага чытача
Хроніка будаўніцтва. 2002 год
Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Белпошта: плён супрацоўніцтва

#BelBookChallenge рэкамендуе: зборнікі любоўнай лірыкі

#BelBookChallenge рэкамендуе: зборнікі любоўнай лірыкі
Іншыя навіны

Паліна Доля

У першыя вясновыя дзянькі сэрца патрабуе цяпла не толькі ад тэрмометра, але і ў душы. А дзе шукаць сардэчнае цяпло, як не ў каханні? Першыя цёплыя абдымкі квітнеючага юнацтва або жар шчырых пачуццяў на піку адносін – усё гэта, вядома, ёсць і ў жыцці, але перад тым, як акунуцца ў любоўныя перыпетыі, варта патрэніравацца на кнігах. А, як мы ведаем, нішто не раскажа пра каханне лепш, чым паэзія! Наступная тэма BelBookChallenge – зборнікі любоўнай лірыкі.

2021.03.02_асцярожна дрэвы.png “Асцярожна, дрэвы зачыняюцца”, Кірыл Анохін

Гэты зборнік – словы, вымаўленыя шэптам ў пустым пакоі, іх гарачае рэха і маўчанне, якое надыходзіць пасля. Гэта не проста словы кахання – гэта і цішыня, у якой яны гучаць. Мова ў “Асцярожна, дрэвы зачыняюцца” жывая, гнуткая, прымушае чапляцца за кожны радок, спускацца па іх, як па лесвічках. Адкладайце заўтра на чорны дзень, хадзіце канём праз уласную постаць, стаўце рукі на шырыні любімых плеч – і чытайце Кірыла Анохіна.

2021.03.02_сірэны спяваюць джаз.png “Сірэны спяваюць джаз”, Таццяна Нядбай

Каханне ў гэтай кнізе вельмі пачуццёвае, а лірыка – амаль інтымная. Гэта патаемны сакрэт, настолькі асабісты, што адкрыць яго можна толькі незнаёмца ў пустым вагоне метро. Рытм вершаў – стук дажджу па даху. Пад вокладкай зборніка “Сірэны спяваюць джаз” – цэлая гісторыя, мазаіка, дэталі якой прысвечаны розным людзям, розным падзеям, розным пачуццям, але разам складаюцца ў адну агульную суцэльную карціну. І, вядома, гэта гісторыя пра каханне.

2021.03.02_арэхападзенне.png “Арэхападзенне”, Віялета Пачкоўская

Шукаеце трохі пяшчотнага суму, але без відавочнай любоўнай тугі? “Арэхападзенне” ідэальна вам падыдзе. Каханне тут светлае, з лёгкім прысмакам горычы, але ўсё ж абавязкова шчаслівае і вельмі простае – як два пальцы. А разам з тым гэта вершы пра адзінокіх багоў і грамадскі транспарт, пра бабуліну выпечку і машыну па вытворчасці метафар, пра каханне як ўцёкі і каханне як пошук. І пра шчасце – вельмі чалавечае.

2021.03.02_экзістэнцыяльны пейзаж.png “Экзістэнцыйны пейзаж”, Віка Трэнас

Вядома, гэты спіс не мог абысціся без работ Вікі Трэнас – бо што яшчэ прыходзіць першым у галаву пры згадванні беларускай любоўнай лірыкі? Вытанчаная мова і жывыя метафары – вось і ўвесь рэцэпт выдатных вершаў, у якіх адкрытасць мяшаецца з юнацкім максімалізмам, а эмоцыі – з голасам розуму. Каханне ў вершах Вікі Трэнас мае мноства граняў, пачуцці ў іх – зразумелыя, але ад гэтага не менш узнёслыя. Бо каханне – гэта заўсёды пра высокае.

2021.03.02_вершы каханне light.png “Вершы. Каханне. Проза: Выбранае”, Леанід Дранько-Майсюк

Сумуеце па больш класічнай паэзіі? Самы час азнаёміцца ​​са зборнікам, які не хавае свайго зместу, – “Вершы. Каханне. Проза: Выбранае”. Яшчэ з карашка ўсё ясна: будзе шмат глыбокіх і шчырых пачуццяў. Пра тое, як любіць вецер, як голас квітнее астрамі, як кашаль застывае дыяментам у аправе горла, калі не можаш словамі выказаць уласныя пачуцці ў адказны момант. Гэты зборнік падае каханне як адмысловае мастацтва. І займацца гэтым мастацтвам можа кожны.

Акуніцеся з галавой у чужыя справы сардэчныя, знайдзіце ў іх сваю гісторыю, сваё адлюстраванне, і памятайце: Нацыяналка вас любіць і спадзяецца, што гэта ўзаемна.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

У бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка “Репрезентация современного искусства”

29 Вер 2023

29 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы прэзентавалі сумесны кітайска-беларускі праект – зборнік “Репрезентация современного искусства”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людмілу Міхайлаўну Мыльнікаву!

29 Вер 2023

Ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Людміле Міхайлаўне – самыя шчырыя віншаванні і пажаданні даўгалецця, бадзёрасці і моцнага здароўя. Няхай будзе больш светлых дзён, прыемных сустрэч, любячых людзей і цёплых абдымкаў. Хай блізкія заўсёды будуць побач, дораць падтрымку і напаўняюць ваша жыццё радасцю і шчасцем!

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Музычнае жыццё гарадоў Беларусі – Віцебск: па матэрыялах газет 1917–1922 гг. Частка 2. Кансерваторыя і іншыя падзеі

28 Вер 2023

У рамках папулярызацыі газетнага фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) і праекта “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны” працягваем знаёміць чытачоў з газетнымі артыкуламі, рэцэнзіямі, аб’явамі і іншымі матэрыяламі 1917–1922 гг. аб музычным жыцці гарадоў Беларусі.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

Супрацоўнікі бібліятэкі наведалі Дні культуры Растоўскай вобласці

26 Вер 2023

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі ўзялі ўдзел у адкрыцці Дзён культуры Растоўскай вобласці ў Рэспубліцы Беларусь. Урачыстасці прайшлі ў Палацы Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам