ГалоўнаяНавіныБуктрэйлеры
Узнёслае і пакорлівае
Спяшайцеся рабіць дабро!

ІІ этап рэспубліканскага творчага конкурсу буктрэйлераў “Кніга з экрана”

ІІ этап рэспубліканскага творчага конкурсу буктрэйлераў “Кніга з экрана”
Іншыя навіны

Завяршыўся II этап рэспубліканскага творчага конкурсу буктрейлеров “Кніга з экрана”, прысвечанага тэме малой Радзімы. Адзначым: адной з прыярытэтных задач на гэтым этапе конкурсу з’яўляецца папулярызацыя беларускай літаратуры.

Сярод школьнікаў лепшым аказаўся творчы калектыў Мачулішчанскай сярэдняй школы імя І. Удавенкі і М. Гаманенкі. Адзначыла журы таксама работы творчай суполкі політэхнічнага каледжа-філіяла БрДТУ і Вікторыі Шыла (БНТУ).

Мы выбралі самыя цікавыя, на наш погляд, работы, якімі хочам падзяліцца з карыстальнікамі сайта. 

Максім Рэпкін (РУП “Гроднаэнерга «Лідскія электрычныя сеткі» ”), які стаў адным з лаўрэатаў I этапу конкурсу, на гэты раз у дынамічнай і цікавай манеры рэкламуе прыгодніцкую аповесць Янкі Маўра “Палескія рабінзоны”:

Сярод вучнёўскай моладзі асаблівым шармам вылучаецца ролік студэнткі БНТУ Вікторыі Шыла, прысвечаны краязнаўчаму выданню В.П. Крукоўскага “Чаму мяне так завуць”:

А Кацярыну Менча (Баранавіцкі прафесійна-тэхнічны каледж сферы абслугоўвання) зацікавіла кніга А.І. Бутэвіча “Таямніцы Нясвіжскага замка”:

Маргарыта Герасімава, вучаніца СШ №11 г. Наваполацка, сабрала значны ілюстрацыйны матэрыял для буктрейлера да рамана Івана Шамякіна “Злая зорка”:

У другім туры конкурсу буктрейлеров удзельнічала 56 работ. Усе аўтары – з уласным бачаннем любімай кнігі і жаданнем падзяліцца ўражаннем з іншымі чытачамі. Узнагароджанне пераможцаў першага і другога конкурсных тураў запланавана на Дзень беларускага пісьменства, які сёлета будзе адзначацца ў Бялынічах.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам