ГалоўнаяНавіныБлог прафесійнага чытача
Нацыянальная бібліятэка – лепшая пярвічная арганізацыя РГА “Белая Русь” у Першамайскім раёне
Падарожжа ў краіну кошак

#BelBookChallenge рэкамендуе: зборнікі з белай вокладкай

#BelBookChallenge рэкамендуе: зборнікі з белай вокладкай
Іншыя навіны

Паліна Доля

Ці ёсць колер больш шматгранны і сімвалічны за белы? Чысты ліст, пачатак пачаткаў, нявіннасць, дабрыня, праўда і нават смерць – у ім увасабілася ўсё, пра што толькі можна падумаць. Таму наступная тэма BelBookChallenge асабліва цікавая: у цэнтры ўжо не перыпетыі гісторыі, не асаблівасці галоўных герояў ці вершаскладання. Кнігу для гэтай тэмы трэба будзе выбіраць па вокладцы – насуперак распаўсюджаным рэкамендацыям. Такім чынам, самы час для новай падборкі ў рамках BelBookChallenge: зборнікі з белай вокладкай!

24.02.2021_Радзіва Прудок.png “Радзіва «Прудок»”, Андрусь Горват

Калі вы яшчэ не прачыталі гэтую кнігу, то страцілі літаральна ўсё ў вашым жыцці, а яе белая вокладка – сімвал прабелу ў вашым чытацкім сэрцы, які тэрмінова трэба запоўніць. “Радзіва «Прудок»” – вельмі душэўная і ва ўсіх сэнсах прыемная гісторыя, якая пісалася як дзённік. Пра будні дворніка Купалаўскага тэатра. Пра пераезд ў вясковы дом у Прудку. Пра малако, казу, сабаку і ката Рому. Пра тое, як ладзіць з самім сабой і навакольным светам, калі нават выхад на задні двор цяпер усё роўна што візіт у адкрыты космас. Пра тое, як стаць сваім, – і што гэта наогул такое. Калі вы шукаеце кнігу-антыдэпрэсант, надзею на светлае заўтра і трохі маральных сіл – усё гэта тут. Пад белай вокладкай.

рэшта.png “Рэшта”, Алесь Ліпай

У зборніку “Рэшта” белы колер увасобіўся як чысты ліст, як сімвал пытання і пошуку, як гісторыя без пачатку і канца. Колькі б гадоў ні прайшло, нас хвалююць усе тыя ж тэмы, што і нашых продкаў і ўсіх, хто быў да іх. Больш за тое, так будзе і пасля нас. Алесь Ліпай кажа ўсё менш аб асабістым і ўсё больш – аб нацыянальным, але з мноства паднятых тэм і пытанняў, хай нават і спрэчных, складаецца асаблівая карціна свету. Каханне і смерць, чалавек і звышчалавечнае, мінулае і будучыня сплятаюцца паміж сабой сотняй колераў, яркім святлом зліваюцца ў цэлае і становяцца... белым.

24.02.2021_Хомо.png “Homo”, Крысціна Бандурына

Вугальны росчырк на белым палатне, вобразы, заключаныя ў трохкутнік – любоўны, духоўны, чалавечы. Вокладка гэтага зборніка паэзіі цалкам сімвалічная. Як і ў вершах Крысціны Бандурынай, у ёй сэнсы напластоўваюцца адзін на адзін, змяняюцца ў залежнасці ад пункту гледжання, падымаюць з падсвядомасці ўсё, што было так глыбока схавана, усё, што знаёмае і новае адначасова. Гэта вершы аб тым, з чаго па кавалачках складваецца чалавек. Рэцэнзуючы “Homo”, у росчырку на вокладцы мы ўбачылі птушку над пашай. А што бачыце вы?

24.02.2021_волюмен 1.png “Volumen.1”, Міхась Бараноўскі

Белы ў гэтай кнізе халодны, практычна нервовы. Яна амаль што складаецца з непакою – хіба можа быць інакш у месцы, дзе спакойны толькі помнік Якубу Коласу на аднайменнай плошчы? Кожны радок зыбкі, туман ды балота, глеба сыходзіць з-пад ног. Будучыня палохае сваёй нявызначанасцю, а за мінулае больш няма сіл чапляцца. Дык што ж рабіць? Рэфлексаваць. “Volumen.1” – гэта сітуацыйная рэфлексія, магчымасць спыніцца і зразумець, што ўвесь гэты час ты нікуды не бег. Калі шукаеце спосаб разабрацца ў сабе, “Volumen.1” – выдатны варыянт.

24.02.2021_Фантазюркі.png “Фантазюркі”, Вера Бурлак

Дэпрэсіўныя ноткі ў паэзіі не дапамагаюць? Самы час вярнуцца ў свет дзяцінства, дзе ўсё было простым і зразумелым, а будучыня – абавязкова светлай. У “Фантазюрках” белы колер – гэта чысціня і нявіннасць. Дарослыя часцяком грэбуюць чытаннем дзіцячай літаратуры, і дарма: гісторыі ў ёй вельмі шчырыя, яны любому паднімуць настрой. Цікава вам, пра што спяваюць машыны, калі ўключаецца матор? Што адбываецца ў дажджавых лужынах, пакуль ніхто не бачыць? Адкуль бяруцца і куды знікаюць чароўныя домікі? Падключайце фантазію – і чытайце “Фантазюркі”.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам