ГалоўнаяНавіныБуктрэйлеры
7 мая 1945 года. 2 дні да Перамогі
ХVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

Кніга з экрана: новая рубрыка на сайце НББ

Кніга з экрана: новая рубрыка на сайце НББ
Іншыя навіны

Пакаленне, апаленае Вялікай Айчыннай, несла ў памяці яе жахі і, адраджаючы краіну да жыцця, паўтарала пра сябе: “Толькі б не было вайны”. Аднак час бязлітасны і часцяком сцірае не толькі сляды салдацкіх ботаў у дарожным пыле, але і памяць.
Як жа сёння ўспрымае найвялікшую трагедыю чалавецтва ХХ стагоддзя маладое пакаленне?

Каб знайсці адказ на гэтае пытанне, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь пры садзейнічанні Саюза пісьменнікаў Беларусі і Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм” запусцілі сярод саюзнай моладзі конкурс буктрэйлераў – кароткіх відэаролікаў, прысвечаных якой-небудзь кнізе.  

З ростам папулярнасці відэахостынгу Youtube выбар на карысць такой формы працы моладзі з кнігамі падаецца цалкам апраўданым. Бо стваральнікі ролікаў былі вымушаны не толькі прачытаць канкрэтныя творы, але і адчуць іх, зірнуць на тэксты вачыма рэжысёраў. Менавіта гэтая магчымасць “рэжысуры”, падачы вядомага, класічнага матэрыялу сродкамі выразнасці, зразумелымі сучаснаму пакаленню, і прыцягвае ў конкурсе ў першую чаргу. Лепшыя з работ створаны маладымі – для маладых, а таму не могуць не зацікавіць, не падштурхнуць да знаёмства з першакрыніцай. 

Кампетэнтнае журы ацэньвае працы ўдзельнікаў паводле шэрага параметраў: тэхнікі рэалізацыі ідэі, незалежнасці аўтарскага погляду, і, зразумела, сілы рэкламнага ўздзеяння. Адзначым, што адной з задач, якія стаяць перад конкурсам, з’яўляецца стварэнне калекцыі буктрэйлераў для далейшай перадачы ў бібліятэчную сістэму Рэспублікі Беларусь. Такая калекцыя, як нам здаецца, стане карыснай для працы з чытачамі – напрыклад, на тэматычных мерапрыемствах, сустрэчах з аўтарамі ці пасяджэннях кніжных клубаў.  

На сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў спецыяльнай рубрыцы “Буктрэйлеры” будуць публікавацца некаторыя відэа з гэтай калекцыі. Кранальныя ў сваёй непасрэднасці, яны, магчыма, дазволяць і больш сталым чытачам па-новаму зірнуць на ўжо знаёмыя ім творы. А яшчэ – лепей зразумець сучасную моладзь. 

Першымі ў цыкле публікацый рубрыкі стануць буктрэйлеры, прысвечаныя творам лаўрэата Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч. Кнігі менавіта гэтага аўтара займелі надзвычайную папулярнасць сярод удзельнікаў конкурсу – не ў апошнюю чаргу, напэўна, дзякуючы псіхалагічнаму эфекту расповедаў відавочцаў.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам